Творчасць Цыпрыяна Базыліка. Ананімная паэма “Пратэй, або Пярэварацень”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2014 в 18:07, реферат

Краткое описание

Першы этап развіцця польскамоўнай паэзіі Беларусі звязаны з дзейнасцю берасцейскіх друкарняў Б. Ваявудкі, С. Мурмэліуса, Ц.Базыліка і нясвіжскай друкарні М. Кавячынскага і Д. Лэнчыцкага ў 50–60-я гг. XVI cт. Самай заўважнай постаццю сярод тагачасных польскамоўных творцаў Беларусі быў Цыпрыян Базылік – выдавец, перакладчык, кампазітар, паэт.

Прикрепленные файлы: 1 файл

польскамоўная паэзія.docx

— 27.79 Кб (Скачать документ)

1.Творчасць Цыпрыяна  Базыліка. Ананімная паэма “Пратэй, або Пярэварацень”

Першы этап развіцця польскамоўнай паэзіі Беларусі звязаны з дзейнасцю берасцейскіх друкарняў Б. Ваявудкі, С. Мурмэліуса, Ц.Базыліка і нясвіжскай друкарні М. Кавячынскага і Д. Лэнчыцкага ў 50–60-я гг. XVI cт. Самай заўважнай постаццю сярод тагачасных польскамоўных творцаў Беларусі быў Цыпрыян Базылік – выдавец, перакладчык, кампазітар, паэт. Паэма Ц. Базыліка “Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” (1562) вылучаецца сярод іншых фунеральных твораў XVI ст. псіхалагічнай дакладнасцю адлюстравання смерці чалавека, з’яўляецца своеасаблівай паэтычнай хронікай смерці, вершаваным падручнікам ars bene moriendi (навукі добрага памірання). Агульныя метафізічныя рэфлексіі на тэму смерці і дыдактычна-маралізатарскія разважанні пра жыццё ў рэчышчы хрысціянскай тэалогіі перамяжоўваюцца ў “Апісанні...” выказваннем асабістых пачуццяў аўтара, якія прыўносяць у паэму элементы лірызму.

Пазнейшыя паэтычныя творы Ц. Базыліка (эпіграма на герб Мікалая Радзівіла Чорнага, прысвячэнне Мікалаю Радзівілу Рудаму, верш “Надпіс на магіле зацнага шляхціца Паўла Сецыгнёўскага”) у той ці іншай ступені працягваюць тэму смерці, якая была для паэта важнейшай нагодай для таго, каб узяцца за пяро. Чалавек у ягоных творах паказаны на парозе вечнасці, у праўдзівым і бязлітасным люстры смерці. “Надпіс на магіле…” засведчыў, аднак, наяўнасць у Ц. Базыліка не толькі лірычнага, але і эпічнага таленту, выявіў здольнасці не толькі аплакваць гібель герояў, але і ўслаўяць іхнія подзвігі. Менавіта ў героіка-эпічным кірунку развіваўся далей талент паэта, вынікам чаго з'явіўся верш “Пра зацнасць гербу Варня і пра вялікую адвагу рыцараў з дому паноў Цнаінскіх” (1600), які не захаваўся да нашага часу.

Шырокі спектр палітычных, рэлігійных і маральных праблем закрануты ў ананімнай паэме “Пратэй, або Пярэварацень” [1564/1565], узнікшай у выніку наследавання паэме “Сатыр, або Дзікі чалавек” (1564) Яна Каханоўскага. Паэма, напісаная, як сведчаць ускосныя дадзеныя, эмігрантам-французам Пятром Стаенскім (Статорыусам), адрэдагаваная і выдадзеная палякам Цыпрыянам Базылікам, з’яўляецца самым значным дасягненнем польскамоўнай паэзіі Беларусі 50–60-х гг. XVI ст. У напоўненым шматлікімі палітычнымі алюзіямі творы даецца вострая крытыка тагачасных нораваў і звычаяў шляхты, прадказваецца немінучая дзяржаўная катастрофа:

Адзення ўжо не раз змянялі вы манеру,

А вось цяпер, відаць, і звычаі, і веру;

Няхай жа на карысць абнова вам прыдасца,

Абы пры тым яшчэ і стойкімі застацца.

Ды бачу шкодны ўплыў абновы той паганай,

Якую продак наш лічыў бы нечуванай,

Яна – крыніца слёз, усёй бяды насенне,

Дзяржаве не адной прынесла разбурэнне.

(Пер. з польск. А. Бразгунова)

Шматзначны вобраз галоўнага героя – пярэваратня Пратэя, які выступае ў паэме адначасова як паганскі бажок, звычайны шляхціц, паэт-вяшчун і выконвае адразу некалькі функцый: апавядальніка ўласнай гісторыі, прамоўцы-рэзанёра і слухача-пераказчыка – робіць гэты твор надзвычай цікавым з мастацкага пункту гледжання, а ўзнятая ў паэме тэма ўзаемаадносін паэта і грамадства і трапная ацэнка творчасці польскіх паэтаў надае “Пратэю...” важнае значэнне ў кантэксце станаўлення літаратуразнаўчай думкі эпохі Рэнесансу.

 

2.Паэма Станіслава Лаўрэнція  “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка”.

 

Унікальным прыкладам спалучэння фунеральных матываў і актуальнай грамадскай праблематыкі, рэлігійна-паранетычнай і агітацыйна-палітычнай функцый, лірычнай і эпічнай форм выкладу матэрыялу з’яўляецца паэма Станіслава Лаўрэнція “Лямант

няшчаснага Рыгора Осціка” [1580].

Параўнальны аналіз “Ляманту…” з іншымі фунеральнымі творамі Рэнесансу і ранняга Барока (“Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” і “Надпіс на магіле Паўла Сецыгнёўскага” Ц. Базыліка, “Лямант на смерць Лявона Карповіча”) дазволяе выявіць у паэме С. Лаўрэнція шэраг тыпавых для фунеральнай паэзіі элементаў: псіхалагічны партрэт героя, звароты героя да Бога, неба, зямлі і блізкіх асоб, аўтарскія рэфлексіі і ацэнкі, літаратурныя сентэнцыі і афарызмы, рытарычныя пытанні і паўторы, экспрэсіўны стыль і г.д. У найбольш скандэнсаванай форме гэтыя элементы прысутнічаюць у развітальным маналогу Рыгора Осціка перад пакараннем:

О злачынца няшчасны! вось табе адплата –

 Сам сябе асудзіўшы, даўся  ў рукі ката.

Дзе ж быў розум, чаму ж я ім не кіраваўся,

 Што ж дала мне раскоша, у якой купаўся?

Панам жыў у раскошы, меў зашмат свабоды,

 Як быў вольны, цяпер жа гіну між смуроду.

О зямля, што ж так доўга ты мяне жывіла,

 Што ж цярпела такога, на  сабе насіла?

Лепш мяне паглынула б, як цяпер няславы

 Прычакаць меў такое за свае я справы.

Наракаю на розум, глупства немалое –

 Не адно мне згубілі лета  маладое.

Божа мой ўсемагутны, што мне за насланне,

 Што прыняць сёння мушу  лютае каранне?Хай бы звёў мяне, Божа, ты раней са свету,

 Як цяпер мне закончыць  з тою ганьбай леты.

О няшчасна гадзіна, у якой спладзіла

 Маці гэткага сына ды на  свет пусціла!

Лепш было мне ва ўлонні матчыным памерці,

 Як цяпер прычакаці той  ганебнай смерці.

А было табе, маці, камень лепш спладзіці,

 Як на ганьбу такую сына спарадзіці!

(Пер. з польск. А. Бразгунова)

Арыгінальнасць твора вызначаецца, у першую чаргу, незвычайнасцю вобраза галоўнага героя – махляра і здрадніка Рыгора Осціка, жыццё і смерць якога мусілі служыць чытачам не для пераймання, а для перасцярогі. У вобразе Рыгора Осціка адлюстраваны агульны крызіс рэнесансавага індывідуалізму, паказана да чаго прыводзіць неабмежаваная свабода і ўседазволенасць, пагарда да грамадскіх абавязкаў і занядбанне традыцый продкаў. Па-другое, “Лямант…” быў напісаны як водгук на канкрэтную падзею: пакаранне беларускага шляхціца Рыгора Осціка за здраду Айчыне, і меў канкрэтныя палітычныя мэты: апраўдаць паспешлівы суд караля Стэфана Баторыя і пераканаць шляхту ў неабходнасці працягваць вайну з Масковіяй.

 

3. Мацей Стрыйкоўскі. “Хроніка  польская, літоўская, жамойцкая і  ўсёй Русі”:гістрычныя крыніцы і творчая гісторыя твора.

 

Мацей Стрыйкоўскі, паляк па паходжанні, які ў 17-гадовым узросце ўпершыню трапіў у Вялікае Княства Літоўскае і па ўласным жаданні стаўся ліцвінам (gente Polonus, nation Lituanus), услаўляючы новую Айчыну ў сваіх творах, народжаных на сумежжы гістарыяграфіі і паэзіі. Жыццёвай марай паэта-гісторыка было стварэнне першай у свеце вершаванай хронікі Вялікага Княства Літоўскага. Важкімі крокамі на шляху да здзяйснення гэтай задумы  сталіся такія творы, як “Ганец Цноты да сапраўдных шляхціцаў” (1574), “На герб В. Княства Літоўскага і князёў Слуцкіх Пагоня...” [каля 1576 г.], “Люстра літоўскай хронікі... ” (1577), “Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага...” [1576/1578]. У мастацкіх адносінах гэтыя творы былі, аднак, недасканалыя: іх недасканаласць тлумачыцца тым, што багаты і разнародны фактаграфічны матэрыял, які пісьменнік імкнуўся выкарыстаць у сваіх сачыненнях, відавочна вымагаў не вершаванай, а празаічнай формы. Калі М. Стрыйкоўскі меў намер стварыць паэтычную хроніку – г. зн. эпапею, а не вершаваны каталог падзей, ён павінен быў адмовіцца ад значнай часткі каштоўнага ў гістарычным плане, але непатрэбнага з мастацкага пункту гледжання матэрыялу. А калі хацеў у поўным аб’ёме выкарыстаць багаты фактаграфічны матэрыял – мусіў узяць за аснову празаічную, падчас немастацкую форму аповяду, звяртаючыся да паэзіі толькі пры апісанні асабліва яркіх падзей: нараджэння і смерці знакамітых людзей, рыцарскіх двубояў, вайсковых паходаў, як рабілі, напрыклад, сярэднявечныя польскіяхраністы Анонім Гал і Вінцэнты Кадлубак, свядома выкарыстоўваючы ў сваіх творах тэхніку prosimetrum (тэхніка адмысловага перапляцення празаічнага і вершаванага тэкстаў).

Канчатковы варыянт opus vitae пісьменніка пад назвай “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582) напісаны пераважна прозай, але ў вершаваных устаўках М. Стрыйкоўскі выявіў сябе як адзін з лепшых тагачасных паэтаў-эпікаў, натхнёнаўславіўшы подзвігі Вітаўта і Ягайлы, Астрожскага і Радзівіла, пакінуўшы маляўнічыя апісанні бітваў пад Грунвальдам, Клецкам і Оршай. Вось, напрыклад, як экспрэсіўна апісваецца ў “Хроніцы…” перамога 7-тысячнага атраду князя Міхала Глінскага над 30- тысячнай татарскай ардой пад Клецкам 5 жніўня 1506 г.:

Звон і гром, калатнеча, неба льецца жарам,

Як ударылі нашы раптам на татараў;

Пыл віецца, што ўзбілі когі капытамі,

Рэха звон расцілае ўсцяж па-над лясамі.

Там з атрадам пан Глінскі ўласным прытаіўся,

Ад пастрэлу другі ўжо конь пад ім зваліўся;

Ён на іншага ўскочыў, не зважаў ні мала, --

Так, як гетману тое й рыцару прыстала.

Тут наваградскай шляхты ўміг атрад узняўся,

На царкоў гуф, што гуфам вальным называўся,

Наляцелі, навокал хутка акружылі

Ды паганцаў, як пруцце, радам пакасілі…

(Пер. з польск. А. Бразгунова)

Змены, што адбыліся у “Хроніцы…” ў параўнанні з папярэднімі сачыненнямі М. Стрыйкоўскага, тлумачыліся не столькі ўплывам знешніх абставінаў (уздзеяннем кан’юнктуры кніжнага рынку, пажаданнямі новага мецэната, заўвагамі невядомых нам крытыкаў), колькі эвалюцыяй творчага метаду пісьменніка, з’яўленнем новыхузораў для наследавання. Як і ў ранейшых сваіх творах М. Стрыйкоўскі часта і ахвотна згадвае ў “Хроніцы...” Гамера, Вергілія і Авідзія, але ўжо ўсведамляе непрыдатнасць іхняга метаду для ўласнай працы. За ўзор для наследавання ён выбірае творы Энія, Архія і Лукана – познеантычных і раннехрысціянскіх паэтаў, якія апісвалі ў сваіх творах сапраўдныя гістарычныя падзеі з удзелам рэальных асоб, а не легенды і міфы пра старажытных герояў і багоў.

 

 

4. Гальяш Пельгрымоўскі “Гутарка аднаго паляка з маскалём”:супрацьпастаўленне ментальнасці двух народаў.

 

Актуальныя грамадска-палітычныя праблемы нязменна прыцягвалі ўвагу прадстаўніка рэнесансавага пакалення паэтаў Гальяша Пельгрымоўскага. У 80-я гг. Г. Пельгрымоўскі апублікаваў у Кракаве і Вільні шэраг паэтычных кніг на лацінскай мове, а ў 90-я гг. паступова перайшоў на польскую мову, выкарыстоўваючы і беларускамоўныя ўстаўкі. Непасрэдны ўдзельнік Лівонскай вайны, Г. Пельгрымоўскі да канца жыцця заставаўся верны тэме складаных узаемаадносінаў сваёй краіны з Маскоўскай дзяржавай, але выяўлялася гэтая магістральная тэма ў розных жанрах, увасаблялася ў адметных мастацкіх структурах.

Выключнае месца ў шматмоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу займае вершаваны дыялог Гальяша Пельгрымоўскага «Гутарка аднаго паляка з маскалём на Маскоўскім замку ў годзе 1601» — сінкрэтычны ў жанравых адносінах твор, які ўзнік на сумежжы паэзіі і драматургіі. «Гутарка...», як і вершаваны дыярыуш Г. Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага», прысвечана перамовам паслоў Рэчы Паспалітай з маскоўскімі баярамі ў 1600—01. Але гэтым разам паэт выкарыстаў люстэрка сатырычнае, блазенскае: гутарка паляка Івана з маскалём Ігнатам пры ўсёй значнасці закранутых праблем з'яўляецца своеасаблівай пародыяй на перамовы Л. Сапегі з М. Салтыковым, I. Тацішчавым, М. Абаленскім і дзякам Апанасам. У размове Івана з Ігнатам і яго прыяцелямі аўтар «Гутаркі...» у скандэнсаванай мастацкай форме адлюстраваў не толькі змест перамоў Л. Сапегі з баярамі, але і стыль маскоўскай дыпламатыі, які выводзіў з раўнавагі польска-беларускіх паслоў. Ні на адно пытанне Ігнат не адказвае канкрэтна, хваліць маскоўскія парадкі, улазіць у непатрэбныя тэалагічныя дыскусіі, не прыслухоўваецца да аргументаў суразмоўцы, але ўвесь час заклікае яго да братэрскай любові (таксама, як дзяк Апанас заклікаў польска-беларускіх паслоў да братэрскай еднасці на афіцыйных перамовах). Няшчырасць Ігната вынікае з яго халопскай залежнасці ад цара, з яго боязі быць пакараным за размову з іншаземцам. Паляк Іван разумее гэта і нават спачувае суразмоўцу. Пераканаўшыся ў шчырасці і «любові» Івана, Ігнат досыць крытычна выказваецца пра свайго цара, адно просіць новага прыяцеля не выдаваць яго іншым маскалям. Шляхціц Іван дае баярыну слова не выдаваць яго, і на гэтым сустрэча прадстаўнікоў дзвюх палітычных сістэм, адметных культур заканчваецца.

Героі «Гутаркі...» маюць свае характары, вобраз мыслення, манеру размаўляць, прычым размаўляюць яны на розных мовах: Іван — на польскай, Ігнат — на рускай (фактычна на беларускай, бо недастатковае валоданне рускай мовай у аўтара кампенсавалася, відаць, веданнем беларускай мовы). «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» засведчыла наяўнасць у Г. Пельгрымоўскага драматургічнага таленту, адлюстравала тэндэнцыю збліжэння літаратурнага дыялога з тэатральным. На сучасную беларускую мову гэты твор пераклаў М. Танк.


Информация о работе Творчасць Цыпрыяна Базыліка. Ананімная паэма “Пратэй, або Пярэварацень”