Станоўчыя і адмоўныя героі твора

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Октября 2013 в 22:37, контрольная работа

Краткое описание

Твор Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі асуджаецца кар'ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага стагоддзя. У тыя часы аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце...

Прикрепленные файлы: 1 файл

Станоўчыя і адмоўныя героі твора.docx

— 15.44 Кб (Скачать документ)

 
Станоўчыя і адмоўныя героі твора

Твор Кандрата Крапівы  «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі асуджаецца кар'ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага стагоддзя. У тыя часы аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце...

 
  

 Усіх герояў  тэксту можна падзяліць на станоўчых і адмоўных.   

Да станоўчых вобразаў камедыі можна аднесці Чарнавуса, Веру і Левановіча.

Аляксандр Пятровіч Чарнавус – прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з'яўляецца яго даверлівасць і шчырасць. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго падтрымліваюць. “Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і  якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для  піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!” – так кажуць пра яго людзі.  

 Вера – правая  рука Чарнавуса. Яна  для яго амаль што дачка. Калі з'яўляюцца дрэнныя чуткі аб ім, і сумленнага вучонага пачынаюць зняважаць, Вера робіць усё магчымае, каб хутчэй зняць абвінавачванне.

Яна мяркуе аб людзях па іх учынках, не верачы плёткам.  

 Левановіч - сакратар  парткома. Ён справядлівы і сумленны  чалавек, які змог паверыць  і Падтрымаць вучонага. Ён карыстаецца даверам у грамадстве, да яго звяртаюцца людзі, каб той дапамог Чарнавусу

 

 

   Адмоўнымі ў п'есе  з'яўляюцца вобразы Аляксандра  Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна  і яго жонкі.   

Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Але да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім трэці раз патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: “Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць...”. Ажыццяўляе свой намер Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна.  

 Зёлкін - малодшы  навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны  паклёпнік і падхалім. Ён заўсёды  стараецца дагаджаць начальству, падхалімнічае, каб утрымаць свае  месца, , а вось супрацоўнік з  яго не вельмі ўдалы. Зелкін  як вучоны амаль нічым не  адрозніваецца ад свайго шэфа. Гэта асабліва праяўляецца ў  сцэне, каліГарлахвацкі абараняе "сваю" навуковую працу. Яны абодва не ведаюць, што гэта ніякая не навуковая праца. И Зёлкин пачынае расхваліваць свайго начальніка; «Павінен проста сказаць, таварышы, што ад даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі, пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла канструктыўнага розуму…» 

 Тулягу нельга аднесці ні да станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым. Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу - даклад па палеанталогіі: “Вы папішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем”. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць невуцтва Гарлахвацкага. З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду.

“У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе,— калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць” – падводзіць вынік Левановіч.

Такім чынам К. Крапіва  дапамог нам зразумець тое  страшнае становішча, у якім апынуліся  ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя  гады, як лёгка было ў той час  прынізіць чалавека, а то і ўвогуле - адняць у яго жыццё. І разам  з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, выкрываць  невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.

Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя "Хто смяецца алошнім". Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.

"Свінячыя маманты  могуць жыць толькі там, дзе  ім спрыяе клімат, - у атмасферы  баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць... яны жыць не могуць і хутка  выдыхаюць"


Информация о работе Станоўчыя і адмоўныя героі твора