Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2013 в 17:14, контрольная работа

Краткое описание

Трынаццатае стагоддзе для ўсходняга славянства стала адным з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі — татара-манголы з паўднёвага ўсходу, крыжакі — з паўночнага захаду,— агарнулі іх землі пятлёю, якая пагрозліва заціскалася. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці, бойкі адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………………3
Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання………………………...4
. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага ……………….………………4
Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ…………………………...6
Этапы фарміравання ВКЛ…………………………………………………..7
Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва………………………….9
2.1.Барацьба супраць крыжакоў………………………………………………..9
2.2.Грунвальдская бітва…………………………………………………………11
Заключэнне………………………………………………………………………….14
Літаратура…………………………………………………………………………...16

Прикрепленные файлы: 1 файл

История Беларуси(2).docx

— 54.83 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Установа адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны універсітэт  імя А.С. Пушкіна»

 

Юрыдычны факультэт

 

 

 

 

Кантрольная работа па «Гiсторыi Беларусi»

Варыянт 03

 

 

Работу выканала:

Бысік Яніна Юр’еўна

студэнтка 1 курса

завочнай формы навучання

спецыяльнасть

«Правазнаўства(4гады)»

Група Б 

 

 

 

Брэст – 2012 г.

Тэма: Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага.

 

План.

Уводзіны………………………………………………………………………………3

  1. Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання………………………...4
    1. . Утварэнне Вялікага   княства   Літоўскага ……………….………………4
    1. Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ…………………………...6
  1. Этапы фарміравання ВКЛ…………………………………………………..7
  1. Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва………………………….9

2.1.Барацьба супраць крыжакоў………………………………………………..9

2.2.Грунвальдская бітва…………………………………………………………11

Заключэнне………………………………………………………………………….14

Літаратура…………………………………………………………………………...16

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Трынаццатае стагоддзе для  ўсходняга славянства стала адным  з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі — татара-манголы  з паўднёвага ўсходу, крыжакі —  з паўночнага захаду,— агарнулі іх землі пятлёю, якая пагрозліва заціскалася. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці, бойкі адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і  больш прыхільнікаў, станавілася  звышактуальнай. Тыя 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIII ст., шукалі ўсё больш цеснага  кантакту як у эканамічнай, так і  ў палітычнай сферах. Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя  традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна стаць тым  аб'яднаўчым магнітам, які сцягнуў  бы ў адзіную дзяржаву змоглыя  ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але  ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі  багатай і магутнай, як у папярэднія XI, XII стст., бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай  агрэсіяй падтачылі сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага  жыцця на беларускіх землях пераходзіць  у Наваградак, які падчас двух вялікіх  супрацьстаянняў — з крыжакамі  і татара-манголамі — быў адносна  бяспечнай тэрыторыяй. Менавіта Наваградская зямля разам з суседнімі ёй літоўскімі стала ядром зараджэння новай дзяржавы ў верхнім і  сярэднім Панямонні.

У канцы 30-х – 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з’яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы – Вялікага княства  Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне – заканамерны вынік  сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  развіцця зямель сучасных Беларусі і  Літвы ў ХІІ – ХІІІ стст.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным  суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV стагоддзя гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і  Рускім, а пазней – Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых  зямель. Аднак звычайна ўжывалася  скарочаная форма: "Вялікае княства  Літоўскае", ці ўвогуле – "Літва". У Вялікім княстве Літоўскім  тэрмін "Літва" тады адносіўся  да тэрыторыі верхняга і сярэдняга  Панямоння, а пад "Руссю" разумелася верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія  землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай палове XV стагоддзя. З сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы, ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі.

 

 

Ι. Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання.

    1. . Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

Вялікае княства Літоўскае  складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV тст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.

Утварэнне Вялікага княства  Літоўскага пачалося вакол  Навагародскай  зямлі і гістарычнай Літвы. Хоць новагародскi перыяд нядоўгi па сваёй  працягласцi (ён прыпадае на другую палову XIII ст. i на пачатак ХIV ст.), аднак яго  значэнне ў гiсторыi Беларусi выключна важнае, i найперш тым, што з iм  звязана ўтварэнне i ўмацаванне новай  дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Пачатковым асяродкам гiстарычнага працэсу фарміравання Вялікага княства  Літоўскага стаў Новагародак, якi  да сярэдзiны ХIII ст. вырас ў буйны  эканамiчны i  культурны цэнтр, што i стала вызначаць яго дамiнуючае месца ў нашай гiсторыi таго часу. Аднак гэта выдатная роля Новагародка  гiстарычнай навукай зацемнена  да непазнавальнасцi. Нават ужо ў 50-70 гг. нашага стагоддзя, калi дзякуючы археалагiчным пошукам быў выяўлены выключна высокi ўзровень эканомiкi i культуры старажытнага Новагародка i яго вобласцi, так званай Чорнай Русi, даследчыкi па-ранейшаму  адмаўлялi яму ў самастойным значэннi i паказвалi яго толькi як аб’ект заваявання Лiтвы, якая ў сваю чаргу атаясамлiвалася з сучаснай Лiтвой, што зусiм скажала  гiсторыю ўтварэння Вялiкага княства  Літоўскага.

На заходніх землях пачала дзейнічаць тэндэцыя да аб’яднання з-за іх размяшчэння на значных гандлёвых  шляхах. Гэтыя землі не былі пад  мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь, а гарады раслі  і развіваліся. Але пагроза з  боку крыжакоў і мангола-татараў  заўсёды прысутнічала.

Узнікненне Вялікага княства  Літоўскага звязана з аб’яднальніцкай  дзейнасцю Міндоўга запрошанага  баярамі ў 1246 г. для княжання ў  Навагародак – першую сталіцу  Вялікага княства Літоўскага. Міндоўгу ўдалося перацягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. У 1253 г. ён быў каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.

«Паміж літоўскімі князямі  вялася міжусобная барацьба. Супраць  Міндоўга быў арганізаваны загавар. У 1263 г. ён быў забіты разам са сваімі двума сынамі. Адзін з яго сыноў  Войшалк уцёк у Пінск. 3 дапамогай  галіцкага князя Шварна, які ажаніўся з яго сястрой, ён вярнуў сабе прастол. Яго суправіцелем стаў Шварн. Войшалк  расправіўся з забойцамі бацькі. Ён спрабаваў праводзіць палітыку свайго бацькі, наладзіць адносіны з Ордэнам. Але Войшалк не быў католікам  і заходнія дзяржавы не прызналі яго каралём Літвы» [9, C. 17-18]. 

Яго пасад заняў Транята, але ён быў забіты слугамі Міндоўга. У 1264 г. князем стаў сын Міндоўга Войшалк, які значна пашырыў тэрыторыю  дзяржавы. У 1267 г. Войшалк пакінуў  княжацкі пра стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты, а ў 1269 г. нечакана памёр Шварн. Пасля непрацяглай  барацьбы князем стаў Трайдэн. Ён кіраваў  дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з  крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі. Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя —  Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны  ўмацавалі паўночную

граніцу дзяржавы замкамі.

Можна выдзелiць шэсць асноуных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1)     Канцэпцыя  «лiтоўскага заваявання» (або  «лiтоўская», узнiкла ў XVI ст.), у  адпаведнасцi з якой заходнiя  землi старажытнай Русi былi захоплены  лiтоўскiмi князямi падчас аслаблення  Русi мiжусобiцамi i мангола-татарскiмi  заваяваннямi.

2)    Канцэпцыя «Русi Лiтоўскай». Канстатуючы пануючае  становiшча ў ВКЛ усходнеславянскага  элемента (насельнiства, тэрыторыi, мовы), расiйскi гiсторык XIX ст. С. Салаўёў  выкарыстоўваў назвы «Русь Лiтоўская» i «Русь Маскоўская», падкрэслiваючы  iх геапалiтычнае сапернiцтва.

3)     Канцэпцыя  «Лiтоўска-рускай дзяржавы» iгнаравала  ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага  этнасу i ролю яго продкау ў  ва ўтварэннi дзяржавы. Гэтай канцэпцыi прытрымлiваўся расiйскi гiсторык  М. Любаўскi.

4)     Канцэпцыя  «Беларуска-лiтоўскай дзяржавы»  абгрунтоўвалася ў 20-я гг. ХХ  ст. У. Iгнатоўскiм. Беларускi ўплыў,  на думку прыхiльнiкаў канцэпцыi, пераважаў на тэрыторыi, насельнiцтву, узроўню эканамiчнага i культурнага  развiцця беларускiх зямель, праяу  ўляу ўся  ў афiцыйным статусе  старажытнай беларускай мовы. Лiтоўскi  ўплыў пераважаў жа ў палiтычным  жыццi (лiтоўская княжацкая дынастыя I пераважны ўплыў лiтоўскiх магнатаў  у органах улады), у войску.

5)     Канцэпцыя  «беларускай дзяржавы» сцвяржае, што з самага спачатку ВКЛ  фармiравалася як дзяржава продкау  беларусаў, якiя ў той час  называлiся лiтвiнам. Узнiкла гэтая  канцэпцыя у 20-я гг. ХХ ст. Яе  прыхiльнiкамi былi В. Ластоўскi, У. Доўнар-Запольскi.

6)     Канцэпцыя  полiэтнiчнай, найперш беларуска-лiтоўскай  або лiтоўска-беларускай дзяржавы iмкнецца пераадолець крайнасцi iншых  канцэпцый. Усе народы, якiя прымалi ўдзел у палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi

ВКЛ з’яуляюцца гiстарычнымi спадкаемцамi гэтай дзяржавы.

  1. .Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ

Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала  пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які  працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай  міжусобіцы пры падтрымцы навагародскай  і пінскай дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў  княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".

На пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у  складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне  мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і  агульнадзяржаўную пячатку з  выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх  князёў, а з 1384 г. – дзяржаўным гербам ВКЛ.

Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў  вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час  далёка пасунуў межы і ўплыў сваёй  дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін  перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча ХІ-ХІІ  стст. на Крывой (Лысай) гары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых  граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".

Падчас праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал  Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў  сын Альгерд пабраўся шлюбам з  дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі  ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна).

Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых  зямель ён гарантаваў ім аўтаномію  і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.

За стагоддзе свайго імклівага  росту, ад Міндоўга да Гедыміна, невялікае  княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі  і балтамі, і пераўтварылася ў  Вялікае княства Літоўскае і  Рускае. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная  Украіна.

«Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае  выступіла з палітычнай праграмай  аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх  зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый старажытнай Русі. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Умацаваў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе і Пскове, намагаўся перамагчы Маскву. У арбіце палітычнага прыцягнення Літвы апынуўся Смаленск» [8, C. 69].

За два дзесяцігоддзі  да Дзмітрыя Данскога Альгерд атрымаў  выдатную перамогу над мангола-татарамі, разграміў іх у 1362 г. на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). Гэта перамога карэнным чынам  змяніла лёс украінскага народа: вызваленая ад ардынскага ярма Украіна  ўрэшце атрымала магчымасць эканамічнага і культурнага развіцця. Практычна  ўся паўднёва-заходняя палова зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ. Разам з Кіеўскім княствам у 60-я гады XIV ст. увайшлі  ў яго склад і апошнія з  беларускіх зямель – Брагінская і  Мазырская воласці, падпарадкаваныя  Кіеву.

«Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсходнюю" палітыку. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цвер'ю, замацаваны шлюбам на цвярской княжне Ульяне, і дапамагаў ёй у барацьбе з Масквой. Альгерд аб'яднаў пад  сваёй уладай большую частку гістарычнай  Кіеўскай Русі і рэальна прэтэндаваў  на завяршэнне гэтага працэсу на ўсходзе» [8, C. 69-70].

Информация о работе Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага