Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 17:42, реферат
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы. Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ѐй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.).
АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы.
Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ѐй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.).
Афіцыйна справавы стыль з‘яўляецца адной з разнавіднасцей літаратурнай мовы, абслугоўвае адміністрацыйна-прававую дзейнасць чалавека. Да агульных стылявых рысаў тэкстаў, што забяспечваюць гэтую камунікатыўную дзейнасць, характэрны аб’ектыўнасць, афіцыяльнасць, высокая ступень стандартызацыі, дакладнасць, лагічнасць, лаканічнасць, канкрэтнасць, паўната выказвання, адсутнасць вобразнасці і эмацыянальнасці.
Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі.
Службовы (афіцыйны) дакумент – гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў.
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:
1) прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);
2) лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера, рашэнне, не церпіць адкладу);
3) нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);
4) агульнавядомых лексем у якасці тэрмінаў (пакупнік, заказчык);
5) невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер, омбудсмен, каніфікацыя);
6) вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);
7) інфінітыва (аказаць, аб’явіць);
8) дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы);
9) складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);
10) канцылярскіх штампаў – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў (прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).
Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ѐн быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы. Пры складанні дакументаў рэкамендуецца ўжываць простыя сказы, устойлівыя (трафарэтныя) словазлучэнні, пазбягаць без неабходнасці слоў іншамоўнага паходжання, не дапускаць плеаназмаў (свая аўтабіяграфія) і таўталогіі (з‘ява з‘яўляецца). У тэкстах дакументаў прымяняюцца агульнапрынятыя скарачэнні (г. Брэст – горад Брэст), указваюцца канкрэтныя даты лічбавым спосабам (05.05.2006).
Афіцыйнаму стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.
У сучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне моўных сродкаў з рускай мовы.
У дзейнасці кожнай арганізацыі, установы, прадпрыемства ствараецца вялікая колькасць арганізацыйна-распарадчых дакументаў, што забяспечваюць арганізацыю працэсаў кіравання.
Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:
- распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);
- арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі, штатны загад, правілы ўнутранага распарадку, графік адпачынкаў і інш.);
- даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная і тлумачальная запіскі, даведка і інш.).
Патрэбна выдзеліць такі від дакумента, як пратакол, які аб‘ядноўвае ў сабе рысы і распарадчага, і даведачна-інфармацыйнага дакумента
У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г.д. (гл.:Каўрус, 1994, 5). Такія дакументы як таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і інш. знаходзяць сваѐ адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў.
Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам. Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі.
У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам. Рэквізіт - абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.
Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.
1. Дзяржаўны герб.
2. Эмблема арганізацыі.
3. Код арганізацыі па класіфікатары прадпрыемстваў і аргані- зацый.
4. Код дакумента па класіфікатары кіраўніцкай дакументацыі.
5. Назва міністэрства, структурнага падраздзялення арганіза- цыі, установы.
6. Паштовы і тэлеграфны адрас.
7. Нумар тэлефона, нумар тэлефакса.
8. Назва разліковага рахунку ў банку.
9. Дата.
10. Індэкс дакумента.
11. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.
12. Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста).
13. Загаловак да тэксту (не больш чым на двух радках). Ён павінен адпавядаць асноўнаму пытанню, якое закранаецца ў лісце.
14. Тэкст (асноўны рэквізіт).
15. Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.
16. Подпіс.
17. Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах.
18. Прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон выканаўцы.
Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).
Аб’ём справавых лістоў звычайна не павінен перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста – гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца з дапамогай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.
Спіс рэквізітаў дакументаў, якія ўваходзяць у сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі, агульныя правілы іх афармлення вызначаюцца Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь (СТБ) 6.38-2004 “Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў”.