Жыццёвы і творчы шлях Васіля Ўладзіміравіча Быква (1924г.-2003г.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2013 в 18:56, реферат

Краткое описание

Вайна заспела яго на Украіне, дзе ён удзельнічаў у абаронных работах. Падчас адступлення, у Белгарадзе, адстаў ад сваёй калоны і быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіён.Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў розныя ваенныя аб'екты ад Гомеля да Варонежа. У зіму 1941—1942 жыў на ст. Салтыкоўка(руск.) бел. і ў г. Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Улетку 1942 быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча (з 80 выпускнікоў у вайну ацалела толькі чацвёра).

Прикрепленные файлы: 1 файл

БЫКОВ.docx

— 263.00 Кб (Скачать документ)

Балет «Альпійская балада» (1967) напісаў Яўген Глебаў, на яго  ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“». Оперу «Сцежкаю жыцця» (1980, паводле «Воўчай зграі») стварыў Генрых Вагнер. Да творчасці  пісьменніка звярталіся мастакі  А. Кашкурэвіч, I. Немагай.

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя  Я. Коласа (1964, за аповесць «Трэцяя ракета»), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974, за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978), за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён»), Ленінскай  прэміі (1986, за аповесць «Знак бяды»). У 1980 атрымаў званне Народнага пісьменніка  Беларусі, Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, пасмяротна).

Ушанаванне памяці

У гонар пісьменніка названы  вуліцы ў Гродне, Беластоку і пасёлку Ждановічы.

У г. Віцебску ўсталявана мемарыяльная дошка па вуліцы Суворава, 15, на будынку  дзіцячай мастацкай школы № 1 (у  гэтым будынку з 1923 па 1941 знаходзілася Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе з 1939 па 1940 вучыўся Васіль Быкаў)[3]. Мемарыяльная дошка вырабленая з  бронзы і ўяўляе сабой стылізаваную рамку ў выглядзе аркі, усярэдзіне якой змешчаны партрэт пісьменніка  і бусел, як сімвал Беларусі. На дошцы  надпіс на беларускай мове: «У гэтым  будынку з 1939 па 1940 год вучыўся  народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў». Аўтарамі кампазіцыі з'яўляюцца віцебскія скульптары, члены Беларускага  саюзу мастакоў Валерый Магучы і  Аляксандр Гвоздзікаў.

Музей Васіля Быкава

У 2012 пачата работа па стварэнні  музея Васіля Быкава. Музей будзе  адкрыты на базе дачы пісьменніка, размешчанай  у пасёлку Ждановічы-6 Мінскага раёна. У гэтых мэтах 27 ліпеня 2012 года прынята  пастанова ўрада Беларусі, у адпаведнасці з якой дача бязвыплатна перададзена  Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць  дзяржавы. Музей ствараецца як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Запланаваны капітальны рамонт дачы з яе прыстасаваннем пад  музейную ўстанову, добраўпарадкавана  прылеглая тэрыторыя, створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў. Адначасова супрацоўнікі Дзяржаўнага музея  гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва і  асабістых рэчаў Васіля Быкава, якія складуць аснову экспазіцыі. У ёй будуць прадстаўлены асноўныя этапы жыцця  і творчасці пісьменніка, яго  ўзаемаадносіны з сябрамі, блізкімі і калегамі, адлюстраваны асаблівы ўклад ва ўвасабленне тэмы Вялікай  Айчыннай вайны ў беларускай і  сусветнай літаратуры, міжнароднае  прызнанне яго твораў. Музей Васіля Быкава плануецца адкрыць у чэрвені 2014 да яго 90-годдзя.


Информация о работе Жыццёвы і творчы шлях Васіля Ўладзіміравіча Быква (1924г.-2003г.)