Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Января 2014 в 14:27, реферат
Традыцыйная культура – гэта сукупнасць з’яў i аб’ектаў духоўнай i матэрыяльнай прыроды, якiя выпрацаваны этнасам на працягу яго гiстарычнага развiцця.
Вельмi ўмоўна традыцыйная культура падраздзяляецца на матэрыяльную i духоўную.
Да матэрыяльнай культуры адносяць прылады працы, рамёствы, промыслы, народны касцюм, дойлiдства, ежа i iншае.
Да духоўнай культуры адносяць мову, веды, вераваннi, мастацтва.
Тры асноўныя этапы – 1-давясельны, 2- вяселле, 3- паслявясельны.
1 - ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі, сватанне, запоіны, агледзены, заручыны.
Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходзiлi сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты.
Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын.
Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі.
Зборная субота - у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадавыя ўпрыгожванні для жаніха і нявесты.
2 - зборная субота, каравай, посад, прыезд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых.
Цыкл пачынаецца з выпякання каравая, з рытуальнымi дзеяннямі - замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садзiлiся на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абвядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадому нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі.
За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой.
У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні.
3 - паслявясельны (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы.
Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог.
Прыказкi i прымаўкi.
Прыказкi i прымаўкi — адзiн з самых пашыраных у беларускiм фальклоры жанраў. У iх трапна i ярка адлюстравана мудрасць народа, яго багаты жыццёвы i працоўны вопыт, псiхалогiя i светапогляд.
Прыказкай называецца створанае народам лаканiчнае, часцей за ўсё вобразнае, выказванне з павучальным зместам, якое мае прамы i пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа характарызаваць разнастайныя аналагiчныя з'явы.
Прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкi, не мае такога абагульняючага значэння, як прыказка, i ўжываецца толькi ў канкрэтных выпадках, каб адцянiць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з явы i iнш.
Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля.
Беларускiя народныя прыказкi i прымаукi дакастрычнiцкага часу крытыкуюць сацыяльную несправядлiвасць, якая панавала ў класавым антаганiстычным грамадстве, выкрываюць эксплуататарскую сутнасць царызму, царквы i рэлiгii, паказваюць невыносна цяжкае становiшча працоўных, паразiтычнае iснаванне паноў, папоў, купцоў i капiталiстаў. «Адзiн з сошкаю, а сямёра з ложкаю», «Адзiн сыцее — дзесяць пацее»,— трапна гаворыцца ў прыказках аб сацыяльнай няроўнасцi ў дакастрычнiцкай Расii. Народ бязлiтасна ганьбуе жорсткасць, скупасць, дэспатызм багацеяў: «Багаты — рагаты: усе глядзiць, каб каго збiць», «Багаты i вока аддасць свае за золата», «Бедны пот лье, а багаты яго кроў п'е»; выкрывае хабарнiцтва i несправядлiвасць царскiх суддзяў: «Калi на табе кажушок лiхi, то суддзя глухi», «Пан i тады праў, як сведак чорт маў»; крытыкуе прагнасць, iлжывасць, амаральнасць i крывадушша папоў i ксяндзоў: «У папа, кажуць, дзве рукi: адна — што хрысцiць, другая — што бярэць, а той, што дае,— няма», «У папа пуза таўсцее, а ў мужыка спiна млее», «У цябе праўды, як у ксяндза з папом» i iнш.
Шматлiкiя прыказкi i прымаўкi адлюстроўваюць пэўныя гiстарычныя падзеi: «Наша Бяроза чужых i генералаў тапiць можа», «Пякуцца французы, бы бульба ў прыску».
Тэматыка прыказак i прымавак разнастайная, у iх адлюстраваны адносiны памiж людзьмi ў грамадстве, стыхiйна-матэрыялiстычны светапогляд народа, яго мараль, любоў да Радзiмы, нянавiсць да ворагаў, сямейны быт, працоўны каляндар, прыродныя з'явы i прыкметы i г. д.
Нягледзячы на лаканiчную форму, прыказкi заключаюць у сабе багаты асацыятыўны змест, адлюстроўваюць мудрасць народа.
Глыбокiя i мудрыя думкi адлюстроўваюцца ў прыказках у высока-мастацкай форме. Прыказка вызначаецца дасканалай будовай: яна часцей за ўсе рытмiчна стройная, рыфмаваная, кампазiцыйна двухчленная.
Стварэнню яркага ёмiстага вобраза садзейнiчаюць розныя паэтычныя мастацкiя сродкi. Шырока ўжываюцца ў прыказках сiнтаксiчны паралелiзм, антытэза: «Аднаму аж з горла прэ, а другi з голаду мрэ», «Адным кiрмаш, а другiм жыцця нямаш», «Адны гаруюць, другiя пануюць»; разгорнутыя i простыя параўнаннi: «Свая хатка, як родная матка», «Крамар, як камар: дзе сядзе, там i п'е»; сiнекдаха, метанiмiя, метафара i г. д.
Асаблiва пашырана ў прыказках iронiя (напрыклад, «Поп «праведна» жыве: з беднага дзярэ да ў свой карман кладзе»). Сацыяльныя тыпы ствараюцца з дапамогай гiпербалы, алегорыi i iншых мастацкiх сродкаў («У пана горла — прорва: тысяча працуе, а ён адзiн прагарцуе», «У папоўскай кiшэнi з галавой схаваешся»). Часта, каб падкрэслiць сацыяльную няроўнасць у антаганiстычным грамадстве, у прыказках карыстаюцца прыемам кантрасту: «Пакуль з багатага пух, дык з беднага дух».
Разнастайныя мастацкiя сродкi, рытмiка i рыфма звязваюць прыказку ў адзiнае цэлае. Дасканала i мудра збудаваная, яна жыве сотнi год. Напрыклад, у прыказцы «Багатаму i ў полi родзiць, i ў хляве плодзiць, а беднаму дзе нi кiнь, то клiн» усе элементы выказвання цесна звязаны не толькi антытэзай, але i рыфмай, якая перш за ўсё знiтоўвае прыказку i дапамагае лепшаму яе запамiнанню.
Шырока ўжываюцца прыказкi i прымаўкi ў творах пiсьменнiкаў i паэтаў, якiя, у сваю чаргу, папаўняюць скарбнiцу народнай мудрасцi.
Яркiм сведчаннем таго, як выкарыстоўвалiся беларускiя прыказкi ў старажытныя часы ў перапiсцы, з'яўляюцца лiсты аршанскага старасты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага, напiсаныя iм у 1573—1574 гг. Прыказкi, прыведзеныя ў лiстах,— гэта па сутнасцi адны з першых фальклорных твораў, якiя дайшлi да нас у запiсах.
Сiстэматычныя запiсы беларускiх прыказак i прымавак пачалiся ў XIX ст. Асаблiва каштоўныя зборнiкi афарыстычных твораў апублiкавалi ў дакастрычнiцкi час I. I. Насовiч, Я. А. Ляцкi, М. Я. Нiкiфароўскi. Багатая калекцыя народных прыказак i выслоўяў была падрыхтавана таксама А. К. Сержпутоўскiм. Але найбольш значны па аб'ёму зборнiк беларускiх прыказак i прымавак быў надрукаваны ў 1935 г. у Варшаве (запiсы М. Федароускага, каля 10 тысяч). У савецкi час найбольш поўныя. зборы прыказак апублiкавалi Ф. Янкоўскi i Я. Рапановiч.
Жартоўныя песні.
Жартоўныя песнi – важная частка беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасцi. Гэта духоўны скарб нацыянальнай культуры беларусаў, помнiк мастацтва народнага слова, узор паэтычнай дасканаласцi. Глыбiня зместу i паўнакроўнасць паэтычных вобразаў гэтых песень заўсёды захаплялi кампазiтараў, пiсьменнiкаў, мастакоў. Для iх жартоўная песня – крынiца вобразаў, сюжэтаў, тэм.
Гiсторыя духоўнай i матэрыяльнай культуры беларусаў гаворыць, што ў мiнулым кожная справа, звычайныя буднi, радасцi i трывогi народа суправаджалiся песняй. У народзе жыла багатая традыцыя i звычаi ствараць песню там, дзе, здавалася б, ёй няма месца. Жартоўныя песнi выконвалiся пры радасных, забаўных, не менш як i пры журботных, сумных i непрыемных абставiнах жыцця чалавека.
Узніклі ў часы фарміравання каляндарна-абрадавай паэзіі.
Асноўная тэма – сямейна-бытавыя адносіны. Вобразы: недарэчнага мужа, няўдалай жонкі, інш. членаў сям'і, высмейванне розных заганаў у паводзінах людзей. Гумар з’яўляўся сродкам маральнага выхавання чалавека, асабліва моладзі. Нават драматычныя моманты насычаны гумарам. На вуліцы, ігрышчах, у гульнях, карагодах дзяўчынкі і хлопцы высмейвалі адзін другога жартамі, падчас у вострай форме.
Класічны твор жартоўнай лірыкі песня “Чаму ж мне не пець” – карціна сялянскага жыцця, невяселы побыт. Камічны эфект – герой расказвае пра сябе, сам сябе крытыкуе, таму і не асуджаецца.
Песні пра жонку-недарэчку пашыраны ў народзе. Жонка малюе сама сябе – “тры дні хаты не мяла, печы не тапіла”, смецце з хаты вывозіць возам і г.д. ці – за тыдзень напрала тры пачынкі і недаўменна здзіўляецца: няўжо мала?
Жартоўныя песні пра камара і муху - адна з пашыраных у народзе. Песня паказвае пахаванне камара, высмейваліся рэлігійныя абрады. У жартоўнай песне народ даваў волю фантазіі. Смех быў магутнай ачышчальнай сілай.
Песні пра каханне.
У пазаабрадавай лірычнай паэзіі багаццем i разнастайнасцю зместу вызначаюцца любоўныя песні. У беларускай народнай лiрыцы iм належыць важнейшае месца. Галоўныя героі - вобразы дзяўчыны і хлопца. Iх вобразы, створаныя паэтычным генiем народа, уражваюць шырынёй мастацкага абагульнення i глыбiнёй рэалiстычнага выяўлення. Сiла i чароўная прывабнасць гэтых вобразаў у тым, што яны ўвабралi лепшыя рысы народнага характару, намаляваны самымi яркiмi фарбамi. Асабліва прывабны вобраз дзяўчыны з лепшымі чалавечымі якасцямі – мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю. У гэтым вобразе столькі высокародства, пяшчотнасці. Дзяўчына любіць шчыра і бескарысліва. Самае дарагое і святое для дзяўчыны – вернасць у каханні. Часта выкарыстоўваецца вобразы голуба і галубкі, сімвал хлопца і дзяўчыны. Праз ўсе любоўныя песні праходзіць матыў дзявоцкай долі. Доля дзяўчыны – гэта доля народа, суровая і беспрасветная.
Вобраз хлопца – паўстае ў сцэнах, дзе паказаны яго настойлівае імкненне пабачыцца са сваёй каханай. Для закаханага хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю і доля яго такая ж як у дзяўчыны, нешчаслівая. Многіе матывы пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны.
Песнi пра каханне сярод iншых песенных жанраў i групп вылучаюцца ў мастацкiх адносiнах выключным рэалiзмам у адлюстраваннi рэчаiснасцi. У iх моцна выяўляецца iндывiдуальны пачатак, што i абумовiла выбар паэтычных сродкаў выразнасцi. Лiрычны герой любоўнай песнi – гэта канкрэтная асоба, i яе ўнутраны свет, перажываннi, учынкi перадаюцца канкрэтнаю моваю ў тым сэнсе, што розныя паэтычныя ўмоўнасцi, алегорыi, сiмволiка i iншыя сродкi не з’яўляюцца дамiнуючымi пры стварэннi мастацкага вобраза i становяцца як бы другараднымi.
Любоўныя песнi – гэта ўсхваляваная споведзь лiрычнага героя, даверлiвая i праўдзiвая, споведзь, якой не ведае нiводзiн фальклорны жанр, нiводзiн песенны цыкл. Перажываннi лiрычнага героя – радасцi i засмучэннi – i абумовiлi характар любоўных песень – ад вясёлых, зухаватых, гумарыстычных да элегiчных, журботных i жаласлiвых.
Сярод песен пра каханне - сямейна-бытавыя праблемы. ( Жыццё замужняй жанчыны ў чужой сям'і. Тэматыка песень: гаротны замуж, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям'я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонка-няўдаліца, удовіны і сірочыя песні).
Информация о работе Фальклор як частка традыцыйнай культуры.