Беларускае кафлярства

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2013 в 15:19, сочинение

Краткое описание

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамяство, як кафлярства занікала, сёння знікла амаль поўнасцю, але вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш мастацтвам, чым масавай прадукцыяй.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Беларускае кафлярства.docx

— 685.28 Кб (Скачать документ)

УА  “ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў “

Факультэт беларускай традыцыйнай культуры і сучаснага  мастацтва 

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ :

А.А. Трусаў

Беларускае  кафлярства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканаў студэнт 213к группы

Курдзіяшка  Уладзімір 

 

 

МІНСК, 2013

Змест

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных  раскопак, даюць магчымасць прасачыць  не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях.  У кнізе знойдзем малюнкі і  здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамяство, як кафлярства занікала, сёння знікла амаль поўнасцю, але  вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш  мастацтвам, чым масавай прадукцыяй.

  Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву “гаршковыя”. Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.

У гэты час у  самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла  на сваей вонкавай пласцiне якi-небудзь  малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены  ў Полацку. Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку. Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi, заказваюць у iх драўляныя з малюнкам формы. Кафляная печ дасягае значных памераў i складваецца з розных вiдаў кафлi.

З’яўляецца сюжэтная кафля — гэта вынiк творчых  “вандровак” беларускiх кафляроў у iталiю, Германiю i Чэхiю. У 16 ст. з’яўляецца “партрэтная” кафля з выявамi мужчыны (партрэт Васiля Цяпiнскага).

Крыху пазней ў 16 ст. з’явiўся новы, вельмi характэрны для  беларускай кафлi малюнак. Не было такога населеннага пункта ў нашым краi, дзе б не ўжывалi кафлю з геаматрычным альбо раслiнным арнаментам . Шырока таксама ўжывалася геральдычная кафля з выявамi звяроў, мiфалагiчных iстот. Акрамя кафлi мы бачым гэты штрышок  на каваных дзвярах Мiрскага замка, Сафiйскага сабора.

Новы штуршок  у выпрацоўцы кафлi дало мураванае  будаўнiцтва ў стылi барока, якое пашыраецца ў гарадах Беларусi. У гэты час  яно дасягае сваёй вышынi. Кафляныя печы сталi важным элементам iнтэр’ера. Яны мелi складанапрафiляваную барочную форму, якая будавалася з розных вiдаў  кафлi. Асаблiва багатымi i разнастайнымi былi арнаментальныя матывы. Для ранняга  барока характэрна кафля з адбiткамi дат (Магiлёў, Мiнск) i выявамi чалавечага твару. Да нас дайшлi малюнкi праектаў печаў 17 ст. з кафлi, аздобленай раслiнным арнаментам. Два такiя малюнкi знойдзены  ў замке Радзiвiлаў. У другой палове 17 ст. у беларускiм кафлярстве адбываюцца пэўныя змены. Знiкае рамка ў вузкай палосачнай кафлi. Больш простай  становiцца канструкцыя самой  печы. Яна становiцца прамавугольнай. Адметная рыса позняй барочнай кафлi-наяўнасць  васьмiвугольнай або авальнай рамкi на яе вонкавай пласцiне. У час руска-польскай вайны (1654-1667 гг. ), калi на тэрыторыi Беларусi разгарнулiся галоўныя ваенныя дзеяннi, попыт на кафлю часова знiкае, i многiя  беларускiя кафляры перабралiся ў  Расiю. Шмат помнiкаў было разбурана. Але нягледзячы на перабудовы i на вялiкiя  разбурэннi, кафлярства ўсё роўна  засталося адной з найцiкавейшых распаўсюджаных галiн творчасцi беларускiх  майстроў.

   У канцы 19ст. на беларускіх землях існуе сетка кафляных заводаў што ўзніклі ў традыцыйных месцах ганчарнай вытворчасці. Гэта - Бабруйск, Барысаў, Віцебск , Шклоў, Копысь, Мінск, Навагрудак, Прапойск (Слаўгарад) і іншыя. Прадукцыя гэтых заводаў задавальняла не толькі ўнутраны рынак, але ішла і далёка за межы  тагачаснага “Северо-Западного края” .

У пачатку 20ст. паступова  мяняецца тэхнічнае абсталяванне кафляной вытворчасці. Замест фармоўкі ў гіпсавых формах пачынае ўжывацца штамп і  прэс з металічнымі формамі. У  гэты час дэкор кафляных печаў  адпавядае архітэктурнаму стылю  мадэрн. Аднак у 20 - 30-х гадах адбываецца паступова заняпад вытворчасці, што выклікана новым укладам  жыцця, калі на змену традыцыйны кафляным печам прыйшло газавае і электрычнае, атаксама паравое ацяпляльнае абсталяванне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Маё уражанні

Кніга “ Беларускае кафлярства”  цікава для тых, не хто цікавіцца развіццем беларускага кафлярства . Мне вельмі цікава было чытать гэту кнігу .Канешне не  ўсе старонкі расказа былі легкія для ўстрымання, але інфармацыя аказалася карыснай. Вельмі спадабалася што ў канцы кнігі есць вялікі спіс літаратуры, якую цікава будзе пачытать.

Я ўяўна прадстаўляю  сабе, якак цяжкая праца была выканана,каб  напісать такую кнігу. Хоць яна зусім  невялічкая , але колькі часу трэба  было затраціць, каб знайсці матэрыялы  і фатаздымкі  па тэме беларускае кафлярства.

Усім хто вывучае беларускія рамёствы і дэкаратыўна – пракладное мастацтва, цікава будзе пачытать гэту кнігу. Яна напісана простымі словамі  і падыйдзе як для студэнта , так  і для людзей якія прафісійца вывучаюць  кафлрства і беларускае дпм.

 

 


Информация о работе Беларускае кафлярства