Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Марта 2014 в 21:22, реферат
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне універсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі універсітэт у 1504, у акце Падуанскага універсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.
1. Паходжанне 1 2. Жыццёвы шлях 2 3. Выдавецкая дзейнасць 7 4. Асветніцкая дзейнасць 10 5 .Светапогляд 12 6. Выданні 16 7. Ушанаванне памяці 17 8. Бібліяграфія 18
Змест
1. Паходжанне
Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне універсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі універсітэт у 1504, у акце Падуанскага універсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек».
Верагодна, першапачатковую адукацыю Францыск Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У зімовы семестр 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук. Працы прафесараў акадэміі сістэматычна публікаваліся ў кракаўскай друкарні Я. Галера. Няма сумнення, што ў Кракаве Францыск Скарына ўсвядоміў навучальныя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі. Праз 2 гады (мінімальны час для студэнтаў філасофскага факультэта) у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Невядома, дзе Скарына знаходзіўся ў 1507—12. Есць меркаванні, што ён скончыў універсітэт і ў Празе, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, але больш лагічна дапусціць, што ён атрымаў доктарскі дыплом у Кракаве. Запіс у акце Падуанскага універсітэта 9.11.1512 сведчыць пра тое, што ён быў сакратаром караля «Дацыі» (Даніі). Знаходжанне Францыска Скарыны ў Капенгагене супала з ажыўленнем адносін Даніі з Польшчай і ВКЛ, бо рэзка ўскладніліся яе адносіны са Швецыяй. У 1509 для падпісання дагавора аб дружбе Данію наведала пасольства караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I. Дацкі кароль, магчыма, улічваў, што Францыск Скарына, акрамя ведання лацінскай мовы, валодаў «рускай» (беларускай) — дзяржаўнай мовай ВКЛ. Менш абгрунтаванай падаецца версія, быццам «Дацыя» — гэта валашскія (румынскамалдаўскія) землі, дзе ў той час зараджалася кірылічнае кнігадрукаванне. Не пазней за восень 1512 Францыск Скарына прыбыў у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктара медыцыны. Падуанскі універсітэт у сувязі з ваеннымі падзеямі ў 1509—16 быў практычна зачынены. Можна меркаваць, што грунтоўную медыцынскую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаве, дзе дзейнічалі 2 кафедры медыцыны (без права даваць дрктарскія дыпломы), або ў самой Падуі ці ў Балонскім універсітэце. 9.11.1512 у прысутнасці калегіі дактароў і прафесараў Падуанскага універсітэта, арцыбіскупа, жыхароў Падуі і Вероны і студэнтаў Францыск Скарына бліскуча абараніў ступень доктара медыцынскіх навук. Перыяд 1513—16 у жыцці Скарыны не асветлены дакументальнымі звесткамі, але менавіта ў гэты час ён вырашыў пачаць кнігадрукаванне. Безумоўна, яго ў гэтых намерах падтрымлівалі землякі з Вільні, Полацка, беларускія купцы, члены віленскага магістрата. Не выклікае сумненняў, што ў 1510-х г. Францыск Скарына наведаў ВКЛ — Вільню, Полацк, іншыя гарады і заручыўся падтрымкай суайчыннікаў. Інтэнсіўная вьшавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе ў 1517—19 дазваляе думаць, што ён пасяліўся тут не пазней як у 1516. 6.8.1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» (усе 1517), «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін» (усе 1518), «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл» (усе 1519). Некаторыя з апошніх выданняў, якія не маюць выхадных звестак і традыцыйна датуюцца 1519, магчыма, надрукаваны ў 1520. Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», Псалтыр, «Часасловец», «Акафіст магіле гасподняй», «Канон магіле гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік». Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі. У 1525 у Вільні выдаў Апостал. 3 сярэдзіны 1520-х г. Скарына выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх і займаўся медыцынскай дзейнасцю. У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка, і жыў у яе камяніцы на Нямецкай вуліцы недалёка ад палаца князёў Слуцкіх. Няма звестак аб тым, што Скарына меў у Вільні ўласны дом. Верагодна, усе сродкі ён аддаваў на выдавецкую справу. Як лічаць некаторыя даследчыкі (А. В. Флароўскі, І. І. Первольф), у канцы 1520 — пач. 1530-х г. Скарына наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў. Паездка бьша няўдалай, кнігі спалены. У напружаных сацыяльна-палітычных абставінах у Маскоўскай дзяржаве, дзе яшчэ былі памятныя наўгародска-пскоўскія ерасі з іх вольным тлумачэннем біблейскіх тэкстаў і з канца 15 ст. існаваў свой афіцыйны звод Бібліі, пачынанні Скарыны не маглі мець поспеху. У 1530 нейкія прычыны схілілі яго з'ездзіць у Кёнігсберг да герцага Альбрэхта. Верагодна, гэта было звязана з распаўсюджаннем у 1529—30-х г. у Прускім герцагстве павдэміі т.зв. англійскай гарачкі. Паводле іншых меркаванняў, увагу герцага прыцягвала асветніцкая і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны. У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачьшанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах. Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.
Першы аркуш Псалтыра, біблейскай кнігі старазапаветнага цыклу, выдадзенага Ф. Скарынам (6.8.1517, Прага). На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў Францыск Скарына пераклаў на мову, набліжаную да мовы старабеларускага пісьменства, а ў 1517-1519 пракаменціраваў і надрукаваў у Празе 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал. XVI ст. У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскім культуран-гістарычным соцыумам. Верагодна, доўгія падарожжы Скарыны па краінах з развітым кнігадрукаваннем (Польшча, асабліва Італія, Чэхія і інш.), знаёмства з друкаванай кнігай, якая з канца XV ст. ўсё ў большых маштабах пранікала на землі ВКЛ, спрыялі яго планам, а падтрымка беларускіх мяшчан Вільні і Полацка забяспечыла іх ажыццяўленне. У адрозненне ад Польшчы, дзе ў той час значнью колы духавенства і вярхоўная ўлада не падтрымлівалі падобных праектаў (як раней Ш. Фіёля ў канцы XV ст.), дзе існавала значная манапалізацыя друкарскай справы, больш падыходзіла для рэалізацыі яго планаў Чэхія. Менавіта ў Празе Скарына ў асноўным завяршыў свой пераклад і каменціраванне тэкстаў Бібліі на падставе лацінскіх, чэшскіх, старажытна-яўрэйскіх і царкоўна-славянскіх крыніц і ў 1517—19 вьшаў 23 кнігі Старога Запавету. Віленскія выданні 1520-х г. — «Малая падарожная кніжка» і Апостал — больш звязаны з традыцыйнай беларускай і ўсходне-славянскай кніжнасцю (за выключэннем некаторых дадаткаў, арнаментыкі і каментарыяў Скарыны) і выдаваліся на царкоўна-славянскай мове. У Вільні Францыск Скарына ў адрозненне ад Прагі меў сваю друкарню ў доме найстаршага бурмістра Якуба Бабіча каля Рынку і больш актыўна займаўся непасрэднымі друкарскімі справамі. Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы. Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў вьшаннях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні на Украіне ў канцы XVI ст. Невядома, хто супрацоўнічаў са Скарынам у яго выдавецкай і друкарскай дзейнасці. На думку даследчыкаў, шматлікія рэнесансавыя гравюры пражскіх выданняў выконваліся прадстаўнікамі розных мастацкіх школ пры ўдзеле самога Францыска (партрэт Скарыны да кнігі «Ісус Сірахаў» і «Царствы»). У Віленскай друкарні, безумоўна, працавалі і беларускія мастакі, гравёры, рамеснікі, друкары. Маргінальныя запісы XVI—XVIII ст. на кнігах Скарыны сведчаць аб іх актыўным выкарыстанні рознымі пластамі беларускіх і замежных чытачоў: купцамі, святарамі, настаўнікамі, вучнямі, тагачаснай адукаванай элітай, гарадскім патрыцыятам, праваслаўнымі і уніяцкімі манахамі і інш.
Выданні Скарыны з'яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу. Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць цаследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых (У. Конан, В. Дарашкевіч, А. Яскевіч) — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай. Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Францыск Скарына ўлічваў адсутнасць у ВКЛ і ўсёй Усходней Еўропе развітой кніжна-пісьмовай традыцыі па перапісванні біблейскіх зводаў, недастатковае знаёмства з імі свецкіх і нават царкоўных колаў. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі («Генадзіеўская Біблія» 1499, «Дзесятаглаў» Мацея Дзевятага 1502—07, «Пяцікніжжа» дзяка Фёдара 1514) не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі. Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы сінкрэтызм асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі.
У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансава-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рзлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння. Францыск Скарына высока ацэньваў выдатных дзеячаў антычнага свету, знакамітых біблейскіх герояў, пазітыўна ставіўся да сучаснага яму караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I. У сістэме боскай іерархічнай пабудовы свету і зямной грамадскай гісторыі Скарына аналізаваў вядомую сярэдневяковай тэалогіі антыномію: «закон прыражоны» (боскі) і «закон пісаны». Ідэі прававой дзяржаўнасці, справядлівага і маральнага вяршэнства законаў у тыя часы былі надзвычай актуальнымі. Менавіта тады быў распрацаваны і зацверджаны першы агульнадзяржаўны збор законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529, які сістэматызаваў і рэгуляваў асноўныя сферы сацыяльных і прававых адносін. Апалогія «прыражонага закона» ў Скарыны — гэта праекцыя ідэальнай мадэлі прававой арганізацыі грамадства, заснаванай на боскіх і хрысціянскіх запаветах. «Закон прнроженый, — пісаў Скарына, — в том наболей соблюдаем бываеть: то чиннти иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чиннти иным, чего сам не хошевди от иных имети». «Закон пісаны», па словах Скарыны, быў таксама дараваны ад Бога ў Святым Пісанні, а пазцей устаноўлены ад людзей праз царкоўныя саборы і земскія законы. Скарына не бачыў неабходнасці ў параўнанні пісаных законаў розных краін і народаў. Для яго больш істотныя асноўныя пастулаты права, іх блізкасць і падабенства да «прыражонага закона». Як абгрунтаванне саслоўна-манархічнага ладу, удасканалення земскага заканадаўства ўспрымалася сучаснікамі, яго апісанне старажытных правоў і статутаў, заключаных у біблейскіх кнігах: права паспалітае, язычніцкае, царскае, рыцарскае, гарадское, марское, купецкае і інш. Кнігі Скарыны сведчаць аб істотных зменах у развіцці духоўных і этнаінтэграцыйных працэсаў на Беларусі, асэнсаванні гістарычнага і культурна-моўнага адзінства беларускай народнасці. Традыцыйнасць этнагістарычных вызначэнняў у Скарыны — «Русь», «руская мова», «Бівлія руска» — не пярэчаць таму, што ў сваіх выданнях ён меў на ўвазе перш за ўсё Русь айчынную, уласна беларускія землі з іх насельніцтвам, традыцыямі і культурай. Яскравым пацвярджэннем этнагістарычнай і патрыятычнай свядомасці Скарыны з'яўляецца яго замілаванне Полацкам і Полаччынай. Яно напаўняе яго агульнапатрыятычнью ўяўленні канкрэтным зместам — любоўю да сваёй малой радзімы, сям'і. Францыск Скарына адзначаў: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёза своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Адсюль і палкае жаданне Скарыны служыць свайму народу, распаўсюджваць хрысціянскія і рэнесансава-гуманістычныя погляды, натхняць на асабістую і грамадскую актыўнасць, дасканаласць, пасціжэнне высокіх сэнсаў зямнога быцця і боскіх запаветаў. Палітычныя і сацыяльныя погляды Скарыны складаліся пад уздзеяннем рэальных працэсаў, што адбываліся на Беларусі, у ВКЛ, Польшчы, іншых еўрапейскіх краінах. Яго палітычным ідэалам была, верагодна, моцная і асветная манархічная ўлада, якая падтрымлівае хрысціянскую справядлівасць, законнасць, правасуддзе, мірныя зносіны з суседзямі, спрыяе развіццю духоўнай культуры, гандлю, рамяства. Гэтаму ідэалу далёка не поўнасцю адпавядала палітычная рэчаіснасць ВКЛ з яго палітычна-адміністрацыйным раз'яднаннем, царкоўна-рэлігійнымі супярэчнасцямі, з аслабленай вярхоўнай уладай, асобнымі прывілеямі буйных землеўласнікаў, неўладкаванай сістэмай свецкага і царкоўнага права. Невыпадкова ўвасабленне свайго ідэалу Скарына бачыў у дзейнасці старажытных грэчаскіх і рымскіх цароў і заканадаўцаў: Салона, Нумы Пампілія, Лікурга, егіпецкага цара Пталамея IV Філапатара і інш. Значная ўвага да пытанняў права, ролі народаў у выпрацоўцы законаў, ідэй справядлівасці, роўнасці ўсіх людзей перад законам сведчыць пра тое, што ён быў занепакоены рэальным становішчам спраў на сваёй Радзіме, з'явамі сацыяльнай дыскрымінацыі, феадальнай анархіі, свавольства. Характэрная своеасаблівасць літаратурнай і выдавецкай дзейнасці Францыск Скарыны не абмяжоўваецца яго першапраходніцтвам у галіне кірылічнага кнігадрукавання ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Яна выразна засведчана ў жанрава-тэматычным выбары першадрукаў, іх унутранай структуры, перакладзе і каментарыях, мастацкіх, літаратурна-пісьменніцкіх, філасофскіх і моўных рысах яго выданняў, у агульнай арыентацыі яго творчасці на патрэбы Айчыны і народа. Калі на яго радзіме завяршаўся працэс фарміравання ўсё больш замкнёнай і размежаванай саслоўнай структуры, абвастрыліся ўнутраныя супярэчнасці, уласныя інтарэсы пануючых пластоў сталі паволі прэваліраваць над этнаканфесійнымі і культурна-моўнымі традыцыямі, а гарадское паспольства было заканадаўча адмежавана ад дзяржаўна-палітычнай дзейнасці на агульназемскім узроўні, Скарына выступіў гарачым прыхільнікам духоўнага і грамадскага адзінства ўсяго народа. Упершыню ў гісторыі Беларусі былі так цесна зліты ідэі адзінства і прымату хрысціянскай і этнічнай свядомасці. Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.
6. Выданні Прага:
Імем Францыска Скарыны названы
вуліцы ў Мінску, Полацку, Віцебску, Нясвіжы,
Оршы, Слуцку і інш., Гомельскі дзяржаўны
універсітэт. Помнікі яму пастаўлены ў
Полацку, Лідзе, Мінску, Вільнюсе, Калінінградзе.