Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы хvііі ст. – 50-я гг. ХІХ ст. Крызіс прыгоннага ладу

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2012 в 20:41, контрольная работа

Краткое описание

У канцы ХVIII і першай палове ХІХ ст. на Беларусі адбываліся працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Поа гэта сведчылі поспехі рпамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца.
Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя.

Содержание

Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца ХVІІІ ст. і да сярэдзіны ХІХ ст.?
Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі ў 30-50-я гг. ХІХ ст.
Ахарактарызуйце эканамічнае і сацыяльнае становішча гарадоў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

контрольная ИБ.doc

— 96.00 Кб (Скачать документ)

 

 

 

 

 

Прамысловасць. Гарады. Гандаль. Шляхі зносін.

 

Да сярэдзіны ХІХ  ст. прамысловая вытворчасць у  Беларусі знаходзілася пераважна на дробнатаварнай і мануфактурнай  ступенях развіцця. Асноўнымі прадпрыемствамі  гэтага часу былі прыгонныя мануфактуры, гаспадарамі якіх з’яўляліся памешчыкі. Яны прымушалі працаваць на мануфактурах сваіх сялян. Перавага прыгонніцкай працы на прамысловых прадпрыемствах Беларусі была адной з асаблівасцей яе эканамічнага развіцця.

Акрамя таго, у гарадах  і мястэчках мелася шмат розных дробных прадпрыемстваў і майстэрань з 1–3 рабочымі, гаспадарамі якіх былі купцы і мяшчане. Сярод прадпрыемстваў, якімі яны валодалі, былі скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя. Вырабы гэтых прадпрыемстваў збываліся ў асноўным на мясцовых рынках.

Былі ў Беларусі і  прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай  працы. Большасць “вольнанаёмных”  складалі прыгонныя, якіх паны на кароткі  тэрмін адпускалі на заробкі. Па сканчэнні  гэтага тэрміну яны пакідалі прадпрыемства. Часовыя рабочыя-прыгонныя не маглі задаволіць прамысловасць, якой былі патрэбны кваліфікаваныя майстры і працоўныя. Прыгоннае права ставіла сур’ёзныя перашкоды для развіцця капіталістычнай прамысловасці.

Новай з’явай у прамысловым  развіцці Беларусі было выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў. Аднак колькасць прадпрыемстваў, якія мелі машынную тэхніку, была нязначнай. Уладальнікамі большасці такіх прадпрыемстваў спачатку былі памешчыкі, хаця ўжо з 30-х гг. больш за палову іх належала купцам і мяшчанам.

Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала Гродзенская губерня. У канцы 50-х гг. на яе прадпрыемствах працавала 5112 рабочых з 9714. Другое месца са значным адставанем належала Магілёўскай губерні, дзе ў гэты час на прадпрыемствах было занята 1882 рабочыя. На апошнім месцы знаходзілася Мінская губерня, на прадпрыемствах якой працавала ўсяго 815 рабочых.

У Беларусі найбольш распаўсюджанымі  былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны – вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя.

Вядучай галіной прамысловасці  Беларусі ў першай палове ХІХ ст. заставалася суконная. У цыркуляры  міністра ўнутраных спраў за 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння  колькасці суконных мануфактур у  Беларусі. З мэтай заахвочвання стваральнікам суконных прадпрыемстваў даваліся дзяржаўныя пазыкі, аказвалася дапамога ў найме працоўнай сілы. У выніку ў 1861–1863 гг. у Беларусі налічвалася ўжо 64 суконныя прадпрыемствы, на якіх працавала звыш 51 тыс. рабочых. Суконная прамысловасць была ў асноўным сканцэнтравана ў Гродзенскай губерні, дзе ў гэты час размяшчалася 55 прадпрыемстваў.

Другое месца ў прамысловасці  Беларусі займала вытворчасць шарсцяных  вырабаў. У 1857 г. тут было 7 прадпрыемстваў, на якіх працавала 1444 рабочыя. Усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерні.

Сярод прадпрыемстваў Беларусі значная доля належала папяровым, шкляным, чыгунным, медзеплавільным, жалезаапрацоўчым, цагельным і інш. Жалезаробчыя прадпрыемствы  працавалі на мясцовай сыравіне. Жалеза здабывалі з балотнай руды. Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў.

Фабрыкі ў Беларусі пачалі ўзнікаць з 20-х гг. ХІХ ст. Першымі  былі пабудаваны суконныя фабрыкі ў  мястэчках Хомску Кобрынскага, Косаве Слонімскага паветаў. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага ўезда працавала каля 900 рабочых. Ствараліся ў Беларусі цукровыя прадпрыемствы. У 1857 г. было 13 цукровых заводаў, якія мелі паравыя рухавікі і штогод выраблялі 12,5 тыс. пудоў цукру. На іх працавала 1164 вольнанаёмныя рабочыя. Цукар, які вырабляўся на прадпрыемствах Беларусі, прадаваўся не толькі на мясцовых рынках, але вывозіўся і ў Маскву. Аднак “цукровая гарачка” працягвалася нядоўга. Цукровыя заводы Беларусі не вытрымалі канкурэнтнай барацьбы з больш буйнымі прадпрыемствамі Расіі, Украіны і Польшчы і ў сярэдзіне 60-х гг. спынілі сваё існаванне.

Тым не менш, нягледзячы на істотныя зрухі ў развіцці прамысловасці  Беларусі першай паловы ХІХ ст., яе памеры ў параўнанні з агульнарасійскай былі нязначнымі, а тэмпы развіцця – надзвычай маруднымі. Пры гэтым дробнатаварная і мануфактурная вытворчасць у Беларусі з пачатку 30-х гг. перажывала крызіс, які быў звязаны з паглыбленнем крызісу ўсёй прыгонніцкай сістэмы.

У першай палове ХІХ ст. адбыліся пэўныя зрухі ў складзе  насельніцтва Беларусі, што знайшло  адлюстраванне галоўным чынам у  росце гарадскога насельніцтва. Колькасць  гарадскога насельніцтва расла як за кошт натуральнага прыросту, так і  ў выніку прымусовага перасялення яўрэяў з сельскай мясцовасці, якія неўзабаве склалі пераважную колькасць гарадскога насельніцтва і якія засяродзілі ў сваіх руках рамяство і гандаль. 70–90 % гарадскога насельніцтва складала мяшчанства (рамеснікі, дробныя гандляры). У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў і больш чым 300 мястэчкаў. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. Аднак у першай палове ХІХ ст. гарады яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство.

Развіццё прамысловасці, рост гарадскога насельніцтва стымулявалі  пашырэнне ўнутранага рынку. Гандаль  Беларусі развіваўся пераважна ў  форме кірмашоў, часцей з вялікім  гандлёвым абаротам. Напрыклад, у  Гродзенскай губерні налічвалася 43 кірмашы. На самым буйным з іх – Зэльвенскім – гадавы абарот перавышаў 1 млн руб. Сярод буйных кірмашоў былі таксама Любавіцкі ў Магілёўскай губерні і Мінскі. Усяго ў Беларусі штогод праходзіла каля 200 кірмашоў. Сюды прывозілі сельскагаспадарчыя, прамысловыя тавары не толькі з Беларусі, але таксама з Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай губерняў, з Украіны, Польшчы, Прусіі і інш.

Важнае значэнне ў  Беларусі набыў вывазны гандаль. Прадметамі экспарту былі збожжа, лён, пянька, каноплі, лес, спірт, смала, паташ  і г.д. У Беларусь завозілі шэрсць, металічныя вырабы, галантарэю, прадметы раскошы: фарфоравы і фаянсавы посуд, крышталь, люстэркі і г.д.

У развіцці гандлю важную ролю адыгралі суднаходныя рэкі: Бярэзіна, Прыпяць, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, якія звязвалі Беларусь з балтыйскімі і чарнаморскімі портамі. У 1804–1805 гг. скончылася будаўніцтва Агінскага і Бярэзінскага каналаў, якія звязалі Днепр з Заходняй Дзвіной, Нёманам і Віслай. Хоць прапускная магчымасць гэтых каналаў была малой, яны ўсё ж мелі вялікае транспартнае значэнне. На беларускіх рэках і каналах знаходзілася каля 85 прыстаней. Праз Рыгу, Гданьск, Кёнігсберг з Беларусі адпраўляліся вялікія баржы з таварамі за мяжу. Гэтаму спрыяла будаўніцтва новых і паляпшэнне старых дарог. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз 3 беларускія губерні: Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую.

Але развіццё гандлю было самым цесным чынам звязана з  развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, са станам плацежаздольнасці  насельніцтва. Феадальна-прыгонніцкая сістэма скоўвала развіццё ўсіх галін гаспадаркі, тым самым абмяжоўвала і пашырэнне ўнутранага рынку. Знішчэнне прыгонніцкіх адносін з’яўлялася неабходнай перадумовай далейшага эканамічнага развіцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы – зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства (заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі); паступовае ўкараненне элементаў капіталізму (прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры:

    1. Абецедорская А.Л., Брыгодзiн П.I. Гicторыя Беларусi. -Мн. 1997.
    2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
    3. Ластоускi В.Ю. Кароткая гiсторыя Беларусi. -Мн., 1992.
    4. под редакцией А.Н.Сахарова “История Беларуси с начала XVIII до конца XIX века”. Учебное пособие для студентов вузов по  спец.  “История”. М: АСТ. 1996 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 




Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы хvііі ст. – 50-я гг. ХІХ ст. Крызіс прыгоннага ладу