Давид Гарадзецки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2013 в 13:34, реферат

Краткое описание

биография

Прикрепленные файлы: 1 файл

Давыд Гарадзенски.docx

— 25.33 Кб (Скачать документ)

 

З тужлівым сэрцам пакідаў  ён Пскоў. Многа роднага і памятнага  засталося ў гэтым горадзе. Калі яшчэ прыедзе сюды? Аднак лёс зноў прывёў Давыда ў горад юнацтва  ўжо праз месяц.

 

Пасля ад'езду з Пскова ліцьвінскага ваяводы лівонцы асмялелі і ў  маі на ладдзях і конях рушылі да горада. Кіраваў рыцарамі намеснік лівонскага правінцыйнага магістра Кецельгод. Васемнаццаць дзён працягвалася аблога. Крыжакі абстрэльвалі горад  з каменямётаў, разбуралі сцены  сценабітнымі машынамі. Пры першым жа прыступе ворага загінуў пскоўскі пасаднік Сяліла Алексініч, пскавічы засталіся  без правадыра. Адзінае выратаванне  ў гэтым становішчы - дапамога Ноўгарада. Некалькі вестуноў «з многою печялию  и тугою» паслалі пскавічы да князя  Юрыя Данілавіча. Ён і зараз спалохаўся, «не помогоша».

 

А на дапамогу Пскову «приспе  князь Давыд из Литвы с людьми своими». Дзень і ноч, не шкадуючы ні сябе, ні коней, імчаліся гарадзенцы. Кароткі адпачынак - і зноў у дарогу. У гэты час з Ізборска выступіў князь Астафій і ўдарыў па крыжаках. Давыд паспеў у самы разгар бітвы  і адкінуў ордэнцаў за раку Вялікую. Усе асадныя машыны і каменямёты дасталіся пераможцам. Крыжакі ўцяклі ў Лівонію.

 

Сяброўства з Давыдам  Гарадзенскім шукае Рыга. У пасланні рады горада Гедзіміну ад 1323 года чытаем: «Пасля даведаліся мы, быццам пан Давыд  стаў цяпер князем пскоўскім. А паколькі вы з ім вельмі блізкія сябры, дык  мы настойліва просім вашу міласць  не адмовіць зрабіць так, каб з  вашага ўплывовага пасрэдніцтва ён стаў сябрам нашага горада і заступнікам  нашых суайчыннікаў, таму што яны  не аднойчы праязджаюць праз яго  землі».

 

Не здолеўшы перамагчы  ліцьвінскага ваяводу ў адкрытым баі, Ордэн вырашыў расправіцца  з ім хітрасцю. У раннюю вясну 1324 года атрад з 600 крыжакоў патаемна прабраўся  ў гарадзенскія ваколіцы і напаў  на родавае памесце Давыда. Усіх, хто там жыў, напаткала смерць. Пад мячамі крыжакоў, відаць, загінула і жонка Давыда, Бірута. Сам ён у гэты час знаходзіўся ў Горадні, а калі з дружынай паспяшыў дадому, крыжакі паспелі ўцячы за мяжу. Толькі попел убачыў Давыд на месцы  свайго дома.

 

Жорсткай і крывавай, інакш  не назавеш, была помста Давыда Гарадзенскага. У тым жа годзе ён з гарадзенцамі напаў на саюзніка тэўтонаў - Мазовію. Гарадзенская дружына ўзяла штурмам  горад Пулуцк, авалодала 130 сёламі, разбурыла 30 касцёлаў, вывела ў няволю 2 тысячы палонных. Адначасова Гедзімін спустошыў  Добрынскую зямлю. Па Польшчы быў  нанесены сакрушальны ўдар. Польскі  кароль Уладзіслаў Лакетак адправіў да Гедзіміна пасольства з прапановай заключыць хаўрус супраць крыжакоў. Вялікі князь прыняў гэтую прапанову  і, каб умацаваць саюз, выдаў сваю дачку Альдону (у хрышчэнні - Ганну) за сына Ўладзіслава - Казіміра і вярнуў з палону 20 тысяч палякаў. Мірны  саюз з Вялікім Княствам заключыла  і Мазовія. І гэтую дамову Гедзімін змацаваў шлюбам сваёй дачкі Марыі  з мазавецкім князем Трайдзенем.

 

Упершыню супраць Ордэна выступілі Вялікае Княства Літоўскае  і Польшча. Давыд Гарадзенскі  з 1200 ліцьвінскімі ваярамі і польскім атрадам уварваўся ў Брандэнбургскую  мархію. Саюзнае войска дайшло да Франкфурта-на-Одэры, захапіўшы 6 тысяч палонных. На зваротным  шляху падкуплены крыжакамі мазавецкі  рыцар Анджэй Гост, скарыстаўшы даверлівасць Давыда, прыйшоў да яго ў шацёр  і па-здрадніцку забіў ваяводу. Па даўняй славянскай традыцыі ліцьвінскія  ваяры на шчытах прынеслі цела свайго правадыра ў Горадню. Пахавалі Давыда на беразе Нёмана, каля Каложскай царквы. І назаўсёды застаўся Давыд на зямлі сваіх продкаў.


Информация о работе Давид Гарадзецки