Творчасць Вольгі Куртаніч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 13:18, реферат

Краткое описание

Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”, зборнік вершаў “Начное сонца”, Экзістэнцыя чалавечага быцця, “Жаночае” і “жаноцкасць” у вершах В. Куртаніч

Содержание

1 Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”

2 “Споведзь душы” ( зборнік вершаў “Начное сонца”)

3 Экзістэнцыя чалавечага быцця

4 “Жаночае” і “жаноцкасць” у вершах В. Куртаніч

Прикрепленные файлы: 1 файл

Куртанич.doc

— 93.50 Кб (Скачать документ)

Тым не менш В.Куртаніч уласціва трагічнае ўспрыманне свету, пачуццё безвыходнасці, адчуванне нейкае фатальнае згубнасці, прадчуванне духоўнае і фізічнае смерці ўсяго чалавецтва. Рэальны свет, на яе думку, супярэчлівы, варожы, змрочны, пазбаўлены гармоніі, спакою, цеплыні. Лірычная гераіня не прымае яго, адчувае самоту, імкнецца супрацьстаяць непрыймальным для яе “законам” жыцця:

 

Апавяшчальным воклічам - услед –

Я кінуў выклік зглухлым і саслеплым.

I хоць не трызніць пра мяне  Той свет –

Мне Гэты свет чужы і непатрэбны.

 

Лірычная гераіня прагне гармоніі, але яшчэ раз упэўніваецца, што “свету шукаць дарэмна // Ён у аблоках згас”. Аднак расчараваўшыся ў рэчаісным жыцці, не паддаецца адчаю, а працягвае пошукі маральна-духоўнага апірышча, але ўжо не ў навакольным свеце, а ў сваёй душы. Таму звяртаецца да Бога, да ўзвышанага, да непадменнага свету сапраўднае веры. Выкарыстанне біблейскай і міфалагічнай сімволікі дапамагае В. Куртаніч па-свойму асэнсоўваць і раскрываць быційныя праблемы пазнання свету і самое сябе. Незадаваленасць жьпшём і сабой прымушае паэтку імкнуцца да нейкага ідэалу, шукаць абаронцу. Але хто ён? Бог? Любы мужчына? Ці толькі сама лірычная гераіня здольная абараніць сябе ад нягодаў жыцця? Нельга знайсці дакладны адказ на гэтыя пытанні ў вершах В. Куртаніч. Хутчэй за ўсё станоўчыя адказы на ўсе тры пытанні будуць правільнымі. Аднак абаронца (ці то Бог, ці то каханы) не можа ператварацца ў дыктатара, падпарадкоўваць ці навязваць сваю волю асобе чалавека. Першасная ўмова чалавечага быцця і яго найвышэйшая каштоўнасць – свабода асобы. Яна – вышэй за ўсе ўмоўнасці жыцця. Невыпадкова В. Куртаніч так вызначае сваё творчае крэда:

 

Там дзе не ўчуеш крыку

Не зведаеш боль і жах

Мо я калі прывыкну

Лётаць як вольны птах

 

Птушка – скразны вобраз у зборніках В. Куртаніч. Паэтка параўноўвае сябе з птушкай, для якой “не воля ў гняздзечку”. Яна імкнецца ў неба, прагне палёту, бо гэта для яе адзіная магчымасць зведаць свет.

 

 

 

 

 

 

 

4 “Жаночае” і “жаноцкасць” у вершах В. Куртаніч

 

У канцы 80-х У СМІ жанчыны ў публікацыях розных узроўняў і напрамкаў паўстаюць праз стэрэатыпы жаночага прызначэння (сям’я, дзеці, кухня), і гэты стэрэатып як дамінантны адлюстраваўся ў жаночай беларускай паэзіі. У 90-я гады стэрэатыпізацыя жанчын у СМІ ўзмацнілася: жанчыны паўстаюць ці як дэталь інтэр’ера кухні і дзіцячага пакоя, ці як сексуальны аб’ект. Насаджаемы раней вобраз палітычна граматнай і свядомай работніцы вытворчасці ў працэсах дэмакратызацыі змяніўся вобразам жанчыны-мадэлі і жанчыны маці. Такім чынам, «жаночае» і «жаноцкасць» набылі фрагментарнае рассейванне ў сацыяльна-культурнай інтэрпрэтацыі свайго часу.

Адзначым, што ў аснове сваёй класічная беларуская жаночая паэзія 90-х не ўвабрала ў сябе бунтарскіх, гучных акордаў і настойлівых, атакавальных рытмаў жыцця. У беларускай паэзіі 90-х гадоў адбываецца паступовае засвойванне гендэрыраваных катэгорый супярэчлівага, разарванага на шматкі часу, у якім пануе адмаўленне ўсіх і ўсякіх ідэй.

Семантычнае напаўненне паняцця «жанчына» пададзена ў В. Куртаніч з пункту погляду мужчыны. Значнасць набывае канстанта неўміручасці ў масавым вызначэнні «жаночага» і «мужчынскага».

 

Каб каханы не ўбачыў:

На белым плячы

Пацалунак

Пакінула

Свой

Неўміручасць ...

 

Паняцце «жанчына» падаецца як семантычна абмежаванае з-за яго традыцыйнай абгрунтаванасці і псіхалагічнай пэўнасці: «Я толькі жанчына...» Часціца «толькі» і уносіць у вызначэнне максімальную выяўленасць «жаночага» ў жанчыне. 3 аднаго боку, экспрэсія грэшнага, пагардлівага, нізкага ў сэнсавым напаўненні паняцця, звязанага са звужэннем долевага рэпертуару жанчыны, таму: “Як балюча мне чуць — ты жанчына...”, а з другога — светланосная, адраджальная родавая сутнасць у жанчыне, якая даруе ёй вечнасць: «I як горда гучыць — ты жанчына... // Ты аплакала тысячы, можа, Хрыстоў...»

Як вынікае з разваг В. Куртаніч, жыццё нараджае дзве сілы: адна з іх імкнецца да індывідуалізацыі і да непаўторнай структуры, а другая — да аб’яднання з іншымі і страты структуры. I пакуль што ў звычайнай для жанчыны ролі спакусіцельніцы і чараўніцы яна больш страчвае, чым набывае. I гэта зыходзіць з тыповай вызначанасці ведаў пра жанчыну, пра яе духоўную эвалюцыю, зыходзіць з ігнаравання яе індывідуальнай структуры душы. Новая індывідуалізаваная якасць у структуры душы для В. Куртаніч выбудоўваецца з «неўміручасці» жаночай існасці, якая застаецца таямніцай для мужчыны. Паняцце сацыяльнай роўнасці раствараецца ў з’явах больш глыбокага філасофскага, быційнага парадку. Акцэнт у індывідуалізацыі жаночай структуры, пазначанай адметным знакам прыроды, зыходзіць з паслаблення закону спалучальнасці паміж іншымі, накладзенымі на яе мужчынскай воляй, элементамі ацэнкі. Біялагічнае, прыроднае замацоўвае за жанчынай толькі ёй дадзенае права дарыць жыццё, за конт чаго яна набывае таксама і канкрэтызавана-індывідуальнае выяўленне ў ролевых гульнях.

Сацыяльная разгубленасць сучаснай жанчыны вынікае з адлучэння яе ад неабходнасці залежнасці. Інтэртэкстуальная камунікатыўная прастора на сённяшні дзень складаецца з лінеарных, маналагічных працэсаў самасцвярджэння асобы як непаўторнай адзінкі. Жанчыне дадзена права быць у сацыяльнай сферы самастойнай і адказнай за свае памылкі. Шлях «ад іх!», як яго называе В. Куртаніч, яшчэ не нараджае праекцый у «што». Жанчына сваю ўласную сацыяльную ідэнтычнасць раскладвае на мноства ролевых быційна-бытавых выкананняў, за якімі няма ні канкрэтнай рэалізацыі, ні агульнай завершанасці, якая прысутнічае пакуль што ў даўно вядомых жыццёвых сцэнарыях. Таму:

 

Вось перашкоды. Цемрадзь іх мінае.

Святло мінае...

Тут ні ноч, ні дзень.

 

Выхад з перашкод быцця не абапіраецца на ўстойлівыя формулы сапраўднага, бо яны не могуць справіцца з новым зместам грэшнага. Сацыяльныя «перашкоды» не падпарадкуюцца сёння вымярэнням «святасці» ці «грэшнасці», яны набываюць кантэкстуальную быційнасць. Жанчына трапляе паміж «ні» і «ні», асвойваючы новы стан «неіснавання». Гераіня В. Куртаніч заяўляе:

 

Збяру з сабой бліскучае прыўкрас

I рушу ўперад што хапае сілы...

 

Жанчыны В. Куртаніч, нашы сучасніцы, не падаюцца штучнымі, прыдуманымі. Іх унутраны свет, хоць у многім і супярэчлівы, даволі зразумелы сучаснікам і, па сутнасці, адлюстроўвае змены ў гендэрных праяўленнях полаў сучаснага грамадства, патрабаваннях полаў у адносінах адзін да аднаго. Можна адназначна сцвярджаць, што ў грамадстве адбываецца змена парадыгмы полаў ці дыфузія паняццяў «мужчынскасць-жаноцкасць». Што мы і заўважаем у сучаснай жаночай літаратуры.

 

 

 

 

 

 Спіс літаратуры

 

1. Бельскі, A. Сучасная    беларуская    літаратура:    Станаўленне    i    развіццё    творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.): Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў/ А. Бельскі .— Мн.: Нар. асвета, 1997.— 254 с.

2. Бельскі, А. Самота Быцця / А. Бельскі // Полымя. – 1996. – № 1. – С. 372 - 375

3. “Душа прычаліццакрылом да неба…” Зборнік артыкулаў аб творчасці пісьменнікаў – выпускнікоў вядудаў навучальнай установы Палесся / рэд. праф. І. Ф. Штэйнер. – Гомель. – 1999. – 140 с.

4. Куртаніч, В. Птушыным шляхам: Вершы / Прадм. Т. Чабан. / В. Куртаніч – Мн.: Маст. літ., 1990. – 71 с.

5. Куртаніч, В. Начное сонца: Вершы / В. Куртаніч. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 126 с. 

6. Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: Міжнар. навук. чытанні, прысвеч. памяці Івана Навуменкі : зб. навук. арт. / М-ва адук. Рэсп. Беларусь, УА “ ГДУ імя Ф.Скарыны”, Гомельскі абл. Савет дэпут., Гомельская спецыяліз. слав. бібл-ка; рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал.рэд.) [і інш.] – Гомель: ЦДІР, 2009. – 299 с.

7. Тычына, М. А. Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. рэд. М. А. Тычынаь. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – 363 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “ ГДУ імя Ф. Скарыны”

Завочны факультэт

 

 

Кафедра беларускай літаратуры

 

 

 

 

 

 

 

 

“ПТУШЫНЫМ ШЛЯХАМ”

( творчасць Вольгі Куртаніч)

 

 

 

 

Падрыхтавала:

студэнтка IV курса

завочнага факультэта спецыяльнасць “Беларуская філалогія” грыпы БЗ- 41

Рабянок Надзея Анатольеўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомель 2012

 


 



Информация о работе Творчасць Вольгі Куртаніч