Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2014 в 10:57, доклад
Раман пачынаецца з прадмовы, у якой Самсон Самасуй расказвае пра свае паходжанне (ён з мужыкоў), прыгадвае, за што быў звольнены з працы і нават трапіў у турму (захацеў пажартаваць з новай уладай), тлумачыць, чаму ўзяўся за пяро (упэўнены, што яго жыццёвыя прыгоды зацікавяць іншых).
Рэлігійнае таварыства «Божыя дзеці» ў час публічнага дыспуту моцна дыскрэдытавала арганізатараў музея. Перамагчы веруючых Самасую і Мамону дапамог былы шахцёр. Ён падняўся на сцэну і ў поўнай цішыні «вытварыў некалькі досыць гулкіх гукаў».
Не патрапіў Самсон толькі з дазволам камсамольцам «выкурыць кулака» і заняць яго хату пад клуб. Аднак Сом, нягледзячы на апошні «афронт», сказаў сакратару: «Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ўзяць у рукі, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога».
VII.
Пякельная праца. Самасуй
стаў ініцыятарам заснавання
Шапялёўскага навуковага
Торба лічыўся сябрам, аднак Самасуй супакоіў уласнае сумленне тым, што «дырэктыва важней за ўсё». У выступленні, выкрываючы шкодную і няправільную філасофію суддзі, ён зачытваў з блакнота Торбы афарызмы (гэты блакнот Самсон выпадкова падняў на вуліцы некалькі месяцаў назад). Спрабавала абараніць суддзю Крэйна. Яна ж і заўважыла, што блакнот пісаны рукою Самасуя (ідучы на суд, Самасуй пераблытаў кніжачкі). Але нягледзячы на гэта, суд вынес Торбе суровую вымову. «Цуглі» Самсонавай дружбы з Торбай парваліся.
VIII.
Трагладыт. Каб пазбыцца
пачуцця «пякельнай
IX.
Пратарчака жыцця. «Гвалтоўнай
ліквідацыі» Самасуевай дзейнасці
ў Шапялёўцы папярэднічалі
На другі дзень на пасяджэнні РВК Самасуя звольнілі з працы «за нетактоўныя паводзіны». Аднак з пастановай ён не пагадзіўся і аб'явіў галадоўку. Напалоханыя «небывалым у савецкіх умовах выбрыкам» ініцыятары Самасуевай «ліквідацыі» перапалохаліся і накіравалі яго на працу ў акругу. Там жа, высветліўшы ўсе абставіны, Самсона «перавялі на больш адказную працу, як вытрыманага, непалахлівага працаўніка, а сакратару зрабілі вымову». Соша-Доша нейкі час не ведала, каму аддаць перавагу. Але ўрэшце яе прыгожая галоўка схілілася да пляча сакратара райкома.
Мастацкія асаблівасці
Імя Андрэя Мрыя стала вядома сучаснаму чытачу ў канцы 80-х гадоў XX стагоддзя. Аднагодка М. Гарэцкага, ён прыйшоў у літаратуру на цэлае дзесяцігоддзе пазней і з'яўляецца прадстаўніком новага этапа ў нацыянальным слоўным мастацтве. У лісце да Сталіна, напісаным незадоўта да смерці, пісьменнік характарызуе сябе наступным чынам: «Заўсёды сціплы, забіты, прыціснуты жыццём і хваробамі чалавек». Аднак менавіта А. Мрый адважыўся ў сатырычным асвятленні паказаць нованароджаных гаспадароў жыцця.
«Узвышанская» публікацыя рамана
«Запіскі Самсона Самасуя» (1929) была
добра прынята чытачамі і крытыкай.
Але хутка Сістэма адчула небяспеку,
што хаваў у сабе іранічна -выкрывальніцкі
смех аўтара твора. Раман падпаў пад
прэсінг разноснай
Раман «Запіскі Самсона Самасуя» належыць да нямногіх у гісторыі літаратуры сатырычных твораў. Гэта значыць, што аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый і канфліктаў. Разам з тым зрушанасць жыццёвых прапорцый у творы А. Мрыя не настолькі вялікая, каб не пазнаваліся (ці пазнаваліся з цяжкасцю) час, эпоха, месца дзеяння. Раман створаны на «тарачым» матэрыяле сучаснага пісьменніку жыцця, узнаўляе тыповыя для рэчаіснасці канца 20-х пачатку 30-х гадоў рэаліі.
Так, «культурная рэвалюцыя», якую праводзіць у Шапялёўцы Самсон Самасуй, адэкватна адбівае змест многіх паслякастрычніцкіх навацый, звязаных з так званым культурным будаўніцтвам. Пачалося актыўнае перайменаванне вялікіх і малых гарадоў, населеных пунктаў, мяняліся на новыя, гучна рэвалюцыйныя, назвы вуліц; прадпрыемствам, установам, калгасам прысвойваліся імёны правадыроў і дзеячаў партыі... Такім чынам, Шапялёўка і Самасуй, як ініцыятар і арганізатар культурных змен у мястэчку, проста ідуць у нагу з часам. Жыццём падказаны пісьменніку антырэлігійная прапаганда і барацьба з перажыткамі мінулага, безліч таварыстваў і грамадскіх арганізацый, сябрам якіх павінен быў быць савецкі працоўны чалавек. Творы шапялёўскага паэта Гарачага -Пушкінзона — пародыя на літаратурныя практыкаванні маладнякоўцаў, якія прэтэндавалі на авангардную ролю ў савецкім мастацтве.
Як сведчыць у лісце «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» сам аўтар, вобраз Самсона Самасуя не з'яўляецца стварэннем пісьменніцкай фантазіі. Ён «спісаны» з аднаго савецкага кіраўніка. Прататыпаў мелі і некаторыя іншыя персанажы рамана.
Як і павінна быць у сатырычным творы, сярод герояў мы не сустрэнем станоўчых. Усё, што з імі адбываецца, падаецца аўтарам у камічнай форме. Праўда, смех у рамане афарбаваны па-рознаму. Так, малюючы на пачатку твора каларытную сцэну спрэчкі бацькі з сынам, альбо паказваючы выступленні сялян супраць бязглуздых Самасуевых пачынанняў і прапаноў, пісьменнік толькі ўсміхаецца. Сялянскі практыцызм, ашчаднасць, пачуццё здаровага сэнсу, клопат пра гаспадарку і палеткі для А. Мрыя не маглі быць прадметам з'едлівага, сатырычнага смеху. У дачыненні ж да тых, хто стаяў над народам, прэтэндаваў на ролю яго кіраўнікоў і настаўнікаў, смех, найчасцей, востры, выкрывальніцкі. Такую рэакцыю выклікае, напрыклад, справаздача начальніка міліцыі: «...Неабходна забараніць каровам хадзіць па тратуварах. У мястэчку каля 30 штук такіх інтэлігентных кароў, якія лічуць ніжэй свайго гонару ісці па вуліцы. Мы думаем аслухлых штрафаваць і першы раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці раз 3 р.».
А. Мрый умее стварыць камічную
сітуацыю, паставіўшы героя ў смешнае
ці нават недарэчнае становішча («вучоная»
спрэчка Курыцы, Курапаты і Самасуя,
аблава на беспрытульных сабак і
г.д.). Часта нават карціны прыроды
ў рамане далучаны да стыхіі смеху:
«Аднойчы, калі ўся прырода жаласліва
скуголіла і прасіла сонца...»,
«Ніякае дрэва не магло быць хаўруснікам
у нашым змаганні з нябесным самагонным
апаратам...» Але найчасцей
Мова іграе вельмі істотную
ролю ў характарыстыцы галоўнага
героя, выяўляючы яго
Герой рамана — прадстаўнік народжанага новай уладай чыноўніцтва, кіраўнік раённага маштабу. Сябе ён называе сучасным і бывалым чалавекам. Шапялёўка не першае месца яго працы. Тут ён таксама не затрымаўся (дзейнасць Самасуя ў мястэчку доўжылася дзесьці чатыры-пяць месяцаў). Аднак проста зволіць яго на гэты раз не змаглі, таму рэкамендавалі на працу ў воласць. Як можна пераканацца, герой твора не толькі здолеў прыстасавацца да Сістэмы, але і выкарыстаў яе ў сваіх інтарэсах. Самасуй не проста функцыянер, «вінцік», які патрэбны, «каб часам дзірку якую заткнуць». Так, ён дзейнічае ад імя Сістэмы і па яе законах — нішчыць, кіруе, вучыць, выхоўвае, змагаецца, пры гэтым не паважае і не бачыць канкрэтнага чалавека, не лічыцца з мараллю і прыстойнасцю. Але кіруецца герой рамана карыслівай мэтай, думае толькі пра сябе. «Ат! пройдзе ўсё, а я застануся», — вось сутнасць яго жыццёвай філасофіі.
Каб «застацца», Самасуй мае ўсе шанцы — умее прыстасавацца і правільна зарыентавацца (тактыка паўступленню ў партыю), настойліва дамагацца пастаўленай мэты (каханне да Крэйны, «культурная рэвалюцыя»), надзелены абсалютнай самаўпэўненасцю і беспрынцыпнасцю (адносіны да Торбы, Ліна). I, пэўна, галоўнае, — у яго невычэрпны запас неўтаймаванай энергіі і жыццёвай сілы. Самасуй ніколі не прызнае свайго паражэння, ён здольны адраджацца, спрабаваць сябе ў новай ролі і новай справе зноў і зноў.
Выкрываючы ўчэпістага, нахрапістага, самаўпэўненага і амаральнага прыстасаванца, пісьменнік развенчваў і той лад, пры якім такія тыпы адчувалі сябе гаспадарамі жыцця.