Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 14:51, реферат
Тэма маёй працы “Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970-1980 гг)”, з’яўляецца актуальнай, так як у разглядаемы перыяд сістэматычная археалагічная праца ў Магілёўскай вобласці толькі пачыналась і звестак пра гэта мала. Данная праца дае магчымасць выкарыстоўваць перыядычны друк у навуковай працы.
Археалагічныя даследаванні Магілёўскай вобласці асвятляюцца не толькі ў матэрыялах канферэнцый, археалагічных часопісах, але і ў перыядычным друку (у прыватнасці, у раённых газетах).
Уводзіны………………………………………………………………4
Помнікі каменнага і бронзавага веку…………………………….....7
Помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча………………......11
Кароткі агляд гісторыі вывучэння помнікаў археалогіі Магілёўшчыны ў 1970-1980 гг. Персаналіі……………………….19
Заключэнне…………………………………………………………..26
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры……………………
2. Помнікі ранняга жалезнага века і сярэднявечча.
Чавускі раён.
Нікіцін, В. Адступіўшы за далячынь стагоддзяў / В. Нікіцін // “Іскра” (Чавускі р-н). - 07. 09. 1978. Раскопкі курганоў на тэрыторыі Чавускага раёна ў 1976 годзе.
Г. Быхаў.
Абрамовіч, Д. Курганы / Д. Абрамовіч // газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 29.03.1973. Курганы ва урочышчы “Сухавішча” колькасцю каля шасці дзясяткаў. Вышыня іх дасягае 2-2, 5 метра. Адзін ад аднаго знаходзяцца на адлегласці 10-20 метраў. Адносяцца да розных гістарычных эпох.
Абрамовіч, Д., Нікіцін В.
Расказваюсь старажытныя
Нікіцін, В. І. З эпох тых далёкіх / В. І. Нікіцін // газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 19. 10. 1976. Пра раскопкі ў 1975 годзе селішча II-IX стагоддзяў, размешчанага поўночней вёскі Тайманава. Зроблена тры новых раскопы – 17, 18 і 19 – былі зроблены ва ўсходняй частцы пасялення, на захад ад участка, даследаванага ў 1974 годзе. Яны занялі 940 квадратных метраў. Культурны пласт ад 40 да 120-ці сантыметраў. Знойдзены абломкі і цэлыя ляпныя сасуды II-V і кераміка VI-IX стагоддзяў. Сустракаюцца і матэрыяла Кіеўскай Русі- ганчарныя вырабы, шыферныя пласціны , гліняныя грузілы. Знойдзены таксама сярпы, нажы, кольцы, стрыжань, посахападобная булаўка. Адкрыта чатыры пабудовы, плошчай 12-16 квадратных метра.
Працавалі археолагі і на стаянкі Бароўка на другой пойменнай тжрасе правага берага Дняпра. Помнік аднесены да ранняга мезаліту. На плошчы 170×50 метраў знойдзены цэлыя скапленні расшчэпленага крэмня – 11442 экзэмпляры. Гэта 493 розныя прылады, 349 нуклеусаў, 908 пласцін, 4375 адўчэпаў, шматлікія дробныя асколкі і лускавінкі. Усе прылады працы прадстаўляюць адзіны комплекс.
Нікіцін, В. І. Новыя адкрыцці археолагаў / В. І. Нікіцін // газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 10. 10. 1970. Пра раскопкі селішча Тайманава. У 1968 годзе было закладзена шэсць раскопаў. Выяўлены рэшткі паўзямлянак. Аналіз знаходак сведчыць, што селішча існавала з II па IX стагоддзі. Гэта пацвердзілі і раскопкі 1969 года, калі былі ўскрыты яшчэ дзве паўзямлянкі. Знойдзены розныя рэчы, упрыгожванні. Значныя работы праведзены і на бескурганным могільніку непадалёку ад селішча.
Нікіцін, В. І. ... І адкрыла зямля / В. І. Нікіцін // газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 21.02.1978. Раскопкі археалагічнака комплекса каля вёскі Тайманава ў 1976 годзе. Тры новых раскопы – 20, 21 і 22., закладзеныя ва ўсходняй часткі комплекса, занялі 1376 квадратных метраў. Яны злучылі ў адзіную плошчу раскопкі усех папярэдніх гадоў. Жыллё паўзямляначнага тыпу знаходзіцца адно над адным. Даціраваны другой чвэрцю першага тысячагоддзя нашай эры. У паўночнай часты знойдзена сем пахаванняў у круглых і падоўжаных ямах Знойдзены цікавыя вырабы з жалеза.
Г. Бобруйск.
Ксяндзоў, І. Сляды мінулых тысячагодзяў / І. Ксяндзоў // газета “Камуніст” (г. Бобруйск). - 07. 02. 1975. Помнікаў каменнага века- пасяленні старажытнага чалавека каля вёскі Даманова, на полі паміж вёскамі Даманова і Хутарок. Помнікі жалезнага века – умацаваныя пасёлкі (гарадзішчы), пахавальныя курганы каля вёскі Міхалёва і Банёўка.
Мельнікаў, М. Цікавая знаходка / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда (Магілёў). - 10. 09. 1974. У вёсцы Волчас знайшлі старадаўнюю пабудову, якую вымыла ў яры, что знаходзіцца каля ракі Волчас. Было праведзена абследванне месца знаходкі, якое паказала, что людзі пасяліліся на высокім беразе ракі не менш дзвюх тысяч год таму назад і жылі да XVI-XVII стст.
Г. Бялынічы.
Нікіцін, В. Курганы расказваюць / В. Нікіцін // “Зара камунізму” (г. Бялынічы). - 22.03.1977. Асноўныя раскопкі праводзіліся ў раўне ракі Друць і яе прытках. У 1975 годзе археолагі абследвалі 23 помнікі матэрыяльнай культуры: 7 паселішчаў, 16 могільнікаў. Гэта старарускія паселішчы каля вёсак Заполле і Дзевашычы, курганавыя групы каля вёсак Парахоўка, Кіраўка, Гоенка, Стараселле, Малатоўка. Размеры паселішчаў ад 50-150 × 100-230.
Г. Горкі.
Ліўшыц, І. Маўклівыя сведкі
мінулага / І. Ліўшыц // “Ленінскі шлях”
(г. Горкі). - 06. 07. 1972. Паблізу вёсак
Ваўкаўшчына, Нікадзімава, Леніна, Касцюшкава,
Сенькава знойдзены паселішчы-
Касцюковіцкі раён.
Бутэлін, М. Курганы / М. Бутэлін // “Сцяг камунізма” (Касцюковіцкі р-н). - 24.11. 1973. Археалагічныя помнікі Касцюкоўшчыны на берагах ракі Бесядзь і яе прытокаў каля вёсак Вітунь, Канічы, Бялынкавічы, Калодзіва, Гайкоўка, Клеявічы, Кісялёўка (Слабодка), Белая Дуброва, Брацькавічы, Васілеўка, Гутка, Малая Крапіўня, Красніца, ВалынежМуравелле, Прудок.Сялецкае, Фралоўка, Шчаглоўка. Раскопкі Волатавай магіля ля вёскі Валынеж, якія праводзіліся ў 1873 годзе.
Кіраўскі раён.
Абрамовіч , Д. Наш край у далёкім мінулым / Д. Абрамовіч // “Кіравец” (Кіраўскі р-н). - 15.06. 1974. На тэрыторыі раёна самым буйным могільнікам, які налічвае 270 курганоў, з’яўляецца могільнік каля вёскі Валосавічы. Пры дарозе паміж вёскамі Гарадзец і Рудня ёсць 60 вельмі буйных курганаў круглай формы. Многа курганоў знаходзіцца каля вёсак Добасна, Любонічы, Папоўшчына, Падрэчча, Барчыцы, Жылічы, Чыгірынка.
Клічаўскі раён.
Абрамовіч, Д. Археалагічныя
помнікі / Д. Абрамовіч // “Сцяг саветаў”
(Клічаўскі р-н). - 09.07. 1974. Некалькі курганаў
знаходзяцца каля вёскі Бацэвічы
ля ракі Вольсы. Паіж вёскамі Бёрда
і Ваевічы налічваецца 20 курганаў.
Ва ўрочышчы Сямібраты ў лесе ёсць
32 курганы і 4 каменныя магілы. Ля
вёскі Дулебня знойдзена
Багайчук , С. Помнікі старадаўнасці / С. Багайчук // “Сцяг саветаў” (Клічаўскі р-н). - 23.11. 1976. Паўтор статьі з номера за 9 ліпеня 1974 г. “Сцяг саветаў”.
Крычаўскі раён.
Мельнікаў, М. Меч волата / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда (Магілёў). - 12. 07.1975. Волатаўскі меч – двухручны меч. Пра 3 знаходкі такіх мячоў пры раскопках Замкавай гары ў Крычаве.
Мельнікаў, М. Гора Замкавай
гары / М. Мельнікаў // Магілёўская
праўда (Могілёў). - 18. 12. 1970. М. М. Мельнікаў
расказвае пра дрэнны стан Замкавай
гары ў г. Крычаў, пра разбурэнне
Крычаўскага замка і пра
Мельнікаў, М. Скарбы замкавай гары / М. Мельнікаў // “Ленінскі кліч” (Крычаўскі р-н). - 19. 07. 1973. Знаходкі звана ля падножжа Замкавай гары. Побач амаль цацачны тапорык. Знойдзен таксама двухручны меч.
Мельнікаў, М. Крэпасць адкрывае свае таямніцы / М. Мельнікаў // “Ленінскі кліч” (Крычаўскі р-н). - 05.04. 1973. Пра знаходкі узорнай кафлі з малюнкамі сабак, кветак, галінак дрэў. Знойдзена медная манета часоў Пятра I, медная ручка ад сундука.
Мельнікаў, М. Цікавая знаходка / М. Мельнікаў // “Ленінскі кліч” (Крычаўскі р-н). - 27. 06. 1974. М. Ткачоў кіраваў раскопкамі Замкавай гары. Выявіў прадметы і збудаванні XII стагоддзя. Значны апрацэнт знаходак склалі косці зубра і дзіка.
Мельнікаў, М. Пра што расказваюць раскопкі / М. Мельнікаў // “Ленінскі кліч” (Крычаўскі р-н). - 26. 09. 1974. Аб узнікненні горада і раскопках на Замкавай гары. На адным з участкаў Замкавай гары адкапалі рэшткі жылой пабудовы XIII стагоддзя. Невялікая хатка памерам 4×3 метра. Пабудова згарэла. Добрую чвэрць хаты складала печ-каменка. Сярод камянёў печы знойдзены гліняныя гаршкі. Знойдзены косткі свінні і лася. На замчышчы знойдзена даволі многа кафлі XV- XVIII стст. Прарэзка вала сведчыць аб пашырэнні пляцоўкі вала ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
Мельнікаў, М. Зноў двухручны меч / М. Мельнікаў // “Ленінскі кліч” (Крычаўскі р-н). - 17. 10. 1974. 6 кастрычніка 1974 года пры раскопках Замкавай гары знойдзены двухручны меч каля метра даўжынёй. Таксама пры раскопках знойдзена гарматнае ядро XVII стагоддзя дыяметрам 30 сантыметраў.
Рыер, Я. Па слядах далёкіх продкаў / Я. Рыер // Магілёўская праўда. - 17. 11. 1972. У Чавускім раёне ўзяты на улік 26 памнікаў археалогіі. На правым беразе р. Бася. Сляды неўмацаванага пасялення I тыс. н.э. выяўлены на левым беразе р. Раста. Абследавана 8 гарадзішч, найбольш буйное на левым беразе р. Проня. У Слаўгарадскім раёне на ўлік узяты 33 археалагтчныя помнікі. На правым беразе Сажа ля Слаўгарада і вёсак Сіліна Поле, Рудня і Гайшын абследаваны 10 пасяленняў эпохі неаліту і бронзы. Фрагменты ямачнай керамікі собраны ва ўрочышчы Лютараўскім – III тыс. н.э. у раёне ўзяты на ўлік 15 курганных груп з агульнай колькасцю 432 курганы. Могільнік ля вёскі Дуброўка налічвае 135 курганаў.
Магілёўскі раён.
Абрамовіч, Д. Сляды далёкіх продкаў / Д. Абрамовіч // “За камуністычную працу” (Магілёўскі р-н). - 26. 10. 1974. Гарадзішчы старажытных славян знаходдзяцца паблізу вёскі Агееўка. Каля вёскі Бароўка размешчана селішча, якое адносіцца да першага тыс. н.э. Непадалёку ад вёскі Бракава размяшчаецца круглы курган вышынёй да двух метраў. Паміж Магілёвам і Буйнічамі на правым беразе Дняпра. Ва урочышчы Благадаць размешана гаразішча з лепнай керамікай. Курганы адзначаны таксама насупраць вёскі Дабрасневічы на левым беразе Лахвы (да 97 курганаў), ля вёсак Дасовічы, Княжыцы, Салтанаўка, у лесе ля Сідаравіч, ля вёсак Ямніца і Гуслішчы. Гарадзішчы старажытных славян размешчаны ў вёсцы Гарадзішча, ля вёсак Незаўка, Дашкаўка, ля Мілееўскага возера. Ля вёскі палыкавічы ёсць гарадзішча жалезнага веку – Барсучыная горка. Гарадзішчы ў Княжыцах, Пустым Асаўцы і Сухарах
Мсціслаўскі раён.
Анюкоў, М. Мсціслаў – беларускі Суздаль / М. Анюкоў // “Святло Кастрычніка” (Мсціслаўскі р-н). - 09. 10. 1979. Л. В. Аляксееў паведамляе а поспехах археагічнай працы ў горадзе Мсціслаў. Ў 1979 годзе археолагі надкнуліся на дрыўляны насціл на глубіні 1, 4 метра, які мяняўся сем разоў. Самае старажытнае машчэнне вуліцы да 1242 года. Раскопкі Дзівочай і Замкавай гор.
Трусаў, А. Помнікі расказваюць / А. Трусаў // “Святло Кастрычніка” (Мсціслаўскі р-н). - 04. 12. 1979. А. Трусаў паведамляе пра памнікі Мсціслаўля. Дзявочая гара, Замкавая гара, якая мае магутны культурны пласт. Троіцкая гара, якая знаходзіцца паблізу Замкавай гары. Былы кармеліцкі Успенскі касцёл XVII стагоддзя. Ансамбль былога іезуіцкага манастыра, узведзен у XVII-XIX стст. Мікалаеўскі касцёл. Царква Аляксандра Неўскага – пабудова XVIII-XIX стст. Мужчынская гімназія, узведзенная ў 1907-1908 гг. Троіцкая царква – 1884. Былыя гандлёвыя рады, якія ўзніклі ў пачатку XIX ст. Цагляная каланча – канец XIX ст. Былая Слабодская царква – сяр. XIX ст Жылая цагляная забудова канца XIX стагоддзя.
Слаўгарадскі раён.
Цішчанка, У. Курганы Радзімічаў
на тэррыторыі Слаўгарадскага р-на /
У. Цішчанка // “Ленінскае слова” (Слаўгарадскі
р-н). - 13. 06. 1970. На тэрыторыі Слаўгарадскага
раёна каля 30 курганных груп, агульны
лік курганаў дасягае 1000. На 1970 год
абследаваны курганы і
Седов, В. В., Мельниковская О. Н. Племена южной Беларуси в раннем железном веке / В. В. Седов, О. Н. Мельниковская // Советская археология. - 1970 №2, С. 265. Рецензируемая книга подводит итог работы археологов над милоградскими древностями на территории Беларускай ССР. Книга О. Н. Мельниковская состоит из 4 глав и карты с перечнем милоградских памятников Южной Беларуси.
3. Кароткі агляд гісторыі вывучэння помнікаў археалогіі Магілёўшчыны ў 1970-1980 гг. Персаналіі.
Климовичский район.
В 1970 году развернулась деятельность по учёту и исследованию археологических памятников области. Летом 1970 года а Климовичском районе работала археологическая экспедиция, возглавляемая В. Ф. Копытиным. Открыта мезолитическая стаянка на левом берегу р. Остер у деревни Старый Дедин и курганные могильники эпохи Древней Руси возле деревень Имюхино и Хатовиж.
Информация о работе Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970 – 1980 гг.)