Зяўленне пісьменства

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2014 в 19:20, реферат

Краткое описание

Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, плачаў-галашэнняў, загадак. Новым этапам у старажытнарускай культуры стала зяўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адукаваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Содержание

Зяўленне пісьменства…………………………………………………..3
Вядомыя дзеячы асветы………………………………………………..4
Еўфрасіння Полацкая…………………………………………………..4
Кірыла Тураўскі………………………………………………………...6
Клім Смаляціч…………...…………………………………………..….7
Прыкладное мастацтва………………………..…………………….….8

Прикрепленные файлы: 1 файл

историяБеларуси 11.doc

— 75.00 Кб (Скачать документ)

Змест:

 

Зяўленне пісьменства…………………………………………………..3

Вядомыя дзеячы асветы………………………………………………..4

Еўфрасіння Полацкая…………………………………………………..4

Кірыла Тураўскі………………………………………………………...6

Клім Смаляціч…………...…………………………………………..….7

Прыкладное  мастацтва………………………..…………………….….8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зяўленне пісьменства.

Культура старажытных  беларускіх зямель бярэ свой пачатак  ад вуснай народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, плачаў-галашэнняў, загадак.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала зяўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адукаваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Сталыя зносіны з Візантыяй  узбагачалі старажытнарускую культуру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя  словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Андрэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і

арыгінальныя  творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя  і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай  народу мове. На Русі кнігі адразу сталі  пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Рэлігійнымі і  культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастыры. У іх (ці пры іх) існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летапісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння,перапісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знаходжання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае евангелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

     

      Вядомыя дзеячы асветы.

Еўфрасіння  Полацкая (1102 - 24.5.1173) Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2й палове 11 - 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім амператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання.

У духоўнакультурным жыцці  Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават  у княжащим асяроддзі.

Аднак хрысціянская ідэалогія  заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е. Полацкая., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» - важнае сведчанне культурней суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора - у сцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

Ефрасіння рана пастрыглася  ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліушыся  ў келлі Сафійскага сабора, яна  занялася перапіскай твораў рэлігійнамаральнага  зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі.

Ефрасіння заснавала ў  Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых - сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні i яе бацькоў.

Гэты выдатны ўзор прыкладнога  мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Божай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187

яе мошчы  былі перенесены ў Кіева Пячорскую лаўру, a ў пач. ХХст. у Полацк.

Дзейнасць Е. Полацкай - яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е. Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)

Звестак пра яго жыццё  няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» - кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў.

Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

К. Тураўскі развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў  хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў.

А праз гэту тайну  стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над трахом. Багаслоўская канцэпцыя К.Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду.

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К. Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы i мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Клім  Смаляціч нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя ў Смаленску. У нашу гісторыю ён увайшоў як выдатны пісьменнік, філосаф і царкоўны дзеяч. Ёсць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстанцінопалі. Пэўны час быў манахам Зарубскага манастыра, што пад Кіевам. У 1148 годзе пры падтрымцы князя Ізяслава ўзышоў на пасад мітрапаліта, які займаў да 1155 года. Ён падтрымліваў ідэю моцнай Кіеўскай мітраполіі, незалежнай ад канстанцінопальскага патрыярха.

Клім быў  адным з найадукаванейшых людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамэра, Арыстотэля, Плятона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай - грэцкай і рымскай - літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі.

Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым  манахам. У яго келлі побач  з кнігамі Святога Пісання  можна было знайсці і кнігі  айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару Фаме. Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Клямента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання.

Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем  і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прыгрымліваўся апошняга пункту гледжання.

 

Прыкладное мастацтва.

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадальнай арыстакратыі, заможных гараджан. Яны  часта ўпрыгожваліся выявамі  фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае  мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага  культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі  з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час  раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету.

Твары і аблічча  святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства  стварэння абразоў, запазычанага з  Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Информация о работе Зяўленне пісьменства