Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Января 2012 в 10:39, реферат
Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы.
Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы. Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю і купляць тавары прамысловасці. "Крызіс збыту" адбыўся, калі прамысловыя прадпрыемствы яшчэ толькі пачалі аднаўляцца, толькі пачалі наладжваць выпуск прадукцыі, яле яна ўжо не раскупалася, а склады прадпрыемстваў затаварваліся. Прычынамі крызісу было больш хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі, манапольнае ўзняцце цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў; рэзкае зніжэнне цэн на хлеб пасля добрага ўраджаю 1923 года, а, так сама, неразвітасць гандлёвага апарату і памяншэнне крэдытавання гандлю ў верасні-кастрычніку 1923 годзе.
Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая рэформа 1924 г.
Рубеж 1925/26 гг. - гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце тавараў. Дэфіцыт узнік у выніку хуткага росту вытворчых сіл. Прычыны крызісу былі ў праліках у планаванні. Дзяржава не змагла закупіць хлеб у сялян па нізкіх цэнах, таму што 1925 г. быў неўраджайны. Рынак прамтавараў БССР залежыў ад іх паступлення з-за мяжы, а памеры экспарту хлеба былі невялікімі. Да таго, значна вырасла пакупніцкая здольнасць сельскага і гарацкога насельніцтва, якую прамысловасць не паспявала задавальняць.
Меры
пераадолення былі пераважна эканамічныя:
быў скарочаны імпарт, замарожаны
новабудоўлі, павялічаны ўскосныя падаткі;
з 1925 г. уведзены дзяржаўны продаж гарэлкі;
павялічана нарыхтоўчая цана на зерне,
адноўлена дзейнасць
Крызіс 1925 года паказаў розніцу паміж мэтамі савецкай дзяржавы і прыватнага сектара, дрэннае валоданне кіраўніцтвам эканамічнымі рычагамі.
Рубеж 1927/28 гг. - трэці крызіс, які меў больш сацыяльна-палітычную сутнасць. Прычынамі крызісу было невыкананне дзяржаўнага плана хлебанарыхтовак па танных коштах, што вызвала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі.
Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў "ваеннага камунізму". Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць.
Агульныя
прычыны крызісаў - памкненне партыйна-
Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы. Апарат кіравання, больш звыклы да метадаў “ваеннага камунізму" праяўляў у большасці некампетэнтнасць. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 г. адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік - незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.
Былі
і станоўчыя вынікі правядзення
НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская
гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць,
узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых
на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены
асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот
гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася
індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай
СССР, удзельная вага яе прамысловасці
ў 1926 годзе склала менш аднаго працэнта
ад усёй прамысловасці СССР.
Індустрыялізацыя - працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. СССР неабходна было правесці індустрыяльныя пераўтварэнні, таму што краіна адставала ў тэхніка-эканамічных адносінах ад развітых індустрыяльных дзяржаў. Падняць узровень эканомікі без індустрыялізацыі было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але, дабіўшыся перамогі ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай, Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця.
Правядзенне індустрыялізацыі на Беларусі звязана з развіццём прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Таму асноўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная). Мінскія заводы "Энергія", "Камунар" паклалі пачатак станкабудавання, а закладзеная пад Оршай БелДРЭС - энергетыкі Беларусі.
Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1928-1932 гг., у час якога планаваліся стварэнне буйной прамысловасці, рост нацыянальных кадраў, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. Але пасля сталінскага перагляду планаў пяцігодку не выканалі, хаця ў строй дзеючых было ўведзена 538 прадпрыемстваў, сярод іх швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", фабрыка "КіМ" у Віцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш. У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) ставілася задача развіваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак і гэты план не быў выкананы.У строй дзеючых уступілі: Гомельскі шкляны, Крычаўскі цэментавы заводы, Мінская ТЭЦ і інш. Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 - 1942 гг.) было паскарэнне развіцця прамысловасці, машынабудавання. Былі пабудаваны Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы інш. За перыяд з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас, сялянства, інтэлігенцыя верылі, што яны будуюць самае шчаслівае грамадства.
Калектывізацыя
- аб'яднанне дробных
Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі Д. Прышчэпаву, які быў ў той час наркамам земляробства рэспублікі, а па сваіх поглядах блізкі да М. Бухарына. З'яву "правага ўхілу" ў пытанні сельскай гаспадаркі ў Беларусі называлі яшчэ "прышчэпаўшчынай". Прышчэпава і яго прыхільнікаў абвінавацілі ў насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і ўсе хутарскія. У 1929 г. Прышчэпава і яшчэ 30 чалавек выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята рашэнне спыніць хутарызацыю.
На
аснове раскулачвання бальшавікі сталі
пераходзіць да паскоранай, прымусовай
калектывізацыі. (Раскулачванне - гвалтоўныя
дзеянні ў дачыненні да сялянства, ліквідацыя
кулацтва, пры гэтым кулакамі называлі
ўсіх не згодных з суцэльнай калектывізацыяй.)
Так яны імкнуліся вырашыць дзве задачы:
з аднаго боку, у кароткія тэрміны калектывізаваць
вёску, з другога - узяць у яе сродкі для
індустрыялізацыі. Замест прынцыпу добраахвотнасці
пры ўступленні ў калгас сталі шырока
прымяняць гвалт і запалохванне. Сяляне
не ўспрымалі ідэю калектывізацыі. Яны
не хацелі расставацца з той уласнасцю,
якую мелі, не жадалі пераходзіць на пункт
гледжання пралетарскай дзяржавы. У вёску
для стварэння калгасаў былі накіраваны
сотні ўпаўнаважаных камуністаў і рабочых-
Вясной 1932 г. у рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасаў з'явіўся рэакцыяй сялян на голад, які ахапіў краіну ў 1932 - 1933 гг. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут многія сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.
У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяўной плошчы. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітаддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі. Першая МТС у БССР пачала дзейнічаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснікаў прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў ім некаторую палёгку.
Вынікі правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі:
Дзякуючы працоўнаму энтузіязму і веры народа ў будучыню ў рэспубліцы была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.
Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы (дзяржаўная форма ўласнасці).
Створаны
буйныя калектыўныя гаспадаркі, пры
правядзенні прымусовай калектывізацыі
рэпрэсіраваны кожны шосты
Калгасы былі пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці і гэта тармазіла іх эканамічны рост.
Калгаснікі былі адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці, пазбаўлены пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса і павялічвала прымусовы характар працы.
Информация о работе Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі