Шпаргалка по "Литературоведению"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2013 в 19:18, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по "Литературоведению".

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпора літаратуразнаўства.docx

— 28.33 Кб (Скачать документ)

20. Фенаменалагічная крытыка

Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве (ад ст.-грэч. phainomenon — тое, што з’яўляецца; і logos — слова, паняцце, вучэнне) склалася першапачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уздзеяннем ідэй Э. Гусерля і іншых філосафаў-фенаменолагаў. У літаральным сэнсе слова фенаменалогіяй імянуецца вучэнне аб феноменах — прадметах у пачуццёвым успрыманні. Вучоныя-фенаменолагі асноўнай рэальнасцю лічаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці альбо феномены.

Зыходзячы з таго, што мастацкі твор ёсць акт зносін і адначасова акт стварэння аўтарам і чытачом індывідуальных значэнняў, літаратуразнаўцы-фенаменолагі пры разглядзе яго галоўную ўвагу звяртаюць на асаблівасці свядомасці. Па гэтай прычыне дадзеная разнавіднасць літаратуразнаўчай метадалогіі імянуецца таксама «крытыкай свядомасці». У сувязі з тым, што менавіта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры разглядзе літаратурна-мастацкага твора, фенаменалагічная школа даволі часта называецца яшчэ і экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай. У межах аналізуемай метадалогіі ў залежнасці ад таго, на чым канкрэтна засяроджваецца ўвага пры даследаванні, вылучаюць генетычную, тэматычную, анталагічную і некат. інш плыні.

Ля вытокаў літаратуразнаўчай  фенаменалагічнай метадалогіі стаялі такія нямецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфайфер.

Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўляецца жэнеўская група крытыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў (а гэта М. Раймон, Ж. Пуле, А. Беген, Ж.П. Рышар, Ж. Старобінскі, Дж.Х. Мілер) найбольш часта ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».

У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спалучэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поўна гэта выявілася ў дзейнасці вядомага польска-нямецкага філосафа, эстэтыка і літаратуразнаўцы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літаратурны твор мастацтва» (1931).

 

 

 

 

 

 

 

 

21. Рэцэптыўная крытыка 

Дадзеная метадалогія даволі блізкая  па шэрагу рыс да фенаменалагічнай. Рэцэптыўны падыход да мастацкага твора часам імянуюць яшчэ «крытыкай чытацкіх рэакцый».

Рэцэптыўная крытыка атрымала найбольшае распаўсюджанне ў Германіі, хоць, пачынаючы з канца 1960-х гг., яе ідэі сталі пранікаць і ў іншыя краіны. Асноўныя ідэі рэцэптыўнай метадалогіі абагульніў і выклаў В. Ізер. Дадзены вучоны, як і дэканструктывісты, не прызнае стабільнасці тэкставага значэння. Але калі дэканструктывісты прычынай гэтага лічаць шматзначнасць самога тэксту, дык рэцэптыўныя крытыкі сцвярджаюць, што дадзеная нестабільнасць ідзе ад шматстайнасці чытацкіх рэакцый на адзін і той жа тэкст. Наогул мастацкі тэкст — рэч даволі своеасаблівая. Ён даволі істотна адрозніваецца ад усіх астатніх відаў тэксту. Адрозненне, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мастацкі твор ёсць рэканструкцыя знаёмага свету ў незнаёмых формах. І гэтыя незнаёмыя формы надаюць тэксту «зацемненасць», якая ў сваю чаргу стымулюе чытацкае ўяўленне і выклікае ў выніку вялікую колькасць чытацкіх рэакцый («прачытанняў»). Чым болей мастацкі твор нясе ў сабе  «зацемненасці», тым ён якасней, лічыць В. Ізер. І яшчэ адзін цікавы момант у канцэпцыі рэцэптыўнай крытыкі: мастацкі тэкст (з усім яго складаным напаўненнем) займае прамежкавую пазіцыю паміж светам рэальных рэчаў і светам чытацкага вопыту; акт прачытання ёсць працэс, у якім чытач імкнецца суаднесці вібруючую структуру тэксту з тым альбо іншым значэннем.

Метадалогію В. Ізера і ў цэлым прынцыпы рэцэптыўнага падыходу да мастацкага твора падзяляюць такія заходнееўрапейскія літаратуразнаўцы, як Х. Яўс і Р. Варнінг, а таксама амерыканцы С. Фіш, Н. Холанд, Д. Блейх, М. Шварц, Х. Ліхтэнстайн.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

19. Дэканструктывізм

На змену структурализму прыйшлі розныя  канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «постструктуралісцкіх». Асаблівае месца сярод іх займае г. зв. дэканструктывізм, які «у 80–90-я гг. набыў настолькі моцны ўплыў у заходняй навуцы аб літаратуры, што часта выступае ў якасці сіноніма да ўсяго паняцця «постструктуралізм», хоць гэта і не зусім дакладна» 1.

Асноўная метадалагічная пасылка  дэканструктывістаў наступная: слова і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрадмеціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэчаіснасцю і жывуць сваім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» законах. Далей: мастацкі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе несці) цвёрдага і сталага сэнсу. Чытач у час знаёмства з творам аддаецца «свабоднай гульні» з тэкстам, уносячы ў яго любы, які яму даспадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэксце, на думку дэканструктывістаў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тропы, а таксама цытацыя.

Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — французскі вучоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструктывізм моцна прадстаўлены ў ЗША. Самыя значныя амерыканскія літаратуразнаўцы-дэканструктывісты — прафесары Йельскага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Хартман, Г. Блум, Дж. Мілер.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

63.Аг. паняцці літ. працэсу

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і сацыяльна абумоўленае развіццё і функцыянаванне літаратуры і з’яў,  у пэўны часавы адрэзак у пэўнай краіне, рэгіёне альбо наогул у свеце.«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі абставінамі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, з распрацаванасцю літаратурнай мовы і развіццём розных відаў мастацтва. Для літаратурнага працэсу характэрны такія прыкметы, як масавасць і бесперапыннасць літаратурных з’яў і фактаў, пісьменніцкія ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы, пераемнасць і развіццё літаратурна-мастацкіх традыцый» 

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў  сябе як самі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна  неаднародныя, так і формы іх грамадскага бытавання: публікацыі, выданні, літаратурную крытыку, водгукі вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, палітыкаў, а таксама звычайных чытачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апублікаваныя ў друку альбо занатаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай літаратуры.Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў-тэрмінаў.Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў. літаратурна-мастацкага альбо творчага метаду 2. Пад ім, піша В. Рагойша, падразумяваецца «сістэма гістарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мастакі, блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры адборы, абагульненні і ацэнцы жыццёвых з’яў» 3. Паводле М. Мешчараковай, мастацкім метадам называецца «асаблівы тып вобразнага бачання свету (канцэпцыя свету і чалавека); гістарычна сфарміраваны спосаб адлюстравання (узнаўлення і перастварэння, тыпізацыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, абагульнення і ацэнкі жыццёвага матэрыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мастацка-вобразнага адлюстравання; агульны тып падыходу пісьменніка да рэчаіснасці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прынцыпы мастацкага адбору; 2) спосабы мастацкага абагульнення; 3) прынцыпы эстэтычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прынцыпы мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мастацтва» 4. Мастацкі метад «бывае рэалістычны і нерэалістычны, прадуктыўны (фарміруючы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утвараючы адзін літаратурны напрамак)» 5. Гісторыя развіцця сусветнага прыгожага пісьменства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, натуралізм, мадэрнізм (магчыма, ужо можна весці гаворку і аб постмадэрнізме). На аснове практычна ўсіх іх утварыліся адпаведныя літаратурныя напрамкі ў сваім канкрэтным стылявым выяўленні (г. зв. «вялікія стылі», паводле Дз. Ліхачова). Унутры літаратурных напрамкаў (альбо як адгалінаванні ад іх) часам узнікаюць літаратурныя плыні (грамадзянская плынь у рускім рамантызме; імпрэсіянізм, футурызм і інш. у мадэрнізме), групоўкі («Бура і націск», «Гёцінгенскі гай» у Германіі, «Арзамас» у Рассіі, «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» на Беларусі) і школы («азёрная школа» ў англійскім рамантызме, кубафутурызм у рускім футурызме і інш.). Самым буйным утварэннем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пераважная большасць літаратуры цэлага кантынента альбо наогул усяго свету ў пэўны эпахальны адрэзак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сістэма — «спецыфічна мастацкая разнавіднасць гістарычна ўтворанага тыпу грамадскай свядомасці і дзейнасці, якая валодае сваімі змястоўнымі кампанентамі і сваім тыпам сувязей паміж імі, а значыць, і сваімі самымі агульнымі асаблівасцямі мастацкай формы» 6. І. Волкаў вылучае ў гісторыі сусветнага мастацтва і літаратуры такія мастацкія сістэмы 7, як антычная класіка, гуманістычная літаратура Адраджэння, класіцызм, літаратура Асветніцтва ХVІІІ ст., рамантызм, рэалізм, мадэрнізм.

Літаратурны працэс у  глабальным (сусветна-гістарычным) маштабе даследуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апошняе пры гэтым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэнтры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй,— вывучэнне шляхоў эвалюцыі асобных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, а таксама відаў і жанраў прыгожага пісьменства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

64 Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоўваюць складаныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узнікаючым новым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпрацаваным, наследуецца, працягваецца ад эпохі да эпохі.

Традыцыя (ад лац. traditio — перадача, паданне) — гэта культурна-мастацкі вопыт мінулых эпох, успрыняты і засвоены пісьменнікамі як актуальны і ўвесь час каштоўны, выступаючы для іх у якасці творчага арыенціру. «Ажыццяўляючы сувязь часоў, традыцыя знамянуе выбіральнае ініцыятыўна-стваральнае авалодванне спадчынай папярэдніх пакаленняў у імя вырашэння сучасных мастацкіх задач» 8. Традыцыі заканамерна «спадарожнічае абнаўленне літаратуры, г. зн. наватарства», якое «выступае як творчая перакампаноўка і дабудоўванне ўзятага ў папярэднікаў, а ў найбольш яркіх і маштабных праявах — як узнікненне ў літаратурным працэсе беспрэцэдэнтна новага, якое мае сусветна-гістарычную значнасць» 9. Такім новым, для прыкладу, з’яўляецца: асваенне прыватнага жыцця чалавека сентыменталістамі; адкрыццё бясконцасці суб’ектыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі; узнаўленне «дыялектыкі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дастаеўскім і Л. Талстым; радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэхавым.

Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а таксама наследавання канонам (пераважна ў літаратурах старажытнасці і сярэднявечча). Выступаючы часта як свядомая, «праграмная» арыентацыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўваходзіць у літаратурную творчасць стыхійна, незалежна ад намераў аўтараў. У якасці традыцыйнага пісьменнікамі засвойваецца вельмі многае — ад тэматычных пластоў да складаных стылістычных фігур і прыёмаў. Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэлы фонд пераемнасці. Самае запатрабаванае з таго, што знаходзіцца ў дадзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай. Як канстатуе В. Халізеў, «топіка разнародная. Нязменна прысутнічаюць у літаратурнай творчасці тыпы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, трагічнае, смех і г. д.), маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, ісціна і прыгажосць), «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэнсамі, і, нарэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заўсёды і ўсюды» 10.

Гармонія традыцый і  наватарства як пачаткаў узаемадапаўняльных — важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратурнай творчасці. Для літаратуры і мастацтва з’яўляецца малапрадуктыўным (калі не згубным), з аднаго боку, культ самадастатковага наватарства, «творчасці з нічога», разумовага эксперыментавання, а з другога — кансервацыя традыцый, звужэнне іх да традыцыйнасці, недавер да новага, што ў канчатковым выпадку вядзе да эпігонства.

 

Мозолева И.А., Хализев В.Е. Традиция и новаторство в литературе // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— С. 443.

Мозолева И.А., Хализев В.Е. Традиция и новаторство в литературе // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— С. 443.

10 Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— С. 357.


Информация о работе Шпаргалка по "Литературоведению"