Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2013 в 18:05, сочинение
Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення «шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя «замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі.