Развитие Беларуси в составе РП

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Октября 2013 в 12:54, реферат

Краткое описание

У 1569 годзе на палітычнай карце Еуропы з’явілася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. Гэта гістарычная падзея адбылася у выніку Люблінскай уніі, якая абвястіла аб інкарпараціі Вялікага княства Літоускага у Польшчу і утварэнні Рэчы Паспілітай.
У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Развiцце Беларусi у складзе РП.docx

— 26.36 Кб (Скачать документ)

Развiцце Беларусi у складзе РП

У 1569 годзе на палітычнай карце Еуропы з’явілася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. Гэта гістарычная падзея адбылася у выніку Люблінскай уніі, якая абвястіла аб інкарпараціі Вялікага княства Літоускага у Польшчу і утварэнні Рэчы Паспілітай.

У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым  завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве.

Сістэма пазямельных адносін у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI —першай паловы XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі.

Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.

У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі  краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы.

На усходзе Беларусі у гэты час пачалося правядзенне аграрных пераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. На усходзе фальваркова-паншчынная cicтэма не стала пераважаючай. К сярэдзіне XVII стагоддзя усталяваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау і увядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, а таксама перавод сялян на грашовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі, расце вытворчасть сельхоз прадукцыі.

Другая палова XVII першая палова XVIII стагоддзяу характэрэзуецца  глыбокім эканамічным заняпадам  і марудным узнауленнем сельскай гаспадаркі. Прычынамі гэтага наступныя:

1. Шматлікія войны.

2.Скарачэнне колькасці  насельніцтва у выніку войнау  і выкліканых імі неураджаяу, эпідэмій , хвароб.

3. Значна скараціліся ворыуныя землі.

4. Узмацненне феадальнай  эксплуатацыі сялянства.

5. Няустойлівыя палітычныя  абставіны, барацьба магнатау  паміж сабой за уладу.

Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла умацаванню i росту  феадальнай гаспадаркі. Асноунай яе формай з'яуляуся фальварак.

У апошняй  чвэрці XVIII ст. удзельная вага прыватнага землеуладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве i дзяржаве.

На захадзе i у цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінавау яшчэ у XVI ст., а на усходзе на другую палову XVIII ст. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасцi было земляробства.

Ва ycix рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яулялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках  назіралася ужо развітая сістэма шматпольных севазваротау.

Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной была жывелагадоуля. Найбольш вырошчвалі буйную рагатую жывелу, свіней, авечак, хатнюю птушку.

Неадменнай часткай феадальнай гаспадаркі з’яулялася агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбаводства. Развіваліся таксама і разнастайныя прамысловыя заняткі, такія як, вінакурэнне, млынарства, вырабляуся таксама алей.

Для селянства перыяд XVI- XVIII стагоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII – першай палове XVIII стагоддзя зрэдку была менш чым 0,5 валокі.

Сялянскі двор меу назву  “Дым”, што азначала сям’ю, радзей некалькі сем’яу. Cяляне плацiлi паншчыну, дзяклу і чынш.

На працягу XVII—XVIII стст. норма  дармовай прымусовай працы у гаспадарцы феадала, якую той патрабавау ад сялян, павялiчылася з 4 дзён да 12.

Сяляне выконвалі у XVII - XVIII стагоддзях адработачныя павіннасці(гвалты, талокі, згоны), падводныя павіннасцi, званы старажоучын, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.         

Селянiн быу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Так селянін стау поунасцю залежны ад землеуладальніка, стау прыдаткам да зямлі. На плечы прыгонных лажыліся усе расходы па абеспячэнню шляхты, дзяржавы і царквы. Невыносныя умовы жыцця штурхалі сялянства на барацьбу за паляпшэння свайго становішча, як скрытую барацьбу, так і адкрытую – паустанні. 

 

Становішча і роля гарадоу у дзяржаве уплывала на палітычную і эканамічную сітуацыю. Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры.

Першая палова XVII стагоддзя з’явілася у Беларусі часам хуткага развіцця гарадоу. Гарады выконвалі наступныя функцыі: гаспадарчая, адмістрацыйная, культурная, ваенная.

Сярэдневяковы беларускі  горад меу супярэчнасці, якія з'яуляліся падмуркам вострай барацьбы паміж  гараджанамі. Да ix ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроунасць; 2) захоп  багацеямі гарадской улады i выкарыстанне яе у cвaix мэтах; 3) феадальныя "юрыдыт", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.

Новай з'явай у эканамічным  жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы i ручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці.

Менавіта у XVII - XVIII стагоддзях беларускія гарады увайшлі у стан страшэннага разбурэння, што прынесла дваццацігадовая смута 1648-1667 гг. Значна скарацілася колькасць гарадскога насельніцтва. Аднауленне гарадоу тармазілася палітычнымі i эканамічнымі умовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.

Пачалі аднауляцца мястэчкі, а з буйных гарадоу - Магілёу, Віцебск i Гродна. Большасць гарадоу i мястэчак да сярэдзшы XVIII ст. заставалася яшчэ у заняпадзе, які быу выкарыстаны феадаламі i каталіцкай царквой для пашырэння свaix уладанняу.

 

Шматлікія паустанні прайшлі па тэрыторыі Беларусі у 17-18 стагоддзях.

Неураджаі пачатка 17 стагоддзя  з’яуляюцца асноунай прычынай Магілеускага паустання 1606-1610 гадоу.

1661 год стау годам бунту  падданых ва уладаннях езуіцкай  калегіі, якія размяшчаліся у  Берасцейскім ваяводстве. Найбольш значнымі можна назваць Крычаускае паустанне і паустанне на Каменмчыне.

Буйное выступленне адбылося у 50-х гг. 17 стагоддзя на паудневым  усходзе Беларусі.

 

 

 

 

Заключэнне

Такім чынам мы бачым, что галоунае багацце таго часу – зямля, якая належала феадалам, прычым большая частка зямель была у маемасць невялікай групы магнатау і багатейшай шляхты.

Сялянства канчаткова апынулася у залежнасці ад феадала, стала прыдаткам да зямлі. Шматлікія падаткі, цяжкім каменем ляжалі на плячах простага мужыка. Не паляпшалі яго становішча і войны, прайшоушыя па землях Беларусі. Вынікам эксплуатацыі станавіліся сялянскія паустанні. У выніку некаторых паустанняу улада на короткі час пераходзіла да бунтаушчыкоу, але усе паустанню былі у канцы канцоу разбіты, кіраунікі выступленняу жорстка караліся. Такія пратэсты прыносілі некаторае паслабленне павіннасцей, але не змянялі сітуацыі у цэлым.

Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль, аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры. У азначаны перыяд назірауся даволі высокі узровень развіцця гарадоу. Гарадскія улады і шляхецтва пастаянна змагаліся за большую удаду над горадам. Гараджане, як і сяляне плацілі шмат падаткау, але іх становішча мажна назваць больш прывабным. Для оховы сваіх інтарэсау рамеснікі і гандляры аб’ядноуваюцца у арганізацыі (цэхі і гільдыі). У XVIII стагоддзі з’яуляюцца мануфактуры, якія у асноуным канцэнтруюцца у малых гарадах і мястэчках. Развіваецца як унутраны гандаль, так і знешні.

 

 

 


Информация о работе Развитие Беларуси в составе РП