Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2013 в 10:34, реферат
Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў.
1. Моўныя сродкі навуковага стылю.
2. Тыпы навуковых тэкстаў.
ПЗ № 5 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю.
1. Моўныя сродкі навуковага стылю
Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў.
Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылёвая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж, плошча, вялікі, малы і інш.
Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульнанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, аперацыя і інш.
Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу абумоўлівае выкарыстанне ўласна тэрмінаў . Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы.
Марфалагічныя асаблівасці
навуковага стылю мовы
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Змест аперацыі вытворчай залежыць ад прадукцыі, якая вырабляецца, матэрыялаў і тэхналагічных метадаў вытворчасці.
Сінтаксіс навуковага тэксту — гэта апавядальныя і пытальныя сказы, паколькі ідзе сцвярджэнне, паведамленне або ставіцца пытанне, напрыклад, у падручніку. Сказы навуковага тэксту звычайна складаныя, пераважаюць складаназалежныя, так як ідзе тлумачэнне, доказ. Прысутнічаюць такія злучнікі і злучальныя словы, як таму, што; для таго, каб; які; у тым ліку і інш. Сінтаксічныя канструкцыі аб’ёмныя, сказы развітыя, ускладнены аднароднымі членамі, дзеепрыметнымі зваротамі. Напрыклад: Магчыма агрэгатаванне бараны гнуткай вярчальнай з плугамі, пласкарэзамі, культыватарамі любых мадыфікацый, у тым ліку прапашнымі, дыскавымі баронамі, трактарамі цяглавага класа да 5. Аднародныя члены сказа вакарыстоўваюцца для класіфікацыі, сістэматызацыі прадметаў, уласцівасцей, з’яў.
2. Тыпы навуковых тэкстаў.
З пункту гледжання спосабу выкладу інфармацыі выдзяляюць наступныя тыпы навуковых тэкстаў.
Апавяданне як спосаб выкладу інфармацыі выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі аб дзеяннях і з’явах, якія развіваюцца у храналагічнай паслядоўнасці. У навуковай літаратуры тэксты такога тыпу прадстаўлены ў выглядзе тэкстаў з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-небудзь з’явы, паслядоўнасці работы механізмаў, у выглядзе бібліяграфічных даведак.
Біяграфія
Апісанне ў навуковым тэксце прызначана ўказаць і пералічыць прыкметы, уласцівасці, асаблівасці, а таксама даць навукова абгрунтаванае ўяўленне аб важнейшых рысах даследуемага аб’екта. Звычайнымі прыкладамі апісання ў навуцы могуць быць азначэнні, тэхнічныя характарыстыкі, тэхнічныя пашпарты і г. д. Напрыклад, тэхнічная характарыстыка агрэгата можа ўключаць наступныя параметры: клас, прадукцыйнасць, рабочую хуткасць, шырыню захопу, частату вярчэння, габарытныя памеры, масу і інш. З аднаго боку, тут знаходзіцца пералічэнне характэрных, агульных, пастаянных рыс, а з другога, указваюцца непаўторныя, індывідуальныя, зменныя факты, напрыклад, тэхнічнае апісанне сельскагаспадарчай тэхнікі (плуга, бараны, камбайна). У тэхнічным апісанні падаюцца агульныя характарыстыкі, уласцівыя, скажам, усім камбайнам, разам з тым указваюцца і індывідуальныя, характэрныя толькі для дадзенай маркі.
Разважанне — асноўны тып навуковага маўлення, які служыць для тлумачэння з’яў, тэрмінаў, паняццяў, для доказнага выкладу абгрунтаванай думкі. У разважанні найбольш цесная сэнсавая сувязь паміж яго элементамі, сказамі, чым у іншых тыпах маўлення. Напрыклад: Практыка сведчыць, што надзейнасць тэхнікі ў большай ступені залежыць ад выканання правілаў яе абкаткі і тэхнічнага абслугоўвання ў самым пачатку эксплуатацыі, г.зн. у гарантыйны перыяд. Тэхнічнымі ўмовамі на трактар прадугледжана, што яго напрацоўка на адказ павінна быць не меней за 500 мота-г., а гарантыйны тэрмін роўны 12 месяцам. Гэта азначае, што пры гадавой занятасці 1000 мота-г. за ўказаны перыяд дапускаецца два адказы, якія ўзніклі па віне завода, ліквідаваць якія ён абавязаны ва ўстаноўлены тэрмін, без дадатковай аплаты і штрафных санкцый.
Разгортванне навуковага тэксту ў разважанні абапіраецца на вядомую лексіку, тэрміналогію, на тую частку матэрыялу, якая ўжо вывучана, засвоена або выкладалася раней ці з’яўляецца бясспрэчнай
Сфера зносін |
навуковая |
Асноўныя функцыі |
інфарматыўная (паведамлення) |
Жанры |
манаграфія, артыкул, нарыс, рэцэнзія, падручнік, курс лекцый, даклад, рэферат, тэзісы, аўтарэферат, агляд |
Стылеўтваральныя рысы |
абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу |
Моўныя асаблівасці |
адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спецыяльная навуковая лексіка; абстрактная лексіка, ужыванне агульнаўжывальнай лексікі ў намінатыўным значэнні, вялікая колькасць назоўнікаў і прыметнікаў; безасабовыя, няпэўна-асабовыя і намінатыўныя сказы з іменным складаным выказнікам і нулявой звязкай; перавага апавядальных сказаў; |
Информация о работе Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю