Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Апреля 2013 в 01:15, реферат
Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце і восенню 1943 года ўступіла на тэрыторыю Беларусі. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай "Баграціён" - гэта адна з найбуйнейшых стратэгічных аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя праводзілася з мэтай разгрому нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалення Беларусі. Мэта рэферата: Прааналiзаваць пачатковы этап вызваленне Беларусi i распрацоуке i падрыхтоуке аперацыi Баграцiен.
Увядзенне 3
Глава 1. Пачатак вызвалення Беларусі 4
Глава 2. Аперацыя «Баграціён» 6
1.1Падрыхтоўка аперацыі 6
1.2Два этапы аперацыі 7
Заключэнне 15
Спіс выкарыстанай літаратуры 16
Змест
Увядзенне
Глава 1. Пачатак вызвалення
Беларусі
Глава 2. Аперацыя
«Баграціён»
1.1Падрыхтоўка аперацыі
1.2Два этапы аперацыі
Заключэнне
Спіс выкарыстанай
літаратуры
Увядзенне
Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце і восенню 1943 года ўступіла на тэрыторыю Беларусі. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай "Баграціён" - гэта адна з найбуйнейшых стратэгічных аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя праводзілася з мэтай разгрому нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалення Беларусі.
Мэта рэферата:
Прааналiзаваць пачатковы этап вызваленне Беларусi i распрацоуке i падрыхтоуке аперацыi Баграцiен.
Задачы:
Актуальнасць тэмы:
Тэма вызваленне Беларусi есць i будзе актуальна зауседы - гэта гiсторыя нашай краiны.
Аналiз лiтаратуры:
Заключэнне: У Беларускай аперацыi савецкiя воiны паказалi сваё ўзросшае баявое майстэрства i масавы гераiзм. Значэнне перамогi Чырвонай Армii ў Беларусi было высока ацэнена не толькi нашымi саюзнiкамi, аб чым сведчаць шматлiкiя выказваннi палiтычных i дзяржаўных кiраўнiкоў саюзнiцкiх краiн таго часу, iх ваенных спецыялiстаў, а таксама работы даследчыкаў-гiсторыкаў
Глава 1. Пачатак вызвалення Беларусі
Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці – гарадскі пасёлак Камарын. 20 воінам, якія вызначыліся пры фарсіраванні
Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А праз некалькі дзён злучэнні 65-й арміі на ўчастку Карповічы-Уборкі фарсіравалі раку Сноў і з баямі 27 верасня вызвалілі райцэнтр Церахоўка Гомельскай вобласці.
У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэрыкаў і Краснаполле.
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла задачу перад войскамі Калінінскага, Заходняга і Цэнтральнага (з 20 кастрычніка 1943 г. Беларускага) франтоў – разграміць нямецкую армейскую групоўку «Цэнтр» і вызваліць ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі. У Стаўцы меркавалі, што вермахт летам 1943 г. панёс вялікія страты, канчаткова дэмаралізаваны і таму не зможа стрымаць наступлення Чырвонай Арміі. Аднак вермахт восенню 1943 г. паказаў, што яшчэ не страціў сваёй баяздольнасці.
6 кастрычніка 1943 г. пачалося наступленне савецкіх войскаў на Віцебскім напрамку. Ужо на другі дзень часці 3-й і 4-й савецкіх армій вызвалілі ад немцаў Невель і 320 іншых населеных пунктаў. Аднак замацаваць свой поспех яны не здолелі. Германскае камандаванне перакінула ў раён Гарадка з іншых участкаў фронту 7 пяхотных і 1 танкавую дывізіі. Наступленне было спынена. Гарадоцкая наступальная аперацыя была адноўлена толькі ў снежні 1943 г. Гарадок быў вызвалены 24 снежня 1943 г. часцямі 11-й гвардзейскай і 43-й армій. Вялікімі былі страты войскаў Калінінскага фронту. На Віцебскім напрамку ў кастрычніку-снежні 1943 г. яны склалі 169 тыс. чалавек.
У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх 18 лістапада 1943 г. быў вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада Гомель і 14 студзеня 1944 г. Мазыр. На поўдні рэспублікі войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 кіламетраў у глыб варожай абароны ў паласе шырынёй звыш 100 кіламетраў. У той самы час савецкія войскі вызвалілі яшчэ некалькі раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
У баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічала і 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем палкоўніка З.Берлінга, сфарміраваная на тэрыторыі СССР. Першы бой яна правяла 12 кастрычніка 1943 г. пад мястэчкам Леніна каля Горак. У гэтым баі зараджалася савецка-польская садружнасць.
Восенню і зімой 1943-1944 г. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры – Гомель і Мазыр.
Глава 2. Аперацыя «Баграціён»
60 гадоў назад, летам 1944 года, разгарнулася Беларуская стратэгiчная наступальная аперацыя «Баграцiён», якая па свайму размаху, прыцягваемых сiлах i сродках, а галоўнае, дасягнутых вынiках з’явiлася адной з буйнейшых аперацый Вялiкай Айчыннай i ў цэлым другой сусветнай вайны. У ходзе яе за параўнальна кароткi тэрмiн была разбiта група армiй «Цэнтр» i вызвалена ўся тэрыторыя Беларусi. Гiстарычны вопыт паказвае, што ў мiнулым фармiруюцца рысы цяперашняга, закладваюцца перадумовы паступальнага руху наперад. Менавiта гэтым прадыктавана надзённая патрэба глыбокага вывучэння i беражлiвых адносiнаў да ваеннай гiсторыi сваёй краiны. Нядаўна Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь правяло навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 60-годдзю вызвалення Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў, у ходзе якой, у прыватнасцi, разглядалася i значэнне аперацыi «Баграцiён». У ёй удзельнiчалi ваенныя гiсторыкi Беларусi i Расii. Аб перавазе савецкай ваеннай стратэгii ў аперацыi па вызваленню Беларусi гаварыў мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў. З дапамогай удзельнiкаў канферэнцыi «Саюзнае веча» вяртае сваiх чытачоў у тыя гады, каб яшчэ раз паказаць гераiзм i мужнасць воiнаў, партызанаў i мiрнага насельнiцтва, праяўленыя пры вызваленнi Беларусi, а таксама пераканацца ў высокiм ваенным майстэрстве армейцаў.
1.1Падрыхтоўка аперацыі
У канцы мая 1944 года лiнiя фронту ў Беларусi праходзiла па рубяжу возера Няшчэрда на ўсход ад Вiцебска, Оршы, Магiлёва i Жлобiна, далей па рацэ Прыпяць на ўсход ад Ковеля, утвараючы вялiзны выступ, звернуты на ўсход. Савецкiм войскам тут процiстаялi правафланговыя злучэннi 16-й армii групы армiй «Поўнач», група армiй «Цэнтр» (3-я танкавая, 4-я, 9-я i 2-я палявыя армii) i левафланговыя злучэннi 4-й танкавай армii групы армiй «Паўночная Украiна». Гэтая групоўка мела 63 дывiзii i 3 брыгады, у якiх налiчвалася 1,2 млн. чалавек, больш як 9500 гармат i мiнамётаў, 900 танкаў i штурмавых гармат, падтрымлiваемых з паветра групоўкай авiяцыi 6-га i часткова 1-га i 4-га паветраных флатоў з 1350 самалётаў.
Нямецка-фашысцкае камандаванне мела намер любой цаной утрымаць стратэгiчна выгадны для яго так званы «беларускi балкон». Яно неабгрунтавана меркавала, что Чырвоная Армiя можа нанесцi на цэнтральным напрамку толькi другарадны ўдар, выключала верагоднасць выкарыстання тут значнай колькасцi танкаў. I разам з тым яно разлiчвала, што лясiста-балоцiстая i азёрная мясцовасць скуе манеўр савецкiх войскаў, якiя будуць вымушаны наступаць уздоўж дарог, а гэта палегчыць нямецкiм войскам вядзенне ўпартых абаронных дзеянняў.
Падрыхтоўка Беларускай стратэгiчнай наступальнай аперацыi, вядомай пад кодавай назвай «Баграцiён», ажыццяўлялася ў красавiку-маi 1944 года. Для яе правядзення была створана магутная групоўка ў складзе 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га i 1-га Беларускага франтоў, меўшых увогуле 20 агульнавайсковых, 2 танкавыя i 5 паветраных армiй (166 стралковых дывiзiй, 12 танкавых i механiзаваных карпусоў, 7 умацаваных раёнаў, 21 брыгаду i iншыя злучэннi i часцi). У iх налiчвалася 2,4 млн. чалавек, больш як 36 тыс. гармат i мiнамётаў, 5200 танкаў i САУ, 5300 баявых самалётаў.
Задума савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандавання была ў тым, каб глыбокiмi ўдарамi чатырох франтоў разбiць асноўныя сiлы групы армiй «Цэнтр», вызвалiць Савецкую Беларусь i стварыць перадумовы для наступнага наступлення Чырвонай Армii ў заходнiх абласцях Украiны, Прыбалтыцы, Усходняй Прусii i Польшчы. Пры гэтым прадугледжвалася прарваць варожую абарону адначасова на шасцi ўчастках, акружыць i знiшчыць яго флангавыя групоўкi пад Вiцебскам i Бабруйскам. Потым, развiваючы наступленне па сходных напрамках сiламi трох франтоў на Мiнск, адкiнуць уцалелыя войскi працiўнiка на глыбiню 200—250 км, адрэзаць iм шляхi адыходу, акружыць i знiшчыць.
1.2Два этапы аперацыі
Па характару баявых дзеянняў i зместу выконваемых задач Беларуская аперацыя падзяляецца на два этапы.
Ранiцай 22 чэрвеня 1-ы Прыбалтыйскi, 3-i i 2-i Беларускiя франты паспяхова правялi разведку боем. На шэрагу ўчасткаў перадавыя батальёны ўклiнiлiся ў абарону працiўнiка на глыбiню ад 1,5 да 6 км. 23 чэрвеня перайшлi ў наступленне галоўныя сiлы гэтых франтоў, а на наступны дзень — i войскi правага крыла 1-га Беларускага фронту. На працягу 2О—23 чэрвеня на ўсiх участках была прарвана тактычная абарона i ўведзены ў бiтву перасовачныя групы армiй i франтоў. На першым этапе (23 чэрвеня—4 лiпеня) войскi франтоў паспяхова правялi Вiцебска-Аршанскую, Магiлёўскую, Бабруйскую, Полацкую i Мiнскую наступальныя аперацыi. За 12 дзён няспыннага наступлення галоўныя сiлы франтоў акружылi i знiшчылi вiцебскую (5 дывiзiй) i бабруйскую (6 дывiзiй) групоўкi ворага, завяршылi акружэнне 105 тыс. салдатаў i афiцэраў на ўсход ад Мiнска i прасунулiся на захад на 225—280 км.
На другiм этапе (5 лiпеня—29 жнiўня) войскi франтоў завяршылi разгром i поўную лiквiдацыю акружанай варожай групоўкi на ўсход ад Мiнска (5—31 лiпеня) i правялi Шаўляйскую, Вiльнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую i Люблiн-Брэсцкую аперацыi. Развiваючы iмклiвае наступленне на захад i паўночны захад, ударныя групоўкi прасунулiся яшчэ на 260—400 км, пашырыўшы фронт наступлення да 1100 км.
У ходзе аперацыi ўвогуле былi цалкам знiшчаны 17 дывiзiй i 3 брыгады працiўнiка, а 50 яго дывiзiй пазбавiлiся больш за палову свайго саставу. Каб стабiлiзаваць фронт, гiтлераўскае камандаванне было вымушана перакiнуць у Беларусь 46 дывiзiй i 4 брыгады. Гэта прывяло да аслаблення сiл вермахта на iншых участках савецка-германскага фронту, пагаршэння становiшча нямецка-фашысцкiх войскаў на заходнiм фронце i ў акупiраваных iмi краiнах.
Савецкiмi войскамi былi вызвалены Беларусь, частка Лiтвы i Латвii, усходнiя раёны Польшчы. Усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для пераходу ў наступленне Ленiнградскага, 3-га i 2-га Прыбалтыйскiх i 1-га Украiнскага франтоў i нанясення новых магутных удараў па варожых групоўках, якiя дзейнiчалi ў Прыбалтыцы, Усходняй Прусii i Польшчы, для разгортвання наступальных аперацый амерыкана-англiйскiх войскаў у Францыi.
Раптоунасць
Савецкае камандаванне паспяхова вырашыла складаную праблему забеспячэння аператыўна-стратэгiчнай раптоўнасцi. З гэтай мэтай Стаўка ВГК, камандаванне франтоў i армiй правялi цэлы шэраг мерапрыемстваў па дэзiнфармацыi працiўнiка. Каб пераканаць кiраўнiцтва вермахта ў тым, што летам 1944 года савецкiя войскi галоўны ўдар нанясуць на поўднi, 3-i Украiнскi фронт па загаду Стаўкi ВГК праводзiў фальшывую канцэнтрацыю на поўнач ад Кiшынёва 8-й i 9-й стралковых дывiзiй, узмоцненых танкамi i артылерыяй. 29 мая Стаўка ВГК накiравала франтам спецыяльную дырэктыву, у якой падкрэслiвалася неабходнасць забеспячэння скрытнасцi перагруповак, змены войскаў i iншых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы наступлення. У вынiку гэтага ўдалося скрыць ад ворага напрамак галоўнага ўдару, маштабы наступлення i час яго пачатку.
Творча падыходзiлi да выбару напрамкаў галоўных удараў i камандуючыя войскамi франтоў. Так, камандуючы 1-м Беларускiм фронтам генерал армii К.К. Ракасоўскi, усебакова ўлiчваючы асаблiвасцi групоўкi, абароны працiўнiка i характар мясцовасцi, прыняў рашэнне нанесцi на правым крыле фронту два галоўныя ўдары з розных участкаў. Адзiн з iх наносiўся з раёна Рагачова на Бабруйск, Асiповiчы, другi — з раёна нiжняга цячэння Бярэзiны ў агульным напрамку на Слуцк. Хоць гэта смелае рашэнне i iшло ў разрэз са сталымi поглядамi, але было апраўдана ўмовамi абстаноўкi. Яно, на думку К.К. Ракасоўскага, вырашала шэраг праблем: «...у бiтву адначасова ўводзiлася асноўная групоўка войскаў правага крыла фронту, што было недасягальна на адным участку з-за яго параўнальнай абмежаванасцi; працiўнiк губляў рэальныя магчымасцi манеўру; поспех, дасягнуты няхай нават спачатку на адным з гэтых участкаў, ставiў нямецкiя войскi ў цяжкае становiшча, а нашаму фронту забяспечваў энергiчнае развiццё наступлення».
Далейшае развiццё атрымаў
прынцып канцэнтрацыi сiл i сродкаў
на выбраных напрамках удараў. Пры
падрыхтоўцы аперацыi Стаўка ВГК
за кошт манеўру рэзервамi i перагрупоўкi
войскаў з iншых напрамкаў перадала
1-му Прыбалтыйскаму i тром Беларускiм
франтам кiраванне чатырох
Информация о работе Этап вызваленне Беларусi i распрацоуке i падрыхтоуке аперацыi Баграцiен