Адмены прыгоннага права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2013 в 18:08, реферат

Краткое описание

Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

Прикрепленные файлы: 1 файл

история б4.docx

— 42.35 Кб (Скачать документ)

У гарадах вядучае месца  займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці  і карпаратыўнай замкнённасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены  цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарацкое рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення патрэб памешчыка-прыгонніка і яго гаспадаркі. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Меньшая даходнасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. кола мануфактур пашырылася. У 1801-1805 гг. у беларускіх губернях было больш за 300 прадпрыемстваў. З 50-х гг. XIX ст. пачаўся хуткі рост капіталістычных мануфактур з вольнанаёмнымі рабочымі. Уласнікамі мануфактур з’яўляліся купцы, мяшчане і рамесніцкія майстры. На 57 капіталістычных мануфактур у 1860 г. працавала 1.746 рабочых, яны выпускалі прадукцыі на 752 тыс. руб., гэта каля 48% прадукцыі ўсіх мануфактур.Адначасова (другая чвэрць XIX ст.) адбывалася ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Іх частка адносілася да тыпу фабрычна-завоцкіх прадпрыемстваў. Арандатары вотчынных мануфактур выкупалі станкі, будынкі, зямлю і перабудоўвалі прадпрыемствы на капіталістычны лад (металургічны завод у Налібоках).Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці з’явіліся ў 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага ў мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, ён быў аснашчаны паравым рухавіком, размяшчаўся ў цагляным будынку, усе рабочыя былі вольнанаёмнымі, затым цукровы завод у Беліцы.Сярод рэгіенаў лідыравалі Гродзенская губерня (суконныя прадпрыемствы) і Магілёўская губерня, адставала Мінская губерня. Кошт прадукцыі фабрычнай прамысловасці Беларусі ў 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і працоўнай сілы. Дамінуючымі галінамі фабрычна-завадской прамысловасці ў гэты перыяд былі суконная, папяровая і шкляная. Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.На працягу першай паловы XIX ст. дробная вытворчасць у прамысловасці пераважала. Хаця колькасць прадпрыемстваў у ей у параўнанні з 1796 г. скарацілася ў 2,3 раза, але аб’ём прадукцыі вырас да 7.105 тыс. руб. Гэта ўдвая больш за мануфактурную і фабрычную вытворчасці разам. Так сама пануючай яшчэ заставалася прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў на 1860 г. яна пераўзыходзіла капіталістычную ў 1,5 раза, па колькасці рабочых у 1,8 раза, па валавой прадукцыі ў 2,8 раза.З 1796 па 1861 г. адбываўся рост гарадоў. Насельніцтва гарадоў павялічылася ў 4 разы – з 80 да 320 тыс. Там зменьшылася колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран і духавенства), павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найму.Больш заметнымі сталі перамены ў нацыянальным складзе гарацкога насельніцтва Беларусі, значна вырасла колькасць яўрэяў (прычына – існаванне “мяжы аседласці”) і рускіх (новае чыноўніцтва).Развіццю гандлю спрыяў рост колькасці вольнанаёмных рабочых. Да 40-50-х гг. XIX ст. у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва, з’яўляецца катэгорыя гандлюючых сялян. Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30-50-я гг. XIX ст. былі кірмашы. Самыя вялікія былі ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, нязначныя – у Віленскай і Мінскай (на Беларусі быў 351 кірмаш з прывозам на 7,4 млн. руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні (501 тыс. руб.). Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Стацыянарны гандаль адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і г.д.

 

Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны  гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт  транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы  Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю  перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся  еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся  традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, але з апошнім у Расійскай  імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная мяжа.

Між тым як унутраны, так  і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені  перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы росту гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.Першая палова XIX ст. – перыяд далейшага фарміравання капіталістычных адносін. Аб гатым сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Але тэмпы прамысловага развіцця беларускіх губерній былі ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны – панаванне прыгоннай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасці, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.

Спробы гаспадарчых рэформаў. Крызісныя з’явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванню існуючых парадкаў. Першыя спарадычныя меры прымаліся яшчэ ў пачатку стагоддзя, Але былі непаслядоўнымі і абмежаванымі. Так, у 1801 г. Расійскі ўрад даў дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам (упершыню купцы і мяшчане Беларусі набылі гэта права яшчэ ў 1775 г. згодна з пастановай Сейму Рэчы Паспалітай). А ў 1803 г. быў выдадзены ўказ аб так званых “вольных хлебапашцах”. Памешчыкі мелі права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп, але за імі заставаліся павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.

Інвентарная рэформа 1844-1857 гг.. З мэтай абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад увеў абавязковыя інвентары – гаспадарчае  апісанне памешчыцкіх маёнткаў з  дакладнай фіксацыяй колькасці  прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў. У 1844 г. было зацверджана палажэнне аб стварэнні  дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых  інвентароў памешчыцкіх маёнткаў. У  камітэтах ўдзельнічалі самі памешчыкі, таму складзеные імі інвентары сялянам палёгкі не неслі.

Па інвентарах уся зямля, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Для вызначэння павіннасцей за аснову была прынята  трэцяя частка даходу з вылучаных  сялянам зямель. Інвентарныя правілы  часта парушаліся памешчыкамі, тым  не менш дзяржава ў некаторай ступені  ахоўвала сялян ад празмерных апетытаў іх гаспадароў. Да 1857 г. інвентары былі ўведзены толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх  маёнткаў (сяляне актыўна супрацьдзейнічалі  іх ўвядзенню), таму можна гаварыць аб правале рэформы.

Адначасова ў сістэме  кіравання дзяржаўнай маёмасцю (каля 465 тыс. сялян на Беларусі) патрабавалася  рэформа кіравання дзяржаўнымі  сялянамі. Яна была праведзена ў 1837-1841 гг. міністрам дзяржаўнай маёмасці П.Д. Кісялёвым. Рэформа мела тры  накірункі: рэформа кіравання дзяржаўнай вёскай; “папячыцельская” палітыка; “люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў”.

Рэформа кіравання вёскай пачалася ў 1837 г. згодна з спецыяльным  палажэннем. Была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў, і быў створаны бюракратычны аппарат кіравання сялянамі, утрыманне  якога лягло на плечы дзяржаўных сялян.

“Папячыцельская палітыка”  ўключала арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, арганізацыю пачатковага  навучання для дзяцей і арганізацыю  медыцынскай дапамогі. Харчовая дапамога на выпадак перыядычных неўраджаяў складалася ў стварэнні грамадскіх запасаў зерня. Галоўнай крыніцай папаўнення кармоў служылі грамацкія заворванні. Аднак колькасць хлеба ў крамах не павялічвалася. Не лепш былі справы і з іншымі пачынаннямі «папячыцельскай палітыкі». Да таго ж мерапрыемствы папячыцельства фінансаваліся не дзяржавай, а з сум сялянскіх капіталаў і грамадскага збору.Мэта люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў – павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі праз ліквідацыю сялянскага малазямелля (пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і перасяленне сялян) і рэгламентацыю і ўніфікацыю павіннасцяў. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. з захаваннем фальварачна-баршчыннай сістэмы, і з 1844 г. па 1857 г. – паскораны ўвод аброчнай сістэмы.Гэта сялянская рэформа мела буржуазны характар, бо спрыяла пашырэнню таварна-грашовых адносін на вёсцы.Акрамя таго, у першай палове стагоддзя былі праведзены гільдэйская рэформа 1824 г. і грашовая рэформа 1839-1843 гг. (міністрам фінансаў Е.Ф. Канкрыным).

Мэта першай рэформы была ў пашырэнні правоў купецтва трэцяй гільдыі. Больш таго, акрамя купецтва іншыя асобы (мяшчане, сяляне, рамеснікі) атрымалі права набываць гільдэйскія  пасведчанні. Сяляне мелі права трымаць  ткацкія станкі, мяшчане маглі  закупаць і перапрадаваць сельскагаспадарчыя тавары, аднак на абмежаванай тэрыторыі.Сутнасць грашовай рэформы была ў замене папяровых грошай (асігнацый) на крэдытныя білеты, якія павінны былі свабодна разменьвацца на срэбра. У сваю чаргу, срэбраная манета вызначалася як галоўная манета абарачэння, мера ўсіх грашовых папер, каштоўных папер і аблігацый. Рэформа мела станоўчы вынік, бо дапамагла ўмацаваць фінансы дзяржавы.Праведзеныя рэформы садзейнічалі пашырэнню таварна-грашовых адносін у феадальнай гаспадарцы. Але асноўная іх мэта – захаваць феадальнае землеўладанне і прыгонную сістэму. Таму рэформы кардынальна не вырашылі праблему адставання гаспадарчага развіцця ўсёй дзяржавы і Беларусі як яе часткі ад перадавых краін.

4. Сутнасць сталыпінскай аграрнай  рэформы і яе вынікі на Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным  для расійскай і сусветнай  эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю  эканамічнага развіцця і новымі з'явамі  ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.

У пачатку ХХ ст. расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную. Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб’яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913гг. вырасла, адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці.Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных скачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую  вастрыню набыў сялянскі рух і  аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн – прэм’ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў Расійскай імперыі) аграрная рэформа.

Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку замежнага сялянства.У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, то па Расii ў цэлым – толькi 22 %. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць  прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца  жыхарства і род заняткаў; кожны  селянін, які замацаваў зямлю  ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць  аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак  у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў  два этапы. Першы пачаўся з  Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з  ім кожны селянін мог выйсці з  абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне  захавалася на Беларусі ў Віцебскай  і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Информация о работе Адмены прыгоннага права