Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2012 в 20:49, реферат
Дадзеная тэма традыцыйна з’яўляецца адной з важнейшых у тэорыі дзяржавы. Яна ўключае ў сябе блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролю дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў палітычнай сістэмы.
1.Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтва.
2.Дзяржава ў палітычнай сістэме грамацтва.
Класавая і внеклассовый тэорыі ўзнікнення дзяржавы, як інстытута, іх вызначэння.
Дзяржава як палітычная арганізацыя грамадства, выступае як:
Якія прыкметы характэрныя дзяржаве ў адрозненне ад іншых інстытутаў.
3.Дзяржава і палітычныя партыі.
4.Дзяржава і царква. Светская і тэакратычная дзяржава.
5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні.
Кароткая анатацыя.
Дадзеная тэма традыцыйна з’яўляецца адной з важнейшых у тэорыі дзяржавы. Яна ўключае ў сябе блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролю дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў палітычнай сістэмы.
Дзяржава выступае асяродкам палітычнай сістэмы, яе асноўным суб’ектам, вакол якога будуецца палітычная сістэма. Усе іншыя элементы і суб’екты палітычнай сістэмы непасрэдна залежаць ад дзяржавы. Аднак і дзяржава залежыць ад іншых суб’ектаў і элементаў палітычнай сістэмы.
План рэферата.
1.Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтва.
2.Дзяржава ў палітычнай сістэме грамацтва.
3.Дзяржава і палітычныя
4.Дзяржава і царква. Светская і тэакратычная дзяржава.
5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні.
1. Паняцце, структура і
У грамадстве існуюць самыя розныя віды адносін: эканамічныя, прававыя, сацыяльныя, маральныя, ў тым ліку і палітычныя. Да палітычных адносяцца ўзаемасувязі паміж індывідамі, сацыяльнымі супольнасцямі, палітычнымі арганізацыямі, дзяржавай і іншымі суб’ектамі па фармаванню і ажыццяўленню дзяржаўнай улады.
Тэрмін “сістэма” азначае цэласнае мноства элементаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Для таго, каб вызначыць, што такое палітычная сістэма, неабходна вызначыць, што такое палітыка. Палітыка - гэта сфера дзейнасці, звязаная з адносінамі паміж нацыямі, класамі, палітычнымі партыямі і іншымі суб’ектамі, ядром якой з’яўляецца барацьба за ўтрыманне і выкарыстанне палітычнай улады. Слова “палітыка” ў перакладзе з грэчаскага “politike” азначае “дзяржаўныя справы”, “майстэрства кіравання дзяржавай”. Палітыка як сфера дзейнасці з’явілася пры фармаванні палітычнай і дзяржаўнай улады.
Палітычная сістэма - гэта сістэма адносна ўстойлівых інстытутаў і формаў удзелу ў палітычнай дзейнасці ў рамках дзеючага заканодательства.
Характар палітычнай сістэмы непасрэдна вызначаецца існуючым палітычным рэжымам. У сучасным грамадстве палітычная сістэма павінна адпавядаць дэмакратычным утоям, прынцыпам права.
Сучасная палітычная сістэма - гэта прадугледжаная
прававы канстытуцыяй сістэма інстытутаў
і формаў рэальнага актыўнага ўдзелу ў
грамадзян у палітычнай дзейнасці.
Такім чынам, палітычная сістэма складаецца
з чатырох элементаў: суб’ектнага складу,
камунікатыўнай часткі, ідэакратычнай
часткі і нарматыўнай асновы.
Інстытуцыянальная частка. Дадзеная частка ўяўляе сабой суб’ектны склад сістэмы. Суб’ектамі палітычнай сістэмы выступаюць грамадзяне, сацыяльныя супольнасці, палітычныя арганізацыі і дзяржава. Эканамічная сістэма грамадства стварае сацыяльную структуру: класы, сацыяльныя слаі, групы. Розныя сацыяльныя супольнасці (класы, групы) ствараюць свае палітычныя арганізацыі. Паміж гэтымі супольнасцямі і іх арганізацыямі і складаюцца палітычныя адносіны. Дзеля таго, каб вызначыць, ці з’яўляецца канкрэтны суб’ект суб’ектам палітычнай сістэмы, трэба высветліць: удзельнічае ці не ён у палітычным жыцці.
Камунікатыўная частка - гэта сукупнасць адносін і форм узаемадзеяння, якія складаюцца паміж класамі, сацыяльнымі групамі, нацыямі, індывідамі з мэтай іх удзелу ў ажыццяўленні ўлады, распрацоўцы і ажыццяўленні палітыкі. Палітычныя адносіны з’яўляюцца вынікам шматразовых і разнастайных сувязяў суб’ектаў палітыкі ў працэсе палітычнай дзейнасці. У гэту частку палітычнай сістэмы ўваходзяць усе сродкі, спосабы перадачы палітычнай інфармацыі. Асаблівую ролю адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі: тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы, інтэрнэт і інш.
Ідэакратычная частка. Дадзеная частка ўключае палітычныя праграмы, тэорыі, ідэі, псіхалогію. Палітычная свядомасць суб’ектаў палітычнага працэсу функцыянуе на двух узроўнях - тэарэтычным (палітычная ідэялогія) і эмпірычным (палітычная псіхалогія). Да формаў праяўлення палітычнай ідэялогіі адносяцца погляды, лозунгі, ідэі, тэорыі, а да палітычнай псіхалогіі - пачуцці, эмоцыі, настроі, традыцыі. Асобае месца ў ідэакратычнай частцы займае палітычная культура, пад якой можна разумець, комплекс тыповых для дадзенага грамадства ўзораў (стэрыятыпаў) паводзін, каштоўнасных арыентацый, палітычных уяўленняў.
Нарматыўная аснова палітычнай сістэмы. Сюды адносяцца ўсе тыя нормы, якія рэгулююць палітычныя адносіны. Палітычныя адносіны будуюцца на аснове пэўных норм (правіл). Яны ўтрымліваюцца ў розных крыніцах, у тым ліку і канстытуцыі дзяржавы, яе законах, статутах палітычных партый. У многіх краінах, асабліва з устойлівымі гістарычнымі традыцыямі (напрыклад, Англія), паралельна з палітычнымі нормамі, зафіксаванымі ў прававых актах, дзейнічаюць няпісаныя традыцыі і звычаі. Пэўную ролю ў рэгуляванні палітычных адносін выконваюць этыка-маральныя нормы, у якіх замацаваны ўяўленні грамадства і асобных сацыяльных груп аб праўдзе, справядлівасці, сумленні, годнасці і інш.
Для разумення сутнасці палітычнай сістэмы неабходна азначыць яшчэ два паняцці: палітычны працэс і функцыі палітычнай сістэмы.
Палітычны працэс - гэта сукупнасць вынікаў дзеяння ўсіх суб’ектаў палітычнай сістэмы. Палітычны працэс складаецца з некалькіх стадый:
1.фармаванне палітычнай сістэмы;
2.аднаўленне палітычнай сістэмы;
3.прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;
4.кантроль за ажыццяўленнем прынятых рашэнняў.
Пад функцыямі палітычнай сістэмы разумеецца тая роля, якую адыгрывае палітычная сістэма ў жыцці грамадства. Выдзяляюць наступныя функцыі:
1)азначэнне мэт, задач, перспектыў развіцця грамадства;
2)акумуляванне эканамічных, палітычных, фінансавых, людскіх і іншых рэсурсаў для дасягнення палітычных мэт;
3)узгадненне розных інтарэсаў суб’ектаў палітычнай сістэмы;
4)размеркаванне матэрыяльных і духоўных рэсурсаў грамадства;
5)забеспячэнне стабільнасці і бяспекі грамадства;
6)распрацоўка і ўкараненне ў грамадства розных норм паводзін;
7)прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;
8)кантроль за выкананнем палітычных рашэнняў, розных норм паводзін.
2. Дзяржава у палітычнай сістэме грамацтва
Дзяржава з’яўляецца ключавым звяном палітычнай сістэмы. Гэта абумоўлена сутнасцю дзяржава і яе некаторымі прыкметамі. Дзяржава выступае асноўным суб’ектам кіравання ў палітыцы, галоўным інструментам рэалізацыі важнейшых задач палітычнай сістэмы, забеспячэння адзінства яе кампанентаў. Прызначэнне дзяржавы заключаецца ў кіраванні грамадствам, яна выконвае такую функцыю, як размеркаванне каштоўнасцяў у грамадстве.
Толькі дзяржава здольна выступіць той сілай, якая аб’ядноўвае усё грамадства, раздзеленае на класы, слаі, этнічныя, культурныя, прафесійныя групы. Дзяржава інтэгруе грамадства пры наяўнасці сацыяльных адрозненняў і супярэчнасцяў. Вызначаючы ўнутраную і знешнюю палітыку, забяспечваючы грамадскі парадак і абарону краіны, дзяржава выступае ў якасці афіцыйнага прадстаўніка грамадства, кожнага яго члена.
Для арганізацыі
кіравання грамадствам дзяржава
мае спецыяльны апарат кіравання, заканадаўчыя,
выканаўчыя, судовыя, кантрольныя органы.
Гэта асобая публічная ўлада. Іншыя
суб’екты палітычнай сістэмы не маюць
такой сістэмы публічных
Дзяржава мае значную эканамічную аснову для сваёй палітычнай дзейнасці. Ва ўласнасці дзяржавы могуць знаходзіцца цэлыя галіны вытворчасці, установы фінансава-крэдытнай сістэмы і г.д. Дзяржава мае права на збор падаткаў з насельніцтва і арганізацый.
Адна з самых істотных характрыстык, якія адрозніваюць дзяржаву ў якасці элемента палітычнай сістэмы - гэта дзяржаўны суверэнітэт. Усе іншыя суб’екты палітычнай сістэмы суверэнітэтам не валодаюць. Над імі ўзвышаецца дзяржава як суверэнная ўлада. Прымаемыя дзяржавай рашэнні абавязковы да выканання ўсімі грамадзянамі і арганізацыямі.
Дзяржава - гэта арганізацыя улады, прававога прымусу, яна актыўна выкарыстоўвае санкцыі заахвочвання і пакарання за выкананне або парушэнне ўстаноўленых норм. З мэтай урэгулявання грамадскіх адносін дзяржава выконвае праватворчую функцыю. Яна ўстанаўлівае прававыя асновы функцыянавання ўсёй палітычнай сістэмы, азначае парадак утварэння, дзейнасці і ліквідацыі (забароны) палітычных арганізацый.
Палітычная сістэма павінна ствараць умовы для супрацоўніцтва асобы і дзяржавы. Гэта магчыма толькі тады, калі палітычная сістэма будуецца на аснове прынцыпаў цывільнага грамадства і прававой дяржаўнасці. Адносна цывільнага грамадства дзяржава павінна мець межы свайго ўмяшання. Дзяржава не можа і не павінна ўмешвацца ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Дзяржава павінна толькі спрыяць развіццю грамадства і кожнай асобы.
Грамадзянін - адзін з асноўных суб’ектаў палітычнай сістэмы. Грамадзяне могуць ў актыўнай форме і ў форме бяздзейнасці выражаць сваю волю, уздзейнічаць на палітыку дзяржавы. Рознабаковыя адносіны паміж дзяржавай і грамадзянінам асноўваюцца на ўзаемных правах і абавязках, якія замацаваны ў канстытуцыі і іншых законах.
Згодна з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь чалавек з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. У Канстытуцыі сказана, што забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.
У адносінах
паміж грамадзянінам і
Высвятлення праблемы паходжання дзяржавы як палітычнага інстытута мае актуальнае значэнне, паколькі ў працэсе яе ўзнікнення аказваюцца яе галоўныя функцыі і спецыфіка. Ведаючы абставіны, якія абумовілі з'яўленне дзяржавы, становіцца магчымым прагназаваць змены яго функцый, структур, і развіцця. Актуальнасць высвятлення гэтага пытання складаецца яшчэ і ў тым, што працэс адукацыі дзяржаў яшчэ не скончыўся.
Адносна стварэння дзяржаў людзей заўсёды цікавым і цяпер цікавіць пытанне, ці з'яўляецца дзяржава свядомым тварэннем якой надзвычай разумнага чалавека ці групы людзей. Ці яна ўзнікала незалежна ад чалавечай волі, роўна як адбываюцца з'явы прыроды. У адказ на гэтае пытанне апынулася два падыходу: внеклассовый і класавы.
Внеклассовый
падыход да аналізу прычын узнікнення
дзяржавы і вызначэнне яе сутнасці
знайшоў адлюстраванне ў шэрагу
тэарэтычных канцэпцый. Разгледзіш
некаторыя пазакласныя
Патрыярхальная даказвала, што дзяржава адбываецца ад сям'і, якая разраслася (Арыстоцель) "тэалагічная тэорыя сцвярджала, што дзяржава падораная Богам.
Прадстаўнікі "дагаворнай" тэорыі трактавалі дзяржава як грамадскі дагавор з мэтай адцягнуць "вийнуты усіх аб ўсіх".
На думку Русо, дзяржава, аб'ядноўваючы ўсе групы людзей, павінен абараняць асобу і яе ўласнасць.
У XIX ст .. набывае вызначэнне лібэральная тэорыя "дзяржавы начнога вартаўніка", згодна якой дзяржава павінна ахоўваць спакой грамадзян, забяспечваць функцыянаванне грамадзянскай супольнасці, і парадку ў ім. Любое ўмяшанне дзяржавы ў прыватнае жыццё акрамя збору падатку, лічылася не даступным расцэньвалася як замах на свабоду індывідаў.
Аднак да таго часу ў XIX ст. – Пачатку ХХ стагоддзя, атрымала тэарэтычнага і практычнага выкарыстання ідэя аб класавай прыродзе дзяржавы, аб барацьбе класаў паміж сабой. Яшчэ Томас Мор пераконваў, што дзяржава з'яўляецца з мовай багатых супраць бедных.
Марксісцкая тэорыя сцвярджае, што дзяржава паўстала з-за таго, што супольна працоўны лад быў падарваны падзелам працы на яго наступствамі – дзяленнем грамадства на класы. Прадаўжальнік марксісцкага вучэння В.І. Ленін прыходзіць да высновы, што дзяржава – гэта машына для падтрымання аднаго класа над іншым, гэта арганізаванае гвалт аднаго класа для пры мыслення іншага.
Сучасны ўзровень ведаў дазваляе заключыць, што на працэс фарміравання дзяржавы дзейнічаюць тры групы фактараў.
1) Грамадскае падзел працы.
2) Узнікненне
прыватнай уласнасці,
3) Гістарычныя змены ў аднаўленні самога чалавека.
Вызначальнае месца ў палітычнай арганізацыі грамадства займае дзяржава, як форма арганізацыі. Грамадскага жыцця. Вакол дзяржавы фармуюцца іншыя арганізацыйныя структуры. Дзяржава з'яўляецца фундаментальнай, базавай арганізацыйнай структурай у палітычнай арганізацыі грамадства і ва ўсёй яго палітычнай сістэме.
Информация о работе Дзяржава у палiтычная систэме грамадства