Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Октября 2013 в 16:17, реферат
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных норм пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.
Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Бесперапыннае развіццё і ўдасканаленне мовы, якое выяўляецца ў зменах фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару, абнаўленні лексічнага складу мовы, выклікае неабходнасць удакладняць правапіс, прыводзіць яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай.