Каменны век на тэрыторыі Беларусі Неалітычныя крамянёвыя шахты

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2013 в 23:09, реферат

Краткое описание

Старажытныя людзі ў выкарыстанні прыроднага асяроддзя мала адышлі ад сваіх жывёльных продкаў. Новым у гэтым занятку напачатку стала бадай што толькі ўжыванне прылад.
Пераважная частка крамянёвых вырабаў першабытнага чалавека была зброяй або прыладамі для разбірання туш, апрацоўкі скур і касцей. Так, ручное рубіла служыла для бліжняга бою, сячэння і капання, востраканечнікі прымацоўвалі да коп'яў, якімі калолі або забівалі дзічыну на адлегласці, часам нават з дапамогай касцяной або драўлянай коп'екідалкі. Кінжалы і нажы служылі для рэзання мяса і скур, скрабкі - для апрацоўкі скур, разцы - для работы з косткамі. Паколькі вопратка была амаль выключна скураная, то пры яе сшыванні выкарыстоўвалі праколкі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

трусав каменный век.docx

— 91.55 Кб (Скачать документ)

Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт  культуры і мастацтваў

Факультэт : Традыцыйнай  беларускай культуры і мастацтва.

Кафедра: Гісторыі Беларусі і музеязнаўства.

 

 

 

 

 

Рэферат па тэме: Каменны век на тэрыторыі Беларусі

Неалітычныя крамянёвыя шахты

 

 

 

Падрыхтавала:

Ладзесава Алена.

2 курс, група 214к

 

 

 

 

 

 

Мінск 2013

 

 

Старажытныя людзі ў выкарыстанні прыроднага асяроддзя мала адышлі ад сваіх  жывёльных продкаў. Новым у гэтым занятку напачатку стала бадай што толькі ўжыванне прылад.  
Пераважная частка крамянёвых вырабаў першабытнага чалавека была зброяй або прыладамі для разбірання туш, апрацоўкі скур і касцей. Так, ручное рубіла служыла для бліжняга бою, сячэння і капання, востраканечнікі прымацоўвалі да коп'яў, якімі калолі або забівалі дзічыну на адлегласці, часам нават з дапамогай касцяной або драўлянай коп'екідалкі. Кінжалы і нажы служылі для рэзання мяса і скур, скрабкі - для апрацоўкі скур, разцы - для работы з косткамі. Паколькі вопратка была амаль выключна скураная, то пры яе сшыванні выкарыстоўвалі праколкі.  
Амаль на кожным неалітычным паселішчы поўдня Беларусі знойдзены крамянёвыя сярпы і масіўныя жніўныя нажы. Для вырабу такіх вялікіх рэчаў, як сякера або цясла, больш падыходзіла сыравіна, якая залягала ў зямной тоўшчы. Яе здаўна знаходзілі ў рачных абрывах або на краях яроў, аднак асабліва цаніўся крэмень, што залягаў у глыбіні крэйды або вапняку.  
У тоўшчы крэйды крамянёвыя канкрэцыі-жаўлакі размяшчаюцца пластамі, ланцужкамі або россыпам. Памеры жаўлакоў ад некалькіх сантыметраў да вялікіх утварэнняў у 30 - 40 см у папярочніку. Больш буйныя крамяні асабліва шукалі людзі позняга неаліту і бронзавага веку. У шэрагу месцаў перайшлі ад іх паверхневага збору да здабычы шахтавым спосабам.

Такія шахты па здабычы  крэменю, якія ўзніклі ў канцы  неаліту, існавалі на сярэднім цячэнні  Росі ў Ваўкавыскім раёне.  
Калі групы познанеалітычнага насельніцтва культуры шарападобных амфар праніклі на захад Беларусі, і ў прыватнасці на Пароссе ў ваколіцы сучаснага пасёлка Краснасельскі, яны адразу ж звярнулі ўвагу на паклады багатай на крэмень крэйды. Тым больш што яна месцамі залягала амаль на самай паверхні.  Археалагічныя даследаванні каля Краснасельскага паказалі, што спачатку крэмень тут здабывалі невялікімі ямамі і траншэямі.

 Гэта магло рабіць і насельніцтва мясцовай познанеалітычнай нёманскай культуры. Аднак яно яшчэ не валодала тэхнікай шахтавай горнараспрацоўкі. Першымі ж сапраўднымі шахцёрамі тут сталі шарападобнікі.  Для здабычы крэменю ў крэйдавай тоўшчы спачатку выкопвалі калодзеж-ствол дыяметрам да 1,5 м і глыбінёй у адпаведнасці з заляганнем сыравіны ў сярэднім 2-3 м. Часам выпрацоўкі былі глыбейшыя, асобныя ж паглыбляліся на 5-8 м. Дасягнуўшы пласта канкрэцый, старажытныя шахцёры пачыналі распрацоўваць іх па ходу залягання падбоямі. Яны былі невялікія, рэдка дасягалі больш чым метр у даўжыню. Гэта абумоўлівалася як тэхнікай бяспекі, так і тым, што было больш рацыянальна побач выкапаць новую шахту, чым высякаць у крэйдавай глыбіні цесныя падбоі, дзе прадукцыйнасць працы была невялікай. Калі пры паглыбленні калодзежа траплялі на некалькі крэменяносных пластоў, шахты атрымлівалі два або нават больш ярусаў падбояў.  Калі крэйдавы ўчастак быў асабліва насычаны канкрэцыямі, то на ім выпрацоўкі размяшчалі густа, і яны нярэдка злучаліся пралазамі-штрэкамі або невялікімі адтулінамі.  У месцах, дзе крэмень утвараў у крэйдавай тоўшчы россыпы, шахты мелі мехападобную форму. Пры скошаным заляганні сыравіны яны таксама рабіліся нахільнымі. Часам выпрацоўкі набывалі форму глыбокіх шчылінапа-добных траншэй.  
Шахтапраходка і здабыча канкрэцый вялася разнастайнымі шахцёрскімі інструментамі з рога, дрэва і каменю. Яны мелі розную форму і прызначэнне. Вусцевая частка шахты магла распрацоўвацца звычайнымі завостранымі каламі. Глыбей жа ў справу ішлі матыкападобныя кіркі-кайлы. Для іх вырабу выкарыстоўваліся фрагменты пераважна аленевых рагоў з адросткамі. Пры гэтым ствол рога быў.рукаяткай, а адростак - рабочай часткай. Адростак загладжваўся, каб на яго не наліпала крэйда, а канец завастраўся касым счэсваннем. Некаторыя кайлы майстраваліся з шырокіх фрагментаў пераважна ласінага рога і мелі прасвідраваныя адтуліны для насаджвання на рукаятку. Часам рабочай часткай капальных інструментаў былі кінжала-падобныя ўстаўкі з адшчапаных рагавых пласцін.  
У вузкіх месцах, дзе нельга было працаваць з замахам, выкарыстоўваліся розныя вастракі-капачы, зробленыя з рагавых адросткаў. Капачамі былі і адчлененыя каронныя часткі рагоў аленя і розныя іншыя завостраныя фрагменты.  Пры здабычы крэменю выкарыстоўвалі і розныя ўдарныя інструменты - рагавыя даўбешкі, камяні, магчыма, і каменныя свідраваныя сякеры, якія часам таксама сустракаюцца ў шахтах.  Пры археалагічных раскопках шахтаў у.крэйдавым друзе шахцёрскіх інструментаў сустракаецца даволі шмат. Пераважная большасць іх - пашкоджаныя экземпляры, выкінутыя наўмысна Аднак зрэдку сустракаюцца і цэлыя экземпляры, пакінутыя па няўважлівасці.  Перагледжаную пароду з падбояў і штрэкаў выграбалі лапаткамі буйных звяроў або пашчапанымі дошчачкамі, адбіткі якіх захаваліся на крэйдавым друзе. Здабытыя канкрэцыі і сам друз, калі толькі ён не ссыпаўся ў ніжэйшыя выпрацоўкі або не зграбаўся ў суседнія пустыя падбоі, выцягваліся на паверхню хутчэй за ўсё ў плеценых кошыках і скураных мяхах. Прынамсі, тоўстая іголка ддя сшывання грубых скур знаходзілася ў шахтавым пахаванні аднаго з крэмнездабытчыкаў.  У друзавым запаўненні некаторых выпрацовак выяўлены пустоты, што засталіся ад невялікіх ствалоў з коратка абсечанымі сукамі. Гэта былі лесвіцы. Для лажання ў шахты выкарыстоўваліся і палкі, якія гарызантальна ўстаўляліся ў адпаведныя паглыбленні сценак выпрацовак.  Па тым, як выдатна захаваліся шахты, сценкі якіх спрэс пакрыты слядамі ад капальных інструментаў, маюць пісагі ад гарэлых лучыц, а вузкія месцы зацёртыя вопраткай, можна меркаваць, што яны адразу ж пасля заканчэння распрацоўкі засыпаліся друзам з суседніх шахтаў. Далейшая ж і асноўная апрацоўка вялася ў размешчаных побач з шахтамі майстэрнях.  
Майстэрні ладзіліся каля камянёў, у прывусцевых частках напаўзасыпаных шахтаў - у месцах зацішных і зручных для працы і кароткачасовага побыту. Тут засталіся пласты адыходаў крэмнеапрацоўкі, сапсаваныя і адбракаваныя нарыхтоўкі прадукцыі, некаторыя прылады працы, а таксама рэшткі агнішчаў.  Майстэрні, што дзейнічалі на аснове Краснасельскіх шахтаў, спецыялізаваліся на вырабе пераважна крамянёвых сякер. На крэйдавых адорвенях Сярэдняга Паросся, (а некаторыя з іх перавышалі ў даўжыні два кіламетры), знаходзілася некалькі тысяч шахтаў. Таму са здабытага ў іх крэменю, верагодна, было змайстравана незлічонае мноства сякер, якія затым шляхам абмену распаўсюджваліся на ўсё Панямонне і маглі экспартавацца нават ў больш аддаленыя рэгіёны.  
Прадуманасць канструкцыі шахтаў, адпрацаванасць тэхнікі горнай праходкі і здабычы сыравіны, дасканаласць шахцёрскіх інструментаў, некаторыя тыпы якіх захаваліся амаль да Навейшага часу, стандартызацыя апрацоўкі крэменю і спецыялізацыя вырабу прадукцыі сведчаць аб незвычайна высокім узроўні мясцовай першабытнай вытворчасці, у якой існаваў і прафесійны падзел працы - шахцёраў, майстроў па крэменю, распаўсюджвальнікаў канечнай прадукцыі.  Падобных шахтаў у іншых мясцінах Беларусі пакуль не знойдзена


Информация о работе Каменны век на тэрыторыі Беларусі Неалітычныя крамянёвыя шахты