Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2013 в 20:52, аттестационная работа
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства.
Характарыстыка перыяду XVII – XVIII ст……………………………………………..3
Сiстэма адукацыi ў XVII – XVIII ст……………………………………………………5
Грамадска-палiтычнае i навуковае развiццё на Беларусi……………………………...6
Развiццё лiтаратуры……………………………………………………………………...7
Тэатр………………………………………………………………………………………8
Архiтэктура, iканапiс, кнiжная графiка………………………………………………...9
Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII - XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным - батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. Сярод батлеечнікаў папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".
У другой палове
XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне
прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі
прыватнаўласніцкія тэатры. Яны былі
блізкія па сваім прафесійным
ўзроўні да сталічных. Рэпертуар
гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей
агульнаеўрапейскую тэматыку. Магнаты
актыўна запрашалі на прыдворную
сцэну замежных артыстаў і музыкантаў
і нават цэлыя тэатральныя
трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі.
Многія замежныя майстры пазней станавіліся
выхавацелямі, настаўнікамі мясцовых
прыгонных акцёраў. У Беларусі асабліва
высокім быў прафесійны ўзровень
у прыгонных тэатрах і капэлах
Нясвіжа, Слуцка, Шклова, Гродна, Ружан,
Слоніма, Магілёва. Пра высокую прафесійную
падрыхтоўку беларускіх акцёраў
сведчыць тое, што калектывы танцораў
Слоніма і Гродна сталі пазней
асновай вядомага ў Еўропе каралеўскага
балета ў Варшаве, танцоры Шклова
і музыканты з Горы-Горак
Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае памяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней - музычная. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля смерці мецэната тэатр аб'ядналі з нясвіжскім.
Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў створаны ў Слоніме Міхалам Казімірам Агінскім. У яго палацы існавала канцэртная зала, якая не ўступала славутай мангеймскай. Акрамя таго, дзейнічаў "плавальны тэатр", які перамяшчаўся па канале і р.Шчары. У 1780 г. было пабудавана спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пры ім існавала школа. Тут працавалі інструментальны аркестр, оперны ансамбль. М.К.Агінскі сам быў адораным чалавекам. Ён з'яўляўся аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі ў Варшаву, меў некалькі труп, у тым ліку балет і драматычны калектыў. Слонімскі аркестр быў адным з найбольшых у тагачаснай Еўропе.
У мураваным
дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці
барока. У гарадах і вёсках будаваліся
пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія
рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца
бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі
касцёлы ў Гродне, францысканскі
касцёл і кляштар у Пінску і
інш. Рысы барока прысутнічалі таксама
ў манеры пабудовы і аздабленні праваслаўных
і ўніяцкіх храмаў. Гэта датычыцца
Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, базыльянскай
царквы і іканастаса ў Супраслі,
манастырскага комплексу ў
Станаўленне класіцызму ў архітэктуры Беларусі адносіцца да 70-90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.
У другой палове
XVII - XVIII ст. працягваўся ўздым у
беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная
мова і жывапісная манера іканапісцаў.
У іх творы пранікаюць рысы рэалістычнасці.
Вядучае месца ў свецкім
На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка. Найболып высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманстравалі супрасльская і магілёўская друкарні. Іх выданні вылучаліся імпазантнасцю, своеасаблівай манументальнасцю, багаццем дэкору. Асновы магілёўскай гравёрнай школы былі закладзены Максімам і Васілём Вашчанкамі. Знакамітымі сталі таксама дрэварыты Фёдара Ангілейкі. Вядомымі майстрамі станковай гравюры былі Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы.
Шырокую вядомасць
па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства
мясцовых разьбяроў. 3 Масквы у Вялікае
Княства Літоўскае пасылалі ганцоў
для падбору разьбяроў, цаніннікаў,
збройнікаў, "залатых і срэбраных
спраў майстроў" ддя работы пры
царскім двары. Славу і прызнанне
беларускім майстрам прынесла будаўніцтва
Каломенскага палаца. Пад кіраўніцтвам
старца Арсенія і Кліма Міхайлава
імі былі выкананы ўсе разьбяныя
работы па вонкавым і ўнутраным ўбранні
палаца. Беларускія майстры стварылі
шэраг высокамастацкіх
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маста паміж захадам і ўсходам Еўропы.