Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Октября 2013 в 15:47, реферат
Вядучы: Наша Беларусь багата на блакiтныя азёры i рэкi, а таксама і на балоты, якiя маюць вялiкую гаспадарчую і навуковую каштоўнасць.Пра iх мы i будзем сёння весцi гаворку.Утваралiся балоты пераважна ў розныя перыяды з пачатку галацэну i да нашага часу.На тэрыторыi Беларусi балоты займаюць 2,5 млн. га, i падзяляюцца на – нiзiнныя i вярховыя.
Нiзiнныя балоты складаюць 82,7% ад усіх балот.Найбольш вядомыя сярод iх – Аброўскае,Выганашчанскае,Вялiкi лес.
Вярховыя балоты займаюць 13,1% ад усiх балот Беларусi.
Клічаў 2010
Беларускiя балоты – багацце нашай
Нiзiн, азёраў наскiх,
Паўлюк Трус.
Вядучы: Наша Беларусь багата на блакiтныя азёры i рэкi, а таксама і на балоты, якiя маюць вялiкую гаспадарчую і навуковую каштоўнасць.Пра iх мы i будзем сёння весцi гаворку.Утваралiся балоты пераважна ў розныя перыяды з пачатку галацэну i да нашага часу.На тэрыторыi Беларусi балоты займаюць 2,5 млн. га, i падзяляюцца на – нiзiнныя i вярховыя.
Нiзiнныя балоты
складаюць 82,7% ад усіх балот.Найбольш вядомыя сярод
iх – Аброўскае,Выганашчанскае,
Вярховыя балоты займаюць 13,1% ад усiх балот Беларусi.
Найбольш вядомыя – Стрэчна, Обаль-1,Весялоўскае.
Зараз мы разумеем усю прыгажосць i таннасць балот.I не адварочваемся ад iх, а наадварот ствараем заказнiкi, наладжваем здабыванне бiтумiнознай сыравiны для вытворчасцi воску.
Але ж былi часы калi людзі баялiся блiзка падыходзiць да балот.Гэты страх быў звязаны з народнымi павер'ямi аб тым, што ў балоце жывуць такiя мiфiчныя iстоты. Як вадзянiкi, лясуны i iншыя.
Менавiта таму,людзi i сялiлicя далёка ад балот.Само балота абыходзiлi, а калi трэба было скарацiць шлях,iшлi вельмi асцярожна i неслi доўгi кiй, каб памераць глыбiню.
Але больш за ўсё людзей пужала таямнiчае святло, якое то з'яулялася, то знікала. Гэта святло звязвалі з нячыстай сiлай.
I толькi ў 19 ст. Вучоныя змаглi разгадаць гэтую загадку.
На дне балота многа рэшткаў загубленных жывёл i раслiн, пры гнiеннi ўтвараецца многа газаў, у тым лiку i балотных.
Вялiкую ролю ў працэсе утварэння балотнага газа, займаюць мiкробы.Яны працуюць у глыбокiх слаях iлу.Гэтыя мiкробы разлагаюць раслiны i жывёл.I калi газ вырываецца на паверхню, то ад сутыкнення з паветрам успыхвае,самаўзгараецца.
А зараз паслухайце як утвараюцца самi балоты.
Думка аб тым, што любое возера можа ператварыцца ў балота, памылковае.У балота можа ператварыцца толькi тое возера, у якога дно глiнicтае, таму што вада ў глыбiню прасачвацца не можа – глiна не прапускае.Вада застойваецца, i паступова зарастае водарасцямi, асакой i мохам.Менавiта так на паверхнi возера ўтвараецца тоўсты i спружынiсты пад нагамi раслiнны пласт,хадзiць па якiм небяспечна – можна правалiцца.
А над не глыбокімі мясцінамі з дна выбіваюцца крыніцы чыстай вады – “вокны”.Утвараюцца балоты і тады, калі знішчаюцца лясы.
Вось такі не складаны працэс утварэння балот.Алеж іх значэнне вельмі вялікае,як для чалавека, так і для навакольнага асяродзя.
Ну па-першае: на дно балота асядаюць рэшткі загінуўшых раслін і жывёл, разлагаюцца і ператвараюцца ў торф,а торф у сваю чаргу мае вельмі вялікае гаспадарчае і прамысловае значэнне.Яго выкарыстоўваюць у топках цеплавых электрастанцый,як угнаенне на палях,прымяняюць у будаўніцтве,і як сыравіну на хімічных заводах.
Акрамя гэтага балоты падымаюць узровень вады ў многіх рэках,захоўваюць вільгаць.
Багаты і раслінны свет балота. З-за вялікай колькасці вады,на балоце расце шмат вільгацелюбівых раслін – кустарнікаў, імхоў.Болей за ўсё на балоце імхоў.Пушыстым, прыгожым зялёна-бурым дываном яны засцілаюць усе купіны і ўпадзіны.Мох для балота мае вялікае значэнне – ён паглынае і ўтрымлівае ў сабе вельмі многа вады.У 10 разоў болей чым важыць сам.
А зараз пагаворым падрабязней аб тых балотах, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Магiлёускай вобласцi i Клiчаўскага раёна.
На тэрыторыi Клiчаўскага раёна знаходзiцца
леса-балотны комплекс «Астравы Дулебы».Яго
плошча 26 600 га.Заказнiк уяўляе сабой буйны
суцэльны леса-балотны масiў, якi, адзiн
з нямногiх на ўсходзе краiны, захоўваўся
у натуральным стане.Лясы займаюць 70% тэрыторыi
комплекса, балота непасрэдна займае 11%.Найбольш
буйнымi балотнымi масiвамi з'яуляюцца балоты
Дулебскае i Вяликае.З балотнага масiву
бяруць пачатак мноства ручаёу i рэк, такiя
як -Даужанка,Дулебка,Цераболь,
Заозёр'е – знаходзiцца у Белынiчскiм раёне.Пастанауленнем Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь ад 27 снежня 2007 года – быу аб'яулены гiдралагiчным заказнiкам, у цэлях захавання прыроднага стану балотнага масiва, падтрымлiваючага гiдралагiчны рыжым бассейна ракi Днепр.Плошча заказнiка4172,1 га. У цэнтры Заазёр'я знаходзяцца вялiкiя вярховыя балоты Мохавае i Шчэглавiтаушчына.Акрамя балот, гiдралагiчная сетка уключае, таксама возера Заазёр'е, рэкi Дулебка i Лiпоука.
Фауна заказнiка прадстаулена шматлiкiмi жывёламi, птушкамi i раслiнамi, у тым лiку занесенымi у Чырвонаю кнiгу Рэспублiкi Беларусь.
1.А зараз невялікія конкурсы.
Конкурс першы “ Аптэка на балоце”.
Вядучы: На балоце растуць многія лекавыя расліны.Вось аб іх мы пагаворым падрабязней.Я чытаю апісанне расліны, а вам трэба яе назваць.
Журавіны
Гэта вельмі карысная ягада. У яе склад уваходзіць шмат вітаміна «С». Імі можна лячыць усе прастудныя хваробы, а таксама дрэнны зрок. Гэта вечназялёная расліна, якая сцелецца па ўсім балоце. Лісцікі маленькія і цвёрдыя, яны застаюцца зялёнымі нават зімою. Іх вельмі легка збіраць, не трэба шукаць. Імі ўсыпаны ўсе купіны, толькі нахіляйся і збірай.
Валяр'яна
Даволі высокая расліна, прыгожа цвіце ружовымі кветкамі. У аптэках ёсць настоі з яе карэння. Кроплі гэтага настою супакойваюць чалавека, даюць яму моцны сон.
Брусніцы
Растуць у лясах, хмызяках, на высечках, мохавых балотах.Каштоўная, харчовая, меданосная і лекавая, вечназялёная кусцікавая расліна са смачнымі ягадамі.У медыцыне выкарыстоўваецца як антысептычны, вяжучы, супрацьцынговы сродак.
2.Другі конкурс – “Таямнічыя расліны”.
Вядучы: На балоце растуць і незвычайныя расліны, якія для насякомых небяспечныя.
Я чытаю вам ўрывак, а вы адгадваеце, як называецца гэтая цікавая расліна.
1. На лістах гэтай расліны многа валаскоў, і на кожным кропелька вадкасці, як раса. Калі сядзе камар ці другое насякомае на лісток, тут жа прыліпне. Клейкія валаскі накрыюць насякомае, і лісток складзецца ўдвая. Расліна ўсё гэта ўпітае. На балоце такіх раслін многа, ім не хапае пажыўных рэчываў. (Балотная расянка)
2. На балоце расце таямнічая расліна. У гэтай расліны ўсе лісточкі ў вадзе, карэння няма, а над паверхняй падымаецца сцябло з жоутымі кветкамі. Назвалі яе так за ліпучыя зеленаватыя пухіры, якімі густа пакрытыя яе тонкія, як нітачкі, лісточкі. Гэта расліна палюе на маленькіх водных жыхароў - вадзяных блох, маленькіх рачкоў, рыб, інфузорый. Кожны яе пухір гэта хітра збудаваная лавушка. Калі рачок датыкнецца да чуткага валаска -адкрываецца пругкі клапан і засмоктвае ахвяру. 3 капкана не выбрацца, ён адкрываецца толькі ў адзін бок. Расліна гэтая вельмі пражорлівая, за некалькі гадзін можа загубіць 200-300 рачкоў. Малькі рыб большыя за пухір-лавушку, але і яны не выратуюцца, калі дакрануцца да валаскоў. Дакрануцца хвастом - праглыне хвост, галавой - праглыне яе.Чаму ж гэтая расліна корміцца жывёламі? Вучоныя прыйшлі да высновы, што без мясной ежы гэтая расліна не цвіце. Толькі з загубленых жывёл яна здабывае нейкія рэчы, якія дапамагаюць ёй сфарміраваць кветкі. (Пузырчатка).
Вядучы:Балоты – гэта сапраўдная скарбніца Беларусі.І мы павінны ганарыцца тым,што ў нас ёсць шмат балот,азёраў,лясоў.
І закончыць сваё выступленне, мне хацелася б радкамі з верша Янкі Купалы “Спадчына”:
Ад падзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам….
Дзякуй за ўвагу,да сустрэчы.
Склала:Мацюшонак Таццяна
бібліятэкар атдзела абслугоўвання
і інфармацыі