Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 13:38, контрольная работа
У пачатку 13 стагодзя у стэпах Цэнтральнай Азіі складалася моцная Мангольская дзяржава. Пасля яе ўтварэння пачалася паласа мангольскіх заваяванняў , якія закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы і пакінулі глыбокі і страшэнны след у іх сярэднявечнай гісторыі. Гэтых заваёўнікаў пабачылі на сваіх землях кітайцы і карэйцы, такжыкі і цюркі, афганцы і персы, народы Інданезіі і Закаўказзя, усходнія і паўдневыя славяне.
Уводзіны………………………………………………………………………. 3
Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ў 13 стагоддзі…………………………………………… 4
Бітва каля Магільна………………………………………………………. 7
Роля беларускага народу ў барацьбе з мангола-татарамі……………….
Заключэнне……………………………………………………………………..
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………
УВОДЗІНЫ
ЛЕГЕНДАРНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ СУТЫКНЕННЯХ З ВОЙСКАМІ МАНГОЛА-ТАТАРАЎ НА ЗЕМЛЯХ БЕЛАРУСІ Ў СЯРЭДЗІНЕ 13 СТАГОДЗЯ
У пачатку 13 стагодзя у стэпах Цэнтральнай Азіі складалася моцная Мангольская дзяржава. Пасля яе ўтварэння пачалася паласа мангольскіх заваяванняў , якія закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы і пакінулі глыбокі і страшэнны след у іх сярэднявечнай гісторыі. Гэтых заваёўнікаў пабачылі на сваіх землях кітайцы і карэйцы, такжыкі і цюркі, афганцы і персы, народы Інданезіі і Закаўказзя, усходнія і паўдневыя славяне.
Унук Чынгісхана Бату (па-славянску – Батый) у 1236 г. пачаў заваёўніцкі паход на захад. Зімой 1237-1238 гг. Мангола-татары захапілі і разрабавалі гарады Рязань, Каломну, Маскву і Уладзімір на Клязьме. У бітве на р. Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя аб’яднаныя сілы старажытнарускіх князёў.
У 1238 г. мангола-татары аблажылі Таржок, дзе знаходзіўся наўгародскі гарнізон. Горад быў узяты і спалены. Захопнікі накіраваліся далей на поўнач у напрамку да Ноўгарада Вялікага. Аднак мангола-татары не дайшлі да Ноўгарада 100 вёрст, павярнулі назад і пайшлі ў стэпы.
Мангола-татары спачатку накіраваліся да Смаленска, але потым абайшлі яго. Паводле “Жыцця” Меркурыя Смаленскага, наконт верагоднасці якого выкозваюцца сумненні , напад захопнікаў на горад быў адбіты.
Наступнай зімой у 1239 г. вайна ўзнавілася з новай сілай. Захопнікі ўварваліся ў паўдневарускія землі. Пераправіўшыся праз Днепр, пасля аблогі кровапалітнай бітвы яны ўзялі ў снежні 1240 г. Кіеў і разрабавалі яго. Затым мангола-татарскае войска накіравалася ў Галіцка-Валынскую зямлю, дзе былі ўзяты гарады Уладзімір-Валынскі і галіч.
Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай мангола-татарскага заняволяння. Жудасны смерч мог пракаціцца па беларускіх землях у 1239 – 1240 гг., але заваёўнікі павярнулі на поўдзень. Яны прайшлі па тэрыторыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва – усходнія раёны сучаснай Беларусі. Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі заваёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным городзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых мангола-татарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту.
У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. (фактычна гэта адбывалася вясной 1241 г.) пра галіцка-валынскіх князёў Данілу і Васільку паведамляецца: “Даніла тым часам прыбыў з братам да Берасця (Брэста) і не змаглі яны выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых”. Выказваюцца меркаванні, , што каля Берасця адбываўся бой з мангола-татарамі, у ходзе якога загінула шмат воінаў. Але цяжка дапусціь, каб берасцейцы з умацаванага горада выйшлі ў адкрытае поле для бітвы з варожымі полчышчамі. Напэўна, справа выглядзела інакш.
Вядома, што мангольскія военачальнікі практыкаваліся ў масавым знішчэнні здольных да супраціўлення груп насельніцтва. Пры аблозе горада літасць праяўлялася толькі ў выпадках безумоўнай здачы заваёўнікам. Калі ж горад пасмеў абараняцца, то пасля яго захопу жыхароў выгналі ў поле, каб зручна было рабаваць дамы і вывезці каштоўнасці. Затым усіх воінаў манголы забівалі, а рамеснікаў з сем’ямі, таксама як маладых жанчын і дзяўчат, забіралі ў рабства. Нешта падобнае, відаць, адбылося ў Берасці.
Пра татараў захавалася шмат народных паданняў. Паводле аднаго з іх, войска начале з Койданам рухалася на Менск. На шляху заваеўнікаў знаходзіўся горад Крутагор’е. Тут быццам адбылася бітва, у якой мангольскі военачальнік загінуў і з гэтай нагоды горад перайменавалі ў Койданава (цяпер Дзяржінск). Але больш дакладных звестак аб гэтай падзеі няма. Выклікаюць сумненне некаторыя паведамленні аб бітвах з татарамі (Койданава, Магільна), змешчаныя ў Беларуска-літоўскіх летапісах.
Большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238-1241 гг. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны звычайна гаварылі, што войска Батые было моцна аслаблена барацьбой з паўночна – ўсходнімі рускімі княствамі. Аднак пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна большае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх прастораў, але маглі пасылаць на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Існуюць і іншыя меркаванні. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.
Такім чынам, асноўная тэрыторыя Беларусі нетрапіла пад мангола-татарскі пагром 1237-1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды ў сярэдзіне 13 ст. Але пагроза такога заняволення не знікла.
Набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. Яны паўтараліся ў 1259, 1275, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. У 1274 і 1277гг., адбыліся паходы аб’яднанага татарскага і паўднева-рускага войска на Гарадзеншчыну. Але захапіць, накласці пастаянную даніну, устанавіць сваю ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям “ярлыкоў”, як ім гэта ўдалося зрабіць у іншых рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.
Беларусь, за выключэннем яее крайніх паўдневых раенаў, не зведала мангола-тотарскага пагрому і ярма. Гэта мела для яе важнае значэнне, пакуль яшчэ дастаткова не асэнсаванае навукай, і прадвызначала далейшы ход гістарычнага развіцця Беларусі. Утой час, як Усходняя Русь на 240 гадоў трапіла пад мангола-татарскае панаванне, а Паўдневая Русь – ператворана ў бязлюдны стэп, Беларусь не зведала такога разбурэння вытворчых сіл, не былі знішчаны яе культурныя центры – гарады. Апошняе вызначыла дамінуячае становішча беларускай культуры і мовы ў ВКЛ.
З усходнеславянскіх зямель мангола-татарам не ўдалося падпарадкаваь сабе толькі землі Беларусі. Гэта можна растлумачыць тым, што Літва і Беларусь на працягу 13-14 ст. аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.
Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.
БІТВА КАЛЯ МАГІЛЬНА
Магільна – вёска, цэнтр Нёманскага, Уздзенскага р –на. Мае 515 ж., 224 двары.
Вядома, што ў 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі Вялікага князя Літоўскага Рынгвальта і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый.
Праўда, у вядомай «Кроніцы Быхаўца» апавядаецца пра дзве бітвы, у якіх татары нібыта былі разгромлены літоўскімі войскамі, - пад Магільнам і пад Койданавам. Аднак шэраг акалічнасцей прымушае сумнявацца ў тым, што яны былі ў сапраўднасці.
Вось што гаворыцца пра Магільнянскую бітву. Пасля таго як літоўскі князь Рынгальт немалы час пракняжыў у Новагародку, князі Святаслаў Кіеўскі, Леў Уладзімірскі і Дзмітры Друцкі намерыліся выгнаць яго адтуль. Узяўшы сабе на падмогу ад цара заволжскага некалькі тысяч татараў, яны рушылі на Новагародак. Рынгальт сустрэў іх на Нёмане, ля Магільна (цяпер на тэрыторыі Уздзенскага р-на, Менскай вобл.), і ў лютым баі, які працягваўся цэлы дзень, разбіў сваіх праціўнікаў і з багатай здабычай вярнуўся ў Новагародак. Кааліцыя рускіх князёў і татар панесла страты ў 40 тыс. чал., у палон трапіла 1 тыс. чал. Страты войска Рынгольта склалі 700 чал. забітымі і 200 параненымі. У «Кроніцы Быхаўца» не паказана, калі адбылася гэта падзея. У ранейшай гістарычнай літаратуры яна адносілася да 1235 г. Але прыняць гэтую дату нельга, бо тут прыгадваюцца татары, якія з'явіліся на Русі толькі пры канцы 30-х гадоў 13 ст. Апроч таго, Рынгальт не мог княжыць у 1235 г. у Новагародку, бо гэтым часам тут княжыў Ізяслаў, як сведчыць Іпацеўскі летапіс. Сярод князёў, што ішлі на Рынгальта, згадваецца Леў Уладзімірскі. Гэта магло б дапамагчы вызначыць найбольш верагодную дату гэтай падзеі, калі б яна сапраўды была. У Іпацеўскім летапісе пад 1274 г. сказана, што шэраг усходнеславянскіх князёў, сярод якіх быў і галіцкі (а не ўладзімірскі) князь Леў, разам з татарамі ішлі на Новагародак, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Паколькі гэтыя князі і татары рухаліся на Новагародак ад Слуцка, то іхны шлях мог праходзіць і праз Магільна. Аднак летапіс, які падрабязна асвятляе гэты паход, нічога не гаворыць пра бітву пад Магільнам. Як мы ведаем, у «Кроніцы Быхаўца» сказана, што гэтая бітва была вялікай і што татары з хаўруснікамі пацярпелі страшэнную паразу, а пасля такой няўдачы яны, вядома, не маглі б ісці далей, да Новагародка. А між тым летапіс гаворыць, што яны, перайшоўшы р.Сэрвеч, падышлі да Новагародка і ўзялі яго вакольны горад. Прыдуманы і сам князь Рынгальт, бо нідзе ў іншых крыніцах ён не прыгадваецца. Апрача таго, «Кроніка Быхаўца» называе яго вялікім князем, але ў 1274 г. ён не мог быць такім, бо гэтым часам у Новагародку княжыў Трайдзень. Не мог ён быць і бацькам Міндоўга, бо той загінуў у 1263 г., а ў «Кроніцы Быхаўца» сказана, што Міндоўг стаў княжыць пасля смерці Рынгальта. Гэты аналіз не пацвярджае таго, што была бітва пад Магільнам, прынамсі ў 1274 годзе, найбольш верагодным для яе, асабліва калі ўлічыць, што ў «Кроніцы Літоўскай і Жамойцкай» яна значыцца пад 1284 г. (у гэтай крыніцы шмат якія падзеі зрушаныя на 10-15 гадоў наперад). Тым не менш усё гэта не выключае таго, што гэтая бітва была. Магчыма, яна калі-небудзь і была, але яе апісанне ў «Кроніцы Быхаўца» скажонае да непазнавальнасци. Не выключана, што бітва пад Магільнам адбылася таксама ў полацкія часы, а пасля была прыпісаная літоўскім князям.
У беларуска-літоўскіх летапісах бітва каля Магільна таксама значыцца ў 1284 годзе. Звесткі пра бітву каля Магільна ў беларуска-літоўскіх летапісах так сама адносяцца да паўлегендарных. У беларуска-літоўскіх летапісах апісваецца, што існаванне князёў, якія ўдзельнічалі ў бітве, іншымі крыніцамі не пацвярджаецца. Але трымаючы пад увагу, што ў 1258-1338 гг. татары 7 разоў хадзілі “на Літву” і пры гэтым разам з імі ўдзельнічалі уладзіміра-валынскія князі, можна дапусціць, што летапісны расказ обапіраецца на рэальные падзеі. Праўдападобна выглядае прывязка бітвы да в. Магільна. Тут Неман мае шырокую абалонь і мелкае дно, спрыяльныя для пераправы войска. Ў 13 ст. тут існавала паселішча, што зафіксавана археалагічна. Ў 15 пачатке 16 ст. насупраць гэтага паселішча каля переправы пабудаваны Магільнянскі замак.
РОЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў БАРАДЗЬБЕ З МАНГОЛА-ТАТАРАМІ