Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2013 в 14:20, контрольная работа
IX–XI стст. час знаходжання беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі. XII–XIII стст. час феадальнай раздробленасці, калі на тэрыторыі Беларусі існавалі Полацкае, Турава-Пінскае, Новагародскае княствы, а частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. У XIII ст. вызначыліся два цэнтры кансалідацыі ўсходніх славян. Адзін з іх звязаны са старажытнарускімі гарадамі Новагародкам і Вільняй, на чале з якімі аб'ядноўваліся заходнія землі русаў і літоўскія землі і фарміравалася магутная дзяржава Вялікае княства Літоўскае.
1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў.
Гісторыкі-рамантыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, не толькі ўдакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі. Якія ж гэта аргументы і факты?
Папершае, прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII пачатку XIII стст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы і іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш за тое, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапіць Ніжняе Падзвінне, Кукенойс і Герцыке і тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл супрацьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі ім наўгародцы і пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадскапалітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
Падругое, Літва, перш чым распачынаць заваяванне зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Новагародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі. Чаму? Таму што літоўцы быццам мелі больш сталую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы, яны заваёўвалі апошніх, і ні ў якім разе не наадварот.
Патрэцяе, як лічыць М.І. Ермаловіч, галоўным пытаннем, што паставіла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснаіі Літвы са Старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі аўтографы ў выглядзе назваў вёсак Літва у Слонімскім (Гродзенская вобласць), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобласць) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім Літва) супадаюць з летапіснымі.
Якжа ішоў працэсутварэння Вялікага княства Літоўскага? Пачатак утварэння ВКЛ як у літоўскай, так і ў беларускай канцэпцыі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. У міжусобнай барацьбе за ўладу ён пацярпеў паражэнне і быў вымушаны ўцякаць з Літвы ў суседні Новагародак. Тут ён прымае "веру христианскую от Востока". Міндоўга новагародцы выбіраюць сваім князем і ставяць перад ім задачу пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт суседняй Літвы. Перамога, мабыць, была неабходнай умовай выбрання Міндоўга на пасаду новагародскага князя.
Утварэнне ВКЛ пачалося са спробы заваявання Новагародскім княствам Літвы. Аднак гэта спроба заваявання Літвы ў 1248–1254 гг. закончылася няўдачай. Князь Міндоўг здрадзіў Новагародку. Ён пайшоў на саюз з крыжакамі, прыняў каталіцтва і ў 1252 г. атрымаў ад Папы Рымскага каралеўскую карону.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ён не быў стваральнікам Вялікага княства Літоўскага, як гэта сцвярджаецца ў літаратуры. Не ён зрабіў сваёй сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Ён страціў новагародскі пасад менавіта таму, што не апраўдаў надзей новагародскіх феадалаў.
Сын Міндоўга Войшалк у 1258 г. стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Абапіраючыся на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска, ён заваяваў суседнюю Літву, жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, затым з дапамогай галіцка-валынскіх князёў не менш жорстка пакараў феадалаў Дзяволтвы (частка ўсходу сучаснай Літвы) і Нальшчанаў (паўночны захад сучаснай Беларусі) і далучыў гэтыя землі да Новагародка. Прыкладна ў 1265 г. да Новагародка была далучана Полацкая зямля.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Падобным чынам пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся і іншыя беларускія землі. Вырашальную аб'яднальную ролю ў пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага меў найперш Новагародак. Нездарма ж і герб гэтага горада коннік з мячом у руцэ стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага [1, с. 82].
3.Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII - XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай дзяржавай. У XV–XVI стст. вырашальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі беларускія феадалы, значыць, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.
Трэба адзначыць, што навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI–XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіныя ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага: гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася Старажытная Літва XI XIII стст., хто каго заваёўваў, на базе якой тэрыторыі стваралася новая дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.
Аднак вынікі навуковых
даследаванняў ужо сёння
Літаратура: