Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Ноября 2015 в 21:22, реферат
Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў фальварку Свіраны, каля Вільні (сучасная Літва) у сям'і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі (у дзявоцтве — Галаўня) Багушэвічаў. Доўгі час лічылася, што двор гэты арандаваўся бацькам паэта. Але Свіраны належалі Галаўням, з роду якіх паходзіла маці, Канстанцыя. Яна і паехала да сваіх бацькоў-дзядоў нараджаць ім чарговага ўнука (першым быў сын Уладзіслаў-Антон, старэйшы за Францішка на чатыры гады)
Сям'я Францішка Багушэвіча
Біяграфія Францішка Багушэвіча
Творчасць Францішка Багушэвіча
титульник
Змест
Сям'я Францішка Багушэвіча
Біяграфія Францішка Багушэвіча
Творчасць Францішка Багушэвіча
Сям'я Францішка Багушэвіча
Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў фальварку Свіраны, каля Вільні (сучасная Літва) у сям'і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі (у дзявоцтве —
Галаўня) Багушэвічаў. Доўгі час лічылася,
што двор гэты арандаваўся бацькам паэта.
Але Свіраны належалі Галаўням, з роду
якіх паходзіла маці, Канстанцыя. Яна і
паехала да сваіх бацькоў-дзядоў нараджаць
ім чарговага ўнука (першым быў сын Уладзіслаў-Антон,
старэйшы за Францішка на чатыры гады)
У перыяд паміж
1841 і 1846 гг. сям'я перабралася ў спадчынны
маёнтак Кушляны Ашмянскага павета, які належаў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII ст.Паводле купчай, запісанай у актавыя
гродскія кнігі Ашмян 13 сакавіка 1749 г.,
продак паэта Антон Багушэвіч за 450 польскіх
злотых «набыў маёнтак Кушляны або Мігуцяны»
з сялянамі ад Кунцэвічаў.
Перш чым прапісацца на Ашмяншчыне, род Багушэвічаў на пачатку XVIII ст. абжываўся ў Полацкім ваяводстве. Паводле архіўных матэрыялаў, 7 чэрвеня 1729 г. Міхал Савіцкі падпісаў дарчую, згодна з якой маёнтак Шкірлава або Бароўшчына з вёскамі Хвашчаны і Мышкавічы (разам з сялянамі) у Полацкім ваяводстве падараваў швагру свайму Юрыю Аўгусцінаву Багушэвічу і яго сыну Казіміру, а іншых яго сыноў Антона і Франца Багушэвіча «грашыма адарыў».
Продкі Ф. Багушэвіча перабіваліся не толькі з зямельнага арандатарства, але служылі і ў войску (прадзед Казімір у 1783 г. атрымаў чын ротмістра Ашмянскага павета, Аляксандр стаў ротмістрам Літоўскай кавалерыі). Бацька ж паэта жыў выключна з зямлі і паводле «ўводнага акта» ад 1 ліпеня 1837 г. стаў валодаць маёнткам Кушляны з 34 сялянскімі душамі.
Сваякі паэта яшчэ ў канцы XVIII ст. (па рэвізіі 1795) былі запісаны шляхтай Віленскай губерні, а ў 1830 і 1845 іх шляхецкія прывілеі пацвердзіў сенат геральдыі. Уладзіслаў-Антон (1835 г. нар.), Франц-Бенядзікт (1840 г. нар.), Валяр'ян-Язэп (1841 г. нар.) і Апалінар (1846 г. нар.), сыны Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў былі запісаны ў першую кнігу мясцовай геральдыі.
Біяграфія Францішка Багушэвіча
Дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў асяроддзі блізкім да сялянскага.
Пачатковую адукацыю Ф. Багушэвіч атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў 26 ліпеня 1861 года. Пасябраваўся з Цітусам Далеўскім, Юллянам Чарноўскім, Вінцэнтам Віткоўскім, Канстанты Далеўскім, Зыгмунтам Мінейка, якія сталі пазней актыўнымі ўдзельнікамі паўстання 1863-1864 г і аказалі ўплыў на станаўленне светапогляду Багушэвіча. Падчас навучання асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства. Яшчэ гімназістам Ф. Багушэвіч не застаўся абыякавым да гісторыі і культуры края, усталяваў сувязі з музеем старажытнасцей у Вільні, перадаўшы туды ў 1865 г. некалькі прадметаў краязнаўча-археалагічнага характару.
У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.
Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі, Лідскага павета (цяпер — Воранаўскі раён) у школцы, адкрытай уладальнікам маёнтка Аляксандрам Звяровічам. Уступіў у мясцовае рэвалюцыйнае таварыства «пянтковічаў».
Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864, быў паранены ў баі ў Аўгустоўскіх лясах. Яго бацька, сястра і брат Апалінар дапамагалі рэвалюцыянерам.
Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. 7 мая 1865 года ён падаў заяву з просьбай аб навучанні ў Нежынскім юрыдычным ліцэі(руск.) бел.. Яго прашэнне аб вызваленні ад аплаты за навучанне не была задаволена «з прычыны адсутнасці вакансій». Нежын быў абраны Багушэвічам невыпадкова: пад час яго вучобы тут працаваў старшым лектарам сваяк па маці Аляксандр Галаўня. Новаспечаны ліцэіст імкнуўся зарабляць на жыццё рэпетытарствам.
Вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 г. 17 жніўня, калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо знаходзіўся на службе ў Чарнігаве, адкуль у 1869 г. перавёўся ўКралявецкі павет (цяпер Сумская вобласць) судовым следчым. Праз два гады (за гэты час ён папрацаваў у Старадубскім павеце) зноў быў Чарнігаве, але не затрымаўся надоўга, яшчэ раз змяніўшы месца працы: 21 ліпеня 1871 г. загадам Міністэрства юстыцыі ён быў прызначаны судовым следчым у Гразявецкі паветВалагодскай губерні. Праз год ён вяртаецца на Украіну, каб сем месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп.
У 1883 годзе каранацыя новага імператара Аляксандра III суправаджалася шырокай амністыяй: тысячы паўстанцаў, у тым ліку Багушэвіч, вярнуліся на радзіму. 2 лютага 1884 годзе ён падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніць са службы — фактычна, пайсці ў адстаўку. Кавалер ордэна Св. Станіслава 3-й ступені, калежскі саветнік, падарваў да гэтага часу здароўе, не нажыў капіталу і пад старасць спрабаваў зарабляць прыватнай адвакацкай практыкай. 25 сакавіка Ф. Багушэвіч вяртаецца ў горад сваёй маладосці — Вільню. Цяпер ужо не адзін, а з жонкай Габрыэляй з дому Шклёнікаў, мінчанкай, з якой узяў шлюб у 1874 г., меў дачку Канстанцыю (Туньку) і сына Тамаша Вільгельма.
Працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj(руск.) бел.» («Край») па-польску. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.
Дарункам лёсу была для Францішка Багушэвіча спадчына, атрыманая ім пасля смерці варшаўскага сваяка Тадэвуша ў 1896. Паэт здолеў разлічыцца з пазыкамі, адбудаваць нанова занядбаную бацькоўскую сядзібу ў Кушлянах. 20 мая 1898 Ф. Багушэвіч напісаў заяву на фактычнае вызваленне ад абавязкаў прысяжнага паверанага пры Віленскім акруговым судзе. Ён кінуў службу ў царскім судзе, дзе наспеў востры канфлікт з некаторымі калегамі і начальствам, каб аддацца творчай працы.
Пасля звальнення жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна
Творчасць Францішка Багушэвіча
Францішак Багушэвіч пакінуў нам у спадчыну
дзве кніжкі вершаў- "Дудку беларускую"
і "Смык беларускі" і ўсяго некалькі
алавяданняў. Астатняе - не захавалася.
Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць,
паэт пісаў:
Каму дудка паслушна Ды іграе спеўна, Той
душа дабрадушна I шчырая, пэўна.
Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава...
Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф. Багушэвіч.
I каб пад-крэсліць еднасць з народам, і
каб не прыцягваць асаблівай увагі высокіх
уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай
мове, маглі пасадзіць у турму.
Час і жыццё
не спрыялі творцам, якія пісалі
па-беларуску. У прадмовах да кніжак
Ф. Багушэвіч вы-казвае
У той час, калі супраць беларускай мовы
высту-палі афіцыйныя ўлады, патрэбна
была незвычайная перакананасць і мужнасць,
каб заявіць на ўвесь голас, што беларуская
мова - гэта мова шматмільённага народа
з багатымі гістарычнымі традыцыямі: "Чы-таў
я ці мала старых папераў, па дзвесце, па
трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі
і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай
чысцюсенькай, як бы вот ця-пер пісалася".
Знаёмства з гісторыяй народа і вера ў
яго патэнцыяльныя творчыя сілы, глыбокае
і тонкае адчуванне ўсіх асаблівасцяў
мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць,
што "мова наша ёсць такая ж людская
і панская, як і французская, альбо нямецкая,
альбо і іншая якая". Багушэвіч робіць
экскурс у гісто-рыю беларускага народа,
каб даказаць жыццяздоль-насць і народа,
і яго мовы.
У сваіх прамовах
ён узнімае найболып важную з усіх праблелг
- праблему самога існавання народа - і
звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай
мовы, з задачай стварэння нацыянальнай
культуры і літаратуры.
Недалёкае мінулае пакінула ў памяці
толькі ўспа-міны аб паншчыне, забароне
роднага слова, культур-ным заняпадзе.
Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіра-ваць
свой погляд у той перыяд, калі беларускі
народ стварыў выдатную культуру і літаратуру.
На канкрэт-ных гістарычных фактах з мінулага
ён выхоўваў высакародныя гістарычныя
пачуцці. Супрацьпастаўлен-не далёкай
мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было
апраўданым, бо дапамагала змагацца за
ажыццяўлен-не пастаўленай мэты - абуджэнне
нацыянальнай свя домасці народа.
Прадмовы Ф. Багушэвіча
- гэта маякі на доўгім, шматпакутным і
цярністым шляху беларускага на-рода да
ўсведамлення гістарычнай справядлівасці
і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага
звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя
інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная
выразнасць надаюць прадмовам асаблівую
пераканальнасць.