Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 21:15, реферат
Развіццё культуры немагчыма без спадчыннай асновы, духоўна-творчага вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння і далейшага развіцця нацыянальных традыцый. Вось чаму культурная спадчына з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам для кожнага народа і адыгрывае вырашальную ролю ў яго духоўным жыцці ў прасторы і часе. Таксама і літаратурная спадчына як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мастацкія багацці мінулага, дапамагае глыбей спазнаць народ і ўключыць яе лепшыя ідэйна-мастацкія з'явы ў наш духоўны актыў, зрабіць іх фактам і фактарам сучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам узбагачэння і развіцця нацыянальнай культуры.
Уводзіны3
Еўфрасіння Полацкая5
Крыж Еўфрасінні Полацкай8
Кірыла Тураўскі11
Літаратура13
Каля 1169 князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу Тураўскага прыняць епіскапства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у так званай «справе Феадорца».
На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў. Спавядальныя малітвы Кірылы Тураўскага — шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай і заступнікамі людзей перад Богам, яго святымі. Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці Кірыла Тураўскі сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай і падрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела.
У апошніх творах красамоўніцкага жанру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах Кірыла Тураўскі раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны сэнс манаскага жыцця і ўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню.
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа.
Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю.
Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў ХІІ-ХVІІ стст. Яго малітвы друкаваліся ў Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і іншых выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы Тураўскага ў «Помніках расейскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап менскі і тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956-1958. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).
Літаратура
Информация о работе Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі