Дакладнасць беларускага маўлення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 12:57, реферат

Краткое описание

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць абазначае адпаведнасць сэнсавага боку маўлення (плана зместу) прадметнай рэчаіснасці ці сістэма паняццяў. Дакладнасць са старажытнасці ўсведамляецца як адна з асноўных вартасцей маўлення. Так, Арыстоцель лічыў, што калі маўленне незразумелае, то яно не дасягае мэты, Цыцэрон казаў, што ў словах павінен быць выбар дагэтуль, пакуль словы не стануць дакладнымі назвамі паняццяў. А.Бялінскі лічыў, што “слоў не хапае людзям тады, калі яны гавораць пра тое, чаго самі не разумеюць добра”.

Содержание

1. Паняцце дакладнасці маўлення.
2. Асноўныя ўмовы дакладнасці маўлення. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя ўмовы.
3. Патрабаванні да дакладнасці маўлення ў розных функцыянальных стылях.
Спіс літаратуры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ДАКЛАДНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ.doc

— 87.00 Кб (Скачать документ)

 Не з’яўляюцца паронімамі словы, якія маюць гістарычна агульны корань, але ў сучаснай мове страцілі этымаалгічную сувязь (клубень – клубніка); а таксама запазычаныя словы, узыходзячыя да аднаго кораня, але якія перажылі спрашчэнне і дээтымалагізацыю (раман – раманс; гімназія – гімнастыка).

 Можна вылучыць:

 а) паронімы, якія  маюць розныя прыстаўкі;

 б) паронімы, якія  адрозніваюцца суфіксамі: адрасат  – адрасант;

 в) паронімы, адзін  з якіх мае невытворную аснову, а другі – вытворную: рост  – узрост.

 Калі класіфікаваць паронімы па семантычнай прыкмеце, то самую большую групу складаюць паронімы, блізкія па сэнсу, але якія адрозніваюцца тонкімі сэнсавымі адценнямі: гліняны – гліністы.

 

Паранамазія – свядомае, стылістычнае збліжэнне сэнсава  і структурна розных слоў, што маюць знешняе гукавое падабенства: Лянок не любіць лянот. Віцебшчына! Ты лёсам выпешчана – Ты войнамі выпесчана.

 Памылкі, звязаныя  з ужываннем паронімаў, з’яўляюцца  частымі і ўласцівы не толькі  вуснаму маўленню, але і вопытным  літаратарам. Змяшэнне паронімаў можа выклікаць парушэнне лексічнай спалучальнасці: засеяць ці пасеяць пшаніцу. У кантэксце: засеяць участак – пасеяць пшаніцу. Іншы раз ў маўленні слова замяняецца іншым, скажоным варыянтам: пазачарговы – нечарговы. Неразуменне паронімаў – характэрная памылка ў сачыненнях вучняў, абітурыентаў:

выразаць апендыцыт // апендыкс;

пайсці па дыстанцыях // інстанцыях;

быць камунікальным // камунікабельным;

скампраментаваць каго-н. // скампраметаваць  і г.д.

6. Правільнае словаўжыванне  патрабуе добрага ведання значэння слоў вузкай сферы выкарыстання – запазычаных, прафесійных, архаічных і г.д.

 

3. Патрабаванні да дакладнасці маўлення ў розных функцыянальных стылях.

 

Патрабаванні да дакладнасці  маўлення ўзрастаюць тады, калі няма непасрэднага кантакту з адрасатам маўлення, а таксама пры непасрэдным кантакце, але з шырокай аўдыторыяй. Пры непасрэдным кантакце з канкрэтным субяседнікам заўсёды магчыма карэкцыя, якая дазваляе зняць узнікшую недакладнасць. Больш высокія патрабаванні прад’яўляюцца да мовы навуковай, афіцыйна-дзелавой, публіцыстычнай.

 Дакладнасць як  камунікатыўная якасць цесна  звязана з дакладнасцю тэрмінаўжывання.  Навука і вытворчасць пастаянна  павялічвае агульны аб’ём тэрмінаў, часцей бескантрольна ўводзячы  ўсё новыя тэрмінаадзінкі. Стыхія  тэрмінаўжывання і тэрмінатворчасць абцяжарваюць навуковыя зносіны. Перанасычанасць тэксту тэрмінамі не спрыяе дакладнаму яго ўспрыняццю. Тэрмін у ідэале павінен быць адназначным, не павінен мець сінонімаў. Калі ж тэрмін мнагазначны, пры яго ўжыванні трэба дакладна ўсведамляць, у якім значэнні ён ужываецца.

 Дакладнасць прымяняльна  да мастацкага тэксту абцяжарваецца  рознымі фактарамі. Тут на дакладнасць  як яго адэкватнасць прадмету  наслойваецца шэраг эмацыянальна-ацэначных  і мастацка-выяўленчых адценняў. У мастацкім тэксце слова часта набывае незвычайнае, кантэкстуальнае значэнне, што з’яўляецца не парушэннем дакладнасці маўлення, а вынікам свядомых дзеянняў аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры.

 

1. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А.Каўрус. - Мн., 1980.

2. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: Заданні, тэксты, парады / Г.М.Малажай. - Мн., 1982.

3. Стилистика русского языка / . Под ред. Н.М.Шанского. - Л., 1989.

4. Цікоцкі, М.Я. Практычная стылістыка беларускай мовы / М.Я.Цікоцкі. - Мн., 1965.

 5. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я.Цікоцкі. - Мн., 1995.

6. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К.Юрэвіч - Мн., 1992.




Информация о работе Дакладнасць беларускага маўлення