Сімяон Полацкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2013 в 12:54, реферат

Краткое описание

Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня 1680г.,Масква)
С. Полацкі – першы рускі i беларускi прафесійны паэт... Ён жа – першы рускі прафесійны драматург... Ён – выхавацель царскіх дзяцей... І ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі стаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першай вышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першую свецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволу патрыярха. Прыклады можна доўжыць...

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………………………….3
Біяграфічныя звесткі……………………………………………………………………….4
Паэзія…………………………………………………………………………………………...5
Светапогляд…………………………………………………………………………………..6
Літаратура……………………………………………………………………………………..9

Прикрепленные файлы: 1 файл

Установа адукацылі.docx

— 125.73 Кб (Скачать документ)

Установа  адукацыі:

“Гродненскі дзяржаўны універсітет імені  Янкі Купалы”

Кафедра: беларускай і рускай моў.

Філалагічны факультет

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                                            

 

                          Выканаўца: студэнтка 324 группы

Жураўка Аляксандра Уладзіміраўна

 

                                                                    

 

 

Гродна,2013

Змест

Уводзіны……………………………………………………………………………………….3

Біяграфічныя звесткі……………………………………………………………………….4

Паэзія…………………………………………………………………………………………...5

Светапогляд…………………………………………………………………………………..6

Літаратура……………………………………………………………………………………..9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Споўнiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня 1680г.,Масква)

С. Полацкі – першы рускі i беларускi прафесійны паэт... Ён жа – першы рускі прафесійны драматург... Ён – выхавацель царскіх дзяцей... І ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі стаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першай вышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першую свецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволу патрыярха. Прыклады можна доўжыць...

Але той жа Полацкі, які лічыўся сваім чалавекам  у Маскве, калі адчуў, што сілы назаўсёды  пакідаюць яго, паспяшаўся скласці  духоўны тэстамент. Рупіўся не толькі таму, паколькі тым часам існавала падобная завядзёнка. Непакоіўся, каб  выканаўшы апошнюю волю, аказаць  паслугу Радзіме, любай сэрцу  Беларусі. А паколькі меў немалы дастатак (маёмасць ацэньвалася ў  шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), парупіўся значныя сумы перавесці Куцеінскаму, Віцебскаму, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму, Святадухаўскаму  ў Вільні манастырам... І, вядома ж, не забыўся пра Полацкі манастыр. Ды і як забыцца мог, калі Полацк – яго радзіма. Дарэчы, і сапраўднае прозвішча яго зусім не Полацкі. А імя не Сімяон, а Самуіл. Самуіл, сын Полацка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся  ў заможнай купецкай сям'і. Узгадаваны ў Полацку, атрымаў бліскучую  пачатковую адукацыю. Пачаў спасціжэнне  навукі ў брацкай школе полацкага  Богаяўленскага манастыра. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе  ў Полацку. У 1656 стаў манахам у  Полацку. Каля 1650 скончыў Кіева-Магілянскую  акадэмію з дыпломам «дыдаскала», а  затым, блізу 1653, студыяваў у Віленскай  акадэміі.

У чэрвені 1656 года Сімяон Полацкі прыняў лёсавызначальнае рашэнне, — пастрыгся  ў манахі Полацкага Богаяўленскага манастыра, дзе на працягу васьмі год выкладаў у брацкай школе. Падпісваўся як «Simeonis Piotrowskj Sitnianowicz hieromonachi Polocensis Ordinis Sancti Basilii Magni», што паказвае на прыналежнасць С. Полацкага да ордэна базыльянаў.

Як  філосаф і майстар мастацкага слова С. Полацкі сфармаваўся  ў культурнай і інтэлектуальнай  атмасферы Вялікага Княства Літоўскага. Першыя літаратурныя спробы палачанін здзейсніў у часе навучання ў Кіеве і Вільні. У архівах знойдзены раннія творы С. Полацкага, напісаныя пераважна на старабеларускай і польскай мовах, прычым ён карыстаўся як кірыліцай, гэтак і лацінкай.

Пазней  ён паведамляў у прадмове да «Рыфмалагіёна»:

Писах в начале по языку тому, 
 Иже свойственный бе моему дому. 
Таже увидев многу пользу быти 
Славенску ся чистому учити. 
Взях грамматику, прилежох читати, 
 Бог же удобно даде ю ми знати

У пачатковы перыяд творчасці С. Полацкі  стварыў цыкл вершаваных твораў дыдактычнага і панегірычнага характару, напісаў  драматургічныя творы, філасофскія  казанні і дэкламацыі.

Першыя  значныя паэтычныя «Метры» ў  гонар расійскага цара Аляксея Міхайлавіча, які ў 1656 праязджаў праз Полацк, з'явіліся мастацкім адказам на паланізацыю Беларусі, рэзкім палітыка-ідэалагічным пратэстам супраць кампрамісу шляхты і магнатаў ВКЛ перад польскай культурнай экспансіяй.

Неўзабаве Сімяон Полацкі пакідае радзіму, у 1664 ён пераязджае ў Маскву. Ён сустрэў цёплы прыём пры царскім двары, атрымаў магчымасць займацца педагагічнай і асветніцкай дзейнасцю. С. Полацкі прынёс у Расію заходнюю філасофію і эстэтыку, высокую кніжную паэзію і мастацтва школьнай драматургіі.

Становішча  паэта ўзмацнілася з 1667, пасля  таго, як ён быў афіцыйна прызначаны выхавальнікам і настаўнікам  царскіх дзяцей. Быў настаўнiкам Фёдара Аляксеевiча, якi дзякуючы яму атрымаў добрую адукацыю, ведаў лацінскую і польскую мовы, пісаў вершы. Да шлюбу цара Фёдара Аляксеевiча на Агафii Сямёнаўне Грушэцкай склаў, разам з новым прыдворным пiiтам i вучаням беларуса, манахам Сiльвестарам Мядзведзеевым, шырокавяшчальные оды на гэтую «вялiкую i радасную для ўсёй зямлi Рускай урачыстасць». Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр І.

Росту аўтарытэту Сімяона сярод высокіх  прадстаўнікоў маскоўскай адміністрацыі  садзейнічала яго актыўная барацьба са стараабрадцамі і дзейсны ўдзел  у Вялікім маскоўскім саборы (1666—67). У кан. 1670-х арганізаваў і ўзначаліў  друкарню ў Крамлі. У гэтай друкарні выйшлі кнігі «Буквар языка славенска» (1679), «Псалтыр рыфматворная» (1680), якая ўяўляла сабой вершаваны пераклад Псалтыра. Па ініцыятыве С. Полацкага была заснавана першая ў Маскве вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Быў адным з першых расійскіх царкоўных дзеячоў заходняга кірунку; значна паўплываў на працэсы расійскіх царкоўных рэформ.

У Маскве Сімяон Полацкі апублікаваў  «Жэзл праўлення» (1667), два аб'ёмныя  зборнікі твораў: «Сад шматколерны» (1678) і «Рыфмалагіён» (1680). Ён напісаў  і паставіў дзве п'есы: «Прыпавесць  пра аблуднага сына» і «Пра Наўхаданосара-цара». Пасля смерці асветніка быў апублікаваны корпус яго казанняў у дзвюх кнігах: «Абед  душэўны» (1681) і «Вячэра душэўная» (1683).

Сімяон  Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым годзе жыцця. Сваю вялікую  бібліятэку пісьменнік завяшчаў размеркаваць у асноўным паміж чатырма манастырамі, да якіх меў непасрэднае дачыненне, — Маскоўскім Заіканаспаскім, Полацкім Багаяўленскім, Кіеўскім Пячорскім  і Брацкім. Частка буйных грашовых зберажэнняў  адпісвалася ім у іншыя ўкраінскія і беларускія манастыры, астатняя ж  частка прызначалася сваякам і блізкім: родным братам Івану і Луку, пляменніку Міхаілу Сільвестравічу і яго  маці, айцу духоўнаму Іпаліту, «возлюбленному ученику».

Паэзія


Вызначальная  рыса творчага почырку Сімяона Полацкага  — энцыклапедызм, гістарычная абазнанасць  і інтэлектуальная вытанчанасць. Яго вершы — гэта, пераважна, яркія  філасофскія сентэнцыі, мудраслоўі, дыдактычныя павучанні. Творчасць  Сімяона Полацкага — арганічны  сінтэз літаратуры, філасофіі і тэалогіі, умелае спалучэнне заходняй і ўсходняй патрыстыкі, антычнай і хрысціянскай эстэтыкі.

Сімяон  Полацкі — выдатны майстар  мастацкага слова. Ён апрацоўвае яркія  народныя прыказкі і прымаўкі, шырока выкарыстоўвае вусна-паэтычныя вобразы. Паэт шматкроць прыгадвае сентэнцыі  старадаўніх філосафаў і красамоўцаў  — Арыстоцеля, Платона, Фалеса Мілескага, Арыстыпа, Дыягена, Дыянісія, ацэньваючы іх выключна з станоўчага боку. На старонках сваіх твораў аўтар дае сюжэты з антычнай і сярэднявечнай гісторыі, якія ён чэрпаў з сусветных хронік, выдадзеных у XV—XVI ст. у Заходняй Еўропе.

У тэкстах шчодра прадстаўлены эпітэты, метафары, параўнанні і сімвалы, што  надае яго творам семантычную  шматзначнасць і барокавую квяцістасць.

Светапогляд


На  старонках сваіх твораў Сімяон Полацкі  ўзняў шырокае кола філасофскіх, сацыяльных, этычных і анталагічных пытанняў.

Паэт  апявае кніжныя веды, стварае культ  філасофіі, мудрасці, навукі і пазнання, аб чым выразна сведчаць яго вершы  з красамоўнымі назвамі: «Філасофія», «Розум», «Слова», «Маўленне», «Акадэмія», «Час». У філасофскім вершы «Думка»  С. Полацкі паказвае стваральную  ролю канструктыўных ідэй, раскрывае  іх асноватворную функцыю ў грамадскай практыцы. Паводле канцэпцыі С. Полацкага, менавіта філасофія і навукі дазваляюць дасягнуць дасканалага жыцця, робяць людзей мудрымі, разважлівымі, таленавітымі творцамі, роўнымі да анёлаў.

Філасофія і кніжныя веды маюць вялікую  практычную карысць, яны дазваляюць чалавеку ўпэўнена пачувацца ў грамадстве, годна трымацца перад абліччам цароў  і князёў. Філасофія і веды ўзбагачаюць  духоўны свет асобы, робяць чалавека моцным, здатным пераадольваць цяжкасці, развязваць складаныя праблемы. Філасофія  спрыяе маральнаму аздараўленню грамадства, выкараняе заганы і зло.

У аснове інтэлектуальнай дзейнасці  чалавека, паводле меркавання асветніка  — старанная праца над словам. У вершы «Слова» ён заклікае ўсіх паважліва і з выключнай пашанай  ставіцца да сваіх слоў і выказванняў, зважаючы на іх духоўную моц.

У вершаваных і празаічных творах Сімяон Полацкі сфармуляваў уласную  этычую дактрыну, якая ўключала сістэму  базавых канцэптаў, што вынесены ў загалоўкі многіх вершаў: «Годнасць», «Сяброўства», «Стрыманасць», «Праца», «Славалюбства», «Паклёп», «П'янства», «Хабарніцтва», «Згода». С. Полацкі  выкрываў амаральныя паводзіны і  ўчынкі. У вершы «Двурушнасць»  паэт асудзіў крывадушнасць і  няшчырасць, якія разбураюць асобу.

Як  філосаф, Сімяон Полацкі шмат разважаў пра чалавека і грамадства. Яго  антрапалагічная канцэпцыя найбольш поўна выкладзена ў казаннях: «Слова пры пахаванні саноўнага чалавека», «Слова пры пахаванні сумленнага чалавека», «Слова пры пахаванні  ваяра», «Слова пры пахаванні дабрачыннага чалавека», «Слова пры пахаванні  сумленнай жанчыны», «Слова ў дзень  найпадобнага Аляксея». У «Слове ў дзень новага лета» пісьменнік падкрэсліваў асаблівую місію чалавека на зямлі, яго выключнае месца сярод іншых жывых істот: «Дзеля каго сонца дзень стварае? Дзеля чалавека! Дзеля каго існуюць усе скарбы зямныя — золата і серабро, каштоўныя камяні ў зямных нетрах і жэмчуг ў марскіх глыбінях? Дзеля чалавека!» С. Полацкі таксама адзначаў натуральнае імкненне чалавека да ўзвышанага і прыгожага.

Для творчасці С. Полацкага характэрны анталагізм — імкненне ахапіць і  растлумачыць усе з'явы жыцця, прыроды  і сусвету, аб чым сведчаць шматлікія  вершы: «Чарадзейства», «Старасць», «Жаніцьба», «Жонка», «Удоўства», «Манах», «Леў», «Дзень і ноч», «Пахаванне», «Віно».

Сімяон  Полацкі ўздымаў вострыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя праблемы, прапаноўваў  іх адметнае вырашэнне ў творах: «Начальнік», «Суд», «Грамадзянства», «Справядлівасць», «Адрозненне». Выхаваны на ідэях Рэнесансу, ён адстойваў  ідэю пабудовы прававой дзяржавы. У  вершы «Закон» паэт акурат указваў  на пільную грамадскую неабходнасць адшліфаваных агульнадзяржаўных статутаў, падкрэсліваў велізарную карысць ад іх для кожнай асобы і ўсёй супольнасці.

Сімяон  Полацкі адмыслова вырашаў праблему ўлады. У вершы «Адрозненне» паэт, спасылаючыся на Арыстоцеля, піша, што  сапраўдны цар той, хто дбае аб грамадзянах, думае пра іх патрэбы. Тыран — рабуе і крыўдзіць  падданых. С. Полацкі адстойваў канцэпцыю  асвечанай манархіі. У вершы «Улада»  ён сцвярджаў, што ўсялякая ўлада  — ад Бога. Менавіта Госпад пасылае  людзям добрых ці злых уладароў. Грамадзяне павінны шанаваць уладу, дапамагаць манархам рэалізоўваць іх стваральныя  задумы. У п'есе «Пра Наўхаданосара-цара»  праз мастацкія сродкі драматургіі  сцвярджаецца неабходнасць справядлівага  і мудрага манарха.

Вершатворца Сімяон Полацкі

Жыў-быў паэт 
толькі слову-малітве адданы, 
рупны настаўнік, манах, 
міласэрдзем гарэў. 
Музу епіскап Каліст 
закаваў у кайданы. 
Кінуў у замак. 
Пасля перакінуў у хлеў.

Меў той епіскап да палачан 
як бы літасць, 
пашкадаваў ён паэту ратуг і дабра. 
Птушку-душу згаладнелую звабіла сытасць. 
He абмінуў ён спакусы ўцячы да цара.

Жыў там пры царскіх палатах 
амаль што ў раскошы. 
Панегірычных напеваў шчэ Русь не пяе. 
Ды палачане — муляры і кніганошы, 
рыбы — віры, 
птушкі ведаюць гнёзды свае.

Як  мог пакінуць свой горад, 
што досвітак зорны! 
Свет галубніцы захмарнай у манастыры!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Літаратура:

  • Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). 
  • Николов, А. Средневековый славянский перевод «Учительных глав» императора Василия I: проблемы изучения рукописной традиции и ранних печатных изданий. — В: XIX Ежегодная богословская конференция Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. Т. 1. Москва, 2009, 41-47

Информация о работе Сімяон Полацкі