Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2013 в 23:40, реферат
Надзвычай важнае і складанае пытанне пра ўзаемаадносіны мовы і мыслення складае адну з цэнтральных праблем агульнага мовазнаўства.
Мова і мысленне - два неразрыўна звязаных віда чалавечай дзейнасці, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго па сваёй сутнасці і спецыфічным прыкметам. «Мысленне - вышэйшая форма актыўнага адлюстравання аб'ектыўнай рэальнасці, мэтанакіраванае, абагульненае пазнанне істотных сувязяў і адносін прадметаў і з'яў.
1. Мова і мысленне як навуковая праблема
2. Суадносіны моўных і лагічных катэгорый
3. Тэорыя лінгвістычнай адноснасці
Бібліяграфія
РЭФЕРАТ
На тэму: Мова и
мысленне. Агульныя праблемы мовазнаўства
Змест
1. Мова і мысленне як навуковая праблема
2. Суадносіны моўных і лагічных катэгорый
3. Тэорыя лінгвістычнай адноснасці
Бібліяграфія
1. Мова
і мысленне як навуковая
Надзвычай важнае
і складанае пытанне пра
Мова і мысленне - два неразрыўна звязаных віда чалавечай дзейнасці, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго па сваёй сутнасці і спецыфічным прыкметам. «Мысленне - вышэйшая форма актыўнага адлюстравання аб'ектыўнай рэальнасці, мэтанакіраванае, абагульненае пазнанне істотных сувязяў і адносін прадметаў і з'яў. Яно ўжыццяўляецца ў розных формах і структурах (паняццях, катэгорыях, тэорыях), у якіх замацаваны і абагульнены пазнавальны і сацыяльна-гістарычны досвед чалавецтва. Сродкам мыслення з'яўляецца мова, а таксама інш. сістэмы знакаў (як абстрактных, напрыклад, матэматычных, так і канкрэтна-вобразных, напрыклад, мова мастацтва)» («Філасофскі энцыклапедычны слоўнік», 1983). Мова - гэта знакавая (у сваёй зыходнай форме гукавая) дзейнасць, якая забяспечвае матэрыяльнае афармленне думак і абмен інфармацыяй паміж членамі грамадства.
Прадмет даследвання знаходзіцца на скрыжаванні лінгвістыкі, філасофіі і псіхалогіі, пагэтаму ў вырашэнні гэтай праблемы назіраюцца пэўныя складанасці, так як, даследаванне праводзіцца пераважна ў якім-небудзь адным аспекце ў залежнасці ад спецыяльнасці даследніка і не ўлічвае астатнія аспекты.
Большасць даследнікаў мяркуюць, што мысленне можа існаваць толькі на базе мовы.
Вільгельм Гумбальт, вялікі нямецкі лінгвіст, заснавальнік агульнага мовазнаўства, лічыў, што мова - гэта фарміруючы ворган думкі. Другі нямецкі лінгвіст Аўгуст Шлейхер лічыў, што мысленне і мова тоесныя, як змест і форма. Швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сассюр у якасці прыкладу адзінства мовы і мыслення прыводзіў наступнае параўнанне: «мова - ліст паперы, думка - яго адзін бок, а гук - адваротны. Нельга разрэзаць адзін бок, не разразаўшы адваротны. Так і ў мове нельга адлучыць ні думка ад гуку, ні гук ад думкі. Гэтага можна дасягнуць толькі шляхам абстракцыі».
І, нарэшце, амерыканскі лінгвіст Леанард Блумфілд сцвярджаў, што мысленне - гэта маўленне з самім сабой.
Аднак многія навукоўцы прытрымваюцца прама процілеглага пункту погляду, лічачы, што мысленне, асабліва творчае мысленне, цалкам магчыма без моўнага выразу.
Мысленне можа быць вербальным
і невербальным. Невербальнае мысленне
ажыццяўляецца з дапамогай
Невербальнай з'яўляецца разумовая дзейнасць пры вырашэнні творчых заданняў тэхнічнага характару (напрыклад, звязаных з прасторавай каардынацыяй і рухам частак механізма). Вырашэнне падобных задач звычайна не працякае ў формах унутранай (і тым больш знешняй) мовы. Гэта - асаблівае «тэхнічнае» ці «інжынернае», мысленне. Асаблівы тып наглядна-вобразнага мыслення характэрны для творчасці жывапісца, скульптара, кампазітара.
Лінгвіст Раман Восіпавіч Якабсан тлумачыць гэтыя факты тым, што знакі - неабходная падтрымка для думкі, але ўнутраная думка, асабліва калі гэта думка творчая, ахвотна выкарыстоўвае іншыя сістэмы знакаў (немаўленчыя), сярод якіх сустракаюцца ўмоўныя агульнапрынятыя і індывідуальныя знакі.
Некаторыя даследнікі (Д. Мілер, Ю. Галантэр, К. Прыбрам) лічаць, што ў нас ёсць вельмі выразнае прадбачанне таго, што мы збіраемся сказаць, у нас ёсць план сказа, і калі мы фармулюем яго, мы маем адносна яснае ўяўленне пра тое, што мы збіраемся сказаць. Гэта значыць, што планіраванне сказа ажыццяўляецца не на базе слоў. Фрагментарнасць рэдуцыраванай гаворкі - следства перавагі ў гэты момант у мысленні няслоўных формаў.
Такім чынам, абодва процілеглыя пункты погляду маюць пад сабой дастатковыя падставы. Праўда, хутчэй за ўсё, ляжыць пасярэдзіне, г.зн. галоўным чынам, мысленне і мова цесна звязаны. Але ў шэрагу выпадкаў і ў некаторых сферах мысленне не мае патрэбу ў словах.
Вербальнае мысленне аперуе паняццямі, замацаванымі ў словах, суджэннямі, высновамі, аналізуе і абагульняе, будуе гіпотэзы і тэорыі. Яно працякае ў формах, якія ўсталяваліся ў мове, г.зн. ажыццяўляецца ў працэсах унутранай ці (пры «разважанні ўслых») знешняй гаворкі. Паняційнае мысленне можа абапірацца на штучныя мовы, на пабудаваныя чалавекам спецыяльныя сістэмы знакаў. Напрыклад, матэматык ці фізік карыстаецца паняццямі, замацаванымі ва ўмоўных знаках, думае не словамі, а формуламі. Улік усіх гэтых фактаў гаворыць пра тое, што мысленне чалавека - гэта складаная сукупнасць розных тыпаў разумовай дзейнасці, якія ўвесь час змяняюцца і дапаўняюць адзін аднаго, а таксама нярэдка выступаюць у сінтэзе. Вербальнае мысленне з'яўляецца, такім чынам, толькі адным з кампанентаў чалавечага мыслення.
Надзвычайная складанасць структуры чалавечага мыслення пацвярджаецца і сучаснымі дадзенымі пра работу галаўнога мозга чалавека. Прынцыповая асаблівасць нашага мозга складаецца ў так званай функцыйнай асіметрыі, г. зн. у пэўнай спецыялізацыі функцый левага і правага паўшар'яў. У большасці людзей у левым паўшар'і размешчаны зоны параджэння і ўспрыманні гаворкі, зоны Брока і Верніке, такім чынам, левае паўшар'е з'яўляецца маўленчым. Яно адказвае за логіка-граматычную складнасць нашай мовы, за яе форму, а таксама за абстрактную лексіку. Пры парушэннях мовы, абумоўленых траўмамі левага паўшар'я, мова губляе граматычную правільнасць і плаўнасць. У супрацьлегласць леваму правае паўшар'е цясней звязана з наглядна-вобразным мысленнем, са зрокавымі, прасторавымі, гукавымі і іншымі вобразамі, а ў вобласці мовы - з прадметнымі значэннямі слоў, асабліва канкрэтных назоўнікаў. Пры траўмах, якія паражаюць правае паўшар'е, граматычная правільнасць выказванняў можа захоўвацца, але выказванні губляюць сэнс. Увогуле ў норме паўшар'і працуюць у бесперапынным кантакце адзін з адным, сумеснай працай забяспечваючы ўсе паводзіны чалавека, яго мысленне і мову.
2. Суадносіны моўных і лагічных катэгорый
Важным аспектам вывучэння ўзаемасувязі мовы і мыслення, з'яўляецца пытанне пра суадносіны моўных і лагічных катэгорый.
Логіка (грэч. logos - розум, мысленне, мова, слова) навука пра правільнае мысленне ў яго моўнай форме.
Існуюць розныя меркаванні пра суадносіны моўных, перш за ўсё граматычных, і лагічных катэгорый.
Старажытнагрэчаскі філосаф
Арыстоцель лічыў, што ў аснове граматыкі
ляжыць логіка. Яго паслядоўнікі ў
гэтым пытанні французскія
Паводле граматыкі Пор-Раяля меркаванне супадае са сказам. Такім чынам, у мове ўсё павінна быць падпарадкавана логіцы.
Рэшткі такіх поглядаў можна сзнайсці ў сучаснай граматычнай тэрміналогіі многіх заходнееўрапейскіх моў (напр., для слоў, якія пазначаюць дзейнік і выказнік, ужываюцца лагічныя тэрміны суб'ект (анг. subject, ням. Subjekt, фр. sujet) і прэдыкат (анг. predicate, ням. Prädikat, фр. prédicat).
Процілеглы
пункт погляду пра несупадзенне
моўных і лагічных катэгорый падтрымваецца
амаль усімі сучаснымі
Лагічныя і граматычныя катэгорыі не супадаюць, так як:
- граматычных
катэгорый (склон, лік, род і
г.д.) больш, чым лагічных (
- моўныя катэгорыі (час, лік, твар і г.д.) не супадаюць па змесце ў розных мовах (напрыклад, у японскай мове ўвогуле няма множнага ліку);
- аналагічныя
моўныя і лагічныя катэгорыі
часта маюць розны змест:
- пытальныя сказы не перадаюць меркаванні;
- мысленне чалавека не строга лагічнае. У ім адлюстроўваюцца чалавечыя эмоцыі, жаданні, характар чалавека. Логіка імкнецца вызваліць мову ад эмоцый, але не мова, што подцвярджае наяўнасць у ёй выклічнікаў, мадальнасці і г.д.;
- мова дазваляе наяўнасць парадоксаў, а логіка змагаецца з імі. Не заўсёды чалавек думае лагічна, хоць і мае рацыю ў шэрагу выпадкаў.
3. Тэорыя лінгвістычнай адноснасці
Вывучаючы даследаванні,
прысвечаныя пытанню
Асновай гэтай тэорыі паслужылі погляды вялікага нямецкага лінгвіста Вільгельма Гумбальта, а яе прыхільнікамі ў XX стагоддзі былі нямецкі мовазнавец Леа Вайсгербер і амерыканскія этналінгвісты Эдвард Сэпір і Бенджамін Уорф.
Паводле гэтай тэорыі, людзі, якія гавораць на розных мовах, бачаць свет па-рознаму, такім чынам, кожнай мове адпавядае свая логіка мыслення.
Гумбальт сцвярджаў, што мова - гэта своеасаблівы «прамежкавы свет, які знаходзіцца паміж народам і навакольным аб'ектыўным светам». Кожная мова апісвае вакол народа, якому яна належыць, круг, з якога можна выйсці толькі ў тым выпадку, калі ўступаеш у другі круг. Паколькі ўспрыманне і дзейнасць чалавека цалкам залежаць ад яго ўяўленняў, то і яго адносіны да прадметаў цалкам абумоўлены мовай. Але мысленне не проста залежыць ад мовы, яно да вядомай ступені абумоўлена таксама кожнай асобнай мовай. У розных мовах знакі - гэта не розныя абазначэнні аднаго і таго ж прадмета, а розныя яго бачанні. Найболей яркія прыклады звязаныя са словамі, якія абазначаюць колеры, у розных мовах: сіні і блакітны ў беларускай мове, blue, blau, bleu - абазначэнні адным словам у англійскай, нямецкай і французскай мовах.
Такім чынам, слова - гэта знак, але таксама і асаблівая існасць, якая знаходзіцца паміж вонкавымі з'явамі і ўнутраным светам чалавека. Вывучэнне замежных моў - гэта набыццё новага пункту гледжання, новага погляду на свет.
Эдвард Сепір лічыў, што міры, у якіх жывуць розныя грамадствы, - асобныя міры, а не адзін мір, які выкарыстоўвае розныя ярлыкі. Мова па-свойму дзеліць рэчаіснасць, і чалавек знаходзіцца ва ўладзе пэўнай мовы. Рэальны свет строіцца на моўных нормах дадзенага грамадства.
Бенджамін Уорф лічыў, што паводзіны людзей тлумачыцца лінгвістычнымі фактарамі. Ён пачынаў сваю дзейнасць як інспектар па тэхніцы бяспекі і таму прыводзіў у пацверджанне сваёй тэорыі факты з гэтай вобласці. Напрыклад, рабочыя спакойна курылі каля пустых цыстэрнаў для бензіну, так як на іх было напісана Empty gasoline drums (Пустыя цыстэрны для бензіну), хоць на дне заўсёды былі рэшткі паліва і ўтвараўся небяспечны газ. Людзі ў сваіх паводзінах арыентаваліся не на небяспечную сітуацыю, а на таблічку з заспакаяльным надпісам. Тое ж датычылася прыметніка inflammable (гаручы), якое амерыканцамі тлумачылася як «негаручы» (in - прэфікс адмаўлення, flame - полымя). У наш час яго замянілі больш выразным flammable.
У сваіх экспедыцыях па вывучэнні індзейскіх моў Уорф звярнуў увагу на моўныя асаблівасці індзейцаў хопі. Ён адзначыў, што ў еўрапейскіх мовах распазнаюцца форма і змест (вядро вады, кавалак мяса), а ў хопі такога адрознення няма: у такіх выпадках яны выкарыстоўваюць толькі адно слова, якое змяшчае абодва тэрміны (вада і вядро). Аналагічным чынам яны не абстрагуюць лікі ад фактаў і прадметаў.
На аснове такіх назіранняў навуковец зрабіў выснову, што разуменне часу і матэрыі не даецца ўсім людзям у адной і той жа форме. Яно залежаць ад сутнасці мовы. Граматыка і логіка не адлюстроўваюць рэчаіснасці, а змяняюцца ад мовы да мовы.
Леа Вайсгербер, яшчэ адзін паслядоўнік Гумбальта, меркаваў, што сутнасць мовы - у ператварэнні свету «рэчаў у сабе» у змест свядомасці чалавека. Мова - ключ да свету. Гэта сетка, накінутая на навакольны свет, і чалавек пазнае толькі тое, што стварае мова.
Слова выяўляе паняцце пра прадмет, а не адзначае пэўныя прадметы. Напрыклад, Unkraut (пустазелле), Obst (садавіна), Gemüse (гародніна) - не батанічныя тэрміны (як крапіва, яблыкі і морква), а чыстая ідэя, параджэнне чалавечага мозга. Калі няма спецыяльнага значання, то няма і адпаведнага зместу ў мове. У розных мовах існуюць асаблівасці абазначэння прадметаў і з'яў. Напрыклад, рускаму слову нога ці беларускаму нага ў многіх мовах Еўропы адпавядаюць два словы для розных частак нагі (leg - foot, Bein - Fuss, pied - jambe).
Лічыцца, што ў эскімосаў існуе да 100 назваў снегу, а ў арабаў да 500 назваў для коней і для вярблюда. У наш час многія лінгвісты лічаць, што гэта вялікае перабольшанне.
У многіх выпадках такая разнастайнасць звязана з тым, у аснову назвы аб'екта можа быць пакладзена адна з прыкмет аб'екта ў залежнасці ад яе важнасці ў грамадстве.
Прыхільнікі гіпотэзы лінгвістычнай адноснасці абсалютызуюць моўную своеасаблівасць розных народаў і як вынік з гэтага своеасаблівасць нацыянальнага мыслення (напрыклад, стэрэатыпныя ўяўленні пра рускіх, пра немцаў, французаў, кітайцаў і г.д. у некаторай ступені слушныя), а прыхільнікі тоеснасці лагічных і моўных катэгорый абсалютызуюць адзінства логікі мыслення, што ляжыць у аснове нацыянальных граматык.
Бібліяграфія
1. Гумбольдт В. Избранные труды по языкознанию. - М.: Прогресс, 1984. - 397 с.
2. Звегинцев В. А. Очерки по общему языкознанию - М.: Изд. МГУ, 1962. - 368с.
3. Кибрик А. Е. Очерки по общим и прикладным вопросам языкознания (универсальные, типовые и специфичное в языке). - М.: Изд-во МГУ, 1992. - 336 с.
4. Попова, З. Д. Общее языкознание. Учебное пособие. 2-е изд., перераб. и доп. - М. : ACT: Восток - Запад, 2007. — 408с.
5. Сепир Э. Избр. труды по языкознанию и культурологии. переводы с англ. - М., 1993. - 656 с.
6. Уорф Б.Л. Отношение норм поведения и мышления к языку. – В сб.: Новое в лингвистике, вып. 1, М., 1960
7. Якобсон Р. О. Избранные работы. - М.: Прогресс, 1985. - 456 с.
Информация о работе Мова и мысленне. Агульныя праблемы мовазнаўства