Литаратурныя абьяднанни

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Октября 2014 в 17:54, реферат

Краткое описание

«Маладня́к» — Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Літаратурнае аб.docx

— 16.47 Кб (Скачать документ)

Літаратурнае аб'яднанне Маладняк


 

«Маладня́к» — Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча.

Творчая праграма была сфармулявана ў дэкларацыі (снежань 1924): «…ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці»; мастацкі вобраз павінен аб'ектыўна адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культурна-масавай працы, барацьбы за развіццё марксісцкай крытыкі і інш.

Аб'яднанне праводзіла вялікую выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленню талентаў, наладжвала сувязі з літаратурнымі арганізацыямі іншых ССР (Украінскай, Расійскай, Грузінскай), кнігаабмен з іншымі краінамі.

Савецкая крытыка адзначала, што творчасць маладнякоўцаў была прасякнутая пафасам сцвярджэння сацыялістычнага ладу, вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з сяброў абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем. У сваёй дзейнасці аб'яднанне кіравалася ўказаннямі кампартыі, было цесна звязанае з камсамолам і стаяла на цвёрдай ідэалагічнай платформе, хоць і дапускала пралікі і памылкі .

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша


 

 

«Узвышша», Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» — аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з 26.5.1926 па снежань 1931. Было заснаванае групай былых сяброў літаб'яднання «Маладняк» .

 

Члены аб'яднання: К. Чорны (старшыня), К. Крапіва (намеснік старшыні), А. Бабарэка (сакратар), З. Бядуля, П. Глебка, С. Дарожны, У. Дубоўка, М. Лужанін, Я. Пушча, В. Шашалевіч, Т. Кляшторны, Ф. Купцэвіч, Л. Калюга, А. Мрый (А. Шашалевіч), К. Кундзіш (К. М. Якаўчык), А. Адамовіч, Ю. Віцьбіч. Аб'яднанне выдавала літаратурны часопіс «Узвышша» (1927—1930), зборнікі творчасці сваіх сяброў.

У гісторыі дзейнасці аб'яднання вылучаюцца 3 этапы. На 1-м этапе аформілася ідэйна-эстэтычнае аблічча «Узвышша». Ідэя-праект (стварэнне невялікай групы таленавітых пісьменнікаў, павышэнне эстэтычнай якасці мастацкай творчасці, крытыка арганізацыйнай структуры «Маладняка») была абгрунтавана А. Бабарэкам на пасяджэнні Цэнтральнага бюро «Маладняка» (26.5.1926), дзе разглядалася заява пра выхад са складу гэтага аб'яднання. Заснавальнікі «Узвышша» — былыя сябры літаб'яднання «Маладняк» А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча, К. Чорны — не пагаджаліся з пралеткультаўскімі тэндэнцыямі ў «Маладняку», якія выявіліся ў недаацэнцы мастацкай спадчыны, тэорыі «калектыўнай творчасці», што вяло да занядбання літаратурнага майстэрства i прафесійнай падрыхтоўкі.

 

На другім этапе аб'яднанне прыняло «Пастанову літаратурна-мастацкага згуртавання „Узвышша“ пра палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасці» (1930), у якой адзначаюцца недакладныя фармулёўкі ў асобных артыкулах Дубоўкі, Купцэвіча, Чорнага і інш., перабольшанне нацыянальнага моманту ў літаратуры, недаацэнка грамадскай працы; прызнаюцца «ідэйныя памылкі» ў паэмах «І пурпуровых ветразяў узвівы» У. Дубоўкі, «Калі асядае муць» Т. Кляшторнага, «Случчына» Лужаніна, у цыкле верўаў «Лісты да сабакі» Я. Пушчы.

 

У артыкуле «Пралетарскім шляхам» кіраўнікі «Узвышша» былі вымушаны адмовіцца ад «нашаніўскіх традыцый старэйшага пакалення пісьменнікаў», абяцалі разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізму-ленінізму, пераадолець у сваёй свядомасці «дробнабуржуазную сялянскую хістную псіхалогію», уключыцца ў барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый. Адначасова адзначалася, што «Узвышша» дало «шэраг выдатных мастацкіх твораў, блізкіх пралетарыяту».

 

На 3-м этапе (1931) агульны сход аб'яднання (снежань 1931) прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі.

Літаратурнае аб'яднанне Полымя


 

Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш, што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Пагэтаму выхадпершага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі.

Выдаўцы «Полымя» аб’явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне - гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць беларуская літаратура і мастацтва. Аб’яўленай праграме быў падабраны адпаведна і змест часопіса. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні»: «Аб ёй адной няўмоўчна мы гаворым...». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нацыянальнай культуры; усё гэта было сэнсам жыцця, а пагэтаму, як дзяржаўны дзеяч і як мастак, у той складаны час ён выступаў мудрым празарліўцам будучыні.


Информация о работе Литаратурныя абьяднанни