Нобілевская прэмія

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2014 в 22:43, доклад

Краткое описание

Нобелеўская прэмія, адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадскай дзейнасці, устаноўленная апошняй воляй заснавальніка - Альфрэда Нобеля.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Нобелеўская прэмія.docx

— 26.58 Кб (Скачать документ)

 

 

  1. З гісторыі Нобелеўскай прэміі

 

 

Нобелеўская прэмія, адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадскай дзейнасці, устаноўленная апошняй воляй заснавальніка - Альфрэда Нобеля.

Першае цырыманіяльнае ўручэнне гэтай прэміі адбылося ў Каралеўскай Акадэміі Музыкі ў Стакгольме ў 1901 г. Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Жан Анры Дзюнан, заснавальнік Чырвонага Крыжа і Фрэдэрык Пасі. Пачынаючы з 1902 г. Узнагароды афіцыйна ўручаюцца каралём Швецыі.

Кожны з пераможцаў атрымлівае залаты медаль і дыплом павагі. Нобелеўская прэмія таксама ўключае фінансавы аспект. Лаўрэат атрымлівае суму грошай, якая ў цяперашні час складае 10 млн. шведскіх крон, з мэтай каб лаўрэат змог працягнуць сваё навучанне або працу, без неабходнасці садзейнічання фонду.

Кожны год, з 1901 г. Нобелеўская Прэмія прысуджаецца ў наступных абласцях:

Фізіка: Нобелеўская прэмія па фізіцы, прысуджаецца Каралеўскай Акадэміяй навук Швецыі, за «найболей важнае адкрыццё або вынаходніцтва ў вобласці фізікі».

Хімія: Нобелеўская прэмія па хіміі, прысуджаецца Каралеўскай Акадэміяй навук Швецыі, за «найболей важнае адкрыццё або ўдасканаленне ў вобласці хіміі».

Фізіялогія і медыцына: Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, прысуджаецца Каралінскім інстытутам, за «найважнейшыя адкрыцці ў вобласці фізіялогіі або медыцыне».

Літаратура: Нобелеўская прэмія па літаратуры, прысуджаецца Шведскай акадэміяй, за «выдатную працу на ідэалістычныя тэндэнцыі».

Нобелеўская прэмія міру, прысуджаецца Нарвежскім Нобелеўскім камітэтам, за «працы на брацтва паміж народамі, ліквідацыю або скарачэнне рэгулярных войскаў, уклад у развіццё існавання мірнага грамадства і інш.».

З 1968 г. Банкам Швецыі ўстаноўлена Нобелеўская прэмія па эканоміцы, імя Альфрэда Нобеля.

У параўнанні з іншымі ўзнагародамі, намінацыя на Нобелеўскую прэмію, а затым працэс выбару з'яўляецца доўгім і строгім. З-за гэтага прэмія стала самай прэстыжнай у свеце.

Так напрыклад, правілы Нобелеўскага фонду гавораць, што Нобелеўская прэмія міру можа прызначацца толькі наступным асобам:

Члены парламента і мясцовых урадаў, члены міжнародных судоў, рэктары універсітэтаў, прафесары гуманітарных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, дырэктары навукова-даследчых інстытутаў міру і інстытутаў вонкавай палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру і г.д.

Аналагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на іншыя вобласці.

Крайні тэрмін для вызначэння кандыдатур з'яўляецца 31 студзеня.

У адрозненне ад іншых прэмій, кандыдатуры на атрыманне Нобелеўскай прэміі, не вядомы грамадству на працягу 50 гадоў. Пасля заканчэння апошняга тэрміна, Камітэт праводзіць свае паседжанні і адбірае каля 200 кандыдатаў.

Гэты спіс накіроўваецца выбранным экспертам, якія выбіраюць толькі 15 чалавек. Камітэт накіроўвае свае рэкамендацыі, у залежнасці ад выгляду ўзнагарод у Акадэмію або адпаведны інстытут, члены якога галасаваннем выбіраюць пераможцаў.

Працэс выбару лаўрэатаў трохі адрозніваецца ў залежнасці ад дысцыпліны. Так, напрыклад, Нобелеўская прэмія ў вобласці літаратуры рэдка прысуджаецца групе людзей, у адрознінне ад прэмій у іншых абласцях.

Пасмяротныя ўзнагароды, не дапушчаюцца. Гэта выклікае ў навуковым грамадстве бурную хвалю крытыкі. У двух выпадках прэмія была прысуджана пасмяротна, калі патэнцыйныя пераможцы памёрлі да аб'яўлення вынікаў. Атрымальнікамі ўзнагародамі з'яўляюцца: Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Даг Хамаршэльд (1961, Нобелеўская прэмія міру) і Эрык Карлфельт (1931, прэмія ў вобласці літаратуры).

 

 

 

 

 

  1. Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры

 

Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры — адна з пяці прэміяў, якія ўручаюцца штогод Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме за выбітныя дасягненні ў літаратурнай творчасці.

Намінаваць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры могуць:

  • сябры Шведскай акадэміі, іншых акадэмій, інстытутаў і арганізацый з падобнымі мэтамі;
  • прафесары гісторыі літаратуры і мовазнаўства ўніверсітэтаў;
  • лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры;
  • старшыні аўтарскіх саюзаў, якія прадстаўляюць літаратурную дзейнасць у адпаведных краінах.

Нобелеўская прэмія па літаратуры неаднаразова падвяргалася крытыцы. Пры гэтым крытыкі адзначалі наступныя акалічнасці.

Прэмію практычна ніколі не атрымліваюць аўтары «жанравай літаратуры», нават самыя знакамітыя. Так, класік навуковай фантастыкі Герберт Уэлс намінаваўся ў 1944 годзе, але быў адрынуты як «занадта папулярны», член Нобелеўскага камітэта Свен Гедын назваў Уэлса «нязначным журналістам». Іншыя класікі жанра, такія як Жуль Верн, Рэй Брэдберы, Артур Кларк або Роберт Хайнлайн, нават не намінаваліся на гэтую прэмію. З класікаў дзіцячай літаратуры яе атрымала Сельма Лагерлёф у 1909 годзе, але ні Л. Фрэнк Баўм, ні Астрыд Ліндгрэн, ні Тувэ Янсан, ні Клайв С. Льюіс. У 1961 году Джону Р. і Р. Толкіну было адмоўлена ў прэміі з фармулёўкай (ад сакратара акадэміі Андэрса Остэрлінга), што кнігі англічаніна «ні ў якім разе нельга назваць прозай вышэйшага класа». Карэлу Чапеку было адмоўлена ў прэміі па палітычных матывах - яго раман «Вайна з саламандрамі» палічылі абразлівым для кіраўніцтва нацысцкай Германіі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Іва Андрыч

 

Іва Андрыч – вядомы югаслаўскі паэт, празік, эсэіст, уладальнік Ноелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак, каля горада Траўнік, Боснія.

Біяграбічных звестак пра Іва Андрыча захавалася не шмат. Вядома, што ў ліпені 1914 года быў арыштаваны як “югаслаўскі нацыяналіст” і амаль год правёў у турме, да лета 1917 заходзіся пад хатнім арыштам.

Пазней, Іва Андрыч  будзе гаварыць пра свой удзел у  вызваленчай барацьбе Босніі так: « Мой удзел у  вызваленчай барацьбе меў вялікае значэнне для майго духоўнага развіцця і ўсяго лёсу». Там, у турме, былі складзены кнігі, у якіх ён рабіў спробы адлюстраваць сваё ўяўленне пра лёс і ролю чалавека ў свеце, пра каханне, смерць, адносіны паміж людзьмі.

У перыяд з 1921 па 1941 год працаваў дыпламатам у еўрапейскіх краінах, дзе зрабіў паспяховую дыпламатычную кар’еру. Служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлігацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацыі ў Жыневе. У 1924 годзе стаў доктарам філасофіі, а з 1926 года член Сербскай АН.

Іва Адрыч  у 1954 годзе  падпісаў Навісарскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы. У 1961 годзе атрымаў Нобелеўскаю прэмію ў галіне літаратуры “за ўсю  літаратурную творчасць на тэму гісторыі аднаго народа і за раман «Мост на Дрыне»”, як вяршыню яго творчасці.

Не стала Іва Андрыча 13 сакавіка 1975 года.

 

Творчыя здабыткі Івы Андрыча

 

Творчы шлях Іва Андрыча ахоплівае больш 60 год . Ён адносіцца да тых пісьменнікаў 20 стагоддзя, на лёс і творчасць якіх аказалі вялікі  ўплыў дзве сусветныя вайны.

Першыя кнігі  Андрыча, зборнікі вершаў у прозе «Ex Ponto», «Непакоі», выйшлі ў  1918 і 1920 гадах.  У творах адчуваецца рэха падзей першай сусветнай вайны. 

Другая кніга Івы Аднрыча ўбачыла свет у 1920 годзе – зборнік апавяданняў і аповесцяў «Шляхі Аллі Джэрджалеза».

Аллі Джэрджалез – герой мусульманскага фальклора Босніі. У Андрыча герой знаходзіцца не на полі боя, не на бітве, якая ўслаўляе яго, а ў звычайнай жыццёвай абстаноўцы.  Здалёк Аллі выглядае як герой – на белым кані, з узорнай залатой вопраткай, якога суправаджае  песня пра яго сілу і подзвігі. Але як толькі ён злазіць з каня, як высветляецца,  што ён маленькі ростам, непрыгожы, нязграбны. А далучыўшыся да натоўпу святочных гулянак на пастаялым двары, ён нічым не адрозніваецца ад астатніх. Андрыч не уступае ў спрэчку з народным паданнем, ён адлюстроўвае Аллі чалавека з … душою, які  пакутвае – весела – з-за сваёй вечнай пагоні за недасягнутым, з-за … прыгажосці.

«Шляхі Аллі Джэрджалеза» адкрываюць у творчасці Андрыча тэму няздольнасці для чалавека рэалізаваць сябе ў свеце, дзе галоўнае месца займае зло, такім быў свет  сярэдневяковай Босніі. У апавяданні пра Джэрджалеза гэта тэма гучыць яшчэ павярхоўна, у наступных апавяданнях адчуванне драматызму ўзрастае. Усе пра каго піша Андрыч, як бы ахутаны моцным злом, у якім яны задыхаюцца, не знаходзячы выхаду. Задыхаючыся ад смугі, ад жаху, ад бездапа-можнасці не тое што змяніць – зразумець сваё жыццё звар’яцелы забойца, янычар Мустафа Мад’яр.  У апавяданні   можна заўважыць  і сацыяльныя прычыны трагедыі – служба ў атаманскай арміі, захопніцкія паходы, права забіваць, грабіць.

Канфлікт са сваім  навакольным светам, з самім сабою ў 20-30-я гады Андрычу з’яўляюцца невырашальнымі і франтальнымі. Зло, якое ахапіла свет, на думку пісьменніка, нараджае добрых і злых, багатых і бедных ( «Алуякаўцы», «У катла», «Тулава»,«Каханне ў мястэчку»). Часам апавяданні пра …. герояў…. камізмам сітуацыіі, як у навэлах  «Шляхі Аллі Джэрджалеза», «У цямніцы», часам у іх прабіваюцца свет дабрыні («У мусафірхане»,«Споведзь»).

Узнаўляючы мінулае, Андрыч

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Нобілевская прэмія