Жанры і вiды беларускага фальклору: падыходы да класiфiкацыi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2013 в 17:48, реферат

Краткое описание

Жанрававызначальныя прыкметы:

празаiчная / вершаваная мова;
верагоднае (напрыклад, рэалiстычныя казкi) / неверагоднае (напрыклад, небылiцы);
сакральнае (напрыклад, мiфалагiчныя легенды) / прафаннае (напрыклад, пазаабрадавая лiрыка);
рытуальнае (напрыклад, абрадавыя песнi) / нерытуальнае (напрыклад, прыпеўкi);
дыскурсiўнае / наратыўнае.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Вiды i жанры беларускага фальклору1.doc

— 63.50 Кб (Скачать документ)

Жанры і вiды беларускага  фальклору:

падыходы да класiфiкацыi.

 

Жанрававызначальныя прыкметы:

 

    • празаiчная / вершаваная мова;
    • верагоднае (напрыклад, рэалiстычныя казкi) / неверагоднае  (напрыклад, небылiцы);
    • сакральнае (напрыклад, мiфалагiчныя легенды) / прафаннае (напрыклад, пазаабрадавая лiрыка);
    • рытуальнае (напрыклад, абрадавыя песнi) / нерытуальнае (напрыклад, прыпеўкi);
    • дыскурсiўнае / наратыўнае.

Прыклады апісання:

 

Чарадзейна-фантастычная казка (вiд  жанру казкі): празаiчны, неверагоднае, нерытуальны, наратыўны, прафанны.

Легенда (жанр): празаiчны, верагоднае / неверагоднае, сакральнае / прафаннае, нерытуальнае, дыскурсіўнае / наратыўнае.

Любоўныя песнi (вiд бытавых пазаабрадавых  песень): вершаваныя, верагоднае, прафаннае, нерытуальныя, дыскурсіўныя.

 

 

Класiфiкацыя  эпiчных жанраў

беларускага фальклору

А. Празаiчныя жанры

Вобласцi: казкi, няказкавая проза, небылiцы.

  • Казкавая проза: анiмалiстычныя казкi, у тым ліку кумулятыўныя, чарадзейна-фантастычныя, багатырскiя, рэалiстычныя казкi (авантурна-навелiстычныя (прыгоды героя), бытавыя, сацыяльныя).
  • Няказкавая проза: легенды, прымхлiцы, рэалiстычныя сказаннi (расказы), анекдоты.

1. Легендарная проза: мiфалагiчныя легенды (касмаганiчныя, заагенiчныя, антрапагенiчныя, эсхаталагiчныя), гiстарычныя легенды, тапанiмiчныя, маральна-этычныя.

2. Прымхлiвыя аповеды (прымхлiцы).

3. Рэалiстычныя сказаннi: бывалiцы (рус. сказы), сказаннi-ўспамiны (тыпу «Я з вогненнай вёскi»).

4. Анекдоты (бытавыя, сацыяльныя, этнiчныя, этнатапанiмiчныя, палiтычныя, дзiцячыя, прафесiйныя i г. д.).

  • Небылiцы (абсурдная карцiна свету: нарушэнне паслядоўнасцi падзей, прычынна-вынiковых сувязей).

 

Сiнтэтычныя з’явы: легендарная казка; анекдатычная (абдурваннi); гiсторыка-тапанiмiчная легенда.

 

Б. Вершаваныя жанры

  • Гiстарычныя песнi.
  • Духоўныя вершы i песнi.
  • Балады.

 

Класiфiкацыя лiрычных жанраў

беларускага фальклору

 

Жанры: песнi, прыпеўкi, галашэннi.

Сферы: рытуальна-магiчная, прафанная

А. Рытуальна-магiчная сфера

Класiфiкацыя беларускай абрадавай  лiрыкi

 

1. Каляндарна-абрадавыя  песнi

Жанравыя формы:

    • заклiнальныя;
    • рытуальныя;
    • велiчальныя;
    • дакаральныя (жартоўныя);
    • абрадавыя лірычныя.

Цыклы:

    • зiмовы: калядныя, шчадроўскiя, рытуальныя карагодна-гульнёвыя (“Яшчур”, “Каза”), васiльеўскiя;
    • веснавы: масленiчныя, вяснянкi, валачобныя, карагодна-гульнёвыя, юраўскiя, “страла”, траецкiя, майскiя, куставыя, русальныя;
    • летнi: купальскiя, пятроўскiя, зажынкавыя, жнiўныя, дажынкавыя, у тым ліку спарышовыя i райковыя;
    • восеньскi: восеньскiя песнi.

Прамежкавыя памiж восеньскiм i зiмовым  цыкламі прадзiльныя (пiлiпаўскiя) песнi.

 

2. Сямейна-абрадавы комплекс (радзіны і хрэсьбіны, вяселле,  пахаванне і памінанне) 

Хрэсьбiнныя песнi: заклiнальныя, велiчальныя, жартоўныя, бяседныя.

Вясельная паэзiя:

    • перадвясельныя песнi (сватанне, заручыны, каравай);
    • вясельныя песнi (пасад, выпраўленне, сустрэча, бяседа);
    • паслявясельныя песні (гасцiны).

Жанравыя формы – як у каляндарна-абрадавай  паэзii.

Хаўтурныя галашэннi; псальмы i духоўныя вершы на памiнках.

 

Б. Прафанная  сфера

Класiфiкацыя беларускай пазаабрадавай лiрыкi

 

1. Бытавыя песнi (падставы вылучэння: персанажы, бытавы тып канфлікта): любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіны, прымацкія, карагодна-гульнёвыя, танцавальныя, жартоўныя (у тым ліку песнi небылiцы).

2. Сацыяльныя песнi (аспект асоба  і грамадства): антыпрыгоннiцкiя,  батрацкiя, рэкруцкiя, салдацкiя, адыходнiцкiя, казацкiя, чумацкiя, турэмныя, сатырычныя.

3. Прыпеўкi.

 

Мастацказнаўцы вылучаюць наступныя  групы пазаабрадавых твораў:

І група: песнi, звязаныя з рознымi вiдамi забаў, –  гульнёвыя, карагодныя, танцавальныя.

II група: галасавыя (бытавыя i сацыяльныя).

III група:  прыпеўкі (выконваюцца i падчас танцаў).

Праблемны вiд песень

 

Баладныя песнi (лiра-эпiчны жанр? Эпiчны?)

Жанравызначальныя прыкметы:

    • вершаваныя;
    • верагоднае / неверагоднае;
    • сакральнае / прафаннае;
    • рытуальнае / нерытуальнае;
    • наратыўнае (сюжэтнасць).

Вiды:

    • карагодна-гульнёвыя;
    • рытуальна-мiфалагiчныя;
    • з казачнымi і легендарнымі матывамi;
    • гiстарычныя;
    • навелiстычныя.

Сферы бытавання: рытуальна-магiчная, прафанная.

Праблемны жанр: Замовы

 

Эпiка? Лiрыка? Драматыка?

Адказ: i так, i не.

Iшоў залатнiк… (эпічны пачатак)

Устану Я (лірычны пачатак)

Два ўдзельнiкi: першы актыўны ў  дзеяннях, другi здзяйсняе рухi, але  не гаворыць (драматычны пачатак)

 

Асобна:

Малыя жанры фальклору: выслоўi, прыказкi, прымаўкi, загадкi.

 

Класiфiкацыя драматычных твораў

беларускага фальклору

 

Формы народнага тэатра: тэатр “жывога  акцёра”, лялечны тэатр.

Агульныя прыкметы: традыцыйныя творы, сюжэтнае дзеянне, выканаўцы (жывыя людзi або лялькi), касцюмы i маскi, рэгламентаваныя паводзiны, абавязковыя i iмпрывiзаваныя празаiчныя i вершаваныя дыялогi i маналогі, песенныя ўстаўкі і дыялогi.

Тыпалогiя: маркiраванасць пачатку дзеяння i яго заканчэння, лiнейнае разгортванне дзеяння (вясельны абрад) або паўтаральнасць дзеянняў (гульнi).

 

А. Вiды датэатральнай драматычнай творчасцi.

1. Каляндарныя фальклорна-этнаграфiчныя  комплексы (каляды, масленка i г. д.), iх аптымiстычная скiраванасць.

2. Сямейна-абрадавыя фальклорна-этнаграфiчныя  комплексы.

    • Вяселле як народны мюзiкл. Аснова драматургii – процiборства i прымiрэння двух бакоў (партыi жанiха i партыi нявесты). Кульмiнацыя – звядзенне маладых.
    • Хрэсьбiны як мiстэрыяльная драма.
    • Пахавальны абрадавы комплекс як мiстэрыяльная трагедыя.

3. Драматычныя абрадавыя прадстаўленнi. Звычайна ўваходзяць у склад  буйных комплексаў (“Ваджэнне казы” ў складзе каляднага комплексу; “Цыганы” ў складзе вясельнага абраду).

4. Абрадавыя гульнi ў складзе  комплексаў (тыпу “Яшчар”).

5. Карагодныя гульні са спевамi (напрыклад, “Драма”).

6. Пазаабрадавыя гульнi дзяцей i моладзi.

 

Б. Вiды ўласна тэатральнай драматычнай творчасці

! Раздзяленне выканаўцаў i аўдыторыi.

1. XVI ст. “Батлейка”  – вiд беларускага народнага  лялечнага тэатра

Склад драматургii:

    • сцэны рэлiгiйнага зместу
    • мiстэрыяльная драма “Цар Ірад”
    • iнтэрмедыi (гумарыстычныя i сатырычныя, пра дурнога ашуканага пана).

2. Народная драма (з 18 ст.).

Узнiкла  на стыку фальклорнай i лiтаратурнай традыцый

Склад драматургii:

    • героiка-рамантычная драма “Цар Максiмiлян”
    • разбойнiцкая драма “Лодка”
    • камiчныя i сатырычныя сцэнкi i песнi.

3. Панарамны тэатр аднаго акцёра “Раёк”

Яго вiд: размаляваная скрыня з павелiчальным шклом.

Склад: смешныя каментарыi да карцiнак (вiды гарадоў, неверагодныя падзеi, гiстарычныя i фальклорныя героi, фрывольныя сцэнкi i г. д.).




Информация о работе Жанры і вiды беларускага фальклору: падыходы да класiфiкацыi