Эканамiчнае развiццё беларускiх зямель у другой палове ХIХ – пачатку ХХ стст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2013 в 21:37, контрольная работа

Краткое описание

К сярэдзiне XIX стагоддзя рэзка абвастрыўся крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы. Паступова сельская гаспадарка губляла рысы тыпiчна панскай, на яе развiццё ўсё большы ўплыў аказвалi таварна-грашовыя адносiны. Паскорыўся працэс абеззямельванна сялян, вырасла запазычаннасць памешчыкаў. Прыгоннiцкая сiстэма скоўвала развiццё прамысловасцi, перашкаджала ўжыванню наёмнай рабочай сiлы, стрымлiвала накапленне капiталу.

Содержание

Лiтаратура...........................................................................................................3
Сельская гаспадарка Беларусi пасля
адмены прыгоннага права...............................................................................4-7
Развіццё прамысловасці і гандлю..................................................................8-9
Развіццё беларускіх гарадоў..........................................................................10-

Прикрепленные файлы: 1 файл

Контрольная работа история беларуси.doc

— 115.00 Кб (Скачать документ)

УСТАНОВА АДУКАЦII

«БРЭСЦКI ДЗЯРЖАУНЫ УНIВЕРСЫТЭТ IМЯ А.С. ПУШКIНА»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА: ЭКАНАМIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКIХ ЗЯМЕЛЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХIХ – ПАЧАТКУ ХХ стст.

 

 

 

 

 

 

       

 

 

 

 

 

         Выканала:

                                                                                                       Студэнтка 1 курсу

                                                                                                        Юрыдычнага факультэта

         (4 года)

                                                                       Группа “Г”

                                                                                                      

                                   

                                                                    Праверыў:

                                                            Ермаковіч Леанід Іванавіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БРЭСТ 2010

Змест

 

Лiтаратура...........................................................................................................3

 

Сельская гаспадарка Беларусi пасля

адмены прыгоннага права...............................................................................4-7

 

Развіццё прамысловасці і гандлю..................................................................8-9

 

Развіццё беларускіх гарадоў..........................................................................10-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лiтаратура

 

 

  1. Я.К.Новiк i Г.С. Марцуля Гiсторыя Беларусi y 2-х частках Ч.1., Мiнск «Вышэйшая школа» 2003
  2. А.Г. Каханоўскi, Ю.Л. Казакоў, У.А. Сосны, П.А. Лойка, В.I. Менькоўскi Дапаможнiк па гiсторыi Беларусi для патупаючых у вышэйшыя установы, выданне другое, Мiнск ВП «экаперспектыва»1997
  3. В.I. Галубовiч Эканамiчная гiсторыя Беларусi выданне 2-е дапоўненнае і перапрацаванае, Мiнск НКФ «экаперспектыва» 1996

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Сельская гаспадарка  Беларусi пасля адмены прыгоннага права.

 

К сярэдзiне XIX стагоддзя рэзка абвастрыўся крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы. Паступова сельская гаспадарка губляла рысы тыпiчна панскай, на яе развiццё ўсё большы ўплыў аказвалi таварна-грашовыя адносiны. Паскорыўся працэс абеззямельванна сялян, вырасла запазычаннасць памешчыкаў. Прыгоннiцкая сiстэма скоўвала развiццё прамысловасцi, перашкаджала ўжыванню наёмнай рабочай сiлы, стрымлiвала накапленне капiталу.[3] ст.143

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпiсаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэннi) аб сялянах, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi, i адначасова Манiфест аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былi апублiкаваны 5 сакавiка 1861 г.[2] ст.145 

У адпаведнасцi з «Агульным палажэннем» сяляне атрымлiвалi некаторыя грамадзянскiя правы.Яны маглi займацца промысламi, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы i на службу, несцi асабiстую адказнасцьперад судом i г.д. Памешчыкi не маглi больш прадаваць i красць сялян.

«Агульнае палаженне» прызнавала памешчыкаў уласнiкамi ўсёй зямлi, якая належила iм да рэформы. Частка гэтай зямлi адводзiлася для надзялення сялян, але не у асабiстую ўласнасць, а ў пастаяннае карыстанне. На працягу дзевяцi гадоў сяляне абавязаны былi трымаць адведзены iм надзел i выконваць за гэта павiннасцi ў выглядзе паншчыны або аброку. Гэты час яны называлiся часоваабавязаннымi сялянамi рэгулявалiся ўстаўнымi граматамi, якiя вызначалi пазямельнае ўпарадкаванне i больш не павiннасцi сялян на карысць памешчыка. Складанне ўстаўных грамат даручалася памешчыкам i мiравым пасрэднiкам у двухгадовы тэрмiн.

За карыстанне зямлёй сяляне, як ужо  было сказана, павінны былі выконвацьпавіннасці на карысць памешчыка.За вышэйшы душавы надзел устанавлівалася паншчына ў 40 мужчынсктх і 30 жаночых дзён або аброк у памеры 8 руб. у год. Акрамя таго, уводзілася будаўнічая, падводная, натуральная і іншая павіннасці. З мэтай безумоўнага выканання сялянамі павіннасцяў у абшчынах уводзілася кругавая парука.[3] ст.147

У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай  і чатырох паветах Віцебскай  губерняў землеўпарадкаванне сялян  праводзілася па асобаму “Мясцоваму палаженню”, якое не ўстанавлівала  пэўныя нормы надзелаў. У пастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя і ворныя землі і ўгоддзі, якімі яны, згодна з інвентарамі, карысталіся да 1861 г.Калі ў сялян было больш, чымпаказана ў інвентары, або ў памешчыка заставаляся менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі сялянскіх зямель. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памераў надзелу, але не павінен быў перавышаць інвентарную норму: паншчына – не больш 23 дзён, аброк – не больш 3 руб. з дзесяціны ў год. За выкананне павіннасцей сяляне паветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўся ў падворнае карстане кожнаму гаспадару.[2]ст.146

Разам з тым памешчык, робячы адрэзкі, мог забіраць у сялян лепшыя землі, выганы, вадапоі і іншыя ўгоддзі. На ўсю Беларусь быў пашыраны артыкул, у якім гаварылася, што панскія лясы застаюцца ў распаражэнні памешчыка. “Мясцовае палажэнне” абыйшло і сервітутнае права, што было выкарыстана памешчыкамі, каб пазбавіць сялян пашы.[3]ст.148

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць  ажыццяўлялася праз выкуп.Правілы выкупу зямельнага надзелу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове шасціпрацэнтнай капіталізаціі гадавога аброку.У гэтую сумму ўключаўся даход ад прыгоннай працы, якога памешчык быў пазбаўленны ў сувязі з вызваленнем сялян. Такім чынам, выкуп зямлі сялянамі, па сутнасці, з’яўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцей. Дзяржава для ажыцяўлення выкопной аперацыі давла сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку. Сяляне на 49 гадоў рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплочваць ёй доўг высокімі працэнтамі – так званныя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значна перавышаў фактычны кошт зямлі: напрыклад, рыначны кошт зямлі ў Мінскай губерні складаў 18 руб. за дзесяціну, а па выкупу сяляне павінны былі заплаціць за яе 79 руб. 20 кап. [2] cт.146

Для кіравання сялянамі былі ўтвораны сельскія і валасныя ўлады. Сяляне, якія пражывалі на зямлі аднаго памешчыка і складалі сельскую абшчыну, на агульным сходзе выбіралі старасту, зборшчыка подацей і іншых службовых асоб. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіраліся праўленне на чале са старшынёй і валасны суд.Сельскія і валасныя праўленні кіравлі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыцяўлення рэформаў 1861 г. Былі створаны спецыяльныя мясцовыя органы – міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з’езды  і губернскія па сялянскіх справах установы.[3] ст.149

Міравым пасрэднікам, якія прызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў, падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якія вызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна з “Палажэннямі”. Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформ у губернях, старшыней яе быў губернатар, членамі рэформ у губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі – мясцовыя памшчыкі і чыноўнікі.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужьі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху. У 1861 — 1862 гг. беларускае сялянства чыніла сур'ёзныя перашкоды дзейнасці міравых пасрэднікаў, стварэнню новых органаў сялянскага "самакіравання" і ўвядзенню ўстаўных грамат. Кульмінацыяй гэтага руху з'явілася паўстанне пад кіраўніцтвам К.Каліноскага, якое супала з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур'ёзны ўплыў на палітыку царызму ў адносінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўстукі сялянам.

1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і чатырох паветах Віленскай губернях. Праз тры месяцы гэты указ быў распаўсюджаны на Магілёўскую 4 6еларусктя паветы Віцебскай губерняў. Указ уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны бьлі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. cтвapaлicя праверачныя камісіі, якiя павінны бьлі праверыць правильнасць складання ўставных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя ануляваліся. У выніку праверкі ўстаўных грамат у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і адпаведна выкупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і г.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г. Урадавай адміністрацыяй надавалася  вялікае значэнне землеўладкаванню беззямельных i малазямельных сялян. На падставе цыркуляра 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны бьлі атрымаць свае надзелы ў поўным аб'ёме. Змянілася i землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па закону ад 16 мая 1867 г. аброчны падатак пераўтвараўся ў выкупныя плацяжы, i дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у выніку рэформы 1863 г. сялянству Беларуі вярнулі адрэзаныя раней землі, а таксама былі значна аблегчаны ўмовы выкупу зямль У адрозненне ад унутраных губерняў Расійскай iмпepыi феадальныя адносіны ў Беларсі былі ліквідаваны ў 1863 г. шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян.[2] ст. 149

Аб развіцці капіталізму і сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках За-ходняй Еўропы з вытворцамі таннага i высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці i да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а у Мінскай i Віцебскай губернях - у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Pacii, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Бeлapyci было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзшы 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.У Мінскай i Гродзенскай губернях значнага развіця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі i павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод ix першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 - 1899 гг. узрасла у 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва у Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характер. За апонія два дзесящгоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва i агародніцтва.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Pacii пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай i Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялю. Менш ix было ў Магілёўскай i Віцебскай губернях. Але усё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далека не завяршылася. Адпрацовачная cicтэмa не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся i іншыя перажытю феадалізму. У дадатак да цяжкіх эканамічных ўмоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства i купецтва, яны плацілі дзяржаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, палщэйскую павіннасці. Да ix прымяняліся цялесныя пакаранні. [1] ст.321

 

 

2. Развіццё прамысловасці і гандлю.

Прамысловасць Беларусі развівалася у цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела i свае асаблівасці. Характэрнай рысай прамысловага развіця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрьі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычназавадскіх прадпрыемстваў.

У 60-я гады XIX ст. прамысловасць Беларусі знаходзілася пераважна на дробнатаварнай i мануфактурнай стадыях разіщця. У 1860 г. тут нaлiчвaлacя 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваных дробнакапіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых да 16 чалавек), 140 мануфактур i 76 фабрык i заводаў. Большая частка рамесніцкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах i мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося пaвeлiчэннe кошту яе вытворчасці з 4,3 млн руб. у 1860 г. да 14,1 млн руб. у 1900 г., што было абумоўлена перш за ўсё павелічэннем попыту сялянства, местачковага i гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага ўжытку i паслугі, якімі не магла забяспечыць фабрыка. Хуткімі тэмпамі развіваліся новыя віды рамёстваў — хімічныя, метала- i дрэваапрацоўчыя i інш. Павялічылася ўдзельная вага рамяства ў агульнай колькасці прадпрыемстваў i па колькасці працуючых на ix рабочых адпаведна з 23,2 (1860 г.) да 55,8% (1900 г.) i з 21,5 да 40%. У канцы XIX ст. налічвалася звыш 58 тыс. рамесніцкіх майстэрняў. Аднак доля ix у агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9,0%.

Информация о работе Эканамiчнае развiццё беларускiх зямель у другой палове ХIХ – пачатку ХХ стст.