Деятельность Р.Мурашко в годы ВОВ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Апреля 2014 в 17:05, реферат

Краткое описание

У творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваім зместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, калі пісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравацца ў тыл і быў змушаны застацца ў акупаваным Мінску.
Нарадзіўся Рыгор Мурашка 3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, а затым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.

Прикрепленные файлы: 1 файл

У творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды.doc

— 59.50 Кб (Скачать документ)

У творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваім зместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, калі пісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравацца ў тыл і быў змушаны застацца ў акупаваным Мінску.

Нарадзіўся Рыгор Мурашка 3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, а затым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.

У 1920 г. семінарыя была зачынена польскімі ваеннымі ўладамі як «пралетарская навуковая ўстанова». Пачынаючы з гэтага года Р. Мурашка на доўгі час звязвае сваё жыццё з войскам.

Спярша ён быў залічаны на інструктарскія курсы пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў Беларусі, потым працус інструктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкама. У часе службы Р. Мурашка захварэў на тыфус. Лячыўся ў Ленінградзе. Затым яго перавялі ў Волагду.

Па звароце з войска ў маі 1921 г. Р. Мурашка абіраецца членам Цараўскага валаснога зямельнага аддзела той жа Слуцкай акругі і загадчыкам хаты-чытальні, а праз некаторы час устанаўлівае сувязь з літаратурным аб'яднаннем «Маладняк», дасылае туды свае першыя спробы пяра.

Літаратурны дэбют Р. Мурашкі адбыўся ў 1924 г., калі ў газеце «Савецкая Беларусь» быў змешчаны абразок «Папоўскі шлюб».

Працягваць літаратурную працу на цывільнай пасадзе маладому пісьменніку не давялося: восенню таго ж года ён быў накіраваны ў распараджэнне палітаддзела Другой беларускай дывізіі. На гэты раз вайсковая служба былога селькора доўжылася да 1926 г.

Пачатковы перыяд знаходжання ў войску не суправаджаўся прыкметнай творчай актыўнасцю. Былі напісаны апавяданні «У глушы вясковай», «Бросьня вясновая», «Янка ў адпачынку», «Каваль Максім» (усе — 1925). Больш плённым аказаўся наступны год, калі з'явіліся апавяданні «Акцябрыны», «Два і адна», «Шлёмка-пернічнік», «Катрыншчык», «Пытанні», «Яйцо і сліва», «Пасвянціў». Выходзіць і першы зборнік празаічных твораў — «Стрэл начны ў лесе» (1926). Пачынаецца праца над творам буйной жанравай формы — раманам «Сын» (1929).

Ацэпьваючы ранні перыяд творчасці Р. Мурашкі, трэба прызнаць, што ён вельмі няроўны, унутрана супярэчлівы. Ужо нават у першых апавяданнях намячаюцца дзве шмат у чым несумяшчальныя тэндэнцыі. У шэрагу твораў бачацца праявы глыбокай павагі да чалавека, любові і спачування, у іншых — аўтар глядзіць на свет праз прызму класавай нянавісці бедняка да багатага, заможнага.

Безумоўна, найбольшую мастацкую каштоўнасць маюць творы, прасякнутыя пафасам абароны гэтак званага маленькага, непрыкметнага, скрыўджанага жыццём члавека (апавяданні «Шлёмка-пернічнік», «Пытанні», абодва — 1926). Першае з іх сваёй танальнасцю, эмацыянальным ладам блізкае да апавяданняў З. Бядулі («Малыя дрывасекі»), а галоўная дзеючая асоба твора чымсьці нагадвае Жартаўлівага Пісарэвіча.

Як і герой М. Гарэцкага, местачковы гандляр «з нараджэння ў гразкіх пуцявінах жыцця набыў лёгкі гумар, смяхотлівасць, што заўсёды, хоць бы і ў самай найсур'ёзнай гутарцы жывым аганьком прабягалі». Гэтая рыса характару дапамагала Шлёму ўспрымаць жыццёвыя нягоды меней трагічна, не губляць веру ў людскую дабрыню.

У творы «Пытанні» герой перажывае глыбокую душэўную траўму, звязаную з хваробай, а затым са смерцю жонкі. «Яму крыўдна было на сваё становішча, на самога сябе, на ўсіх людзей, на ўсё вакол. I ад гэтае крыўды калолася ў горле больш, і прагны погляд у цемрач узіраўся, нібы ў яе пытаўся якога адказу, рады». Андрэй не можа зразумець, чаму большасць людзей пакорліва зносіць гора, пакуты, чаму так абыякавыя да ўласнага лёсу, як гэта ён бачыў на прыкладзе сваёй жонкі. Адбываецца цяжкі нервовы зрыў. У час пакутлівых блуканняў па гарадскіх вуліцах Андрэй сустракае Соню — удаву рабочага, які трапіў пад машыну. Соню таксама напаткала жыццёвая драма. Беднасць, галеча прымусілі яе гандляваць сабой. Вось яе споведзь Андрэю: «Трымалася датуль, пакуль дзеці былі адзетыя, абутыя... пакуль мелася скарынка хлеба ў хаце... Дзе толькі магла — зарабляла, за паўцаны аддавала свае рабочыя рукі... Не цікавіўся ніхто маім становішчам, куды ні звярталася... Абяцалі — і дасюль... Раз... Сэрца не стрывала, гледзячы на дзетак! Не было магчымасці далей. Спакусілася... Як сорамна глядзець на людзей было, колькі выплакала слёз... Пасля — трохі ўцяглася, звыклася, бо перада мною радасныя і здаволеныя твары дзяцей. Але за гэтую радасць, за здаволенасць колькі цярпець даводзіцца і мучыцца... Погляды прагныя... як на жывёліну... Абраза і словам і... Валачэ, цягне, бо стала яго маёмасцю... Вось... Я — прастытутка».

Р. Мурашку ўдалося раскрыць ўнутраны свет жанчыны, перадаць драматызм яе становішча і рух пачуццяў. Гераіня аказалася здатнаю да таго, каб перамагчы сябе, паверыць ва ўласныя сілы, аднавіцца да іншага жыцця. Таким чынам, некаторыя творы ранняга перыяду сведчылі аб тым, што ў асобе Р. Мурашкі маладая беларуская проза мае ўдумлівага пісьменніка з пільным сацыяльным позіркам і тонкім адчуваннем балявых момантаў жыцця.

На жаль, многія станоўчыя асаблівасці, яскрава выяўленыя ў ранніх творах Р. Мурашкі, не атрымалі далейшага развіцця. Болей таго, яны аказаліся нейтралізаванымі тэндэнцыяй супрацьлеглага характару. З-пад пяра пісьменніка ўсё часцей пачалі з'яўляцца творы, прасякнутыя аўтарскай непрымірымасцю, жорсткасцю да тых, каго афіцыйна прынята было лічыць «сацыяльна небяспечным элементам» або каму навешваўся ярлык «ворага пралетарскай рэвалюцыі».

У гэтых творах мы не бачым пісьменніцкага імкнення зразумець кожнага героя, незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і маёмаснага стану. Прадстаўнікоў бядняцка-пралетарскага асяроддзя Р. Мурашка беспадстаўна ідэалізаваў, паказваў у прывабным святле, узводзіў на гераічны п'едэстал. А вось дзейныя асобы, якія нібыта былі носьбітамі буржуазнай свядомасці, загадзя абняслаўліваліся. Іх унутраны свет пісьменнік не даследаваў. Адмоўны персанаж фактычна пазбаўляўся права на абарону сваіх поглядаў і ідэйных пераконанняў. Яго суддзёй быў станоўчы герой — рупар аўтара, абавязанага ў сваёй творчасці кіравацца афіцыйнымі патрабаваннямі. Гэта выявілася ў такіх апавяданнях, як «Стрэл начны ў лесе», «Каваль Максім», «Бросьня вясновая», «Пасвянціў» (усе — 1925), «Кантрыншчык» (1926).

Барацьба дзвюх у прынцыпе несумяшчальных тэндэнцый — аналітычнай, аб'ектыўна-мастацкай і спрошчана-класавай, аголена-публіцыстычнай — бачна і на іншых творах Р, Мурашкі, у прыватнасці прысвечаных тэме барацьбы працоўных Беларусі супраць польскіх акупантаў. Гэта «Вінчэсцер» (1929), «З-пад напласту гадоў» (1930), «Узброеная нянавісць» (1935).

Неабходна адзначыць, што ў малых жанравых формах пісьменнік даўжэй захоўваў творчую незалежнасць, смялей выяўляў уласны пункт гледжання, у буйных жа творах ён аказваўся цалкам залежным ад ідэалагічных установак часу.

Зразумела, дзейнасць Р. Мурашкі ў канцы 20 — пачатку 30-х гадоў нельга ацэньваць толькі па творах, якія не вытрымалі праверку часам, бо пісьменнік меў і пэўныя творчыя набыткі, ды і дзейнасць яго была разнастайнай. Так, Р. Мурашка прыкладваў шмат намаганняў, каб актывізаваць маладнякоўскі масавы рух, прышчапіць маладым паэтам, празаікам цікавасць да сур'ёзнай творчай вучобы, да вопыту папярэднікаў. Ён выступаў на пасяджэннях і сходах літаратурнага аб'яднання, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Маладняк», прысутнічаў на I Усесаюзным з'ездзе пралетарскіх пісьменнікаў (1928) на пленуме Савета ВААГІП (Усесаюзнае аб'яданне асацыяцый пралетарскіх пісьменнікаў) (1929). Часта наведваў прадпрыемствы, рабочыя калектывы. Вынікам такіх паездак былі газетныя допісы, нататкі.

Выступаў пісьменнік і з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі па актуальных пытаннях нацыянальна-культурнага і літаратурнага жыцця: «За цесную сувязь літаратурных атрадаў Савецкага Саюза», «Памяці тав. П. Труса» (1929), «Часопіс «Маладняк» за 1931 г.» (1932), «Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 г.» (1933); «Пытанні тэорыі і практыкі», «Пісьменнік у бібліятэцы», «Думкі аб з'ездзе» (1934) і інш. Праўда, не ва ўсіх выступленнях Р. Мурашка аказваўся на належнай вышыні. Асабліва гэта датычыць дыскусійных матэрыялаў. У асвятленні спрэчных пытанняў літаратурна-творчага жыцця ён аддаваў перавагу афіцыйнаму пункту гледжання і тым самым уступаў у супярэчнасць з перспектыўнымі тэндэнцыямі развіцця нацыянальнай літаратуры, недаацэньваў наватарскія пошукі мастакоў слова, несправядліва крытыкаваў іх творы.

Ва ўмовах жорсткіх палітычных рэпрэсій і падаўлення свабоды слова Р. Мурашка не адважваўся станавіцца ў апазіцыю да пануючай ідэалогіі. Гэта пацвярджае не толькі разгледжаны раман, але і іншыя літаратурныя творы, напрыклад апавяданні «Цішча» (1937), «Пад трыма шкурамі» (1938).

У першым з іх створаны шаржыраваны вобраз сквапнага, жорсткага ўласніка, дзеля грошай («Цішча» — гэта скажоная форма слова «тысяча») гатовага на злачынства — загубіць уласнае дзіця.

У апавяданні (а фактычна — гэта аповесць) «Пад трыма шкурамі» адзін з герояў Іван Шкуцько таксама аказаўся небяспечным ворагам, надзейна замаскаваным пад вопытнага работніка крымінальнага вышуку. Іван Іванавіч Шкуцько працуе ўжо шмат гадоў, карыстаецца павагай.

Малады агент Сіневіч, праяўляючы зайздросную актыўнасць і класавае чуццё, выкрывае Шкуцько як шпіёна і забойцу. Але Р. Мурашка не задаволіўся традыцыйным асвятленнем тэмы палітычнай пільнасці, а дапоўніў яе матывам выкрыцця злачынстваў беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў. Аказваецца, Шкуцько ў мінулым — «вайсковы дыпламат беларускай рады ў гетманцаў і пятлюраўцаў», а ў руках яго саўдзельніцы Аксаны Касцевіч «сыходзіліся ніткі сувязі з замежнымі разведкамі». Сам жа Шкуцько-Шчука — «яе стары прыяцель па нацыяналістычных колах».

Засяроджанасць Р. Мурашкі на творах пачаткоўцаў тлумачыцца яшчэ і тым, што ён стаў працаваць загадчыкам кабінета маладога аўтара Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным з таленавітых юнакоў, хто звяртаўся да Р. Мурашкі, быў I. Мележ, які пазней цёпла ўспамінаў пра чулага загадчыка кабінета.

Аднак не доўга давялося Р. Мурашку перадаваць свой вопыт маладым: абвастрэнне хваробы прымусіла пісьменніка паехаць у туберкулёзны санаторый «Наваельня». Там і застала яго вайна.

У цяжкую хвіліну Саюз пісьменнікаў фактычна кінуў бездапаможна хворага на волю лёсу. Калі Р. Мурашка дабраўся да Мінска, горад ужо быў заняты акупантамі. Не ацалеў і дом, у якім жыла ягоная сям'я. Згарэла і асабістая бібліятэка, якую Мурашка збіраў з любоўю ўсё свядомае жыццё. Жонка пісьменніка Саламея Амяльянаўна знайшла часовы прытулак на Чыгуначнай вуліцы ў раёне Грушаўскага пасёлка.

У часе адной з аблаў Мурашка быў схоплены і кінуты ў канцлагер пад Мінскам, дзе знаходзіліся каля 60 тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных. Адтуль яго і выкупіла жонка. Няма надзейных звестак, калі канкрэтна Р. Мурашка ўстанавіў сувязь з падпольшчыкамі. Не выключана магчымасць, што вызвалены з лагера цяжка хворы пісьменнік фізічна не мог аказваць дапамогу на поўную сілу тым, хто распачынаў узброеную барацьбу з акупантамі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Мінску. У «Беларускай газеце» быў апублікаваны яго нарыс пра здачу Мінска Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газеце Р. Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесць, але не скончыў яе[1]. З 1943 г. у мінскім падполлі, затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.

 


Информация о работе Деятельность Р.Мурашко в годы ВОВ