Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Октября 2013 в 18:33, сочинение
Мы пазнаёміліся з аповесцямі Івана Навуменка “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”. Мне вельмі падабаюцца два настаўнікі Антон Антонавіч Струк і Апалінарый Феакціставіч.
Мой любімы герой з аповесці
Івана Навуменка Навуменка “
і “Настаўнік чарчэння”
Мы пазнаёміліся з аповесцямі Івана Навуменка “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”. Мне вельмі падабаюцца два настаўнікі Антон Антонавіч Струк і Апалінарый Феакціставіч.
Антон Антонавіч Струк – настаўнік геаграфіі, «нізенькі, чорны чалавек з глюгматым, як у турка, носам». У яго быў страшэнна картавы голас.Ён, як той Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц – гадзінамі мог расказваць пра Інданезію, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю ці Аўстралію.
Апалінарый Феакціставіч, у якога была мянушка “Цыркуль” – настаўнік чарчэння, высокі, тонкі, у чорным, яшчэ з царскіх часоў, сурдуце. Ён апраўдваў сваю мянушку, бо ён быў на першы погляд сухім і чэрствым, а на самай справе, надзвычай мяккім і добрым чалавекам.
Антон Антонавіч Струк: «географ таропка ўвайшоў у клас, шпурнуў на стол туга напакаваны жоўты партфель і, узяўшы рукі ў бокі, арліным позіркам акінуў прыціхлыя рады пяцікласнікаў». Аўтар апавядання прызнаецца ў любові да Антона Антонавіча, ставячы яго вышэй за астатніх настаўнікаў.
Апалінарый Феактыставіч «з разгубленай усмешкай закрываў класны журнал», «голас у яго быў слабы, прыглушаны, ён дрыжаў і зрываўся, але старога настаўніка слухалі з затоеным дыханнем», «падабалася ўзрушанасць старога настаўніка, які, хвалюючыся, вымаўляў незразумелыя звонкія словы…».
Антон Антонавіч быў добрым, ён хацеў выклікаць цікавасць да геаграфіі ў Кірыла, калі той не вывучыў урок. Галоўнаму герою аповесці “Жуль Верн” падабаўся Антон Антонавіч, але настаўнік не хваліў перад усім класам хаця ён ведаў па геаграфіі ўсё, што яны вывучылі. Апалінарый Феакціставіч так сама быў добрым, яму вельмі падабалася лацінская мова і таму ён на ўроках чарчэння гаварый дзецям нешта на латыні. Калі хто – небудзь з вучняў не начэрціць чарцёж, то Косця Кветка пытаў у Апалінарыя Феакціставіча як будзе нейкае слова па латыні, а настаўнік ведаў чаго Косця пытаецца, але не адказаць ён нямог.