Беларуская паэзія

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 01:16, сочинение

Краткое описание

Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства. Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня?

Прикрепленные файлы: 1 файл

Сучасныя беларускія паэты.docx

— 13.34 Кб (Скачать документ)

Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі  ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага  і мінулага жыцця, праблемы жыцця  простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.

Паэзія заўсёды  адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную  квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей  спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны  наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная  мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і  знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.

Але ёсць тэма, якая ў пэўным сэнсе адлюстроўвала  нашу нацыянальную трагедыю — гэта тэма Чернобыля, фізічнага і духоўнага  вынішчэння нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу.

Маштабы экалагічнай  катастрофы выразна ўяўляў і Пімен  Панчанка. У вершы «Аб самым  смачным...» са зборніка «Горкі жолуд» (1988) ён даводзіць, што Чарнобыль  нясе смерць і малому, і вялікаму. Забруджаныя радыяцыяй воды Прыпяці, ды і плынь шматлікіх малых  рачулак, панеслі смяротны яд генафонду  прыроды, дзікае занядбанне навакольнаму асяроддзю.

Даследчыкі сучаснай лірыкі адзначаюць такую яе адметнасць, як філасафізм мыслення. Філасафізмам адзначаны зборнікі паэзіі Максіма  Танка «За маім сталом», «Збор  калосся», «Мой каўчэг», М. Стральцова «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», А. Разеневе «Вастрыё стралы», «У горадзе  валадарыць Регвалод», «Паляванне ў  райскай даліне» і інш. Паэты  звяртаюцца да спрадвечных праблем: жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне чалавека на зямлі, чалавек  і прырода і інш.

Важнае месце  ў беларускай паэзіі не сучасным этапе  належыць грамадска-палітычнай і патрыятычнай лірыцы. Яркім прыкладам з'яўляюцца шматлікія творы П. Панченкі, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, С. Гаўрусёва, Д. Бічэль-Загнетавай і інш.

Менавіта адметнасцю апошніх дзесяцігоддзяў стала «лагерная» паэзія. Творы С. Грахоўскага, А. Звонака, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава і іншых  вяртаюць нас у горкае і сумнае мінулае, у час сталінскіх рэпрэсій.

Нельга абмінуць беларускую сатырьгчную паэзію. Акрамя вядомай ананімнай паэмы «Сказ  пра Лысую гару» неабходна  адзначыць творчасць паэтаў сатырыкаў  Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Чарняўскага  і г.д.

Беларускія паэты  ў апошні час актыўна звярнуліся да гістарычнай тэматыкі. Прыгадаем  паэмы М. Арочкі «Судны дзень Скарыны», Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», творы Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», У. Дзюбы «Доктар Русель» і  іншыя.

Праблемы кахання, сяброўства, безумоўна, неабходна аднесці  да філасофскай лірыкі, але асабліва хочацца падкрэсліць як глыбока  выяўляюцца патаемныя ўнутраныя  перажыванні ў творах У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, У. Някляева, Л. Галубовіча, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай і іншых.


Информация о работе Беларуская паэзія