Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Октября 2013 в 22:26, реферат

Краткое описание

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпудослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

1вроде всё.docx

— 49.64 Кб (Скачать документ)

5.4. Лексіка-граматычныя  сродкі арганізацыі навуковых  тэкстаў

 
 
Аснову навуковых тэкстаў складаюць  стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя  словы тыпудумаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя). 
 
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпудослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.  
 
У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар. 

^ Марфалагічныя асаблівасці

 
Назоўнікі: 
 

  •  
    аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;
  •  
    назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;
  •  
    назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;
  •  
    рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

 
Прыметнікі: 
 

  •  
    прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;
  •  
    якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;
  •  
    прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;
  •  
    складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;
  •  
    субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

 
 
 

Дзеепрыметнікі:

 
 
 

  •  
    дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;
  •  
    дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.
  •  
    субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

 
 
Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для  беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:  
 
- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе; 
 
- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік; 
 
- прыметнікам: предшествующий – папярэдні (гл.: Маршэўская, 2003, 66). 
 
 
Дзеясловы: 

  •  
    дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;
  •  
    дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;
  •  
    дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;
  •  
    зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства: 

 
з апісваецца 
 
і нфармацыя счытваецца 
 
перадаецца 
 
Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы  
 
-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-:дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8). 
 
 
Займеннікі: 
 

  •  
    замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

 
Як мы разгледзілі  вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры. 
 
^

Сінтаксічныя  асаблівасці

 
 
Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца 
 
 
па мэце выказвання: 
 

  •  
    пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);
  •  
    абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;
  •  
    шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): ^ Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.
  •  
    абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не.

 
 
па складзе: 
 
 
двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў і інш.): 
 
- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:  
 
^ Камп’ютэры бываюць не толькі настольныя (дэсктоп), мініяцюрныя (ноўтбук), кішэнныя, але і вельмі вялікія, звышхуткасныя і звышмоцныя (рабочыя станцыі). 
 
Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан’юнкцыі, дыз’юнкцыі. 
 
 
- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны: 
 

  1.  
    азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам:

 
^ Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар’ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі. 
 

  1.  
    акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі:

 
^ Выкарыстоўваючы аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі, можна адшукваць, аналізаваць і распаўсюджваць патрэбную інфармацыю амаль імгненна. 
 
 
У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: несучы, рашаючы, седзячы, вылічваючы; дзеепрыслоўі закончанага трывання – пры дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: напісаўшы, сціснуўшы, падлічыўшы. 
 

  1.  
    дапаўненнем – назоўнікам з прыназоўнікамі (са значэннем уключальнасці, выключальнасці або замяшчальнасці): акрамя, уключаючы, за выключэннем , замест: 

 
 
^ Акрамя прыбораў, вырабленых на крышталічных паўправаднiках, iснуюць прыборы на аморфных, так званых некрышталiчных паўправаднiках. 
 

  1.  
    далучальнымі словамі і выразамі, якія перадаюць дадатковыя заўвагі, звесткі, тлумачэнні і пачынаюцца словамі: напрыклад, у прыватнасцi, прычым, асаблiва, у тым лiку i iнш.:

 
 
^ Акрамя рашэння задачы, камп’ютэр выконвае разнастайныя функцыі, у прыватнасці: кiраванне iнтэрпрэтацыяй каманд, апрацоўку i захоўванне iнфармацыi. 
 

  1.  
    пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi, якiя ўказваюць крынiцу паведамлення, упэўненасць, парадак афармлення думак, тлумачэнне i iнш. i служаць для сувязi частак сказа цi сказаў:

 
 
 
^ На думку экспертаў, сёння лiк камп’ютэрных вiрусаў дасягнуў ужо 20 тысяч, але рэальна цыркулююць толькi 260.  
 
Такiм чынам, iнфармацыя, запiсаная на дыску, размяшчаецца канцэнтрычнымi кругамi на яго паверхнi. 
 
Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар тыпу на жаль, здаецца, прынамсі, кажуць і пад. 
 

  1.  
    параўнальна-роўназалежнымi зваротамi (з мэтай вызначэння адпаведнасцi цi тоеснасцi з’яў, прадметаў i iнш.):

 
^ Над лiкавымi роўнасцямi, як i над любымi iншымi выказваннямi, можна выконваць вядомыя лагiчныя аперацыi. 
 
 
Навуковы выклад iнфармацыi патрабуе дакладнасцi i тлумачэння, таму ў навуковых тэкстах найбольш пашыраны складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю.  
 
Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб’ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш. 
 
 
^ 6. СІСТЭМА ЖАНРАЎ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ 
 
 
Для студэнта любой ВНУ навуковая мова з’яўляецца не толькі сродкам авалодання пэўнай інфармацыяй, але і сродкам яе рэалізацыі ў канкрэтных відах вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ, у дакладах і выступленнях на семінарах, канферэнцыях, дыскусіях і г.д. 
 
Для таго, каб кваліфікавана падрыхтаваць і аформіць навуковую працу, неабходна ведаць не толькі асаблівасці пісьмовай навуковай мовы, асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навукі, але і шэраг патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да афармлення вынікаў навукова-даследчых прац разнастайных паводле жанраў. 
 
 
^ 6.1. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ: ПАДСТЫЛІ І ЖАНРАВЫЯ РАЗНАВІДНАСЦІ 
 
 
Традыцыйна ў навуковым стылі выдзяляюць чатыры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і навукова-справавы. 
 
Некаторыя вучоныя дадаюць да гэтага спіса навукова-публіцыстычны і навукова-фантастычны. У апошнія гады далучыліся яшчэ два падстылі: навукова-інфарматыўны і навукова-даведачны (гл.: Колесникова, 2003, 22). 
 
У навуковым стылі можна выдзеліць таксама наступныя жанравыя разнавіднасці: 
 
1. уласна навуковы падстыль – артыкулы ў часопісах ці навуковых працах, дысертацыі, манаграфіі, даклады; 
 
2. навукова-папулярны – нарысы, кнігі, лекцыі, артыкулы; 
 
3. вучэбна-навуковы – падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі, праграмы, лекцыі, канспекты, зборнікі задач і практыкаванняў, вучэбна-метадычныя матэрыялы; 
 
4. навукова-справавы – тэхнічная дакументацыя (кантракты і інструкцыі для прадпрыемстваў, звесткі пра іспыты і аналізы, формулы вынаходстваў і рэфераты і г.д.); 
 
5. навукова-інфарматыўны – рэфераты, анатацыі, патэнтныя апісанні; 
 
6. навукова-даведачны – слоўнікі, даведнікі, каталогі. 
 
Кожны з жанраў навуковай прозы мае як агульныя стылёвыя рысы, так і індывідуальныя асаблівасці. 
 
 
^ 6.2. РАЗГОРТВАННЕ І СЦІСКАННЕ ІНФАРМАЦЫІ Ў НАВУКОВЫМ ТЭКСЦЕ 
 
 
У кожнай натуральнай мове назіраюцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: 1) да павышэння інфармацыйнага лішку (падаўжэння тэксту) і 2) да эканоміі моўных сродкаў (скарачэння, сціскання тэксту) (гл.: Кобков, 1975, 234). 
 
Разгортванне элементаў тэксту дыктуеца рознымі прычынамі. Напрыклад, жаданнем забяспечыць строгасць і пераканаўчасць меркавання праз павелічэнне частак тэксту, дзе змяшчаюцца аргументы, ілюстрацыі, імкненнем стварыць той ці іншы стылістычны эфект (праз выкарыстанне рознага кшталту паўтораў, сінанімічных дублетаў, нарастанняў, перыфразаў і пад.). 
 
Інфармацыйны лішак у гэтым выпадку не з’яўляецца самамэтай. Ён – вымушаны, бо інакш немагчыма дасягнуць асноўнай мэты. Але як толькі мэта дасягнутая, разгортванне элементаў мовы спыняецца. 
 
Пры дасягненні любой мэты мы імкнемся абысціся мінімумам сродкаў. Таму і ў мове пераважнай тэндэнцыяй застаецца сцісканне тэксту ў кожным выпадку, калі для гэтага маюцца спрыяльныя ўмовы. Гэта тэндэнцыя адлюстроўваецца на сістэме і структуры мовы, на яе развіцці і функцыянаванні. 
 
Прынцып эканоміі дзейнічае не толькі ў навуковай, але і ў мастацкай літаратуры, дзе таксама праяўляецца імкненне да абмежавання дубліравання сэнсу. 
 
 
Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі 
 
 
У розных мовах, з прычыны іх структурных асаблівасцей, ліквідацыя непатрэбнай залішняй інфармацыі адбываецца па-рознаму. Аднак асноўныя спосабы сціскання тэксту ва ўсіх мовах адны і тыя ж. Розніца назіраецца толькі ў дэталях рэалізацыі гэтых спосабаў. 
 
^ Сцісканне (кампрэсія1) тэксту можа здзяйсняцца двума шляхамі: 1) змяншэннем змешчанай у тэксце інфармацыі і 2) захаваннем інфармацыі ў адносна поўным аб'ёме. 
 
Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры рэфераванні, анатаванні навуковых публікацый, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, главах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац. 
 
Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі. 
 
Прыклад выкарыстання шляху змяншэння інфармацыі глядзі ў тэксце “Анатаванне і рэфераванне”. 
 
Тэкст “Анатаваннеі рэфераванне3” 
 
Сутнасць анатавання і рэферавання заключаецца ў максімальным змяншэнні, скарачэнні аб'ёму крыніцы інфармацыі пры захаванні яго асноўнага зместу. Здзяйсняючы кампрэсію першакрыніц, анатацыя і рэферат робяць гэта прынцыпова рознымі спосабамі. 
 
Анатацыя толькі пералічвае пытанні, якія асветлены ў першакрыніцы, не раскрываючы самога зместу гэтых пытанняў. Яна адказвае на пытанне: "Пра што гаворыцца ў першасным тэксце?" 
 
Рэферат жа не толькі пералічвае ўсе гэтыя пытанні, але і паведамляе істотны змест кожнага з іх. 
 
Такім чынам, асноўнае адрозненне анатацыі ад рэферата заключаецца ў тым, што анатацыя дае ўяўленне толькі аб галоўнай тэме і пераліку пытанняў, закранутых у тэксце першакрыніцы, а паводле рэферата можна скласці думку наконт зместу, самой сутнасці, выкладаемага ў арыгінале. 
 
Рэферат будуецца ў асноўным на мове арыгінала, паколькі ў яго ўключаюцца фрагменты з першакрыніцы. Гэта абагульненні і фармулёўкі, якія мы знаходзім у першасным дакуменце і ў гатовым выглядзе пераносім у рэферат (цытаванне). 
 
Анатацыя з прычыны сваёй гранічнай сцісласці не дапускае цытавання, у ёй не выкарыстоўваюцца сэнсавыя кавалкі арыгінала, асноўны змест першакрыніцы перадаецца тут "сваімі словамі". Асаблівасцю анатацыі з'яўляецца выкарыстанне ў ёй моўных ацэначных клішэ4, якіх няма ў рэфераце. Анатацыя, як правіла, складаецца з простых сказаў. 
 
Такім чынам, калі рэферат - гэта сціслы выклад асноўнай інфармацыі першакрыніцы на аснове яе сэнсавай перапрацоўкі, то анатацыя - гэта найбольш кароткі выклад зместу першаснага дакумента, які дае агульнае ўяўленне пра тэму. 
 
 
Паспрабуем паказаць адрозненне анатацыі ад рэферата на наступным прыкладзе. Прачытайце тэкст: 
 
Маракам добра вядома месца, якое знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды. Сюды заходзяць караблі, каб папоўніць запасы прэснай вады, якія спустошыліся за час доўгага плавання. Бяруць ваду з чашы дыяметрам у 30 метраў, якая ляжыць у моры сярод салёных вод. Гэтую вобласць прэснай вады ўтварае крыніца, што размешчана на дне мора на глыбіні 40 метраў. 
 
Анатацыю да гэтага тэксту можна напісаць так: 
 
У дадзеным тэксце апавядаецца пра тое, як маракі папаўняюць запасы прэснай вады ў салёным моры. 
 
Рэферат можа быць такім: 
 
У тэксце апавядаецца пра тое, што маракі запасаюць прэсную ваду са дна мора з крыніцы дыяметрам 30 метраў, якая знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды на глыбіні 40 метраў. 
 
 
Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту - шлях захавання адносна поўнага аб'ёму інфармацыі - адбываецца трыма спосабамі: апушчэннем, сумяшчэннем і замяшчэннем. 
 
Апушчэнне – гэта выключэнне з тэксту ці пропуск элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на малюнкі, графікі; выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце). Напрыклад: Няроўнасць - гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: > (больш), < (менш), ³ (больш ці роўна), £ (менш ці роўна) гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 211). - Няроўнасць – гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: >, <, ³, £; Мнагавугольнік называецца ўпісаным у выпуклую крывую, а крывая - апісанай каля мнагавугольніка, калі ўсе вяршыні мнагавугольніка ляжаць на крывой. Мнагавугольнік называецца апісаным вакол выпуклай крывой, а крывая - упісанай у мнагавугольнік, калі кожны яго бок дакранаецца да крывой (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 41). 
 
Сумяшчэнне – заключаецца ў тым, што два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, у выніку чаго ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікам. Параўн.: Статыстычная фізіка падзяляецца на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўнаважных працэсаў. Існуе і другі падзел статыстычнай фізікі - на класічную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва. - Існуюць наступныя падзелы статыстычнай фізікі: на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўважных працэсаў, а таксама на класіную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва (гл.: Квасов, 2004, 47). 
 
Замяшчэнне – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў. Напрыклад: Арыфметычнай прагрэсіяй называюць паслядоўнасць (аn), у якой кожны член, пачынаючы з другога, больш (ці менш) за папярэдні на пастаянны (для дадзенай прагрэсіі) лік d. - Іншымі словамі, арыфметычная прагрэсія - гэта паслядоўнасць, зададзеная па правілу: аі d дадзеныя, аn+1 = a+ d пры n ³ 1 (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 30). 
 
 
Нягледзячы на звычайнасць пералічаных вышэй спосабаў кампрэсіі тэксту, іх нельга лічыць строгай нормай, бо ў мове сустракаюцца сказы з рознай ступенню рэалізацыі гэтых спосабаў пры наяўнасці ўсіх умоў для іх поўнай рэалізацыі. Таксама варта адзначыць і тое, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта даводзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі сціскання тэксту адначасова. 
 
 
Бесперапыннае павелічэнне аб'ёму навуковай і навукова-тэхнічнай інфармацыі не дазваляе чытачу знаходзіць патрэбныя матэрыялы метадам пошуку ў масівах першасных дакументаў, паколькі такі пошук 
 
- патрабуе вельмі шмат часу і працы; 
 
- не забяспечвае патрэбнай паўнаты. 
 
Менавіта таму пошук вядзецца па масівах другасных дакументаў, да ліку якіх традыцыйна адносяць 
 
- бібліяграфічнае апісанне, 
 
- анатацыю, 
 
- рэферат. 
 
Другасны дакумент з'яўляецца вынікам сціскання (кампрэсіі) інфармацыі першаснага дакумента. Гэтае сцісканне максімальнае ў бібліяграфічным апісанні. 
 
Бібліяграфічны апарат у працы - гэта ключ да крыніц, якімі карыстаўся аўтар пры яе напісанні. 
 
^ Бібліяграфічны апарат працы прадстаўлены бібліяграфічным спісам і бібліяграфічнымі спасылкамі, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТам. 
 
Бібліяграфічны спіс звычайна будуецца ў алфавітным парадку (замежныя крыніцы размяшчаюцца па алфавіце пасля крыніц на мове навуковай працы). 
 
Схема бібліяграфічнага апісання: 
 
1) загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў; звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне…); 
 
2) звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і пад.); 
 
3) звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.); 
 
4) месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання); 
 
5) аб'ём (звесткі аб колькасці старонак). 
 
Складаючы бібліяграфічнае апісанне, неабходна ведаць наступныя патрабаванні: 
 
Умоўныя раздзяляльныя знакі. Паслядоўнасць размяшчэння: 
 
1) Загаловак (асноўны) 
 
2) : другі загаловак 
 
3) / Звесткі аб аўтары (аўтары, складальнікі, рэдактары) 
 
4) // Назва дакумента, зборніка, часопіса, газеты, у якім змешчана састаўная частка 
 
5) . - Месца выдання 
 
6) : - Выдавецтва (кніга) 
 
7) , - Год выдання (кніга) 
 
8) . - Год выдання (часопіс) 
 
9) . - Нумар (часопіс) 
 
10) . - Колькасць старонак (у кнізе : - 143 с.; на якіх змешчана састаўная частка : - С. 117 - 121). 
 
Прыклады бібліяграфічнага апісання розных друкаваных прац гл. у "Дадатку". 
 
 
Па змесце і мэтавым прызначэнні анатацыі падзяляюцца на даведачныя і рэкамендацыйныя (гл.: Колесникова, 2003, 163).  
 
1) Даведачныя - якія яшчэ называюць апісальнымі ці інфармацыйнымі - характарызуюць тэматыку дакумента, паведамляюць якія-небудзь звесткі аб ім, але не даюць яго крытычнай характарыстыкі. 
 
2) Рэкамендацыйныя характарызуюць дакумент і даюць ацэнку яго прыдатнасці для пэўнай катэгорыі спажыўцоў, з улікам узроўню падрыхтоўкі, узросту і іншых асаблівасцей спажыўцоў. 
 
Па паўнаце ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні анатацыі падзяляюца на агульныя і спецыялізаваныя 
 
1) Агульныя характарызуюць дакумент у агульным аспекце і разлічаны на шырокае кола спажыўцоў. 
 
2) Спецыялізаваныя характарызуюць дакумент толькі ў пэўных аспектах і разлічаны на вузкае кола спецыялістаў. 
 
Разнавіднасцю спецыялізаванай анатацыі з'яўляецца аналітычная анатацыя, якая характарызуе вызначаную частку ці аспект зместу дакумента. Такая анатацыя дае кароткую характарыстыку толькі тых раздзелаў, параграфаў і старонак дакумента, якія прысвечаны пэўнай тэме. Спецыялізаваныя анатацыі часцей за ўсё носяць даведачны характар. 
 
Анатацыі могуць быць і агляднымі (ці групавымі). Агляная анатацыя - гэта анатацыя, што змяшчае абагульненую характарыстыку двух і больш дакументаў, блізкіх па тэматыцы. 
 
Для даведачнай агляднай анатацыі характэрна аб'яднанне звестак пра тое, што з'яўляецца агульным для некалькіх кніг (артыкулаў) на адну тэму, з удакладненнем асаблівасцей трактоўкі тэмы ў кожным з анатуемых твораў. 
 
У рэкамендацыйных аглядных анатацыях прыводзяцца адрозненні ў трактоўцы тэмы, у ступені даступнасці, падрабязнасці выкладу і іншыя звесткі рэкамендацыйнага характару. 
 
 
Трэба адзначыць, што тэкст анатацыі не настолькі стандартызаваны, як бібліяграфічнае апісанне. Таму ў навуковай літаратуры можна сустрэць розныя патрабаванні да састаўлення анатацый. У прыватнасці, даследчыца Р.В. Міксюк у сваёй працы (гл.: Навуковы стыль мовы, 1999, 17) піша, што тэкст анатацыі павінен даць уяўленне аб: 
 
1) характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга і пад.); 
 
2) яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар); 
 
3) прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны, які аб'ём, якасць выканання, актуальнасць і г.д.). 
 
 
Характэрнай асаблівасцю анатацыі з'яўляецца тое, што яна павінна быць цесна звязаная са звесткамі, уключанымі ў бібліяграфічнае апісанне, і пры гэтым не паўтараць іх. Пры складанні анатацыі звычайна выкарыстоўваюць наступныя стандартныя звароты мовы (моўныя клішэ). 
 
 
Моўныя стандарты (клішэ) для складання анатацыі: 
 
 
Артыкул (работа) апублікаваны (змешчаны, надрукаваны …) у часопісе (газеце …) 
 
Манаграфія выйшла ў свет у выдавецтве … 
 
Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …) 
 
Артыкул уяўляе сабой абагульненне (агляд, выклад, аналіз, апісанне …) (чаго?) 
 
Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы … 
 
закранае наступныя пытанні … 
 
засяроджвае ўвагу на праблемах… 
 
У артыкуле (кнізе, раздзеле …) разглядаецца (абагульняецца …) (што?) гаворыцца (пра што?) 
 
даецца ацэнка (аналіз, абагульненне) (чаго?) 
 
прадстаўлены пункт гледжання (на што?) 
 
Артыкул (…) адрасаваны (каму?) 
 
можа быць выкарыстаны (кім?) 
 
уяўляе цікавасць (для каго?) 
 
 
Прыклады анатацый розных крыніц гл. у "Дадатку" 
 
 
Рэферат5 
 
Усе рэфераты па мэце (прызначэнні) можна падзяліць на 
 
- бібліяграфічныя 
 
- рэфераты для навукова-папулярных часопісаў 
 
- вучэбныя. 
 
Па паўнаце выкладу зместу бібліяграфічныя рэфераты падзяляюцца на інфарматыўныя і індыкатыўныя. Інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, аргументацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб методыцы даследавання, выкарыстаным абсталяванні, сферы прымянення і інш. Індыкатыўныя (указальныя, рэфераты-рэзюмэ) змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні, што цесна звязаны з тэмай рэферуемага дакумента. У такім рэфераце няма падрабязнага выкладу вынікаў і вывадаў даследавання. Тэкст рэферата складаецца, па сутнасці, з набору ключавых слоў і словазлучэнняў і таму можа быць выкарыстаны чытачом адно для высвятлення, ці патрэбна яму звяртацца да таго ці іншага першаснага дакумента. 
 
Па колькасці рэферуемых першасных дакументаў рэфераты падзяляюцца на манаграфічныя (складзеныя па адным дакуменце) і аглядныя (па некалькіх крыніцах на адну тэму). 
 
Па чытацкім прызначэнні рэфераты падзяляюцца на агульныя (выкладаюць змест дакумента агульна, разлічаны на шырокае кола чытачоў) іспецыялізаваныя (выклад зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў). 
 
Бібліяграфічны рэферат павінен быць аб'ектыўным, лагічным, безасабовым па манеры апавядання, абагульнена-адцягнутым па характары, павінен адпавядаць стылістычным нормам. 
 
Прыклад індыкатыўнага рэферата: 
 
Кукін Д.П., Шылін Л.Ю. Даследаванне лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі // Даклады Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: Электроніка, матэрыялы, тэхналогіі, інфарматыка, эканоміка і кіраванне. - 2005. - № 4. - С. 41 - 46. 
 
Разгледжаны асаблівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі. Прапанавана методыка аналізу як статычных, так і дынамічных характарыстык. Прыведзены метад аналізу ўстойлівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі ў выпадку невялікіх разузгадненняў, на аснове якога ўтворана галіна ўстойлівасці даследуемай сістэмы. 
 
Ключавыя словы: лічбавыя сістэмы фазавай сінхранізацыі, імітацыйная мадэль, галіна ўстойлівасці. 
 
 
Схема інфарматыўнага рэферата: 
 
1. Уступ або загалоўкавая частка (бібліяграфічнае апісанне крыніцы; вызначэнне характару, раскрыццё сэнсу артыкула); 
 
2. Апісанне або ўласна-рэфератыўная частка (змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у крыніцы, вынікі даследаванняў, указваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш.). Выклад пазіцыі аўтара крыніцы ідзе аб'ектыўна, без суб'ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага. 
 
3. Заключная частка (вывады аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні, своечасовасці артыкула і інш.). 
 
 
Пры складанні тэксту рэферата часта ўжываюцца наступныя стандартныя выразы (моўныя клішэ): 
 
Кніга (манаграфія, зборнік …) складаецца з уводзінаў … (двух, …) главаў (раздзелаў …) 
 
Артыкул называецца (носіць назву, мае назву) 
 
У першым (другім …, дадзеным) раздзеле (кнігі, дакумента …) 
 
Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што ?), праблема (якая?), даецца аналіз (чаму?) 
 
У даследаванні (навуковай працы, урыўку …) аўтар ставіць (асвятляе, падымае, закранае) пытанні (праблемы) … 
 
Гаворка ідзе (пра што ?) пра тое, што … 
 
У артыкуле (…) пададзены пункт гледжання на … 
 
Падрабязна даследуюцца формы і метады (чаго?) 
 
Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?) 
 
Падкрэсліваецца выключна важнае значэнне … 
 
Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?) 
 
Далей адзначаецца (што?) 
 
У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?) 
 
У выніку робяцца высновы: "…" 
 
Завяршаючы работу, аўтар піша: "…" 
 
Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння …), пераканаўча даказвае …, прытрымліваецца пункту гледжання …, крытыкуе … і іншыя. 
 
 
Такім чынам, як адзначалася вышэй, рэфераты бываюць розныя. Акрамя бібліяграфічных ёсць яшчэ рэфераты, што пішуцца па навуковых артыкулах для навукова-папулярных часопісаў. Мэта іх – пазнаёміць усіх жадаючых з навуковымі адкрыццямі. Сур'ёзны, складаны матэрыял падаецца ў папулярнай, даступнай форме. 
 
Яшчэ адзін від рэфератаў - вучэбны. Студэнты ВНУ вельмі часта пішуць рэфераты, якія потым прэзентуюць на семінарах, канферэнцыях ці проста на занятках. Таму такую пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя. 
 
Этапы работы над вучэбным рэфератам: 
 
1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам); 
 
2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме; 
 
3. Складанне бібліяграфіі крыніц; 
 
4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне, канспектаванне матэрыялу); 
 
5. Распрацоўка плана рэферата; 
 
6. Напісанне рэферата. 
 
Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту. 
 
Прыкладная структура рэферата-даклада: 
 
Тытульны ліст (узор афармлення гл. у "Дадатку") 
 
^ Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт) 
 
Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры) 
 
^ Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў) 
 
Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата) 
 
^ Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам). 
 
Узор афармлення зместу рэферата гл. у "Дадатку".


Информация о работе Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў