Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2013 в 12:35, реферат
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504, у акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў.
Змест
1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
5. Заключэнне
6. Літаратура
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ
КАФЕДРА РУСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОЎ
РЭФЕРАТ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
Выканла
студэнтка 1 курса 2 групы
факультэта эканомікі і права
Савасцьянава Ірына
ГОРКІ 2013
Змест
1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
5. Заключэнне
6. Літаратура
Паходжанне
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны
невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх
актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт
у 1504, у акце Падуанскага ўніверсітэта
1512 названы «маладым чалавекам») дае
магчымасць прыняць 1490 як прыблізны
год яго нараджэння (дапушчальна
і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць,
што прозвішча «Скарына»
Жыццёвы шлях
Верагодна, першапачатковую адукацыю Францыск Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У зімовы семестр 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук. Працы прафесараў акадэміі сістэматычна публікаваліся ў кракаўскай друкарні Я. Галера. Няма сумнення, што ў Кракаве Францыск Скарына ўсвядоміў навучальныя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі. Праз 2 гады (мінімальны час для студэнтаў філасофскага факультэта) у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Невядома, дзе Скарына знаходзіўся ў 1507—12. Есць меркаванні, што ён скончыў універсітэт і ў Празе, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, але больш лагічна дапусціць, што ён атрымаў доктарскі дыплом у Кракаве. Запіс у акце Падуанскага ўніверсітэта 9.11.1512 сведчыць пра тое, што ён быў сакратаром караля «Дацыі» (Даніі). Знаходжанне Францыска Скарыны ў Капенгагене супала з ажыўленнем адносін Даніі з Польшчай і ВКЛ, бо рэзка ўскладніліся яе адносіны са Швецыяй. У 1509 для падпісання дагавора аб дружбе Данію наведала пасольства караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I. Дацкі кароль, магчыма, улічваў, што Францыск Скарына, акрамя ведання лацінскай мовы, валодаў «рускай» (беларускай) — дзяржаўнай мовай ВКЛ. Менш абгрунтаванай падаецца версія, быццам «Дацыя» — гэта валашскія (румынскамалдаўскія) землі, дзе ў той час зараджалася кірылічнае кнігадрукаванне.
Не пазней за восень 1512 Францыск Скарына прыбыў у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктара медыцыны. Падуанскі ўніверсітэт у сувязі з ваеннымі падзеямі ў 1509—16 быў практычна зачынены. Можна меркаваць, што грунтоўную медыцынскую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаве, дзе дзейнічалі 2 кафедры медыцыны (без права даваць доктарскія дыпломы), або ў самой Падуі ці ў Балонскім універсітэце. 9.11.1512 у прысутнасці калегіі дактароў і прафесараў Падуанскага ўніверсітэта, архібіскупа, жыхароў Падуі і Вероны і студэнтаў Францыск Скарына бліскуча абараніў ступень доктара медыцынскіх навук.
Перыяд 1513—16 у жыцці Скарыны не асветлены дакументальнымі звесткамі, але менавіта ў гэты час ён вырашыў пачаць кнігадрукаванне. Безумоўна, яго ў гэтых намерах падтрымлівалі землякі з Вільні, Полацка, беларускія купцы, члены віленскага магістрата. Не выклікае сумненняў, што ў 1510-х г. Францыск Скарына наведаў ВКЛ — Вільню, Полацк, іншыя гарады і заручыўся падтрымкай суайчыннікаў. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе ў 1517—19 дазваляе думаць, што ён пасяліўся тут не пазней як у 1516. 6.8.1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бивлия руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» (усе 1517), «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін» (усе 1518), «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл» (усе 1519). Некаторыя з апошніх выданняў, якія не маюць выхадных звестак і традыцыйна датуюцца 1519, магчыма, надрукаваны ў 1520.
Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», Псалтыр, «Часасловец», «Акафіст магіле гасподняй», «Канон магіле гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік». Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі. У 1525 у Вільні выдаў Апостал. 3 сярэдзіны 1520-х г. Скарына выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх і займаўся медыцынскай дзейнасцю. У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка, і жыў у яе камяніцы на Нямецкай вуліцы недалёка ад палаца князёў Слуцкіх. Няма звестак аб тым, што Скарына меў у Вільні ўласны дом. Верагодна, усе сродкі ён аддаваў на выдавецкую справу. Як лічаць некаторыя даследчыкі (А. В. Флароўскі, І. І. Первольф), у канцы 1520 — пач. 1530-х г. Скарына наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў. Паездка бьша няўдалай, кнігі спалены. У напружаных сацыяльна-палітычных абставінах у Маскоўскай дзяржаве, дзе яшчэ былі памятныя наўгародска-пскоўскія ерасі з іх вольным тлумачэннем біблейскіх тэкстаў і з канца 15 ст. існаваў свой афіцыйны звод Бібліі, пачынанні Скарыны не маглі мець поспеху. У 1530 нейкія прычыны схілілі яго з'ездзіць у Кёнігсберг да герцага Альбрэхта. Верагодна, гэта было звязана з распаўсюджаннем у 1529—30-х г. у Прускім герцагстве павдэміі т.зв. англійскай гарачкі. Паводле іншых меркаванняў, увагу герцага прыцягвала асветніцкая і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны.
У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачынанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.
Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.
Выдавецкая дзейнасць
На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў Францыск Скарына пераклаў на мову, набліжаную да мовы старабеларускага пісьменства (гл.: мова выданняў Скарыны), а ў 1517—1519 пракаменціраваў і надрукаваў у Празе 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».
Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал. XVI ст. У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскім культурна-гістарычным соцыумам. Верагодна, доўгія падарожжы Скарыны па краінах з развітым кнігадрукаваннем (Польшча, асабліва Італія, Чэхія і інш.), знаёмства з друкаванай кнігай, якая з канца XV ст. ўсё ў большых маштабах пранікала на землі ВКЛ, спрыялі яго планам, а падтрымка беларускіх мяшчан Вільні і Полацка забяспечыла іх ажыццяўленне. У адрозненне ад Польшчы, дзе ў той час значныя колы духавенства і вярхоўная ўлада не падтрымлівалі падобных праектаў (як раней Ш. Фіёля ў канцы XV ст.), дзе існавала значная манапалізацыя друкарскай справы, больш падыходзіла для рэалізацыі яго планаў Чэхія. Менавіта ў Празе Скарына ў асноўным завяршыў свой пераклад і каменціраванне тэкстаў Бібліі на падставе лацінскіх, чэшскіх, старажытна-яўрэйскіх і царкоўна-славянскіх крыніц і ў 1517—19 выдаў 23 кнігі Старога Запавету. Віленскія выданні 1520-х г. — «Малая падарожная кніжка» і Апостал — больш звязаны з традыцыйнай беларускай і ўсходне-славянскай кніжнасцю (за выключэннем некаторых дадаткаў, арнаментыкі і каментарыяў Скарыны) і выдаваліся на царкоўна-славянскай мове. У Вільні Францыск Скарына ў адрозненне ад Прагі меў сваю друкарню ў доме найстаршага бурмістра Якуба Бабіча каля Рынку і больш актыўна займаўся непасрэднымі друкарскімі справамі.
Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.
Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў выданнях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні на Украіне ў канцы XVI ст.
Невядома, хто супрацоўнічаў са Скарынам у яго выдавецкай і друкарскай дзейнасці. На думку даследчыкаў, шматлікія рэнесансавыя гравюры пражскіх выданняў выконваліся прадстаўнікамі розных мастацкіх школ пры ўдзеле самога Францыска (партрэт Скарыны да кнігі «Ісус Сірахаў» і «Царствы»). У Віленскай друкарні, безумоўна, працавалі і беларускія мастакі, гравёры, рамеснікі, друкары.
Маргінальныя запісы XVI—XVIII ст. на кнігах Скарыны сведчаць аб іх актыўным выкарыстанні рознымі пластамі беларускіх і замежных чытачоў: купцамі, святарамі, настаўнікамі, вучнямі, тагачаснай адукаванай элітай, гарадскім патрыцыятам, праваслаўнымі і уніяцкімі манахамі і інш.
Асветніцкая дзейнасць
Ф. Скарына першым сярод усходніх славян падрыхтаваў сістэматызаваны кодэкс кананічных біблейных кніг, аб чым сведчыць дакладны перапік і вызначэнне місіі кожнай з іх у «Прадмове да ўсёй «Бібліі». Асветнік слушна вылучыў чатыры асноўныя жанрава-тэматычныя групы кніг, што складалі «Біблію», аб чым ён пісаў у прадмове да «Першай кнігі Царстваў»: першая група — законы, навукі і суды Божыя, другая — гістарычныя і летапісныя кнігі, трэцяя — «кнігі аб мудрасці, розуме і навуцы Старога і Новага запаветаў», чацвёртая — кнігі прароцтваў і ўяўленняў.
Ф. Скарына асабіста ажыццявіў пераклад надрукаваных ім кніг «Бібліі». У прадмове да «Першай кнігі Царстваў» ён літаральна пісаў: «О сих всех книгах, мною на руски язык ново выложенных и о именах их ширей, в предисловнах от мене на кожныи роздельно положенных, выпнсано знойдеши».
Пры перакладзе «Бібліі» Ф. Скарына абапіраўся на глыбокі філалагічны аналіз папярэдніх выданняў і выкарыстоўваў старадрукі. Рыхтуючы да друку тэксты Святога Пісьма, асветнік грунтоўна займаўся іх глыбокімі тэксталагічнымі апрацоўкамі, экзэгетыкай і герменэўтыкай — каментаваннем біблейных кніг, тлумачэннем незразумелых мясцін на палях, што з'яўляецца адным з вызначальных кампанентаў яго творчага метаду.
Пра ўласныя філалагічныя прынцыпы і характар апрацоўкі біблейных кніг ён паведамляў у прадмове да «Псалтыра»: «Так же положил есми на боцех некоторыи слова для людей простых, не рушаючи самое «Псальтыри» ни в чем же. Яко суть «онагри» и «геродеево жиліще» и «хлябне» и иные слова, которые суть в «Псалтыри» неразумные простым людем. Найдуть е на боцех русским языком, что которое слово знаменуеть. Теже розделил есми вси псалмы на стихи по тому, яко ся в ыных языцех делить».
Ф. Скарына зыходзіў з таго, што ў тэксце «Бібліі» існуюць два семантычныя ўзроўні: першы — літаральны, знешні і другі — унутраны, глыбінны, духоўны. Асветнік даводзіў, што не толькі асобныя выказванні, але нават кожнае слова ў «Бібліі» мае свой унутраны, патаемны сэнс, які патрабуе тлумачэння, пэўнага духоўнага напружання. «Написаны суть воистнну сие книги внутрь духовне е, разумеющим о тайнах превеликих Божиих». Такім чынам, ён узаконьваў алегарызм, прытрымліваючыся думкі, што ўнутраны сэнс «Бібліі» здольныя зразумець пераважна духоўныя асобы, адукаваныя людзі. Ф. Скарына ўказваў таксама і на выключную важнасць літаральнага, вонкавага аспекту біблейнага дыскурсу. На яго думку, знешні бок, літаральнае прачытанне «Бібліі» адрасаваны простым людзям: «Написаны теж и зовнутрь, понеже не толико докторове а люди вченые в них разумеють, но всякнй прстый и посполитый, чтучи их или слухючи, может поразумети, что ест потребно к душному спасенню его». Ф. Скарына ўслед за евангелістам Мацвеем лічыў, што просты чалавек можа ўбачыць у Святым Пісьме тое, што нярэдка застаецца неўспрынятым і добра адукаванымі людзьмі.
Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.
Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцыямі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказания». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых (У. Конан, В. Дарашкевіч, А. Яскевіч) — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.