Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Сентября 2013 в 17:11, доклад
Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
Беларуская літаратура на сучасным этапе: 1991-2012 гг.
На працягу апошніх
дзесяцігоддзяў беларуская літаратура
прайшла складаную духоўную і
эстэтычную эвалюцыю. Сучасныя далягляды
насычаны вабнымі фарбамі і колерамі
слова. Беларуская літаратура абжыла многія
эстэтычныя межы на шляху лірычнага
і эпічнага асэнсавання жыцця, у
распрацоўцы жанраў і формаў верша,
вобразна-выяўленчага ладу выказвання.
1.Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
Жывы свет мараў-памкненняў, радасць быцця і пакуты, боль сумлення ўмяшчае ў сабе сучасная паэзія. Яна ўмее размаўляць з сонцам і небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй.
Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.
Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.
Але ёсць тэма, якая ў пэўным сэнсе адлюстроўвала нашу нацыянальную трагедыю — гэта тэма Чернобыля, фізічнага і духоўнага вынішчэння нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу.
Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у паэзіі Рыгора Баралуліна, у яго зборніках «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992).
Так, у вершы «Дазвол» паэт з горкай іроніяй гаворыць пра набалелае: «На час галоснасці Мы атрымалі дазвол Галасіць бабрамі па роднай мове». У вершы «Жалоба» ён абвінавачвае людзей, што стварылі атамныя станцыі і паставілі пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей. «Жывём мы на гэтым свеце Заложнікамі бяды», — тлумачыць становішча беларусаў у свеце паэт у вершы «Перасцярога». У вершы «Малітва наступнасці» Р. Барадулін ставіць побач такія словы, як радыяцыя і радаўніца, радыеактыўныя хмары і хусціна Бога, чыстая Беларусь і Беларусь у стронцыі і цэзіі.
Чытач павінен убачыць малюнак атручанай, засыпанай радыеактыўным попелам беларускай зямлі.
Трагічная безвыходнасць чуецца ў наступных радках: «Ад радыяцыі Беларусь гарыць. Ці будзе наогул каму гаварыць?».
Сёння трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Перад тварам космасу Васіль Зуёнак успрыняў здарэнне на ЧАЭС. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму ў вершы «Касмічная вестка» паэт узіраецца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль». Але гэтае адчуванне нарадзілася тады, калі душу ахапіла праўда пра трагедыю.
Слова «Чарнобыль» ужо стала для нас сінонімам слоў «бяда», «трагедыя», «смерць». Вобраз Чарнобыля ў сучаснай паэзіі зрабіўся той галоўнай дамінантай, праз якую надзвычай шматгранна высвечваецца наша цяперашняя рэчаіснасць. Праблему захавання беларускай мовы Мікола Арочка напрамую звязвае з чарнобыльскай бядой. Ён доказна і з вялікім эмацыянальным напалам пераконвае ў цеснай залежнасці экалогіі і роднай мовы.
Даследчыкі сучаснай лірыкі адзначаюць такую яе адметнасць, як філасафізм мыслення. Філасафізмам адзначаны зборнікі паэзіі Максіма Танка «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг», М. Стральцова «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», А. Разеневе «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Регвалод», «Паляванне ў райскай даліне» і інш. Паэты звяртаюцца да спрадвечных праблем: жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне чалавека на зямлі, чалавек і прырода і інш.
Важнае месце ў беларускай паэзіі не сучасным этапе належыць грамадска-палітычнай і патрыятычнай лірыцы. Яркім прыкладам з'яўляюцца шматлікія творы П. Панченкі, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, С. Гаўрусёва, Д. Бічэль-Загнетавай і інш.
Менавіта адметнасцю апошніх дзесяцігоддзяў стала «лагерная» паэзія. Творы С. Грахоўскага, А. Звонака, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава і іншых вяртаюць нас у горкае і сумнае мінулае, у час сталінскіх рэпрэсій.
Нельга абмінуць беларускую сатырычную паэзію. Акрамя вядомай ананімнай паэмы «Сказ пра Лысую гару» неабходна адзначыць творчасць паэтаў сатырыкаў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Чарняўскага і г.д.
Беларускія паэты ў апошні час актыўна звярнуліся да гістарычнай тэматыкі. Прыгадаем паэмы М. Арочкі «Судны дзень Скарыны», Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», творы Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», У. Дзюбы «Доктар Русель» і іншыя.
Праблемы кахання, сяброўства, безумоўна, неабходна аднесці да філасофскай лірыкі, але асабліва хочацца падкрэсліць як глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя перажыванні ў творах У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, У. Някляева, Л. Галубовіча, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай і іншых.
2. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча "ваеннай" прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў "Не шукай слядоў сваіх", , аповесці "Няхай ідзе дождж". У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Тартак" І. Птушынава, "Чужое неба" Б.Сачанкі, "У падзямеллі" М. Аўрамчыка, "Знак бяды" В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям 'ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба , прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне. Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У апошніх раманах "Зямля не раскажа", "Верасы", "Обаль" пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеі ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман "Обаль" пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора – Фруза Зянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова. Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме хзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта "Вырай", А. Асіпенкі "Рэха даўніх падзей", Т. Бондар "Марыя", раман А. Карпюка "Карані". Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі "Футбол на замініраваным полі". Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці, і не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, "поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля" .Для беларускай прозы не новай з'яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях "Ціхае лета" П. Місько, "Раданіца" А. Кудраўца, рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль". Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага "А маці не спіць". Павел Кастрыцкі – галоўны герой аповесці – адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта – такую думку прыводзіць С. Грахоўскі. Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна "Матчына хата". Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля "Тэлеграма з Кавалевіч" і "Дзень пачаўся". З Вёскайзвязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці "Паляванне на Апошняга Жураўля" – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, "хварэючы" і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям'ю баброў. Гэта складаны і няпросты чалавечы характар. Герою твора да ўсяго ёсць справа. Таму і ўступае ён у перастрэлку з браканьерамі. Цяжка паранены, ён, так і не ачуняўшы на працягу трох дзён, памшрае. Перад ім як бы ў сне праходзіць усё жыццё ( вайна, праца ў вёсцы, каханне). Савечанае верай у справядлівасць і чалавечнасць. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і лыбоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаўнікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва ўглядаюцца ц сёнешні дзень, заклікаючы моладзь захаваць "жураўліную радзіму", вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: "Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога". Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько ("Неруш", "Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел"), І. Пташнікава ("Мсціжы"), В. Карамазава ("Пушча"), Х. Лялько ("Світанне над бярозамі"). У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна ("Злая зорка"). І. Пташнікава ("Львы"), Б. Сачанкі ("Родны хутар", "Запіскі аб радыяцыі") і інш. Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з'яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга. Мастацкаму ўвасабленню гістарычныхпадзей прысвяціў шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны "хрыстос прызямліўся ў гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чэзенія". Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў."Тры жацці Рагнеды"; Л. Дайнека "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака"; У. Арлоў. "Ефрасіня Полацкая", "Дзень, калі ўпала страла"; А. Лойка. "Францыск Скарына" і інш. Кніга В. Чаропкі "Імя ў летепісе" расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка , Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з'яўляецца кніга І. Масляніцы і М. Багадзяжа "Слава і няслаўе" (1995), 34 аповесці якой знакомяць чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф'яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю. Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад'емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага "Зона маўчання", "З воўчы білетам", П. Пруднікава "Яжовыя рукавіцы", "Пекла", Ф. Аляхновіча "У капцюрох ГПУ", Б. Мікуліча "Аповесць для сябе". З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр. Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча "Свой дом", "Пабуджаныя". У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары. У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з'яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з'яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з'яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.
3.Сучасная беларуская драматургія тэматычна разнапланавая. Тэма вёскі, тэма вайны складаюць асноўны змест творчасці многіх аўтараў. У сучаснай драматургіі можна вылучыць тры асноўныя тэмы: чалавек, жыццё, гісторыя. Тэмы гэтыя — вечныя, заўсёды актуальный, на лініі перасячэння з імі ўзнікаюць іншыя тэмы, матывы, праблемы. Зараз у сучаснай драматургіі пачалі смела гаварыць пра тыя бакі рэчаіснасці, якія раней не заўважаліся, замоўчваліся. Уладзімір Бутрамееў у п'есе «Страсці па Аўдзею» стварыў праўдзівую карціну знішчэння на роднай зямлі Селяніна, Гаспадара. Віною таму — сталінская калектывізацыя. Тэм забароненых сёння няма, таму ў гэтай сувязі ўзрастае неабходнасць іх сапраўды мастацкага вырашэння.
Адзін з самых вядомых сучасных драматургаў — Аляксей Дудараў. Пасля А. Макаёнка яшчэ ніхто ў нацыянальнай драматурги так упэўнена не сцвярджаў сябе, як А. Дудараў. Цікавым з'яўляецца твор «Купала» (1994), прысвечаны тэме старажытнага мінулага. Гэтая п'еса — пра прыход да ўлады князя Вітаўта. У Вялікім княстве Літоўскім няма міру, згоды, бо ідзе вайною «брат супраць брата». Князь Ягайла дамагаецца ўлады мячом і агнём. Князь Вітаўт паўстае як праціўнік братазабойчых войнаў. Ён — мужны змагар за праўду. Запамінальны ў п'есе вобраз княгіні Анны. Вобраз княгіні — гэта ўвасабленне самаахвярнасці, выратавальнага кахання, сімвал міралюбнага пачатку на зямлі.
Пра што б ні пісаў драматург, галоўнае для яго — выказаць душу чалавека, яго духоўныя турботы. Чалавек для А. Дударава — увасабленне не толькі пэўнай часавай рэальнасці, але і вечнасці.
Праблемы чалавечых
Гэтай жа тэме, тэме грамадзянскай адказнасці чалавека за ўсё, што адбываецца вакол яго, прысвечана драма М. Матукоўскага «Апошняя інстанцыя».
Характэрнай асаблівасцю драматургіі Алеся Петрашкевіча з'яўляецца надзённасць. Але ў самой надзённасці ёсць адна акалічнасць: узнятая ім праблематыка скіравана ў будучыню. Сярод п'ес вылучаецца «Трывога», у якой драматург выступав супраць п'янства. Дзве наступныя п'есы («Укралі кодэкс», «Злыдзень») скіраваны супраць адмоўных з'яў жыцця: кватэрных махінацый, фіктыўных шлюбаў. Надзённай з'яўляецца п'еса «Соль», у якой узнімаецца праблема аховы навакольнага асяроддзя. Сюжэт яе пабудаваны на супрацьпастаўленні, з аднаго боку, прадстаўнікоў калійнай вытворчасці, а з другога — партыйных, навуковых супрацоўнікаў. Генеральны дырэктар завода Хазяінаў і яго памочнікі — Калун і Шашаль — упэўнены, што старшыня райвыканкама і сакратар абкама не змогуць ім супрацьстаяць, таму што калійная вытворчасць падпарадкавана саюзнаму міністэрству, якому з Масквы не відаць мясцовых рэчак-садкоў.
Асобная ўвага ў А. Петрашкевіча — да лёсу першадрукара Ф. Скарыны. Тэму Скарыны ён асэнсоўвае ў гістарычнай драме «Напісанае застаецца».
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»
Кафедра эканамічнай гісторыі
ДАКЛАД
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый
на тэму: Беларуская літаратура на Сучасны этапе: 1991-2012 гг.
Студэнт
УЭФ, 1 курс, ДЭТ-1
Праверыў І.І. Гвардзееў
Минск 2012
Информация о работе Беларуская літаратура на сучасным этапе: 1991-2012 гг.