Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2013 в 01:47, реферат
Тэму ўзаемасувязі старажытнай Полаччыны з усходнімі краінамі Вольга Іпатава распрацоўваеў рамане “За морам Хвалынскім” (1989). Падставай для напісання твоа ,па прызнанні самой пісьменніцы,стала яе зацікаўленасць тым,што “менавіта VIII – X стагоддзі далі найбольшую колькасць арабскіх манет – дырхемаў – па берагах нашых беларускіх рэчак” на шляху “варагаў у грэкі”. Гэты факт дазволіў меркаваць,што да нас прыязджала шмат арабскіх купцоў, а значыць, сувязі паміж Усходам і Захадам былі вельмі цесныя. “І я ўявіла сабе нашага палачаніна, - гаворыць В. Іпатава, - які накіраваўся туды па мудрасць, па веды”.
Тэму ўзаемасувязі
старажытнай Полаччыны з
Дзеянне
твора разгортваецца на
Вобраз
маладога Усяслава, створаны ў
аповесці, - гэта тыповы вобраз
станоўчага князя-ўладара, які
заўсёды думае пра дзяржаўныя
інтарэсы, ставіць іх вышэй за
ўласныя пачуцці. Тыповая і
гнеўная прамова княжыча на
заўвагу Алексы пра няроўнасць
баяраў і простых людзей: “Яе
бацька тысячамі такіх, як
Але
нечаканае каханне прымусіла
героя накіравацца ў пошуках
страчанай дзяўчыны за мора
Хвалынскае, у Бухару. Такі паварот
сюжэта нагадвае
Пад уплывам убачанага і перажытага Алекса мяняецца ўнутрана. Яшчэ на караблі, калі плыў з Полацка, герой задумваецца над тым, “ ці маюць права адны людзі рабіць рабамі і халопамі другіх”. Такое адраджэнскае светаадчуванне героя пісьменніца матывую пераўтварэннем самога Алексы з вольнага чалавека, княжацкага дружынніка ў раба, якому даводзіцца ў цяжкіх умовах працаваць на свайго гаспадара за кавалак хлеба. Толькі цяпер, “калі рукі яго прывычна і натружана паднімаліся і апскаліся разам з магутным вяслом”, ён упершыню задумаўся над тым, “што на працягу дваццаці гадоў рабіў бяздумна і ахвотна, атрымліваючы за гэта пахвальбу і ўзнагароду”. Ды ў княжым двары “настойліва ўбівалі ў галаву, што воін павінен быць бязлітасным і жорсткім”, таму, захінаючы сабой усе развагі, жыла ў ім крыўда на заморскагакупца і жаданне адпомсціць за ганьбу.
Шлях Алексы
ад Полацка да Бухары – гэта
шлях дзеля помсты. Герой пераадольвае
вялікую прастору, церпіць шмат
пакутаў, знаёміцца з рознымі
людзьмі, іх культурай і
Нечаканы адказ Бярозы зламаў Алексу, “душа яго была змятая і скручаная, як старое рыззё”. Герой страціў сябе, сэнс свайго жыцця, перастаў быць нават воінам. “Не, воінам я быў, - гаворыць ён Нармураду. – А цяпер… Я і сам не ведаю, хто я такі. Я хачу спакою і нічога болей. А можа, і спакою не хачу” [1, 114]. Але сустрэча са старым лекарам адрадзіла ў душы Алексы жаданне не толькі жыць, але і дапамагаць іншым. Адбываецца яго духоўнае пераўтварэнне: “Алекса быў ужо іншым, новым чалавекам, які перажыў многае, але не даў змагчы сябе цёмнай, злоснай сіле, што гатова была сцерці яго на муку, перамалоць і развеяць яго над гэтымі скаламі”.
У далёкім горным кішлаку
Адносіны героя да ісламскай культуры паказваюць магчымасць дыялогу паміж такімі далёкімі ўкладамі, паказваюць, што ў прадстаўнікоў розных рэлігій можна знайсці шмат агульнага. “У свеце – адна душа, а мы ўсе, усе тыя, хто жыве на зямлі, - толькі часткі гэтай душы. Вось чаму людзі павінны быць добрвмі адзін да днаго. Вось чаму павінны слухаць кожны сваю душу – у ёй водгалас адной музыкі” [1, 194], - гаворыць Алекса. Да такога разумення свету, космасу герой прыйшоў дзякуючы падарожжу, падчас якога ён пазнаёміўся з жыццём розных народаў і ўбачыў, што “розныя на зямлі людзі, але ўсе яны родныя, блізкія ў самым галоўным – жыцці і смерці”.
Думкамі Алекса заўсёды вяртаўся на радзіму. Нягледзячы на ўсе перыпетыі лёсу, ён заставаўся гарачым патрыётам сваёй зямлі, куды вярнуўся напрыканцы жыцця са сваёй “Кнігай”. Алекса марыў прывезці дадому тыя веды, якія назапасіў у далёкай краіне, каб падзяліцца імі з землякамі. Таму яго “Кніга” – “пра іспыты, якія праходзіць на зямлі кожны чалавек”, пра “чалавечую еднасць і сяброўства, без якіх жыць няможна ды і не трэба”, пра тое, што “ніколі, відаць, ён не адчуў бы,што такое бацькаўшчына, роднае, калі б не закінуў яго лёс ажно за мора Хвалынскае”.
Каб
паказаць шырокую панараму
З імкненнем стварыць
Вельмі маляўніча апісвае В.
Іпатава старажытнае свята
Развіваючы сюжэт, В. Іпатава
дапаўняе нарацыю маляўнічым
выяўленнем прасторы, якую пераадольвае
герой, апісвае то горы, што
“ўзнімаліся ўсё вышэй і вышэй”
Раман “За морам Хвалынскім”,
як падарожны, вылучаецца
Як паэтыка прозы залежыць
ад прататыпнага матэрыялу,
Аповесць “Чорная княгіня” (1989) напісана на матэрыяле даволі блізкага нам XVI ст., якое пакінуля дастаткова як матэрыяльных, так і духоўных звестак. На беларускіх землях у той час сінтэзаваліся і сутыкаліся дзве культурныя эпохі – Сярэднявечча і Адраджэнне, перакрыжоўваліся праваслаўе, каталіцызм і рэфармацыя. У аповесці паўстае шэраг тагачасных знакамітых асобаў. Сярод іх – кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунт (Жыгімонт) II Аўгуст, яго маці – вядомая мецэнантка каралева Бона, Васіль Астрожскі, Дзмітрый Сангушка, Сямён Слуцкі. Шмат старонак прысвечана Сымону Буднаму. Згадваюцца Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Васіль Цяпінскі.
Твор
падаецца як плён успамінаў
Еўкі Касцевіч, што нібыта служыла
ў Лізаветы Астрожскай і была
сведкай і непасрэднай
На думку В. Шынкарэнкі, у аповесці “ўзнаўленне пэўных момантаў з біяграфіі гераінь, зварот да найбольш яркіх эпізодаў з перажытага імі”, жаданне пераканаць у сапраўднасці напісанага на самым пачатку твора перадаецца апавядальніцай яшчэ і праз “словы-згадкі”: “раскажу,помню, пачну ўсё па парадку” і інш. Так ствараецца ўяўленне праўдападобнасці апісаных падзей. Далей у тэксце такія сказавыя формулы амаль не сустракаюцца, што, на думку даследчыцы, можна растлумачыць “ужо наладжанай атмасферай даверу паміж гераіняй і слухачамі”. На эфект праўдзівасці працуе і прыём апярэджвання дзеяння, калі аўтар паведамляе пра далейшы лёс гераіні ці развіццё падзей.
Дзённікавая форма твора
Жыццё пакаёўкі Альжбеты
Носьбітам прагрэсіўных ідэй у творы з’яўляецца Марцін – каханы Еўкі. Яго жыццёвы шлях шмат у чым тыповы для збяднелага шляхціца XVI ст. Стыпендыя Радзівілаў дазволіла хлопцу вучыцца ў Еўропе, дзе ён пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі. Вярнуўшыся на радзіму бакалаўрам, Марцін працуе ў Нясвіжскай школцы і піша падручнік па гісторыі Княства, галоўная ідэя якога – ідэя незалежнасці. Асноўны акцэнт герой робіць на тым, што “мова ў нас свая і звычкі свае, і хочацца намз Каронаю жыць у міры і дружбе, але не васаламі быць, а суседзямі”. Вядома, у гэтым ёсць пэўная доля мадэрнізацыі, бо тагачасныя праблемы беларускай мовы і дзяржаўнасці перагукваюцца з сучаснымі. Аднак і ў XVI ст. былі людзі, якія марылі пра незалежнасць сваёй радзімы. І асноўны разлік яны рабілі на Рэфармацыю, таму што “чужая польскай і маскоўскай ідэям рэлігія можа стаць асновай для сваёй, толькі іхняй дзяржаўнасці”.
Марцін – сапраўдны патрыёт сваёй зямлі, бо “не дзеля таго, каб мець грошы і пасады, вучыўся ён за мяжой”, а “вяртаўся на радзіму, каб служыць ёй – і толькі ёй, радзіме”. Зразумела, у такім паказе героя ёсць пэўная ідэалізацыя, ды чаму н маглі існаваць такія людзі у XVI ст., калі яны ёсць цяпер, у наш час? Думаецца, ва ўсе часы былі, ёсць і будуць асобы, здольныя да самахвяравання дзеля вялікай ідэі – служэння Бацькаўшчыне. Менавіта такой асобай і ёсць герой В. Іпатавай.
Праблема веры – адна з галоўных у аповесці “Чорная княгіня”. Героі твора – праваслаўныя, каталікі і кальвіністы, якія вялі ў той час барацьбу паміж сабой. Працэс апалячвання беларускага народа выяўлены праз гісторыю сям’і Баркулабіхі: “Вось і мае бацькі ўзялі каталіцтва, адракліся ад продкаў, таму што не было ім ходу. А так стаў бацька замкавым ураднікам пры двары… А брат цяпер бурмістр месца Віленскага”[2, 96]. Ды ў Марціна ўзнікае пытанне: што ж такое вера бацькаўская, бо “раней бацькі нашы Перуну ды Вялесу маліліся, дасюль дзяды спраўляем і знаку ад мёртвых чакаем… То дзе ж ён – сапраўдны звычай дзедаўскі?” У такой пастаноўцы пытання ёсць пэўная мадэрнізацыя, бо выразна чутны тут водгукі нашага часу, а за думкамі героя стаіць уласная пазіцыя пісьменніцы. Ды зноў жа, праблема веры – вечная для Беларусі. На нашай зямлі заўсёды перакрыжоўваліся розныя веравызнанні. Таму пытанне, актуальнае сёння, было актуальным і для XVI ст.