Барацьба партызан і падпольшчыкаў з акупантамі ўАстравецкім раёне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Сентября 2013 в 18:42, доклад

Краткое описание

Раптоўным нападам Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 года выбухнула самая страшная ў гісторыі вайна. Дзве танкавыя группы ворага спрабавалі імкліва захапіць у клешчы амаль усю Беларусь. На поўначы ў кірунку Вільнюса – Ліды дзейнічала 3-я танкавая група. Яе камандуючаму генерал-палкоўніку Г. фон Готу была пастаўлена задача выйсці на рубеж Маладзечна – воз. Нарач.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………3
Асноўная частка………………………………………………………4
Партызанскі рух. Баявыя аперацыі………………………………4
Вызваленне Астравеччыны………………………………………8
Заканчэнне……………………………………………………………11
Літаратура……………………………………………………………12

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.docx

— 149.11 Кб (Скачать документ)

У далейшым праз Гервяты  і Варняны на Вільнюс наступалі  часці 8-й гвардзейскай механізаванай  брыгады, 1705-га зенітнага палка і 1-га асобага Маладзечанскага матацыклетнага батальёна.

На Астравец і Гудагай  з боку Мядзельшчыны наступала партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б пад камандаваннем  М.І. Фёдарава, якая налічвала 338 байцоў. 3 ліпеня ў 19.40 яна атакавала нямецкі гарнізон каля Астраўца, які меў абарончыя ўмацаванні ў раёне лесапільнага завода. У час штурму вылучыліся байцы разведузвода І.П. Шылькова, 2-га атрада імя Чкалава пад камандаваннем К.П. Міхалькова і атрада імя Пархоменкі пад камандаваннем Д.Я. Крэмса. Немцы не вытрымалі ўдару і на аўтамашынах адступілі на Гудагай, але перед гэтым яна паспелі падпаліць пасёлак гранатамі і запальнымі кулямі. Пойнасцю згарэла цэнтральная частка Астраўца ад млына да касцёла. Партызанам давялося адмовіцца ад праследавання і заняцца тушэннем пажару.

На наступны дзень пасля  штурму ў Астравец прыбыла армейская  разведка ў складзе 40 байцоў пад  камандаваннем маёра, а 6 ліпеня ў 13.45 ў пасёлак ўступілі часці 449-га стралковага  палка144-й ордэнаў Суворава, Кутузава і Неўскага дывізіі, якой камандаваў палкоўнік А.А. Данец.

У гэтыя дні бязлітасныя  баі завязаліся за вёску Мхалішкі, якая займала вялікае стратэгічнае палажэнне на перасячэнні тракту Вільня – Полацк каля ракі Вілія. Тут  наступала 16-ая Смаленская партызанская брыгада пад камандаваннем палкоўніка І.Р. Шлапакова, якая налічвала 637 партызан. У канцы чэрвеня брыгада рушыла ў напрамку на Вільню і вызваліла пасёлак Свір. Ей таксама было даручана захапіць Міхалішкі і захавать мост праз Вілію да падыходу Чырвонай Арміі. Непасрэдна для выканання гэтага задання былі вызначаны 3 атрады і 60 конных разведчыкаў. Узначаліў групу намеснік камандзіра брыгады па разведцы В.С. Дублёных ( партызанская мянушка “Уральскі” ).

4 ліпеня 1944 г. атрад заняў Міхалішкі. Насуперак спадзяванням, бою не было – паліцэйскі гарнізон, не чакаючы падыходу Чырвонай Арміі, яшчэ раніцай пакінуў і лясамі адышоў на Пабрадзе. Дублёных даў загад паслаць конную разведку на Газу, але ў гэты момант нечакана з таго боку з’явіліся 3 машыны з нямецкімі салдатамі. Партызаны хутка замаскіраваліся і вырашылі зрабіць немцам засаду. Аўтамашыны спыніліся ля моста, нямецкія салдаты пачалі выгружаць скрыні з узрыўчаткай. Было відавочна, што гітлераўцы жадаюць узарваць мост і тым самым затрымаць рух савецкіх войск. Партызаны адкрылі вінтовачны і кулямётны агонь. Сярод немцаў узнік перапалох, але яны хутка адышлі, занялі кругавую абарону і ўступілі ў бой.

Ва ўпартай барацьбе абодва бакі панеслі страты. Загінула аддзяленне Івашкевіча, якое прыкрывала мост, але  і немцы, страціўшы шмат забітымі і параненымі, вымушаны былі адступаць. Спроба ўзарваць мост была сарвана.

У іншых населеных пунктах  праціўнік, як правіла, не аказваў супраціўлення. Невялікія гарнізоны паліцаяў пры  набліжэнні партызан і чырвонаармейцаў  разбегліся і хаваліся у лясах  ці стараліся адысці на захад услед за адступаючай арміяй.

Раён быў вызвалены, але  вайна яшчэ працягвалася. У Астраўцы і ў вёсках пачалося аднаўленне разбураных прадпрыемстваў, дарог, мастоў, ліній сувязі.

Набліжалася мірнае жыццё…

 

 

 

 

Заканчэнне

Усенародная барацьба супраць  нямецка-фашысцкіх акупантаў у Беларусі, якая працягвалася з першага дня вайны да поўнага вызвалення рэспублікі, стала сур’ёзным укладам у Перамогу. Зарадзіўшыся з маленькіх, ледзь прыкметных ручайкоў, партызанскі рух перетварыўся ў шырокую, імклівую раку, якая ў паводку змятае на сваім шляху любыя, здавалася б непераадольныя, перашкоды. Годны ўклад у справу Перамогі ўнеслі ўражэнцы Астравецкага раёна!

            Помнік савецкім воінам і партызанам  у г. Астравец

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

  1. Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна “Памяць”. Т.С. Сямёнавай. Мінск, 2004 ( с. 207-341 ).
  2. “Астравеччына, край дарагі…” А.В. Мальдзіса. Мінск, 1977 ( с. 28-33).

 


Информация о работе Барацьба партызан і падпольшчыкаў з акупантамі ўАстравецкім раёне