Граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Октября 2014 в 17:59, лекция

Краткое описание

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы.docx

— 24.53 Кб (Скачать документ)

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 – 78).

СІНТАКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца (суадносяцца п/ж сабой), прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў.

1. АСАБЛІВАСЦІ ДАПАСАВАННЯ І  КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання. Найбольш пашырана ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях дапасавання і кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.

ДАПАСАВАННЕ – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. У словазлучэннях з дапасаваннем галоўны і залежны кампаненты звязаны граматычна, і пры змене формы галоўнага кампанента змяняецца і форма залежнага кампанента.

Галоўны кампанент у словазлучэннях з дапасаваннем можа быць выражаны назоўнікам (новы дом, першая сустрэча), субстантываваным прыметнікам (акуратны дзяжурны), займеннікам (усё самае дарагое), лічэбнікам (кожны чацвёрты).

У якасці залежнага кампанента ўжываюцца поўныя прыметнікі (цікавы фільм), займеннікі (увесь дзень), лічэбнікі (двух братоў), дзеепрыметнікі (забыты ключ), назоўнікі-прыдаткі (матылёк-прыгажун).

Часцей за ўсё дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

КІРАВАННЕ — такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без яго, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне.

У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна, і па сэнсе. Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем звычайна выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дырэктара), прыметнікам (поўны радасці).

Кіраванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (служыць народу).

2. КААРДЫНАЦЫЯ (СУАДНОСІНЫ ПАМІЖ  ІМІ) ДЗЕЙНІКА І ВЫКАЗНІКА Ў  СКАЗЕ

У двухсастаўным сказе дзейнік звычайна прадвызначае граматычныя формы простага дзеяслоўнага выказніка. Так, у сказе Снег пацерушыў трохі і перастаў назоўнік-дзейнік снег мае формы адз.л. м.р. і адпаведна патрабуе такіх жа граматычных формаў ад дзеясловаў-выказнікаў прошлага часу пацерушыў і перастаў.

А ў сказе Лёгкія каласы гамоняць пад ціхімі павевамі ветру дзейнік каласы выражаны назоўнікам мн.л., прадвызначае форму 3-й асобы мн.л. ц. ч. дзеяслова-выказніка гамоняць.

Сустракаюцца выпадкі, калі выбар граматычных формаў выказніка залежыць не толькі ад таго, чым выражаны дзейнік, але і ад яго семантыкі.

Так, у сказе Студэнцтва актыўна удзельнічаюць у грамадскім жыцці каардынацыя (фармальнае прыпадабненне) у формах ліку парушана, паколькі няправільна вызначана семантыка назоўніка: студэнцтва абазначае не проста многа розных навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, а як цэлае, сукупнасць і мае формы толькі адз.л. н.р.

Значыць, і дзеяслоў-выказнік павінен выступаць у форме адз.л.: студэнцтва удзельнічае.

У ЯКІХ ВЫПАДКАХ ВЫКАЗНІК УЖЫВАЕЦЦА Ў АДЗІНОЧНЫМ ЛІКУ?

Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:

1) колькасна-іменным спалучэннем, у склад якога ўваходзяць словы ўсяго, толькі: Усяго трое падарожнікаў дайшло да станцыі. Толькі тры экзамены было ў гэтым годзе; ці займеннікі нас, вас, іх: Было іх пяцёра.

2) колькасна-іменным спалучэннем, якое абазначае адрэзак часу: Прайшло дзве гадзіны.

3) спалучэннем назоўнікаў, першы з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, пара, двойка, тройка і г.д.): Сотня турыстаў стаяла ля крэпасці.

4) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам (займеннікам) у форме ўскоснага склона: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад…

5) спалучэннем лічэбніка з назоўнікам, якое абазначае прыблізную колькасць: Чалавек з дзесяць прыехала музыкантаў.

6) спалучэннем слоў, у складзе якога ёсць слова тысяча, мільён, мільярд: Тысяча чалавек сабралася на плошчы.

7) спалучэннем лічэбнікаў са словамі гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, мінут, зім і г.д.: Дваццаць гадоў прайшло з тага часу. Пяць мінула заснежаных зім, столькі сама і сонечныхлетаў.

У ЯКІХ ВЫПАДКАХ ВЫКАЗНІК УЖЫВАЕЦЦА Ў МНОЖНЫМ ЛІКУ?

1. Калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка Н.скл. з назоўнікам у форме Т.скл.: Тата з Толем едуць ззаду, на другім возе. Заслонаў з Міронам Іванавічам правялі кароткую нараду.

2. Пры аднародных дзейніках, калі знаходзіцца пасля іх: Цішыня і спакой ляжалі на полі; калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, ён дапасуецца ў ліку да бліжэйшага з іх: 3-за ўзгорка паказаўся горад і рачны вакзал. Даўно павыгаралі кветкі, трава, дрэвы.

3. Калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка і назоўніка са значэннем асобы: Праз хвіліну на дарогу выйшлі два чалавекі; калі ў такім спалучэнні неадушаўлёны назоўнік стаіць перад выказнікам: Пяць дубоў шырока раскінулі свае кроны.

4. Калі дзейнік, выражаны колькасна-іменным спалучэннем, або толькі назоўнік у ім мае пры сабе азначэнне ці словы ўсе, гэтыя: Чарнеюць тры вялізныя разгалістыя дубы. Усе трое спазніліся тады.

У ЯКІХ ВЫПАДКАХ ДАПУСКАЮЦЦА ВАРЫЯНТНЫЯ ФОРМЫ ЛІКУ ВЫКАЗНІКА?

ЗАПОМНІЦЕ:

1. а) калі дзейнік выражаны складаным назоўнікам з часткай паў-, выказнік ужываецца ў адз.л.: Засталося паўгода (паўшклянкі, паўпірага).

б) у мн.л. выказнік можа ўжывацца, калі дзейнік называе групу асоб: Паўгрупы не прыйшлі на заняткі; або калі дзейнік мае пры сабе дапасаванае азначэнне (Прайшлі самыя цяжкія паўгода.)

2. а) звычайна выказнік мае форму адз.л. пры дзейніку, які выражаны спалучэннямі: – зборны лічэбнік + назоўнік (займеннік): На другой фурманцы сядзела двое мужчын; – назоўнік з няпэўна-колькасным значэннем (мноства, безліч, шэраг, большасць, меншасць, большая частка, рад) + назоўнік у форме Р.скл. мн.л. пры абазначэнні прадметаў: Большасць экспанатаў было прывезена з краязнаўчага музея.

Мноства чутак пайшло па свеце. – няпэўна-колькаснае слова (мала, нямала, многа, нямнога, шмат, няшмат, колькі, некалькі, столькі) + назоўнік (займеннік) у форме Р.скл. мн.л.: У яго было ў запасе шмат гісторый… Там стаяла некалькі хат. З маленства ў сэрца мне запала нямала мудрых слоў…

б) выказнікі могуць ужывацца таксама ў форме мн.л. пры ўмове, што дзейнік абазначае асобу або пры неабходнасці падкрэсліць актыўнасць дзейнасці: Сядзяць каля вогнішча некалькі рыбакоў.

Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей. Некалькі жанчын завіхаліся ў дзедавай хаце. Большасць людзей ішлі нехаця і панура.

 


Информация о работе Граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы