Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2014 в 14:42, реферат
Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў абумоўлена:
– маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў Планеты, неабходнасцю паказа трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;
– спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю і значэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам.
«Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў абумоўлена:
– маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў Планеты, неабходнасцю паказа трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;
– спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю і значэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых публікацыях, тэлеперадачах і фільмах уклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў. Яшчэ больш прыкра становіцца, калі чытаеш выданні беларускіх гісторыкаў, у якіх наўмысна скажаецца айчынная гісторыя. У 2003 г. выйшла ў свет адно з іх – кніга прафесара З. Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002», у якой §28 называецца так: «Разгар нямецка-савецкай вайны. Чэрвень 1941 – верасень 1943». У гэтым параграфе напісана: «Абодва «саюзнікі» рыхтаваліся да нападу адзін на аднаго, але Гітлер апярэдзіў. Бальшавікі і нацысты, што трызнілі пра сусветнае панаванне, уцягнулі ў крывавую бойню і Беларусь. Беларускі народ стаяў перад праблемай пошуку паратунку. Але ці можна было спадзявацца на сталінскую таталітарную дзяржаву, на акупаваную Польшчу, на нацысцкую Германію, на далёкія Англію і ЗША?» і да т.п. Матэрыялы спецкурса і прызначаны для абвяржэння такіх грубых і наўмысных скажэнняў айчыннай гісторыі;
– урачыстым святкаваннем 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падрыхтоўкай да святкавання ў 2005 г. 60-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
– неабходнасцю ведання маладымі людзьмі велічы подзвіга, здзейсненага савецкім народам і народамі іншых краін антыгітлераўскай кааліцыі, ветэранамі вайны, якія жывуць побач з намі і якіх у нашай Беларусі налічваецца сёння толькі каля 100 тыс. чалавек. Вядома, што ў складзе Чырвонай Арміі ў гады вайны змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, на тэрыторыі акупаванай Беларусі супраць фашызму змагаліся больш за 370 тыс. партызан і 70 тыс. падпольшчыкаў. Амаль з 2 млн. узброеных удзельнікаў вайны ў жывых сёння засталося толькі каля 100 тыс. чалавек. Пра іх подзвіг і пра подзвіг тых, каго з намі ўжо няма, моладзь павінна ведаць. На гэта таксама накіраваны спецкурс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», які ўведзены ва ўсіх сярэдніх і вышэйшых навучальных установах краіны.
У гісторыі Другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных перыядаў:
1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);
2) нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрына «бліцкрыга» і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.);
3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.);
4) разгром фашысцкага блока, выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах фашысцкай Германіі і яе безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. – май 1945 г.);
5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне Другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г.).
Як бачна, Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны. Другі, трэці і чацвёрты перыяды Другой сусветнай вайны з’яўляюцца адначасова трыма перыядамі Вялікай Айчыннай вайны.
У развіцці міжнародных адносін у 30-я гады выдзяляецца некалькі этапаў, у цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.
У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш, Германіі ўдалася атрымаць прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.
Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перенаселение и не может себя прокормить, опираясь лишь на свою территорию… Окончательное решение проблемы состоит в расширении жизненного пространства, а также в расширении сырьевой и продовольственной базы нашего народа… Национал-социалистическое руководство будет иметь волю, а также решимость и непреклонность достаточную, чтобы решить эти проблемы в случае войны…».
Нацысты паставілі сваёй мэтай шляхам вайны пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання.
Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала прапаганда шавінізма, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Нацысцкае кіраўніцтва шырока выкарыстоўвала сацыялагічную плынь сацыял-дарвінізму і тэорыю пра наследаванне здароўя чалавека, шляхоў яго ўдасканалення, якая з 1883 г. атрымала назву «еўгеніка».
Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнароднай арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць гітлераўскі рэжым і накіраваць дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савецкага ўплыву. З гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў – Англіі, Францыі, Германіі і Італіі падпісалі ў Рыме «Пакт чатырох». Гэта была свайго роду «рэпетыцыя» перад будучай мюнхенскай змовай. Праўда, глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж удзельнікамі пакта, не дазволілі яго ратыфікаваць.
Рознагалоссі паміж буйнейшымі краінамі сталі нарастаць.
У 1935 г. правячыя колы Германіі аб’явілі аб аднаўленні ў краіне ўсеагульнай вайсковай павіннасці.
Ужо да канца 1935 г. Германія сфарміравала 31 баяздольную дывізію.
Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. У 1924–1930 гг. Германія атрымала столькі ж займаў, колькі ЗША за 40 гадоў да Першай сусветнай вайны. Да сярэдзіны 30-х гадоў ХХ ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак замежнага капіталу, 70% якога належала амерыканскім фірмам.
24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні асі «Берлін – Рым», згодна якому Германія прызнала анексію Абісініі, і абедзве дзяржавы абяцалі праводзіць агульную лінію ў адносінах вайны ў Іспаніі. У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы «Антыкамінтэрнаўскі пакт». Ужо ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз – «Траісты пакт» («вось Берлін – Рым – Токіа»). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. – Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупаваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.
Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з’явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Рашэнне было станоўча ўспрынята большасцю насельніцтва Германіі як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага суверэнітэта. Гітлер ішоў на рызыку, разумеючы, што гэты крок, які пагражаў бяспецы Францыі, можа вызваць узброенае супраціўленне, тым больш, што суадносіны сіл былі не на карысць Германіі (яна мела 36 дывізій, а Францыя і Чэхаславакія – 55). Аднак французскі урад бяздзейнічаў.
Палітыка «уміратварэння» англійскага і французскага урадаў дазволіла Германіі свабодна дзейнічаць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Агрэсіўную знешнюю палітыку ў 1935–1939 гг. праводзіла фашысцкая Італія, якая ўзяла курс на стварэнне каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і ў басейне Міжземнага мора.
Ачаг ваеннай напружанасці разрастаўся і на Далёкім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія, якая імкнулася ўстанавіць сваё панаванне ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна.
Информация о работе Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)