Происхождение названий белорусских городов

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2014 в 12:16, доклад

Краткое описание

На тым самым месцы, дзе цяпер стаіць Нясвіж, было калісьці старажытнае паселішча. Але аднойчы тут здарылася няшчасце: паселішча правалілася ў зямлю, а на яго месцы засталіся толькі ямы ды ўзгоркі. Невядома, колькі часу прайшло пасля таго, як тут зноў пасяліліся людзі. Але паколькі месца гэта было «нясвежае», так як тут раней жылі людзі, яго і назвалі Нясвіж.
Віцебск - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Паводле легенды, ён быў заснаваны княгіняй Вольгай у 974 годзе. Ён размяшчаўся на бойкай дарозе з варагаў у грэкі. І праязджаючы па гэтай дарозе княгіня Вольга апынулася на маляўнічых берагах Заходняй Дзвіны, там, дзе ў яе ўпадае рака Віцьба. Гэтая прыгажосць яе ўразіла і яна ўсклікнула: Так будзе тут горад Віцебск. З тых часоў і вядзе сваю векавую гісторыю выдатны горад Віцебск.