Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2013 в 17:14, контрольная работа

Краткое описание

Трынаццатае стагоддзе для ўсходняга славянства стала адным з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі — татара-манголы з паўднёвага ўсходу, крыжакі — з паўночнага захаду,— агарнулі іх землі пятлёю, якая пагрозліва заціскалася. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці, бойкі адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………………3
Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання………………………...4
. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага ……………….………………4
Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ…………………………...6
Этапы фарміравання ВКЛ…………………………………………………..7
Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва………………………….9
2.1.Барацьба супраць крыжакоў………………………………………………..9
2.2.Грунвальдская бітва…………………………………………………………11
Заключэнне………………………………………………………………………….14
Літаратура…………………………………………………………………………...16

Прикрепленные файлы: 1 файл

История Беларуси(2).docx

— 54.83 Кб (Скачать документ)

Каля траціны тэўтонскага  войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў ў  палон. Саюзнікі «стаялі на костках» тры дня, пасля чаго пачалі рух  да Марыенбургу.

 

Замак быў абложаны, аднак  стомленае і саслабленае польска-літоўскае  войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы  імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знятая.

Завяршыў Вялікую вайну  Торуньскі мір 1 лютага 1411 меў адносна  мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў Жамойтыю у карысць Вялікага княства, Дабжыньскую зямлю ў карысць  Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі  і выкупу за палонных рыцараў падарвалі  магутнасць тэўтонцаў — шэраг  ганзейскіх гарадоў адмовіліся ад саюза  з імі, прыток наймітаў і рыцараў  з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная  дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш  стагоддзя.

 

Заключэнне

Такім чынам, працэс стварэння  адной з самых буйных дзяржаў  Еўропы ў эпоху сярэднявечча –  Вялікага княства Літоўскага – быў  доўгім і складаным: пачаўся ён у  сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.

Прычыны, якія прывялі да аб’яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.

1. Неабходнасць барацьбы  са знешняй небяспекай. Пагроза  ішла ад нямецкіх рыцараў (крыжакоў) і з усходу – ад мангола-татар.

2. Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася  20 княстваў). У перыяд феадальнай  раздробленасці і распаду Кіеўскай  Русі беларускія княствы аказаліся  бездапаможнымі перад знешняй  небяспекай. Таму яны шукалі падтрымкі  і саюзаў са сваімі суседзямі.

3. Інтарэсы далейшага  развіцця гаспадаркі, класавыя інтарэсы  феадалаў як літоўскіх, так  і беларускіх зямель, якія імкнуліся  ўмацаваць сваё панаванне над  эксплуатуемым насельніцтвам.

Існуе дзве канцэпцыі адносна  ўтварэння ВКЛ. Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам  гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага  ўтварэння на чале з уласнай княжацкай  дынастыяй. Такі пункт гледжання  азначае, што Вялікае Княства  Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў  і ўкраінцаў.

Па другой канцэпцыы гістарычная  Літва не мела нічога агульнага з  тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама  з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На думку М.Ермаловіча, летапісная Літва  знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам  і Мінскам з захаду на ўсход, і  паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. І не літоўскія  князі захапілі частку новагародскай  і іншых беларускіх зямель, а наадварот, Новагародак паставіў Міндоўга сваім  князем для больш паспяховага  ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты – заваявання Літвы.

З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі ўваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі). Некаторыя  тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Дзяржаўны лад ВКЛ –  феадальная манархія. Вышэйшыя органы ўлады – вялікі князь, Рада, Сойм. Вялікі князь – носьбіт заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада ў першыя гады свайго існавання  выступала ў якасці Савета пры  гаспадары. Аднак па меры ўзмацнення феадальнай знаці яна адасабляецца ў самастойны, асобны ад вялікага князя  орган улады. Сойм канчаткова аформіўся  ў канцы XV ст. У склад Сойма  ўваходзілі паны-радныя, службовыя  асобы, на яго пасяджэннях магла  прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі ўлады, як у Заходняй Еўропе, а пашырэнне ролі феадальнай знаці (шляхты).

Усе народы, якія прымалі  ўдзел у палітычным, эканамічным  і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму для вызначэння дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ёсць падставы ўжываць тэрмін “Беларуска-Літоўскае  гаспадарства”.

  

Літаратура

  1. Доўнар-Запольскі М. Гістарыя Беларусі. Мн., 1994.
  2. Краўцевіч А. Тэўтонскі ордэн. Мн., 1993.
  3. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.
  4. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы. Мн., 1993.
  5. Новік Я., Марцуль Г. Гістарыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1., Мн., 1998.
  6. Энцыклапедыя гістарыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.
  7. Вірская В.П. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэб.-метад. комплекс. Мн., 2002. – 240 с.
  8. Казлякоў У.Р., Марозава С.В., Сосна У.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік.– Мн., 2003. – 348 с.
  9. Шарова  Н.С.  Матэрыялы па гісторыі   Беларусі:  Давед.  дапаможнік.

Мн., 2000. – 192 с.

 


Информация о работе Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага