Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Сентября 2014 в 20:47, реферат
Ефрасіння Полацкая (Еўфрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава), полацкая князёўна, беларуская святая. Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха.
Просьбы аб пераносе мошчаў Ефрасінні Полацкай у яе родны горад паўтараліся і ў наступныя гады. Урэшце пасля рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, калі ў Расійскай імперыі былі знятыя абмежаванні ў рэлігійным пытанні і калі ўлады ўжо не баяліся ўзрастання рэлігійнага "сепаратызму", Свяцейшы Сінод і імператар Мікалай II далі дазвол на перанос мошчаў найпадобнейшай Ефрасінні Полацкай у Полацк. На працягу красавіка—мая 1910 года рака з мошчамі Ефрасінні Полацкай была перавезена ў суправаджэнні флатыліі рачных судоў па Дняпры з Кіева да Оршы з прыпынкамі ў гарадах на шляху і з урачыстымі малебнамі. 23 мая 1910 г., у дзень яе памяці, мошчы святой Ефрасінні Полацкай былі перавезены ў Спаскі манастыр. У 1922 г. дамавіна з мошчамі святой Ефрасінні была ўскрытая, а мошчы былі адпраўленыя ў Маскву на атэістычную выставу, адтуль у Віцебск — у краязнаўчы музей для экспазіцыі. 23 кастрычніка 1943 г. мошчы Ефрасінні Полацкай былі ўрачыста перавезены ў Полацк, у храм Святога Спаса, дзе з таго часу і зберагаецца святыня.
У Беларусі з 1993 г. існуе Усебеларускі жаночы фонд святой Ефрасінні Полацкай. Фонд святой Ефрасінні Полацкай з’яўляецца міжнароднай недзяржаўнай жаночай арганізацыяй, дзейнасць якой скіраваная на развіццё нацыянальнай культуры, навукі і асветы, умацаванне хрысціянскіх традыцый, а таксама на абарону правоў жанчын, асабліва творчых прафесій.
У беларускай савецкай гістарычнай навуцы да другой паловы 80-х гадоў імя Ефрасінні Полацкай альбо зусім не згадвалася (гл. Гісторыю Беларускай ССР, том 1, 1972), альбо да яе гісторыкі ставіліся адмоўна як прадстаўніцы княжацкай дынастыі, ігуменні ды яшчэ і святой. Асаблівай крытыцы падвяргалі партыйныя кіраўнікі і прапагандысты ў пачатку 30-х гадоў тых беларускіх гісторыкаў, хто згадваў Ефрасінню Полацкую, таксама як і Францішка Скарыну, якога чамусьці называлі "каталіцкім манахам". Толькі ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі з’явіўся невялікі артыкул Ул.Калесніка пра асветніцу перыяду Кіеўскай Русі ды былі выдадзены матэрыялы ў хрэстаматыі па старажытнай беларускай дакастрычніцкай літаратуры